• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 3.2.1989 Гродзенскім абл. судом.
    Групавая справа Я. і інш. № п-9068 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл. Падрабязней гл. арт.: Цверчакевіч Фадзей Мечыслававіч.
    ЯКАВЕНКА (ЯКОВЕНКО) Аляксей Пятровіч [1911, с. ЧаркаскСаратаўскай губ., Расія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў старшым ветэрынарным урачом у раённым аддзеле аховы здароўя ў мяст. Старобін, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 13.8.1937. Асуджаны 21.12.1938 за «шкодніцкую дзейнасць» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Пастановай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 17.11.1939 прысуд адменены на стадыі папярэдняга следства. Пракуратурай Мінскай вобл. 26.2.1940 справа (№ 5148-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена. Вызвалены і рэабілітаваны 20.4.1940. Далейшы лёс невядомы.
    Гл. таксама арт.: Стальгораў Міхаіл Фларэнцавіч.
    ЯКАВІЦКІ (ЯКОВНЦКІ/ІЙ) Часлаў Уладзіслававіч [1908, в. Запаснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у раённым нарыхтоўчым пункце ў Бельску (Bielsk), цяпер Польшча. Жыў з жонкай, дачкой і 2 сёстрамі. Арыштаваны 8.7.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 28.4.1941 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» і як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 6.12.1989.
    Асабовая справа Я. № п-11213 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЯКАЎЛЕЎ (ЯКОВЛЕВ) Ілья Уладзіміравіч [25.12.1888, Нікалаеў, цяпер Украіна — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1917—19 у РСЧА, галоўны ўрач санітарнага цягніка-шпіталя. Перад арыштам у МББ (?) Магілёўскай чыгункі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.12.1933. Асуджаны 2.3.1934 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «ўдзел у шкодніцкай рабоце ў галіне аховы здароўя» да 3 гадоў ППК (кара заменена на 3 гады высылкі). Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД. Вызвалены 11.12.1936. Далейшы лёс невядомы.
    3 Я. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўшаў) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
    ЯКІМАВЕЦ (ЯКНМОВЕЦ) Аляксандр Рыгоравіч [1878 — ?], ветэрынарны фельчар. Збел. сям’і. Арыштаваны 14.6.1938 у Куйбышаве, Расія. Абвінавачваўся ў «шпіянажы», 14.6.1938 пастановай пракуратуры НКВД справа спынена. Далейшы лёс невядомы.
    ЯКУБОЎСКАЯ (ЯКУБОВСКАЯ) Лізавета Мацвееўна [1878, мяст. Тракай Віленскага пав., цяпер Літва —12.5.1945, Мінск, турма НКВД], акушэрка. 3 сям’і татарскага рабочага. Працавала дома. Была замужам, мела чацвёра дзяцей. Арыштавана 19.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Калгасная, д. 49. Асуджана 24.1.1945 за «антысавецкую агітацыю»
    і «ўсхваленне фашысцкіх парадкаў у перыяд нямецкай акупацыі» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана 6.6.1958 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Я. № 11845-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЯКУШКО (ЯКУШКА) Міхаіл Іванавіч [1892, мяст. Бялынічы Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў Бялынічах. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 6.9.1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карэльскую АССР (пас. Сягежа, цяпер райцэнтр). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.10.1989 указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і заключэннем пракурора Магілёўскай вобл. 16.1.1989. Асабовая справа Я. № 10650 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ЯЛЕНСКАЯ (ЕЛЕНСКАЯ) Станіслава Купрыянаўна [1881, Лодзь (Lodz), Польшча — ?], акушэрка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў Полацку Віцебскай вобл. Была замужам. Арыштавана 4.2.1931. Асуджана 13.4.1932 калегіяй АДПУ за «шпіянаж на карысць Латвіі» да 3 гадоў высылкі ў Алма-Ату. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.8.1992 пракуратурай БВА. Асабовая справа Я. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЯНКЕВІЧ (ЯНКЕВІ4Ч) Стэфанія Віталеўна [1927, в. Звербляўшчызна, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям'і. Працавала ў засц. Звербляўшчызна. Арыштавана 28.6.1945. Асуджана 1.11.1945
    за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.7.1990 Віцебскім абласным судом. Асабовая справа Я. № 20467-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЯНКОЎСКАЯ (ЯНКОВСКАЯ) Соф’я Пятроўна [1901, Мінская губ. — ?], медсястра. Арыштавана 28.10.1938. Абвінавачвалася 13.2.1939 Алтайскім краявым судом у «правядзенні антысавецкай агітацыі». Справа спынена. Зноў арыштавана 13.6.1939 у Барнауле. Вызвалена 3.5.1940 асобай нарадай пры НКВД СССР з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Рэабілітавана 30.5.1958 трыбуналам Сібірскай ВА.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ЯНКОЎСКІ (ЯНКОВСКНЙ) Вітольд Іосіфавіч [1918, Архангельск, Расія — ?], памочнік санітарнага ўрача. 3 сям’і польскага службоўца. Меў няпоўную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на санітарнай станцыі ў Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыў з бацькамі і 2 сёстрамі. Арыштаваны 25.3.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 10.2.1941 як «удзельнік антысавецкай паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Я. па адной справе (№ п-11263; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (пракуратурай Гродзенскай вобл. 18.12.1989) навучэнцы Ваўкавыскай СШ: Палькоўскі Часлаў Станіслававіч (н. ў 1923; этапаваны ў Паўн.-Чыгуначны лагер НКВД), Сабалеўскі Віктар Францавіч (н. ў 1921; дтапаваны ў Паўн.-Чыгуначны лагер НКВД), Тум Эдмунд Адольфавіч (н. ў 1924; этапаваны ў Архангельскую працоўную калонію
    для няпоўналетніх), Яцукевіч Уладзіслаў Міхайлавіч (н. ў 1921; этапаваны ў Паўн.-Чыгуначны лагер НКВД).
