• Газеты, часопісы і г.д.
  • Працы гістарычнага факультэта БДУ выпуск 2

    Працы гістарычнага факультэта БДУ

    выпуск 2

    Памер: 302с.
    Мінск 2007
    100.62 МБ
    Усё большую ролю ўдзяляе БСГ выдавецкай дзейнасці. Выходзяць бела-рускія нелегальныя лістоўкі, брашуры, зборнікі. Легальным органам Грама-ды робіцца штотыднёвая газета «Наша доля», першы нумар якой выйшаў у Вільні ў верасні 1906 г. Газета заклікала беларусаў да нацыянальнага адра-джэння, патрабавала беларусізацыі сістэмы адукацыі, раіла ствараць сялян-скія саюзы па тыпу прафесіянальных саюзаў гарадскіх рабочых, рэкаменда-вала дабівацца адзінства дзеянняў сялянскіх і рабочых саюзаў. Гэтыя заклікі не засталіся без увагі ўлад. На першы, трэці і чацвёрты нумары газеты быў накладзены арышт. А пасля выхаду шостага нумара газета была закрыта.
    Сама БСГ ва ўмовах рэвалюцыі не змагла звязаць сваю дзейнасць з барацьбой шырокіх працоўных мае супраць самадзяржаўя. Асноўным аб’ек-там уплыву Грамады было ўсё ж сялянства. Яе ўздзеянне на рабочых было нязначным. Да таго ж у гарадах яна сутыкнулася з канкурэнцыяй з боку са-цыял-дэмакратычных арганізацый. Значную канкурэнцыю на вёсцы ёй скла-далі эсэры. Слабым быў уплыў Грамады ва ўсходніх раёнах Беларусі і на Віцебшчыне. Да таго ж рэальныя дзеянні БСГ часта не супадалі з праграм-нымі патрабаваннямі. Адсутнасць паслядоўнасці і адзінства ў кіраўніцтве прывяло да таго, што партыя ўсё больш скочвалася на шлях рэфармізму. А ў 1907 г. яна фармальна была распушчана.
    У такіх умовах кіраўніцтва БСГ засяродзіла сваю дзейнасць вакол пачаў-шай выходзіць у лістападзе 1906 г. штотыднёвай легальнай газеты «Наша ніва». якая заявіла аб тым, што будзе служыць усяму беларускаму народу, руху, накіраванаму на яго нацыянальнае адраджэнне.
    На старонках газеты был! публікацыі, накіраваныя супраць існуючага грамадскага і дзяржаўнага ладу. Аднак вастрыня палітычных выступленняў
    23
    усё больш спадае, уступаючы месца нацыянальна-культурным пытанням і праблемам эканомікі краю.
    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года БСГ узнавіла сваю дзейнасць. На працягу 1917 г. яе арганізацыі ўзніклі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Оршы, Бабруйску, а таксама ў Петраградзе, Маскве, Саратаве, Казані і іншых га-радах. БСГ актыўна ўключылася ў барацьбу за сацыяльную справядлівасць і нацыянальныя правы беларускага народа. Пры гэтым яна практычна палкам падтрымлівала палітыку Часовага ўрада, стала на пазіцыі абаронніцт-ва, вітаючы насуперак сваёй папярэдняй праграме стварэнне беларускай на-роднай арміі, якая б дапамагла беларускаму народу дамагчыся яго нацыя-нальных і сацыяльных мэт. У абставінах фарміравання іншых палітычных партый БСГ пакінулі прадстаўнікі буржуазна-ліберальных плыняў, якія сфарміравалі такія палітычныя арганізацыі, як Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя народных сацыялістаў і інш. З’яўляючыся партыяй нацыянальнай дэмакратыі, БСГ уступіла ў кааліцыю з іншымі на-цыянальнымі арганізацыямі і партыямі, створанымі натэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Было выказана патрабаванне дзяржаўнай аўтаноміі Бела-русі ў складзе Расіі.
    У сакавіку 1917 г. на з’ездзе прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), які аб-вяшчаўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Бёларусі да выбараў у Цэнтральную Раду.
