• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развіцце гандлю ў Беларусі (канец XVIII-першая трэць XIX ст.)

    Развіцце гандлю ў Беларусі (канец XVIII-першая трэць XIX ст.)


    Памер: 21с.
    Мінск 2003
    12.45 МБ
    Адчувальнае ўздзеянне на фарміраванне гандлёвай прасторы на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. аказвалі фактары палітычнага характару: рускафранцузская вайна 1812 г., змена накірункаў знешняй і ўнутранай палітыкі Расійскай дзяржавы.
    Заканадаўчаправавы змест гандлёвай прасторы Беларусі фарміраваўся за кошт пастановаў і ўказаў расійскага ўрада, накіраваных на фарміраванне адзінага прававога поля для заняткаў гандлёвай дзейнасцю і паглыбленне гандлёвых сувязей беларускіх губерняў з эканамічнымі раёнамі Расіі.
    Сярод фактараў, якія генерыруюцца эканамічнай сферай, найбольш важнымі бачацца: тарыфная палітыка, наяўнасць эфектыўнай гандлёвай інфраструктуры, умовы канкурэнцыі на ўнутраным і знешнім рынках, манетарная палітыка, цэнавая палітыка.
    Эвалюцыя тарыфнага заканадаўства даследуемага перыяду ўяўляла сабой пошук найбольш аптымальнага варыянта пабудовы структуры экспартнаімпартных аперацый. Пры гэтым урадавыя колы імкнуліся дбаць, у першую чаргу, інтарэсы памешчыцкадваранскага саслоўя, робячы экстравагантныя захады ў накірунку лібералізацыі таварнаграшовых адносінаў, арыентуючы
    11
    10
    знешні гандаль на вывач прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Аднак такая лінія паводзінаў урада неаднойчы перарывалася аб’ектыўнай неабходнасцю ўвядзення сістэмы ахоўных тарыфаў, што дыктавалася працэсам станаўлення айчыннага гандлёвапрамысловага элсмента.
    Уключэнне тэрыторыі Беларусі ў арбіту агульнарасійскага рынка суправаджалася ўзмацненнем канкурэнцыі з боку купецкага саслоўя Расіі. Канкурэнцыя з боку расійскіх купцоў дапасоўвалася эканамічным націскам украінскіх, польскіх, нямецкіх, прыбалтыйскіх, сярэднеазіяцкіх гандляроў, якія затаварвалі беларускі рынак таннымі і, як правіла, больш якаснымі таварамі, стрымліваючы гэтым самым працэс накаплення капітала мясцовымі купцамі.
    Фактарам, замаруджваўшым рост “капіталістасці” беларускіх гандляроў, бачыцца прадваранскі накірунак гандлёваэканамічнай палітыкі ўрада. Патрэбы купецтва ў развіцці вэксальнай абарачальнасці і заснаванні камерцыйных банкаў ігнараваліся. Адзінай дзяржаўнай установай, якая рэальна магла паправіць фінансавыя справы беларускіх гандляроў за невялікія працэнты былі Прыказы грамадскай апекі.
    Унутраны рынак Беларусі захоўваў на працягу акрэсленага прамежку часу шэраг спецыфічных рысаў. Нягледзячы на панаванне ў першай трэці XIX ст. рускіх манет (залаты імперыял, залаты чырвонец, срэбныя і медныя грошы, асігнацыі), працягвалася абарачэнне польскалітоўскіх і заходнееўрапейскіх манет. Адсутнасць адзінай манетарнай палітыкі аказвала адмоўны рэзананс на сферу таварнаграшовага абарачэння, зніжаючы паказчыкі ліквіднасці капіталаў.
    Канец XVIII — першая трэць XIX ст. — перыяд параўнальна хуткага развіцця воднага і сухапутнага транспарту. Склалася асноўная канфігурацыя грунтовых дарог, атрыманых у спадчыну ад Рэчы Паспалітай, але значна трансфармаваных у адпаведнасці з новымі эканамічнымі ўмовамі. Разам з тым, на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. не была створана адзіная транспартная сетка, эксплуатацыя шляхоў зносін насіла сезонны характар, водны транспарт знаходзіўся на прымітыўным узроўні.
    У другім параграфе “Купецтва Беларусі і яго капіталы” разглядаецца працэс фарміравання купецкага саслоўя Беларусі, вызначаецца колькасны і якасны састаў гандлёвага корпуса, яго сацыяльнаправавы статус, акрэсліваюцца крыніцы і інструменты накаплення капіталаў.
