Працы гістарычнага факультэта БДУ
выпуск 2
Памер: 302с.
Мінск 2007
У час руска-пруска-французскай вайны 1806—1807 гг., калі царызм меў істотны некамплект у войску, прымаліся розныя меры для сфарміравання новых палкоў. Рэкруцкія наборы не маглі цалкам задаволіць патрэбы арміі, паколькі навучанне салдат займала працяглы час. Таму ваеннае ведамства вырашыла сфарміраваць некалькі палкоў на тэрыторыі «польскіх» губерняў па прыкладу ўжо існаваўшага Польскага коннага палка.
Першым з новых — «уланскіх» — палкоў павінен быў стаць Конна-Ва-лынскі, загад аб сфарміраванні якога Аляксандр I аддаў 29 красавіка 1807 г. Набор палка планавалася ажыццяўляць шляхам вярбоўкі з «людей всякого состояния российских, иностранных, свободных, в подушный оклад не положенных и другою службою не обязанных». Усім, хто выслужыць 15 год, па жаданні абяцаўся адвод зямлі для пасялення.
Месцам фарміравання Конна-Валынскага палка былі прызначаны «во-лынския и литовские губернии». «Пункты, — гаварылася ў імператарскім ўказе, — куда навербованных людей собирать и где эскадроны для составления батальонов сформировать, учредить один Волынской губернии в городе Остроге, а другой Виленской губернии в таком месте, где найдутся удобность». У маі 1807 г. другім пунктам фарміравання палка быў абраны г. Мінск. Шэфам палка прызначаўся палкоўнік граф Восіп Карлавіч Арурк (Орурк).
21 мая 1807 г. літоўскі ваенны губернатар А. М. Рымскі-Корсакаў паве-даміў мінскаму грамадзянскаму губернатару 3. Я. Карнееву, што і кватэра камандзіра новага палка прызначаецца ў Мінску. Таму ваенны губернатар прасіў Карнеева загадаць усім грамадзянскім чыноўнікам «как по городской, так и по земской части чинить во всяком случае всевозможные пособии и по числу определяющихся отводить квартиры». Аб садзеянні Арурку прасіў Карнеева і міністр унутраных спраў граф В. П. Качубей3.
Фарміраванню Конна-Валынскага палка надавалася вялікая ўвага. У імпе-ратарскім указе нават былі азначаны спецыяльныя ўмовы: «Для скорейшего
46
к тем пунктам (Астрогу і Мінску. — /1. Л.) доставления навербованных в российских губерниях в уланы людей давать под них обывательские подводы по рекрутскому учреждению с заплатою указных прогонов. Офицерам, имеющим употребиться полковником графом Орурком для вербования людей, чинить со стороны правительства всякое вспоможение; для препровождения же от места до места купленных в полк лошадей давать обывательских проводников сколько потребуется». Але вярбоўка ў полк ішла марудна, і да канца вайны з Францыяй ён так і не быў сфарміраваны.
Пасля заключэння Тыльзіцкага міру (1807 г.) урад вырашыў звярнуць на чыншавую шляхту больш пільную ўвагу. Асноўная задача заключалася ў тым, каб, з аднаго боку, паменшыць колькасць шляхціцаў-дваран («праздных» людзей), а з другога — стварыць для шляхты спрыяльныя ўмовы для добраахвотнай вайсковай службы і тым самым паменшыць рэкруцкі ціск на сялян.
27 ліпеня 1808 г. напасяджэнні Неадменнагасаветаразглядаласяпытанне «О переписи и устройстве чиншевой шляхты». Савет разгледзеў усе прад-стаўленні па гэтым пытанні і выдзеліў два аспекты праблемы: «устройство вообще состояния шляхты, под разными ее именованиями в разных губерниях жительствующей»; «способы к обращению сего рода в воинскую службу».
Па другім пытанні вылучыліся тры пункты погляду: савета4, генерала М. М. Філосафава5 і ваеннага міністра А. А. Аракчэева6.
