• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развіцце гандлю ў Беларусі (канец XVIII-першая трэць XIX ст.)

    Развіцце гандлю ў Беларусі (канец XVIII-першая трэць XIX ст.)


    Памер: 21с.
    Мінск 2003
    12.45 МБ
    Асабісты ўклад саіскальніка. Увесь аб’ём даследавання па тэме дысертацыі выкананы самастойна. Аўтарам вывучаны, прааналізаваны і сістэматызаваны значны фактычны архіўны матэрыял, частка якога ўпершыню ўводзіцца ў навуковы абарот, навуковыя працы айчынных і замсжных гісторыкаў. У выніку навуковага абагульненпя саіскальнікам рэзюміруюцца асноўныя палажэнні і высновы дысертацыі.
    Апрабацыя вынікаў даследавання. Дысертацыя абмяркоўвалася на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі Установы адукацыі ‘Тродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” і была рэкамендавана да абароны. Важнейшыя назіранні і высновы, атрыманыл ў ходзе даследавання, былі апрабіраваны аўтарам пад час выступленняў на
    4
    5
    наступных навуковых канферэнцыях і семінарах: навуковапрактычнай канферэнцыі “Старонкі гісторыі Свіслацкага краю” (г.Свіслач, 1998 г.); навуковай гісторыкакраязнаўчая канферэнцыі “Старонкі гісторыі Зэльвеншчыны” (г.п. Зэльва, 1998 г.); навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70годдзю Інстытута гісторьн Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі “Пстарыяграфія гісторыі Беларусі: стан і перспектывы развіцця” (г. Мінск, 1999 г.); міжнароднай навуковай канферэнцыі “Культура Гродзенскага рэгіёна: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа” (г.Гродна, 1999 г.); рэспубліканскай навуковапрактычнай канферэнцыі “Работа з адоранай студэнцкай і вучнёўскай моладдзю: стан, формы і метады, перспектывы развіцця” (г. Гродна, 2000 г.); рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця” (г. Гродна, 2002 г.); міжнароднай навуксвай канферэнцыі “Навука і адукацыя ва ўмовах сацыяльнаэканамічнай трансфармацыі грамадства” (г. Гродна, 2002 г.); міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях Да ўзаемнасці” (г. Гродна, 2002 г.).
    Апублікаванасць вынікаў. Асноўныя вынікі даследавання выкладзены ў навуковых артыкулах, у тым ліку 2  у навуковых часопісах, 8  у зборніках матэрыялаў канферэнцый. Агульны аб’ём публікацый  63 старонкі.
    Структура і аб’ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў (другая і трэцяя з якіх разбіты на два параграфы кожная), заключэння, спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры, дадаткаў. Поўны аб’ём дысертацыі складае 144 старонкі, з якіх спіс крыніц і літаратуры займае 15 старонак і прадстаўлены 266 назвамі, дадаткі  23 старонкі.
    АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
    Першая глава “Пстарыяграфія і крыніцы” змяшчае паслядоўны агляд расійскай, савецкай, замежнай і айчыннай гісгарыяграфіі па даследуемай тэме, a таксама характарыстыку крыніцавай базы даследавання.
    Першыя спробы фрагментарнага аналізу ці проста апісання таварнаграшовых адносінаў на тэрыторыі Беларусі ў акрэслены прамежак часу адносяцца да 30х гг. XIX ст. У працах Г.Астраменцкага1, Ю.Крашэўскага2, Г.Нябольсіна3 ўвага канцэнтравалася пераважна на пытаннях, звязаных з функцыянаваннем буйнейшых беларускіх кірмашоў (Зэльвенскага, Мінскага, Свіслацкага), асартыментам беларускага экспарту і імпарту, станам водных шляхоў зносінаў, развіццём мытных структураў беларускага рэгіёну.
    У агульнарасійскім рэчышчы адбывалася даследаванне гандлёваэканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX  пачатку XX ст. Інтэнсіўная палітьжа расійскага ўрада ў галіне таможанага заканадаўства знайшла адлюстраванне ў працы буйнейшага знаўцы мытнага права К.Ладыжэнскага4. Значным укладам у
    'Остромснцкнй Г. Опнсанне Зсльвенской ярмаркн //Журнал Ммнмстерсгва внутренннх дел.  183l.4.1V.  кн. 2.  С. 153156; Ен жа. Опнсанне СвнслочскоЙ ярмаркн /Журнал Мнннстерства внутреннмх дел.  1831.  4.1V.  кн. 2.  С. 157160; Ен жа. Сведення о Мннсш контрактах //Журнал Мнннстерства внутренннх дел.  1831.  4.IV.  кн. 1.C. 137145.
