Развіцце гандлю ў Беларусі (канец XVIII-першая трэць XIX ст.)
Памер: 21с.
Мінск 2003
Немалаважную ролю ў структуры ўнутранага размерказання прадухгаў адыгрьгваў базарны гандаль. Функцыі базараў не абмяжоўваліся тольм забеспячэнчем
гараджан прадуктамі харчавання. На іх адбывалася закупка сельскагаспадарчых прадуктаў для адпраўкі ў іншыя губерні і нават за мяжу. Сяляне пасля рэалізацыі сваёй прадукцыі аірымлівалі тут грашовыя сумы, неабходныя для выплаты падаткаў, павіннасцей, даўгоў і для набыцця сельскагаспадарчых прыладаў і іншых мануфактурных тавараў. У залежнасці ад абароту, колькасці ўдзельнікаў, працягласці і рэгулярнасці базары падзяляліся на некалькі відаў, кожны з якіх меў сваю назву: таржок, базар, галоўны альбо вялікі базар, таргі, чырвоныя таргі.
Унутраны рынак даследуемага перыяду меў патрэбу ў мностве дробных гандлёвых пасрэднікаў. Важную ролю сярод скупшчыкаў адыгрывалі прасолы. Да ліку прасолаў адносіліся самавозы гандляры, якія развозілі скупленыя тавары на конях ці на водным транспарце. Сярод самавозаў назіралася пэўная спецяыялізацыя. Развозам і разносам прамысловых вырабаў займаліся афені, маскацелыпчыкі, хадзебшчыкі, карабейнікі. Важную ролю ў беларускім розпічным гандлі ігралі фактары. Высокім даверам у >сваіх патронаўкупцоў карысталіся пастаянныя ці часовыя камісіянеры, прыказчыкі. Інстытут маклерства, які ўсталяваўся на тэрыторыі Расійскай імперыі ў 1717 г., іграў таксама абслугоўваючую ролю.
У другім параграфе “Міжрэгіянальны і знешні гандаль” аналізуюцца асартыментны састаў і накірункі экспартнаімпартных таварных патокаў беларускіх губерняў.
Працэс гандлёваэканамічнай пераарыентацыі зямель Беларусі ў апошняй трэці XVIII першай трэці XIX ст. суправаджаўся паглыбленнем міжрэгіянальнага абмену беларускіх губерняў з эканамічнымі раёнамі Расійскай дзяржавы, фарміраваннем беларускага сектара ў сістэме знешняга гандлю Расіі.
У акрэслены прамежак часу даволі выразна праявілася спецыялізацыя губерняў Беларусі па складу экспартуемай прадукцыі і па накірунках гандлёвых сувязей з іншымі раёнамі Расіі.
Гандлёвыя стасункі Магілёўскай губерні цягацелі да Паўднёвазаходняга, Маларасійскага і Новарасійскага рэгіёнаў. Даходнымі артыкуламі гандлю ўсходняй часткі Беларусі былі лес і лясныя тавары, прамысловыя тавары, пянька, мёд, воск. У шэрагу тавараў, імпартуемых купцамі Магілёўскай губерні, адзначаны соль, зернавы хлеб, гарэлка, рыба, тытунь, сукно, жывёла, коні, мыла, свечкі.
Віцебская губерня найбольш цесна была звязана з Паўночназаходнім эканамічным раёнам Расіі. У гандлі Віцебскай губерні лес, у параўнанні з Магілёўскай губерняй, меў меншае значэнне, аднак і тут ён з'яўляўся прыкметным прадметам вывазу за мяжу па Дзвіне і Нёману. У першай трэці XIX ст. віцебскія гандлярыпрадпрымальнікі вызначыліся як пастаўшчыкі на знешні рынак ільну і вырабаў з яго. Акрамя названай прадукцыі праз рыжскі порт ажыццяўляўся збыт скур, сала, шэрсці, сукна, глінянага і драўлянага посуду, пянькі, смалы, нязначнай калькасці хлеба ў зерні і муцэ. Асартымент імпартуемай прадукцыі ўключаў хлеб, соль, “дамскія тавары”, рыбу, чай, селядцы, цукар, тытунь, віно і інш.
Шырокім быў снектр гандлёвых стасункаў Гродзенскай губерні. У канцы XVIII першай лрэці XIX ст. заходняя частка тагачаснай Беларусі (у тым ліку і Гродзенская ’уберня) сваімі знешнегандлёвымі сувязямі цягацела да Польшчы і Заходняй Еўропы.