Неадменны савет выказаўся за фарміраванне новых палкоў з чыншавай шляхты, якая не была запісана ў аклад, шляхам вербоўкі. Але перш чым прыступіць да яе, ён лічыў неабходным сабраць звесткі з месц, каб распра-цаваць умовы прыёму. Выкананне гэтага даручэння ўскладалася на грама-дзянскіх губернатараў тых губерняў, дзе жыла шляхта.
3 такім меркаваннем не пагадзіўся генерал Філосафаў, які прапанаваў набор ажыццяўляць на добраахвотна-прымусовай аснове. Пры кожным рэк-руцкім наборы чыншавая шляхта і татары павінны былі выстаўляць аднаго чалавека з кожных 20. Пры гэтым ім, як дваранам, прадастаўлялася «вольность вступать всегда собою в службу», і толькі калі добраахвотнікаў будзе менш за норму, «двадцатое число набором дополнять».
Ваенны міністр увогуле лічыў, што для чыншавай шляхты не патрэбна ніякага «мясцовага меркавання». Не падтрымаў Аракчэеў і ідэю рэкруцкага набору: асноўны стымул да вайсковай службы ён бачыў у грашовай узнага-родзе. Адначасова міністр прапанаваў стварыць для чыншавай шляхты та-кія ўмовы, каб яна сама пайшла на вайсковую службу. Аракчэеў выдзеліў тры групы шляхціцау: якія знаходзіліся «в услужении»; мелі сваю зямлю; і жылі з аброку. Для кожнай катэгорыі ён распрацаваў сістэму абмежаваль-
47
ных мер. Так, для шляхты, якая знаходзілася «в услужении», забаранялася «партикулярная служба». Тая шляхта, якая жыла з аброку на памешчыцкіх і казённых землях у «польскіх» губернях, падлягала перасяленню на працягу года на казённыя землі ў расійскія губерні. Ад казны ёй меркавалася «пособие» па прыкладу каланістаў. Адначасова планавалася ажыццяўляць з гэтай катэгорыі вярбоўку на вайсковую службу. Тая шляхта, якая мела сваю зям-лю, вызвалялася ад прымусовага перасялення ў вялікарасійскія губерні. Але каб папоўніць рады арміі і гэтай катэгорыяй шляхты, дазвалялася пры баць-ках пакідаць толькі аднаго сына, а астатніх залічваць на службу «всех без изъятия, в том непреложном уважении, что они, как дворяне, обязаны воздать долг государству, их покровительствующему». Акрамя таго, Аракчэеў прапаноўваў забараніць прыём чыншавай шляхты на прыватную службу, калі яна не служыла раней у войску. Тыя шляхціцы, якія не былі прыгодныя да вайсковай службы, перасяляліся на казённыя землі, прызначаныя ўрадам.
Істотныя разыходжанні вызначыліся і адносна ўмоў праходжання вайсковай службы. Філосафаў лічыў, што чыншавая шляхта павінна мець роў-ныя магчымасці з расійскімі дваранамі і на аднолькавых умовах атрымлі-ваць афіцэрскія чыны. Пры гэтым генерал не закрываў (у адрозненне ад савета) магчымасці і другой частцы чыншавай шляхты, якая не даказала сваёй годнасці, атрымаць правы шляхецтва, і нават расійскага дваранста. Адзіная ўмова -— добраахвотная і адданая вайсковая служба. Філосафаў прапаноўваў даць магчымасць такім асобам пачаць службу радавымі (але не як сяляне) і па здольнасцях пераводзіць іх нават у афіцэрскія чыны. Астат-нюю частку сапраўднай чыншавай шляхты, якая выключалася са службы, планавалася «поместить в звание землевладельцов, преподав и им земли и постоянный быт к жительству и ознаменованию их состояния в ряде отечественном».
У выніку, надумку Філосафава, са шляхціцаў можна будзе сфарміраваць да 10 лёгкаконных палкоў, «к каковому роду службы они наиболее и свойственны, и из них же всегда комплектовано быть». Адзінае, што трэба раз-гледзець асобна, — быць палкам толькі з адной чыншавай шляхты і татар ці змяшанымі з ураджэнцамі расійскіх губерняў.