    'Крашевскмй Ю.Н. Пннск н его окрестностн 7/Нёман.  1995.  №8.  С. 224233.
    ’Статнстнческне запмскм о внешней торговле Росснн. 4.2 /Сост. Г. Небольснн. СПб., 1835.
    4 Ладыженскнй К. Нсторня русского таможенного тарнфа.  СПб.: Тнп. В.С. Балашева, 1886.
    гістарыяграфію праблемы развіцця гандлёвапрамысловага комплекса беларускіх губерняў Расійскай імперыі стаў выхад ‘Тістарычнага нарыса абкладання гандлю і промыслаў у Расіі” (1893 г.) . Багаты юрыдычны матэрыял праны дапасоўваецца шэрагам каментарыяў і ацэнак расійскага заканадаўства ў дачыненні да гандлёвага саслоўя краіны. Спектр пытанняў, цікавіўшых расійскага эканаміста Н.Д.Чэчуліна, уключаў арганізацыю падаткаабкладання, а таксама развіццё фінансавай сістэмы Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст.6 Пэўная ўвага ўдзялялася аўтарам сацыяльнаэканамічнаму становішчу яўрэяў тагачаснай Беларусі, пытанням адносінаў расійскага ўрада да яўрэйскага гандлю. Непасрэдна гандлёвая палітыка расійскага ўрада ў канцы XVIII  першай трэці XIX ст. дэталёва аналізавалася ў працы П.Б.Струвэ7.
    Асобны пласт у гістарыяграфіі даследуемай праблемы складаюць працы па гісторыі яўрэйскага народа ў Расіі. Пачатак глыбокаму вывучэнню шматвяковай гісторыі расійскіх яўрэяў быў пакладзены І.Г.Аршанскім. У сваёй працы “Яўрэі Расіі: Нарысы і даследаванні”* ён скрупулёзна разбірае законы адносна яўрэяў і іх практычную рэалізацыю, прыводзіць дадзеныя дэмаграфічнага кшталту, статыстыку, якая адлюстроўвае стан яўрэйскай прамысловасці і гандлю. М.Д.Градоўскі з’яўляецца аўтарам твораў у абарону правоў яўрэяў у Расіі. Сваё даследаванне “Заўвагі на запіску князёў Галіцыных...”9 ён прысвяціў разгляду такога прававога феномену, як мяжа аседласці. У манаграфіі ‘Тандлёвыя і іншыя правы яўрэяў ў Расіі”10 М.Д.Градоўскі ідэалізаваў “заканадаўчую волю” імператрыцы Кацярыны II адносна яўрэяў і ўскладваў віну за ўстанаўленне выключных мераў адносна яўрэяў і дэфармацыю “ў аснове ідэі роўнасці” на кіруючы сенат.
    20я гг. XX ст. адзначаны з’яўленнем даследаванняў гісторыкаў, грамадскіх дзеячаў, якія ішлі ў рэчышчы беларускага адраджэння. Прадстаўнікамі гэтага накірунку ў беларускай гістарыяграфіі выступаюць У.Ігаатоўскі і М.ДоўнарЗапольскі. У сваёй “Псторыі Беларусі”" М.ДоўнарЗапольскі праводзіць тэзіс двух зол польскага і маскоўскага, і дае адмоўную характарыстыку эканамічнаму становішчу, ў якім апынуліся беларускія землі пасля канчатковага далучэння да Расійскаі імперыі: гандаль насіў транзітны характар, быў пранізаны духам спекуляцыі, адзначаўся сціпласцю і мізэрнасцю; мясцовыя кірмашы былі нязначнымі; буйныя капіталы адсутнічалі. Выніковыя пытанні, вырашаныя ў ходзе даследчыцкай працы У.Ігнатоўскага12 бачацца больш аргументаванымі. Аўтар адзначае маламагутнасць капіталаў айчынных купцоў, канстатуе высокую ўдзельную вагу яўрэйскіх гандляроў, вылучае ў якасці тыповага гандлёвага “прадпрыемства” невялікую краму ўніверсальнага тыпу.
