Працы гістарычнага факультэта БДУ
выпуск 2
Памер: 302с.
Мінск 2007
Прынятыя канферэнцыяй дакументы фактычна паставілі ЦК РКП(б) пе-рад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці. Да таго ж разлік Леніна, што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў, не апраўдаў-ся. Было вырашана неабходным стварыць уздоўж заходняй мяжы Расіі своеасаблівы «санітарны кардон» з ліку прыбалтыйскіх рэспублік, створа-най раней Украінскай рэспублікі, атаксама Беларускай савецкай рэспублікі.
31
24 снежня праблема дзяржаўнасці Беларусі разглядалася ў ЦК РКП(б). На сённяшні дзень застаецца адкрытым пытанне, на якім узроўні прымала-ся рашэнне ў Цэнтральным камітэце. Аўтары вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі», ч. II. Мн., 1998, памылкова сцвярджаюць аб пленуме ЦК РКП(б), што быццам бы адбыўся 24 снежня. Дакументальнага пацвяр-джэння аб гэтым пленуме ці аб пасяджэнні ЦК РКП(б) 24 снежня не выяў-лена. Магчыма, старшыня Наркамнаца РСФСР I. Сталін у сваёй размове па тэлефоне з А. Мясніковым 25 снежня, спасылаючыся на рашэнне ЦК, вы-конваў асабістае ўказанне Леніна па беларускім пытанні.
У той жа дзень Сталін запрасіў да сябе на размову адказных супрацоўнікаў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б), у ходзе якой прапанаваў скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сялянскім урадзе Беларусі. Праз два дні, 27 снежня, Сталін правёў нараду ў Маскве з кіраў-нікамі Паўночна-Заходняга абкома РКП(б) і Аблвыкамзаха Мясніковым і Калмановічам, на якой была акрэслена тэрыторыя Беларускай рэспублікі з пяці губерняў: Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай, а таксама вызначаны склад новага ўрада (старшыня і 15 членаў) і паўнамоц-твы рэспублікі.
На VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б), якая пачала работу 30 снежня ў Смаленску, у даклад А. Мяснікова па пытанні «Бягучы момант» быў уключаны пункт «Беларуская Савецкая Рэспубліка». Ён змя-шчаў прапанову «абвясціць Заходнюю Камуну самастойнай Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікай». У якасці аргумента вылучаўся міжнародны фактар «замкнуць ланцуг самавызначыўшыхся ўтварэнняў»’. Дэлегаты пагадзіліся з такой прапановай і без абмеркавання адзінагалосна прынялі яе. Пяць дэлегатаў устрымаліся. У пастанове аб тэрыторыі рэспуб-лікі асноўным ядром яе лічыліся Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерні з прылеглымі да іх мясповасцямі суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі.
Аднак у гэтых межах ССРБ праіснавала толькі два тыдні. Паміж прыхільнікамі 3. Жылуновіча і А. Мяснікова разгарнуліся вострыя спрэчкі ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада рэспублікі. Канфлікт паміж імі асабіста ўладжваў Сталін, які меў намер прыехаць у Мінск у пачатку сту-дзеня, але па прапанове ЦК РКП(б) быў адкамандзіраваны на Усходні фронт у сувязі з крытычнай сітуацыяй, якая там склалася. У тэлеграме да кіраўнікоў ССРБ ён пісаў: «Праз 10 дзён буду ў Вас, вядзіце сябе спакойна і не біцеся, а то будзе дрэнна»4.
Парада не была выпадковай, бо немнагаслоўны Сталін ведаў больш, чым казаў.
32
Аднак Сталін затрымаўся на фронце не на дзесяць, а больш чым на двац-цаць дзён. У яго адсутнасць у Беларусь быў накіраваны ўпаўнаважаны ЦК РКП(б) і член Цэнтральнага Камітэта А. Іофэ з шырокімі паўнамоцтвамі. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў адмоўнае для беларускай дзяржаўнасці рашэнне забраць у толькі што створанай Беларускай Рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні і ўключыць іх у склад РСФСР, а Мінскую і Гродзенскую губерні аб’яднаць з Літоўскай ССР. На пасаду старшыні ЦВК будучай ЛітБел планаваўся непасрэдна А. Іофэ.
Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБела старшыня УЦВК і са-кратар ЦК РКП (б) Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня ў ЦК КП Літвы безапеляцыйна сцвярджаў, што на з’ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб’яднанні Беларусі з Літвой. Таму прапаноўваў «літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць свой з’езд і правесці там тое ж рашэнне»5.
Аднак супраць штучнага дзялення этнічнай Беларусі пратэставалі не толькі трупа 3. Жылуновіча, але А. Мяснікоў і яго прыхільнікі. Аб гэтым сведчыць пратакол пасяджэння Цэнтральнага бюро КП(б) Беларусі ад22 студзеня, на якім прысутнічаў Іофэ. Усе 8 членаў Бюро адхілілі прапанову Іофэ аб падзеле тэрыторыі рэспублікі і вырашылі звярнуцца ў ЦК РКП(б) з просьбай перарашыць пытанне аб усходніх губернях Беларусі6.
Таму Іофэ ў пісьме Свярдлову ад 28 студзеня адзначыў, што абедзве трупы нікуды не вартыя. Беларусь!, ці трупа Жылуновіча, — нацыяналісты, а Мяснікоў і яго прыхільнікі, хаця не нацыяналісты, але сепаратысты яшчэ горшай маркі. I раіў разагнаць іх, паслаць на працу куды-небудзь далей ад Беларусі.
Аднак ідэя дзяржаўнасці Беларусі знаходзіла ўсё большую колькасць сваіх прыхільнікаў і сяродсавецка-партыйнагаактыву былой Паўночна-Заходняй вобласці. Гэтыя настроі яскрава выявіліся на Мінскай губернскай партый-най канферэнцыі, якая адбылася ў канцы студзеня 1919 г. У прынятай рэзалюцыі канферэнцыі за подпісамі членаў Бюро 1. Рэйнгольда, Р. Най-дзенкава і В. Кнорына выказваўся недавер прадстаўніку ЦК РКП(б) Іофэ і патрабаванне адазваць яго з Беларусі. Сур’ёзныя папрокі ў адміністраванні былі зроблены і ў адрас Свярдлова.
Такая пазіцыя савецка-партыйнага кіраўніцтва Беларускай рэспублікі вызвала сур’ёзны непакой у ЦК РКП(б). Урэгуляванне канфлікту было ўскладзена на Сталіна, які ад імя Цэнтральнага камітэта РКП(б) адобрыў дзейнасць Іофэ ў Беларусі і патрабаваў ад членаў Цэнтральнага бюро КП(б) Б, якія падпісалі рэзалюцыю, перагледзець свае пазіцыі. У той жа час у тэлефанаграме савецкаму ўраду Літвы ён паведамляў, што на кандыдату-
33
ры Гофэ на пасаду старшыні ЦВК ЛітБела «не настойваем, няхай будзе Ціхоўскі».
Невыпадкова, што ў праны I Усебеларускага з’езда Саветаў 2—3 лютага 1919 г. прыняў непасрэдны ўдзел Свярдлоў. У дакладзе асноўны акцэнт ён зрабіў на ахапіўшую краіны Еўропы быццам бы сусветную пралетарскую рэвалюцыю і неабходнасць адзінства ў гэтых умовах пралетарыяту Беларусі, Літвы і Расіі. З'езд Саветаў прадубліраваў прынятае раней у Маскве рашэн-не аб утварэнні Літоўска-Беларускай савецкай Рэспублікі.
27 лютага 1919 г. у Вільні на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай ССР было прынята рашэнне аб аб’яднанні рэспублік Літва і Беларусь.
3 утварэннем гэтай штучнай дзяржаўнасці як бы здымалася з павесткі дня пытанне аб правамернасці далучэння этнічных беларускіх зямель да РСФСР.
У склад новага ўрада ЛітБела 3. Жылуновіч не ўвайшоў, бо ў пачатку лютага быў накіраваны на журналісцкую працу ў Харкаў. А. Мяснікоў у маі 1919 г. быў камандзіраваны на Усходні фронт у рангу камандуючага Паволжскім фронтам. Яшчэ трагічней склаўся лёс Р. Найдзенкава, які на 1 Усебеларускім з’ездзе Саветаў быў абраны членам ЦВК БССР і яго Прэзі-дыума, а ў сакавіку членам ЦК КП(б) ЛіБ. У маі 1919 г. паводле пастановы ЦВК ЛітБела ён быў арыштаваны і расстраляны Вярхоўным рэвалюцый-ным трыбуналам ЦВК ЛітБела па абвінавачанні ў тым, што выдаваў сябе за члена РСДРП з 1906 г., адказныя пасады ў Заходняй вобласці выкарыстоў-ваў для сваёй вы гады.