    Беларускі нацыянальны камітэтставіў сваёй мэтай культурна-нацыяналь-нае і палітычнае адраджэнне беларускага народа. Ён выступаў за стварэнне агульнай Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, прычым у яе склад павінна была ўвайсці Беларусь як аўтаномная рэспубліка. У звароце да жыхароў Беларусі Беларускі нацыянальны камітэт пацвярджаў сваю расій-скую арыентацыю, падкрэсліваючы, што эканамічнае становішча і тыя шырокія магчымасці, якія адкрыліся з рэвалюцыяй перад дэмакратычнай Расіяй, звязваюць Беларусь з Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэс-публікай. Камітэтлічыў неабходным перасцерагчы адтыхлюдзей, якія, пры-крываючыся імем беларускім, вялі б прапаганду за далучэнне да Польшчы або якой іншай дзяржавы. БНК павінен быў уступіць у перагаворы з Часовым урадам аб прызнанні аўтаноміі Беларусі, склікаць сялянскі і настаўніц-кія з’езды. Аднак Часовы ўрад, які стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі, адмовіўся прыняць прадстаўнікоў Беларусі.
    Супраць беларускага нацыянальнага руху выступілі многія расійскія партыі, сярод якіх былі эсэры, кадэты, правыя чарнасоценныя элементы, сацыял-дэмакраты і інш. Частка з іх прыкрывалася пры гэтым беларускімі
    24
    назвамі. Сярод іх «Саюз беларускай дэмакратыі» ў Гомелі, «Беларускі нацыя-нальны камітэт» у Магілёве, «Саюз беларускага народа» ў Віцебску і інш.
    У такіх абставінах БСГ атрымлівае ўсё большую падтрымку. Мацнеюць яе арганізацыі ў Петраградзе, Маскве, Саратаве, ва Украіне, у Сібіры, у іншых гарадах, дзе жылі беларусы. Арганізацыі БСГ ствараюцца ў часцях Заходня-га і Паўночнага франтоў. Расце колькасць БСГ і непасрэдна ў Беларусі. Да восені 1917 г. у сваіх радах яна налічвала каля 10 тыс. чалавек. Усё гэта сведчыць аб росце нацыянальнай самасвядомасці, імкненні да афіцыйнага прызнання факта існавання беларускага народа, яго раўнапраўя з іншымі народамі.
    У кастрычніку 1917 г. у Мінску адбыўся Ш з’езд БСГ. Тут было зноў пацверджана, што Беларуская сацыялістычная грамада ставіць сваёй кан-чатковай мэтай ажыццяўленне сацыялістычнага ладу праз развіццё міжна-роднай класавай барацьбы і сацыяльнай рэвалюцыі. Аднак канкрэтныя па-лажэнні прынятай на з’ездзе Праграмы не выходзілі за межы дэмакратыч-ных патрабаванняў, размова ў асноўным ішла аб рэфармаванні існаваўшага ладу.
    У палітычнай галіне выстаўляліся патрабаванні, якія ў многім паўта-рылі стары варыянт Праграмы. Але ў ёй з’явіліся і новыя палажэнні: па-трабаванне непасрэднага ўдзелу самога народа ў заканадаўстве; права за-канадаўчай ініцыятывы, увядзенне рэферэндуму для вырашэння найбольш важных пытанняў. Лічачы, што Расія павінна быць федэратыўнай рэспублі-кай, БСГ прапаноўвала ажыццявіць тэрытарыяльную і персанальную аў-таномію для ўсіх нацыянальнасцей. Выступаючы за дэцэнтралізацыю ўлады, партыя прапаноўвала прадставіць аўтаномію абласцям і абшчынам, якія вызначаюцца эканамічнымі і бытавымі ўмовамі. Пры гэтым павінна была ажыццяўляцца выбарнасць мясцовай адміністрацыі; адказнасць яе перад судом і змяняльнасць па патрабаванні народа. БСГ патрабавала ад-дзялення царквы ад дзяржавы, свецкага навучання ў школах, падкрэслі-ваючы, што рэлігія — асабістая справа кожнага чалавека. Упершыню ў пра-граму было ўнесена патрабаванне, якое закранала знешнепалітычныя праб-лемы: неабходнасць стварэння міжнароднага суда для вырашэння спрэчак паміж дзяржавамі.
    У галіне эканамічнай прапаноўвалася забарона куплі і продажу зямлі, якая павінна была без выкупу перайсці ва ўсенародны набытак. Пры гэтым зямлёй павінны былі надзяляцца толькі грамадзяне, якія непасрэдна на ёй працавалі. Прапаноўваўся спецыяльны падатак на найбольш урадлі-вую зямлю ў такім памеры, каб ураўнаваць аплату працы на беднай і бага-тай зямлі. Усім зямельным уладкаваннем у Беларусі павінна была кіраваць
    25
    Беларуская Краевая Рада, выбраная ўсім народам шляхам усеагульнага, роў-нага, прамога, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. Канфіскаваную зямлю прапаноўвалася перадаць у распараджэнне мясцовых органаў сама-кіравання.