    Паводле Маніфеста 1775г. купецтва падзялялася на тры гільдыі, вызвалялася ад падушнага падатку і абкладалася аднапрацэнтным зборам з абвешчанага капітала. У аснову падзелу на гільдыі быў пакладзены маёмасны цэнз. Атрымаць статус гільдыйскага купца маглі асобы, валодаўшыя капіталам не меней 500 руб.
    На працягу даследуемага перыяду сума абвяшчаемых капіталаў значна ўзрасла: для купца 1й гільдыі  да 50 000, для купца 2й гільдыі  да 20 000, для купца 3й гільдыі да 8 000 руб. Паралельна з ёй тэндэнцыю росту выяўляў і гільдыйскі збор. У 1812 г. ён дасягнуў максімальнай вслічыні 4% %.
    Гарадавое ГІалажэнне ад 21 красавіка 1785г. зацвярджала карпарацыйную арганізацыю ў сферы гандлю. Дзяржава аб'яўляла права на вытворчасць гандпю фінансавай крыніцай і “прадавала” гандлёвыя правы за пэўны грашовы ўзнос, аднак
    пры гэтым эканамічная кампетэнтнасць розных катэгорый гандляроў абумоўліваліся памерамі абвяшчаемых капіталаў і выплочваемага з іх працэнтнага падатку.
    3	увядзеннем “Дадатковага пастанаўлення аб усталяванні гільдый...” 1824г. пачынаецца другі перыяд ў развіцці заканадаўства аб гандлёвапрамысловым абкладанні, якое прыняло на гэты раз форму патэнтнай сістэмы. Гільдыйскі падатак замест працэнтнага збора з абвяшчаемых капіталаў ператвараўся ў нязменны аклад, спаганяемы за пасведчанне на права гандлю.
    Канец XVIII  першая трэць XIX ст.  перыяд станаўлення асабовых прывілеяў купецтва, яго дзяржаўнага распрыгоньвання. Прыналежнасць да гільдыі і ўплата працэнтнага збору з капітала вызвалялі прадстаўнікоў купецкага саслоўя ад асабістай рэкруцкай павіннасці, пазбаўлялі неабходнасці выконваць казённыя “службы ці “нарады” па розных дзяржаўных зборах. “Першастацейныя” купцы (купцы 1й гільдыі) валодалі правам насіць шаблю і губернскі мундзір, удастойвацца званняў камерц — і мануфактурсаветнжаў. У 1802 г. на купецтва быў распаўсюджаны 2 артыкул “Даравальнай граматы дваранству”, паводле якога спадчынны маёнтак, “у выпадку асуджэння і па важнейшаму злачынству, будзе аддадзены законнаму яго нашчадку ці нашчадкам”. Купецтва першых дзвюх гільдый вызвалялася ад цялесных пакаранняў і магло ездзіць у карэце “параю ці чацвярнёю коней”; купцы трэцяй гільдыі падвяргаліся цялеснаму пакаранню толькі па прысуду крымінальнага суда і
    Г.Д.
    Якасныя змены ў асяроддзі купецтва стымулявалі яго колькасны рост. Пярыяд з канца XVIII ст. да 30х гт. XIX ст. адзначаны павелічэннем колькасці гільдыйскага купецтва з 230 чалавек у 1798 г. да 3 337 у 1833 г. Такая трансфармацыя адбывалася на фоне скарачэння аіульнай колькасці гандлюючых.
    Асобным юрыдычным статусам ў сістэме таварнагрошавых адносінаў валодалі яўрэйскія гандляры. Супярэчлівасць гандлёвай палітыкі расійскага ўрада ў адносінах ля яўрэйскіх купцоў праявілася ў вызначэнні рысы яўрэйскай аседласці, увядзенні падвойнага падатка з капіталаў і кантроля за яўрэйскім кніжным рынкам, дыферэнцыяцыі правоў яўрэйскіх і расійскіх купцоў на мытнях, высяленні яўрэяў за 50вёрстную адлегласць ад мяжы і інш.
    Сацыяльнаэканамічны зрэз гісторыі канца XVIII — першай трэці XIX ст. высвятляе адну з важнейшых праблемаў, звязаных з фарміраваннем адносінаў капіталістычнага тыпу — праблему першапачатковага накаплення капіталаў. Галоўнымі інструментамі фарміравання купецкіх капіталаў выступалі неэквівалентны абмен, пастаўкі ў казну, падрадавая дзейнасць, водкуп падаткаў, арэнда, набыццё зямельных участкаў, ўдзел ў суднаходных кампаніях і гандлёвых агенцтвах, знешні гандаль і інш.
