Развіцце гандлю ў Беларусі (канец XVIII-першая трэць XIX ст.)
Памер: 21с.
Мінск 2003
УДК 947.6
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ IIІСТЫТУТ ПСТОРЫІ
Шаўчэня Міхаіл Міхайлавіч
РАЗВІЦЦЁ ГАНДЛЮ Ў БЕЛАРУСІ (КАНЕЦ X УШ ПЕРШАЯ ТРЭЦЬ XIX СТ.)
07.00.02 айчынная гісторыя
Аўтарэферат дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук
Мінск 2003
1
Праца выканана ва Установе адукацыі Тродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”
Навуковы кіраўнік кандыдал гістарычных навук. прафесар
Крэнь І.П., Установа адукацыі
‘Тродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”, кафедра гісторыі Беларусі
Афіцыйныя ананенты: доктар гістарычных навук, нрафесар
Люты А.М., Установа алукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, кафедра гісторыі Беларусі
канлыдат гістарычных навук, дацэнт Каханоўскі А.Г., Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт’, кафедра t історыі Беларусі новага і найноўпіага часу
Апаніруючая арганізацыя Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны
эканамічны універсітэт"
Абарона адбудзецца '^L”_^4«^e4:2003 г. у/Кгадзін на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый Д01.40^1 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г.Мінск, вул. Акадэмічная, 1; тэл. вучонага сакратара 2841839)
3 дысертацыяй можна азнаёміцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэйы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: г.Мінск, вул.Сурганава, 15.
Аўтарэферат разасланы \У
Вучоны сакратар Савета па абароне дысертацый, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
В.В.Яноўская
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЫ
Актуальнасць тэмы дысертацыі. Канец XVIII першая трэць XIX ст. адзін з самых складаных і супярэчлівых перыядаў у гісторыі Беларусі. У ходзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVIII ст. землі Беларусі былі ўключаны ў склад Расійскай дзяржавы. Гэта падзея не можа не выклікаць пільнай увагі гісторыкаў. Асэнсаванне яе немагчыма без вырашэння важнейшага пытання, якое праходзіць праз усю айчынную гісторыю канца XVIII першай трэці XIX ст. што дапо эканоміцы беларускага рэгіёну ўключэнне яе ў структуру агульнарасійскага гаспадарчага механізма?
Састаўной часткай праблемы развіцця гандапо на землях Беларусі ў канцы XVIII першай трэці XIX ст. з’яўляецца пытанне аб фарміраванні купецтва арганізатара і кіраўніка гандлёвага працэсу. Як эканамічна ангажаваная частка насельніцтва, купецтва было цесна звязана з прамысловасцю і аб’екгыўна спрыяла яе развіццю. У руках гільдыйскіх гандляроў канцэнтраваліся значныя грашовыя сумы, якія інвесціраваліся не толькі ў гандлёвыя аперацыі, але і ў прамысловасць. Такім чынам, вырашыць пытанне аб фінансаванні гандлёвага і прамысловага прадпрымальніцтва магчыма толькі праз аналіз дзейнасці купецтва, яго капіталаў і крыніц іх накаплення.
Адной з перадумоў акгуалізацыі гандлёвай тэматыкі ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі з’яўляецца недастатковае асвятленне яе ў гістарычнай літаратуры, адсутнасць грунтоўных абагульняючых працаў па даследуемай праблеме, неабходнасць стварэння аб’ектыўнай канцэптуальнай базы па шэрагу ўзнятых пытанняў.
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі, тэмамі. Дысертацыя з’яўляецца ініцыятыўнай працай. Тэма зацверджана Саветам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (29.12.1997г. пратакол №5); на бюро навуковага Савета па праблеме “Псторыя Беларусі” (30.10.1998г. пратакол №3).