14
15
Купцыаптавікі скуплялі ў сваёй і суседніх губернях хлеб, сала, масла, лён, ільняное насенне і адпраўлялі іх вялікімі партыямі з адкрыццём навігацыі за мяжу. На адваротным шляху яны всзлі ў Гродна соль, селядцы, віно, часам мэблю, прадметы раскошы. Сукно гродзенскіх фабрык, акрамя продажу ў мясцовых крамах і на кірмашах унутры губерні, вывозілася ў Мінскую і Віленскую губерні, Дьшабург, Мітаву, Крэмянчуг, Кіеў, Адэсу. Медны посуд і іншыя металічныя вырабы знаходзілі збыт у Царстве Польскім. Туды часткова прадавалі і вырабленыя скуры.
Накірунак гандлёвых зносінаў Мінскай губерні быў найбольш разнастайным. Асноўнымі прадметамі вывазу, мяркуючы па архіўных дадзеных, з'яўляліся лес і лесатавары. Да пачатку XIX ст. лес з Мінскай губерні сплаўляўся пераважна ў Балтыйскія парты. Пазней лясны тавар пачаў накіроўвацца ў Маларасійскі і Новарасійскі раён Крэмянчуг, Херсон, Екацярынаслаўль, Адэсу, на патрэбы Чарнаморскага флота. Вырабы прамысловых прадпрыемстваў Мінскай губерні, у прыватнасці сукно, паміма мяоцовага збыту вывозіліся ў Вільна, Кіеў, Бердзічаў, Адэсу, Маскву, Пецярбург, свечкі ў Варшаву, цукар у Маскву і іншыя гарады, шкіпідар у Рыгу і далей за мяжу, а таксама ў Крэмянчуг, Херсон, Адэсу.
Выключна важнае значэнне ў ажыццяўленні міжрэгіянальнага і знешняга гавараабмену ігралі рэкі Нёман, Заходняя Дзвіна, Буг, Шчара, Днепр, Прыпяць, Сож, на якіх . размяшчаліся буйныя прыстані: гродзенская, брэсцкая, слонімская ў Гродзенскай губерні; пінская, стаўбцоўская, барысаўская, бабруйская, лоеўская ў Мінскай губерні; віцебская, полацкая, лепельская, ульская, чашніцкая ў Віцебскай губерні; магілёўская, рагачоўская, шклоўская, крычаўская ў Магілёўскай губерні.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Праведзенае даследаванне дазваляе зрабіць наступныя высновы :
1. Змяненне векгара гандлёваэканамічных сувязей беларускіх зямель у канцы XVIII першай трэці ХІХст. суправаджалася фарміраваннем новай гандлёвай прасторы на тэрыторыі тагачаснай Беларусі. Эканамічная палітыка расійскіх ўлад была пакіравана на нівеліраванне гаспадарчых асаблівасцей беларускіх тэрьггорый, стварэнне адзінага прававога поля для заняткаў гандлёвапрамысловай дзейнасцю. У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі абіраліся інструменты і сродкі іх рэалізацыі: уніфікацыя падатковай сістэмы, увядзенне адзінай сістэмы мер і вагі, распаўсюджванне расійскай манеты, укараненне рускага гандляра і г.д.
Знешне ліберальнае і заахвочвальнае стаўленне ўрада да ўнутранага і знешняга гандлю ў шматлікіх аспектах было адзначана ваганнямі і супярэчнасцямі. У сілу патрабаванняў ўнутранай палітыкі і з дыпламатычных меркаванняў урадавыя колы пераходзілі то ад забарончай палітыкі да ярка выяўленага свабоднага гандлю, то зноў вярталіся да ідэй меркантылізму, аднаўляючы апеку над айчынным гандлем. Саслоўны прынцып, пакладзены ў аснову гандлёвага заканадаўства, зведаў на працяіу акрэсленага перыяду пэўныя змяненні, абумоўленыя новымі з’явамі ў сацыяльнаэканамічным жыцці краіны. Ва ўмовах развіцця таварнаграшовых адносінаў кіруючыя колы зрабілі шэраг адступленняў, дазволіўшы актыўна ўкп'очыцца ў
гандлёвы працэс мяшчанам, дваранам. сялянам і іншым катэгорыям насельніцтва. Вядучае месца на ўнутраным і знешнім рынку паступова пачынае займаць купецтва.