У сваю чаргу, Аракчэеў прапаноўваў не абмяжоўваць род службы чыншавай шляхты ніякім палажэннем, а прадаставіць гэта волі імператара. Ён лічыў, што «довольно того, что каждый из них будет принят в полку как дворянин и, начав службу свою с первой инстанции, т. е. с рядового, ревнос-тию, усердием и добрым поведением может выслуживаться до высших степеней». У палку шляхціц павінен атрымліваць жалаванне, правіянт і мундзір, а ў якасці «пособия» — па 20 руб. ад казны на кожнага.
48
У якасці ўзнагароды за вайсковую службу прапаноўвалася надзяляць чыншавую шляхту зямлёй. Але і па гэтым пытанні былі розныя меркаванні. Так, Філосафаў лічыў неабходным надзяляць шляхту, якая дасягнула афі-цэрскіх чыноў, землямі з казённых маёнткаў і старостваў у «беларускіх і польскіх» губернях. Гэтай мерай, на думку генерала, «многочисленное дворянство более поощрится к службе, присовокупится к России, более утвердится и будет большою опорою в благонадежности при случае, буде бы какие мятежи в Польском крае предстать могли, да и ей самой вся попол-зновенность к тому отъята будет».
Аракчэеў пагаджаўся з меркаваннем Філосафава, што за адзнаку чын-шавай шляхце можна жалаваць землі на агульным дваранскім праве, і што «милость таковая сблизит ее еще с российским дворянством». Але калі такое будзе дазволена, Аракчэеў прапаноўваў раздаваць землі не ў «польскіх», а ва ўнутраных губернях, і пры гэтым не абмяжоўваць колькасць зямлі па чынам: жалаваць па заслугах.
Такім чынам, сярод вышэйшых саноўнікаў імперыі не было адзінага пункту гледжання на рашэнне «пытання» аб чыншавай шляхце.
Пакуль у Неадменным савеце вяліся тэарэтычныя спрэчкі наконт умоў прыцягнення на службу чыншавай шляхты, рэальнасць сведчыла пра тое, што яна ўвогуле не жадае несці вайсковую павіннасць. Прыкладам служыў Конна-Валынскі полк. Пасля сфарміравання ён быў накіраваны ў Малдаў-скую армію, дзе вызначыўся... масавым дэзерцірствам. Галоўнакамандуючы арміяй генерал-фельдмаршал А. А. Празароўскі быў разгублены і не ведаў, як нават пакараць уцекачоў7: пры злаўленні яны называлі сябе шляхціцамі8.
Па прапанове Празароўскага пытанне пра дэзерціраў Конна-Валынска-га палка разглядалася на пасяджэнні Камітэта міністраў 11 лістапада 1808 г. Камітэт міністраў, зыходзячы з таго, што чыншавая шляхта прызнаецца два-ранствам, палічыў, што і судзіць яе неабходна «военным судом на праве дворянском». Гэта азначала, што мера пакарання прадстаўлялася на зацвяр-джэнне імператару.
Распрацоўка спецыяльных умоў для прыцягнення шляхты на вайсковую службу расцягнулася на доўгі час. I толькі калі Расія начала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з Францыяй, на чыншавую шляхту зноў звярнулі ўвагу. Справа ў тым, што пры камлектаванні «вербуночных полков» расійскай арміі сустракаліся «немаловажные затруднения», паколькі не было «прочного основания», пэўнага «класса людей, сколько способных, столько и благонадежных к отправлению воинской службы».
У лютым 1811 г. ваенны міністр М. Б. Барклай дэ Толі прадставіў імпе-ратару даклад «О комплектовании вербуночных полков чиншевыми дворя-
49
нами»9. Міністр прапанаваў для папаўнення некамплекта выкарыстаць чын-шавую шляхту — «народ, который, пользуясь правом дворянства в числе 213 т. душ, скитается по западным губерниям без всякого пристанища и приискивает себе пропитание партикулярною службою, сколько тягостною, столько и предосудительною для их звания». 3 мэтаю даць гэтаму класу «легчайшие способы обратиться к первобытному своему достоянию» ваенны міністр палічыў патрэбным «предназначить их на поприще воинской службы». Для заахвочвання да паступлення на вайсковую службу шляхце плана-валася прадаставіць асобныя правы і перавагі.