Такі сумны вынік першапачатковага этапу стварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Тагачаснаму савецкаму і партыйнаму ак-тыву Беларусі быў дадзены прадметны ўрок пралетарскага інтэрнацыяна-лізму. Ён наклаў свой адмоўны адбітак на пазіцыю кіраўнікоў Мінскага губ-рэўкомаўліпені 1920 г., калі ў другі раз вырашалася пытанне аб абвяшчэнні ССРБ і яе тэрыторыі, што таксама атрымала скажонае асвятленне ў беларускай гістарыяграфіі.
Пасля вызвалення 11 ліпеня 1920 г. Мінска, а затым большай часткі тэрыторыі Беларусі ад польскіх войск для падрыхтоўкі дэкларацыі аб абвяшчэнні ў другі раз беларускай дзяржаўнасці была створана камісія. У склад яе ўвайшлі 4 прадстаўнікі ад БПС-Р (Я. Бялькевіч, П. Берднік, У. Мамонька і М. Пашковіч), 2 ад КП(б) ЛіБ (А. Чарвякоў і В. Кнорын), ад БКА — У. Ігнатоўскі, ад Бунда — А. Вайнштэйн. На першым сходзе камісіі былі пастаўлены ў парадак дня пытанні аб межах Беларусі, адносін да суседзяў, дзяржаўна-палітычным ладзе Беларусі, эканамічныя і іншыя.
34
Шляхта сохранила право выбора всех чинов в земские, гродские, подкоморские суды, а также Главный Литовский Трибунал, но при новой власти выборы должностных лиц проходили таким же образом, как и во всей Российской империи в депутаты комиссии для сочинения проекта «Уложения», то есть каждый выбирающий помещик должен был иметь не менее 10, а выбираемый 20 крестьян мужского пола. В результате введения цензов значительное количество беспоместной шляхты не могло принимать участия в выборах.
Екатерина II распространила на высшее сословие белорусских губерний действие Жалованной грамоты дворянству 1785 г. Несмотря на то что Жалованная грамота давала право каждому дворянину избирать и быть избранным, это право имело существенные ограничения на территории Беларуси. Во-первых, к выборам допускались только шляхтичи, присягнувшие на верность императрице, владеющие имениями в данном уезде или временно пожалованными староствами с условием, что время их владения окончится не ранее 3-летнего срока. Тот же, кто имел пусть даже и большие имения, но по праву закладному или арендному к участию в выборах не допускался. Во-вторых, местные дворяне, которые не служили на российской службе или, не достигнув прежде отставки звания обер-офицерского, получили иностранные ордена или чины, лишались права голоса. Если учесть, что еще в 1773 г. для местных дворян был установлен имущественный ценз, о чем уже говорилось выше, то в результате таких мероприятий огромное количество мелкой шляхты было лишено активного и пассивного избирательного права. В 1789 г. в состав избирателей Полоцкого, Дриссенского, Витебского и Городокского уездов Полоцкого наместничества входило только 219 дворян, что составило 20 % от состава всего высшего сословия. Таким образом, к участию в выборах не было допущено около 80 % мелкопоместной шляхты5.
В марте 1800 г. было разрешено в присоединенных от Польши губерниях допустить к дворянским выборам даже беспоместных шляхтичей, в частности окольных (которые «образом жизни ничем не отличались от крестьян»), так как некоторые выборные должности оставались незанятыми. Такое решение существенно расширяло круг лиц, участвовавших в выборах. Вместе с тем в соответствии с ноябрьским указом 1800 г. дворянство избирало только председателей, депутатов, поветовых маршалов и хорунжих в Главный Литовский суд. На места же земских комиссаров, заседателей и прочие должности в нижние земские, городские и подкоморские суды назначались правительственные чиновники. Ограничение круга лиц, выбираемых дворянством в судебные учреждения, приводит нас к выводу о сниже-