    У трэцяй главе “Формы і накірункі гандлю губерняў Беларусі”, якая складаецца з двух параграфаў, засяроджваецца ўвага на асноўных арганізацыйных формах таварнага абарачэння, аналізуецца міжрэгіянальны і знешні гандаль губерняў Беларусі.
    Першы параграф “Развіццё ўнутранага рынка Беларусі ў канцы XVIII  першай трэці XIX ст.” акцэнтуе ўвагу на матэрыяльнай і прадметнай аснове айчыннага рынка  гаадлёвай сетцы краіны.
    12
    13
    Мабілізацыя і рэалізацыя тавараў на ўнутраным рынку Беларусі ў канцы XVIII першай трэці XIX ст. ажыццяўлялася ў некалькіх формах: кірмашовай, базарнай, развознаразноснай і крамнай. Асноўнай арганізацыйнай формай таварнага абарачэння ў перыяд зараджэння капііалістычных адносінаў былі кірмашы. Урад ішоў насустрач пажаданням памешчыкаў і мясцовай адміністрацыі аб адкрыцці новых кірмашоў і базараў у гарадах і сёлах, справядліва лічачы іх галоўнымі каналамі збыту сельскагаспадарчай прадукцыі. Адваротны працэс  закрыццё кірмашоў  з’ява лаволі рэдкая
    Час правядзення большасці кірмашоў прыходзіўся на канец вясны  сярэдзіну восені. На такое нераўнамернае размеркаванне кірмашоў па месяцах уплываў шэраг фактараў: метэаралагічныя ўмовы, наяўнасць таварных лішкаў і патрэбнасць у грошах і таварах у пастаўшчыкоў сельскагаспадарчай прадукцыі  памешчыкаў і сялян, нераўнамернасць размеркавання рэлігійных святаў, у дні якіх адбываліся ўсе беларускія кірмашы.
    У канцы XVIII  першай трэці XIX ст., паклаўшы ў аснову таварную спецыялізацыю, усе беларускія кірмашы можна падзяліць на сельскагаспадарчыя і ўніверсальныя. Архіўныя крыніцы, якія адносяцца да 30х гадоў XIX ст., вылучаюць і такую катэгорыю як мануфактурныя кірмашы.
    Большасць кірмашоў Беларусі ў канцы XVIII  першай трэці XIX ст. мелі абарогы не больш 2 000  5 000 руб. Сфера іх гандлёвага ўплыву была невялікая. Яна ахоплівала вескі і сёлы ў радыусе на 15  20 вёрстаў. Працягваліся такія кірмашы адзін дзень і па свайму характару набліжаліся да штотыднёвых базараў і таргоў.
    Па абароту грашовых сумаў, па колькасці прывезеных і прададзеных тавараў вылучаліся Петрапаўлаўскі кірмаш у м.Бешанковічы Віцебскай губерні, Ганненскі ў м.Зэльва, Успенскі і Пакроўскі ў м.Прэборава Гродзенскай губерні, кантрактавы ў Мінску, Троіцкі ў м.Гомель Магілеўскай губерні. Гандлёвыя абароты гэтых кірмашоў складалі больш 100 000 руб. Яны адыгрывалі значную ролю ў гандлі мясцовымі, рускімі, украінскімі і замежнымі таварамі.
    Узяўшы за аснову велічыню абслугоўваемага сектара расійскага рынка, беларускія кірмашы можна падзяліць на дзве катэгорыі: кірмашы, якія абслугоўвалі пэўны мясцовьг рынак і кірмашы, якія абслугоўвалі ўсерасійскі рынак. Большасць кірмашоў Беларусі адносілася да першай катэгорыі. Тавары з усёй імперыі і са знешніх рынкаў траплялі на абмежаваны кантынгент кірмашоў: Нясвіжскі, Кобрынскі, Навагрудскі, Аршанскі, Мінскі кантрактавы, Свіслацкі, Зэльвенскі кірмашы.
    3	развіццём прамысловасці, урбанізацыяй гарадоў, пастуновым пашырэннем унугранага рынка побач з кірмашовым гандлем набіраў сілу рэгулярны крамны гандаль. Значэнне гэтай формы гандлёвых адносінаў паступова ўзрастала. За сем гадоў (з 1825 па 1833) колькасць крамаў у гарадах Беларусі павялічылася прыблізна ў 2,1 разы (з 1 340 да 2 817). Патэмпах росту крамнага гандлю ў гарадах Беларусі на першае месца выйшлі Мінская і Віленская губерні, а па колькасці крамаў  Мінская, Магілёўская і Гродзенская губерні.