    Торговая полнтнка Росснн. /Лекцнн доцента П.Б.С' ретербургского поліггехнхческого мнстнтута. 2е нзд. і____ ....„ Оршанскпй Н.Г. Еврен в Росснн: Очеркн н нсследовання.  СПб., 1872. Градовскмй Н.п ° 
    ’ йсторнческнй очерк обложення торпжлн н промыслов в Россн н.  СП6,1893.
    |906УЛНН Н Д Очеркн п0 ^CT0P^^ русскнх фннансов в царствованне Екатернны П.  СПб.: Сенатская тнпографня, „„., —.™„. п '".........— псС Ч11таннь|е на экономнческом отделеннн СанктСПб : ТнпоЛнтографня Н. Трофнмова, 1913.
    —.......... Вып.1,231 с.
    пГрадовскнй Н.Д Замечання на запнску князей Голнцыных о черте оседлостм евреев.  СПб., 1886.261 с.
    Градовскнй Н.Д. Торговые н другне права евреев в Россні. в нсторнческом ходе законодательных мео цредшествовавшнх ныне действуюшему законодательстау о евреях.  СПб : Тші В Кнршбаума 1885 287 с 7чооГ<іОпЬСКІ МВ' Гісторыя БелаРУсі Ліер. з рус. Т.М. Бутэвіч, Т.М. Кароткая, Е.П. Фешчанка.  Мн.:Бел
    йгнатовскнй В Белоруссня. Террнторня, населенне. экономнка, важнейшне моменты нсторнн.  Мн Нзлво Белтрестпечать . 1924.  56 с.
    7
    6
    Распрацоўкай пытанняў уплыву таварнаграшовых адносінаў на гаспадарку прыгоннікаў і сялян Беларусі займаўся К.І.Кернажыцкі.'3 Знаходзячыся ў палоне тэорыі “гандлёвага капіталу”, абгрунтаванай М.Н.Пакроўскім,11 даследчык разглядаў працякаўшыя ў Беларусі сацыяльнаэканамічныя працэсы як вынік уздзеяння гандлёвага капіталізму. Тэрыторыя Беларусі, паводле К.І.Кернажыцкага, “калонія царскай Расіі, яе сыравінны прыдатак, рынак збыту прамысловых вырабаў”. На падставе архіўных матэрыялаў і дадзеных І.Зяленскага даследчык паспрабаваў апісаць знешні гандаль тагачаснай Беларусі, прааналізаваўшы экспар і імпарт. Прапанаваны лічбавы матэрыял меў ілюстрацыйны характар, дынаміка развіцця і суадносіны розных формаў гандлю раскрыты аўтарам не былі.
    У пасляваенны час у беларускай гістарычнай навуцы склаўся спецыфічны падыход да вывучэння палітычных і сацыяльнаэканамічных працэсаў канца XVIII першай паловы XIX ст. Афіцыйная школа разглядала падзелы Рэчы Паспалітай як справядлівую акцыю ўз’яднання беларускага народа з рускім. Такі падыход адбіваўся на ацэнцы гандлёваэканамічных працэсаў, якія працякалі ў беларускім рэгіёне.
    Своеасаблівым рэліктам свабоднай эканамічнай думкі ў савецкай гістарычнай літаратуры бачыцца манаграфія М.М.Улашчыка “Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Ллтве н Западной Белорусснн”15. Аўтар адным з першых адзначае высокую ступень развіцця местачковага кірмашовага гандлю, паступовае скарачэнне перыядычнага гандлю ў 3050я гг. XIX ст., уплыў працэсу ўрбанізацыі на пашырэнне ўнутранага рынка, паглыбленне грамадскага падзелу працы.
    У 6080я гг. гістарыяграфічная база для вывучэння айчыннага рынка папоўнілася шэрагам грунтоўных даследаванняў В.У.Чапко16. Даследчыца падвяргае аналізу колькасны састаў купецтва беларускіх гарадоў ў канцы XVIII  першай палове XIX ст., вызначае характар гандлёвай дзейнасці купцоў і яе рэгіянальныя асаблівасці, дае агульную характарыстыку асноўных формаў гандлю. Адзін з артыкулаў В.У.Чапко непасрэдна прысвечаны развіццю гандлёваэканамічных сувязей зямель Беларусі з Украінай ў першай палове ХІХст.17
    Асобныя пытанні гандлёвага супрацоўніцтва беларускіх губерняў і Украіны ў межах агульнарасійскага рынка разглядаюцца І.А.Гуржым у манаграфіі “Развіток таварного віробніцтва і торгівлі на Украіні (з кінца XVIII ст. да 1861 года)”18. Агляд украінскабеларускіх гандлёвых сувязей ў другой палове XVIII ст. зроблены і ў артыкуле І.Г. Шулыі”.