Стан рыначнай інфраструктуры Беларусі ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. заставаўся недасканалым і патрабаваў далейшай мадэрпізацыі. У першую чаргу гэта тычылася фінансавай сферы (крэдытаванне купецтва), манетарнай палітыкі (уніфікацыя грапювых адзінак), тарыфнага заканадаўства (выпрацоўка аптымальнага варыянта тарыфа). палітыкі ў галіне падаткаў (зніжэнне гандлёвых збораў). Фактарам, замаруджваўшым рост капіталаў беларускага купецтва, можа разглядацца канкурэнныя з боку гандлёвага саслоўя Расіі, а таксама эканамічны націск польскіх, украінскіх, нямецкіх, прыбалтыйскіх гандляроў. Кансервацыі ўстарэлых формаў арганізацыі гандлёвагаэканамічнай дзейнасці спрыяла прадваранская палітыка расійскага ўрада. I, тым не менш, аналіз стану гандлёвай прасторы Беларусі ў акрэслены перыяд сведчыць аб тым, што яе развіццё, ў асноўных тэндэнцыях, адпавядала працэсу фарміравання адносінаў капіталістычнага тыпу [4, 10].
2. Арганізатарам і кіраўніком гандлёвай дзейнасці на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. выступала купецтва. Станаўленню гандлёвапрадпрымальніцкай функцыі гільдыйскіх гандляроў садзейнічалі працэсы, якія адбываліся ў арганізацыйнаправавой сферы Расійскай дзяржавы ў даследуемы перыяд. На сярэдзіну 1780х гг. прыпадае канчатковае афармленне падзелу купецтва на тры гільдыі. У аснову гэткага размежавання быў пакладзены маёмасны цэнз, які паступова ўзрастаў у першай чвэрці XIX ст. Паралельна з ім павялічваўся гільдыйскі збор. Захады з боку ўрада аптымізаваць гандпёвыя працэсы выліліся ў прыняцце патэнтнай сістэмы (1824г.): гільдыйскі падатак замест працэнтнага збору з абвяшчаемых капіталаў ператвараўся ў нязменны аклад, спаганяемы за пасведчанне на права гандлю. Канец XVIII першую трэць XIX ст. мэтазгодна разглядаць як перыяд станаўлення асабовых прывілеяў купецтва, яго дзяржаўнага распрыгоньвання. Важкі эканамічны статус купцоў абумоўліваўся наяўнасцю пэўных грашовых сродкаў (гандлёвага капітала), атрыманых у выніку неэквівалентнага абмену, падрадавай дзейнасці, паставак, піцейных водкупаў, розных махінацый, кантрабанднага гандлю і інш. Якасныя змены ў асяроддзі купецкага саслоўя стымулявалі колькасны рост гільдыйскіх гандляроў. Аднак эканамічная актыўнасць купецтва і, перш за ўсе, гандляроў яўрэйскага паходжання, стрымлівалася супярэчлівай, недастаткова акрэсленай гандлёваэканамічнай палітыкай расійскага ўрада [1,8,9].
3. Унутраны гандаль ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. ажыццяўляўся ў трох формах: перыядычнай (кірмашовай, базарнай), неперыядычнай (развознаразноснай), рэгулярнастацыянарнай (крамнай), што адпавядала ўзроўню развіцця прадукцыйных сілаў краіны. Пануючай формай таварнага абарачэння з’яўляліся кірмашы. Пераважалі кірмашы з дробным і рознічным характарам гандлю. Колькасць іх на працягу вызначанага адрэзку часу павялічвалася. Гэтаму садзейнічала няразвітасць у месцах правядзення кірмашоў стацыянарнай гандлёвай сеткі, зацікаўленасць ўдзельнікаў кірмашоў у збыце сваіх вырабаў і набыцці неабходных тавараў без пасрэднікаў, а таксама тое, urro кірмашы былі вызвалены (па
17
16
ўсталяваўшайся традыцыі) ад гандлёвых пошлінаў. Паміж кірмашамі існавала ўзаемасувязь, якая з цягам часу паглыблялася.
Базары функцыяпавалі ў большасці гарадоў і мястэчак Беларусі. У залежнасці ад абаротаў, колькасці ўдзельнікаў, працягласці і рэгулярнасці яны падраздзяляліся на некалькі відаў: таржок, базар, галоўны ці вялікі базар, таргі, чырвоныя таргі. Часам базары насілі спецыялізаваны характар. Іх функцыі зводзіліся да забеспячэння гараджан прадуктамі харчавання, вырабамі саматужных промыслаў, а сялян — рамеснымі і мануфактурнымі таварамі, прыладамі працы. Базары з’яўляліся адным са сродкаў мабілізацыі капіталаў дробных гандляроў і своеасаблівай візітоўкай прадукцыі той ці іншай мясцовасці.