    ЯНОВІЧ (ЯНОВНЧ) Вікенцій Рыгоравіч [1902, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 3.12.1937, Ленінград, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту працаваў у Арадзежскім раённым зямельным аддзеле Ленінградскай вобл. Арыштаваны 9.8.1937 у фальварку Васільковічы Арадзежскага р-на. Асуджаны тройкай НКВД 25.11.1937 за «шкодніцтва» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
    ЯНСАН (ЯНСОН) Алена Якаўлеўна [1892, в. Мядзілі (?) Віцебскага пав. —4.6.1938, Віцебск, турма НКВД], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў Віцебскім ваенным шпіталі. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 17.1.1938 у Віцебску па адрасе: 4-я Свярдлова, д. 31. Асуджана 29.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна.
    3 Я. па адной справе (№ 8909-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (25.12.1959 Вярхоўным судом БССР) кладаўшчык віцебскага ваеннага шпіталя Катовіч Альдызім Рыгоравіч (н. ў 1909).
    ЯНСАН (ЯНСОН) Іван Іванавіч [1903, пас. Межаўскае Табольскай губ., Расія — ?], фельчар. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце Віцебскага фанернага завода. Арыштаваны 5.5.1937 у Віцебску па адрасе: зав. Гаршэчны, д. 4. Асуджаны 25.9.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Зноў асуджаны
    2.9.1950 асобай нарадай пры МДБ за «контррэвалюцыйную агітацыю» да спецпасялення ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.12.1957 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Я. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ЯНЦЭВІЧ (ЯНЦЕВНЧ) Вадзіміш Антонавіч [1906, Варшава (Warszawa) — ?], санітар. 3 сям’і польскага рабочага. Працаваў у Варшаўскім шпіталі. Жыў у Варшаве па адрасе: вул. Лясная, д. 54, кв. 4. Арыштаваны 20.3.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 23.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.Чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай і УКДБ Брэсцкай вобл. 17.6.1992. Асабовая справа Я. № 10875-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЯНЦЭВІЧ (ЯНЦЕВНЧ)ЯдвігаЯнаўна [1927, в. Няверавічы, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], санітарка. 3 польскай сям’і. Арыштавана ў сваёй вёсцы. Асуджана.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ЯНЧАНКА (ЯНЧЕНКО) Нікіфар Гаўрылавіч [4.6.1898, в. Кашалёва Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Буда-Кашалёва Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1925). У 1926 член бюро парткама КП(б)Б аднаго з гомельскіх заводаў, у 1927 член Гомельскага акруговага камітэта КП(б)Б, у 1931—35 член партыйнага бюро Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Перад арыштам працаваў у саўгасе ў мяст. Сляпянка, цяпер у межах Мінска. Быўжанаты, меўдвоедзяцей. Арыштаваны 27.9.1937.
    Асуджаны 28.6.1938 як «член антысавецкай тэрарыстычнай шкодніцкай арганізацыі» да 15 гадоў ППК. Этапаваны, верагодна, у Далёкаўсходні канцлагер НКВД. 3 пачатку 1951 на спецпасяленні. Вызвалены ў маі 1951. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.2.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Я. № 5854-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЯНЧЭЎСКАЯ (ЯНЧЕВСКАЯ) Ядвіга Георгіеўна [1917, Магілёў — ?], медсястра. 3 сям’і літоўскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Магілёўскай бальніцы № 1. Жыла з бацькамі і дачкой. Арыштавана 24.12.1944. Асуджана 1.12.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 11.6.1992 пракурорам Мінскай вобл. Асабовая справа Я. № 14955 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.