Мэта і задачы даслсдавання. Зыходзячы з актуальнасці тэмы, яе недастатковай распрацаванасці, аўтар ставіць перад сабой мэту раскрыць у праблемнахраналагічным плане працэс развіцця гандлёвай сістэмы Беларусі ў канцы XVIII першай трэці ХІХст. Для дасягнення мэты лічыць неабходным вырашыць наступныя задачы:
• прааналізаваць працэс фарміравання новай гандлёвай прасторы на землях Беларусі па меры ўключэння апошніх у структуру агульнарасійскага рынка;
• вызначыць прававое становішча, сацыяльны статус, колькасны састаў купецтва беларускіх губерняў, прааналізаваць памеры яго капіталаў і крыніцы іх накаплення;
• высветліць стан і тэндэнцыі развіцця ўнутранага рынка беларускага рэгіёну праз аналіз асноўных формаў арганізацыі таварнаграшовага абарачэння;
• акрэсліць таварную спецыялізацыю беларускіх губерняў, вызначыць іх месца ў сістэме міжрэгіянальнага гандлю Расійскай імперыі, даць характарыстыку знешнегандлёваму сектару беларускага рынка, супаставіўшы экспартныя і імпартныя таварныя патокі.
Аб’екг і прадмет даследавання. Аб’ектам даследавання з’яўляюцца працэсы, якія адбываліся ў эканамічным жыцці Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да
2
3
Расіі ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. У якасці прадмета даследавання разглядаецца развіццё гандлёвай сістэмы беларускага рэгіёна як сукупнасці пэўных элементаў (падсістэм): гандлёвай прасторы, суб’ектаў гандлёвай дзейнасці, унутранага, міжрэгіянальнага і знешняга тавараабмену.
Метадалогія і метады праведзенага даследавання. У метадалагічным плане даследаванне пабудавана на прынцыпах гістарызму і аб’ектыўнасці, прыярытэце дакументальных фактаў. У аснову асабістага аналіза пакладзена крытычнае вывучэнне, параўнанне і сінтэз інфармацыі першакрьтніц, перакрыжаваная пераправерка дадзеных.
Практычным увасабленнем вышэйназваных метадалагічных прынцыпаў у працэсе даследавання сталі агульнанавуковая і спецыяльнагістарычныя метады: гісторыкагенетычны, гісторыкапараўнальны, гісторыкасістэмны. Для апрацоўкі статыстычнага матэрыяла быў выкарыстаны таблічны метад.
Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў. Дысертацыя з’яўляецца першай спробай комплекснага аналізу ганддёвых адносінаў на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. на падставе наяўных пісьмовых крыніцаў. Аўтарам прапанавана мадэль гандлёвай прасторы, якая сфарміравалася ў выніку геапалітычных зменаў апошняй трэці XVIII ст. падзелаў Рэчы Паспалітай і ўкліочэння тэрыторыі Беларусі ў арбіту агульнарасійскай гандлёвай палітыкі; асэнсавана палітыка расійскага самаўладдзя адносна купецкага саслоўя, пазначаны асаблівасці праватворчай дзейнасці ўрада ў дачыненні да яўрэйскіх гандляроў; прааналізаваны стан і вызначаны тэндэнцыі развіцця беларускага рынку ў разрэзе: ўнутраны, міжрэгіянальны і знешні тавараабмен.
Практычная значнасць атрыманых вынікаў. Вынікі даследавання будуць садзейнічаць стварэнню цэласнай канцэпцыі айчыннай гісторыі і могуць быць выкарыстаны пры напісанні фундаментальных працаў па гісторыі Беларусі, распрацоўцы адпаведных курсаў па эканамічнай гісторыі Рэспублікі, а таксама ў выкладанні дысцыплін краязнаўства і этнаграфіі.
Даследаванне юрыдычнага статуса купецтва Беларусі, выяўленне хібаў і супярэчнасцяў арганізацыі гандлёвага працэсу ў канцы XVIII першай ірэці XIX ст. будзе спрыяць распрацоўцы ўзважанай, збалансаванай эканамічнай стратэгіі ў стасунку да гандлёвапрадпрымальніцкага корпуса сучаснай Беларусі.
Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону. Прапанаваныя ў даследаванні матэрыялы, на думку аўтара, дазволяць даказаць наступныя палажэнні:
1. Уключэнне беларускіх зямель у структуру агульнарасійскага рынка суправаджалася фарміраваннем новай гандлёвай прасторы на тэрыторыі тагачаснай Беларусі. Змест гандлёвай прасторы вызначаўся сукупнасцю сацыяльных (адносіны дзяржаўнага апарата да заняткаў гандлёвапасрэдніцкай дзейнасцю; сацыяльны склад гандлёвага корпуса; узровень падрыхтоўкі суб’ектаў гандлю да рэалізацыі асноўных функцый у сферы таварнаграшовага абарачэння), палітычных (працэс інкарпарацыі зямель Беларусі ў састаў Расійскай дзяржавы, рускафранцузская вайна 1812 г., змена накірункаў знешняй і ўнутранай палітыкі Расіі), прававых (заканадаўчыя акты, якімі рэгулявалася ганДлёвая дзейнасць), эканамічных (тарыфная палітыка, наяўнасць
эфектыўнай гандлёвай інфраструктуры, умовы канкурэнцыі на ўнутраным і знешнім рынку, манетарная палітыка, цэнавая палітыка) фактараў, якія ўплывалі на тактыку і стратэгію арганізацыі дзейнасці асноўных суб’ектаў гандлёвага працэса.
2. Дамінантнай фігурай у гандлёвай сферы беларускага рэгіёну ў канцы XVIII першай трэці XIX ст. становіцца гільдыйскае купецтва. Завяршаецца працэс арганізацыйнага афармлення купецкага саслоўя. Важкі эканамічны статус купецтва садзейнічаў станаўленню асабовых прывілеяў гільдыйскіх гандляроў, дзяржаўнаму распрыгоньванню купецтва. Якасныя змены ў асяроддзі купецкага саслоўя стымулявалі яго колькасны рост. Эканамічная актыўнасць купецтва і, перш за ўсе, гандляроў яўрэйскага паходжання стрымлівалася супярэчлівай, недастаткова акрэсленай гандлёваэканамічнай палітыкай расійскага ўрада.
3. У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. унутраны гандаль у беларускіх губернях ажыццяўляўся ў трох формах: перыядычнай (кірмашовай, базарнай), неперыядычнай (развознаразнРснай), рэгулярнастацыянарнай (крамнай). Вядучую ролю ў сістэме мабілізацыі і рэалізацыі тавараў адыгрывалі кірмашы. Кірмашовы гандаль арганічна дапаўняўся базарным гандлем. Базары функцыянавалі ў большасці гарадоў і мястэчак тагачаснай Беларусі і з’яўляліся адным са сродкаў мабілізацыі капіталаў дробных гандляроў. Развіццё прамысловасці, рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, павольнае паляпшэнне спажывання садзейнічалі станаўленню і паступоваму развіццю крамнага гандлю. Сістэма таваразбыта разглядаемага перыяду мела патрэбу ў вялікай колькасці пасрэднікаў: прасолаў, фактараў, маклераў, афеняў, карабейнікаў, хадзебшчыкаў і г.д. Усе сферы ўнутранага рынка, нягледзячы на іх адносную разназначнасць, з’яўляліся неабходнымі і знаходзіліся ў пэўных суадносінах, абумоўленьгх канкрэтнымі асаблівасцямі гістарычнага моманту.
4. Працэс гандлёваэканамічнай пераарыентацыі зямель Беларусі ў апошняй трэці XVIII першай трэці XIX ст. суправаджаўся паглыбленнем міжрэгіянальнага абмену беларускіх губерняў з эканамічнымі раёнамі Расійскай дзяржавы, фарміраваннем беларускага сектара ў структуры знешняга гандлю Расіі. У акрэслены перыяд даволі выразна праявілася спецыялізацыя губерняў Беларусі па складу экспартуемай прадукцыі і па накірунках гандлёваэканамічных сувязей. Выключна важнае значэнне ў ажыццяўленні ўнутранага і знешняга тавараабмену ігралі рэкі Нёман, Заходняя Дзвіна, Буг, Шчара, Днепр, Прыпяць, Сож, на якіх размяшчаліся буйныя прыстані і за кошт якіх фарміравалася неабходная гандлёвая інфраструктура.