    Ставілася задача падтрымкі і распаўсюджвання кааператыўных аргані-зацый: спажывецкіх таварыстваў, крэдытных таварыстваў і інш. Патраба-ванні ў галіне рабочага заканадаўства дапаўняліся наступнымі палажэннямі: забарона дзіцячай працы да 16 гадоў і ўвядзенне 6-гадзіннага рабочага дня для падлеткаў ад 16 да 18 гадоў; забарона жаночай працы ў галінах, дзе яна шкодная для жаночага арганізма; прадастаўленне аплачваемага 4-тыднёва-га водпуску да родаў і 6-тыднёвага пасля родаў з аказаннем бясплатнай ме-дыцынскай дапамогі.
    Выступаючы за свабоду і беспакаранасць забастовак, БСГ патрабавала захавання заработнай платы за час забастоўкі. Для нагляду за фабрыкамі і заводамі прапаноўвалася стварыць выбарную інспекцыю; выбарны заводскі ці прамысловы суд; перадаць кіраванне біржамі працы ў рукі рабочых. Партыя лічыла неабходным устанаўленне крымінальнай адказнасці за пару-шэнне законаў па ахове працы. БСГ заяўляла аб сумесных дзеяннях у пад-трымку прафесіянальных саюзаў і іншых арганізацый, якія выступаюць за абарону правоў рабочых.
    Беларуская сацыялістычная грамада ставіла задачу дамагацца развіцця беларускай нацыянальнай культуры, заканадаўчага прызнання беларускай мовы, яе ўжывання ў школе, судзе, адміністрацыйных і грамадскіх устано-вах Беларусі.
    Разглядаючы пытанне аб дзяржаўным уладкаванні, партыя выступала за поўнае самакіраванне (аўтаномію) Беларусі з заканадаўчым органам Краё-вай Радай, выбранай на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права для мясцовага заканадаўства; супраць таможных граніцпаміж Беларуссю і іншымі часткамі Расійскай Федэрацыі, за поўнае палітычнае і эканамічнае раўнапраўе для ўсіх нацыянальнасцей, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.
    Такім чынам, новая Праграма партыі былазначна пашырана, але разам з тым яна не выходзіла за рамкі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў.
    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года БСГ актыўна ўключылася ў ба-рацьбу за сацыяльную справядлівасць і нацыянальныя правы беларускага народа. Пры гэтым яна практычна цалкам падтрымала палітыку Часовага ўрада, стала на пазіцыі абаронніцтва, вітаючы насуперак сваёй папярэдняй праграме стварэнне беларускай народнай арміі, якая б дапамагла беларуска-му народу дамагчыся яго нацыянальных і сацыяльных мэт2.
    26
    Ва ўмовах фарміравання іншых палітычных партый БСГ пакінулі прадстаўнікі буржуазна-ліберальных плыняў, якія сфарміравалі такія палітычныя арганізацыі, як Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларус-кая партыя народных сацыялістаў і інш. З’яўляючыся партыяй нацыяналь-най дэмакратыі, БСГ уступіла ў кааліцыю з іншымі нацыянальнымі арганізацыямі і партыямі, створанымі на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Было выказана патрабаванне дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі3.
    Такім чынам, выступаючы за аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі, БСГ не выстаўляла патрабавання поўнай незалежнасці Беларусі ад Расіі. У звароце да беларускай інтэлігенцыі адзін з вядомых дзеячаў Грамады С. Рак-Міхайлоўскі падкрэслівае: «...Аб ніякім аддзелу ад Расіі і гутаркі быць ня можа, ніхто гэтага і дабівацца ня будзе і ніколі народ гэтага не захоча, бо мы звязаны з усей Расіяй і ў гандлю, і ў промыслах, і ва ўсім гаспадарскім жыцці дзяржавы, і мы будзем разам з усёй Расіяй крапчэй, мацней, чым аддзя-ліўшыся... Мы толькі хочам, каб было тут, у нас краёвае самапарадкаванне з сваіх выбарных мясцовых людзей, свае выбарныя чыноўнікі і вучыцелі, суд і школа ў роднай мове ...»4.