Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ШЫНКЕВІЧ (ШННКЕВНЧ) Іван Васілевіч [1895, мяст. Свяцілавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Вейна» Магілёўскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 29.11.1933. Асуджаны 10.1.1934 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.6.1957 пастановай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
3 Ш. па адной справе (№ 4696-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (17.6.1957 пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) больш за 10 ветэрынарных работнікаў, заатэхнікаў і інш. (падрабязней гл. артыкул: Калібераў Ігнат Аўрамавіч).
ШЫНКЕВІЧ (Ш14НКЕВНЧ) Яўгенія Іванаўна [1890, Шыдлоўская вол. Расіенскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва — 5.12.1937, Магілёў (?), турма НКВД], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў бальніцы ў в. Бацэвічы Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Была замужам. Арыштавана 10.9.1937 у в. Зарэчча Клічаўскага р-на. Асуджана 9.11.1937 за «антысавецкую агітацыю і шпіянаж» да ВМП. Pac-
страляна. Рэабілітавана 21.6.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Ш. № 10297-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШЫРОКАЎ (ШНРОКОВ) Іван Майсеевіч [1916, в. Пакроўка, цяпер Новасібірская вобл., Расія — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Жыў з бацькам і жонкай. Арыштаваны 5.12.1945 у роднай вёсцы. Асуджаны 19.1.1946 ваенным трыбуналам 57-й гвардзейскай стралковай дывізіі за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Магаданскай вобл. (пас. Бурхала). Вызвалены 11.2.1954. Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. па адной справе (№ п-5466; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) лраходзіў, асуджаны, этапаваны і рэабілітаваны (3.1.1958 ваенным трыбуналам вайсковай часці № 48240) бухгалтар Шагідзевіч Браніслаў Іванавіч (н. ў 1923 у Навагрудку Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.). Вызвалены ў 1952. Далейшы лёс невядомы.
ШЫШКО (ШІ4ШКО) Мірон Данілавіч [1886, в. Малявічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?], ваенны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. У 1917—18 у РСЧА. Перад арыштам загадваў медыцынскім пунктам у в. Прылепы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 калегіяй АДПУ за «сувязь з польскай разведкай» і «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Казахскую ССР). Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. па адной справе (№ 24803-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (у 1989 пракуратурай БВА): яго жонка, хатняя гаспадыня Шышко Алена Лявонцьеўна (н. ў 1888 у в. Панявешкі Віленскай
губ.), загадчык кааператыўнай крамы ў в. Рудня Смалявіцкага р-на Асташкевіч Міхаіл Васілевіч (н. ў 1899), выкладчык Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума Сыракваша Уладзімір Якаўлевіч (н. ў 1887), калгаснікі Касілка Ігнат Ігнатавіч (н. ў 1896), Ласіцкі Уладзімір Іванавіч (н. ў 1906), яго брат Ласіцкі Ігнат Іванавіч (н. ў 1907), Paco (Роса) Сямён Васілевіч (н. ў 1900), Танковіч Пётр Казіміравіч (н. ў 1891), селянін-аднаасобнік Чахоўскі Казімір Аўгуставіч (Аўгусцінавіч) (н. ў 1868).
ШЫШЭЙ (ШНШЕЙ) Канстанцін Цімафеевіч [1888, Навагрудак Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 6.4.1933, Мінск, турма АДПУ], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1917—18 у РСЧА. Перад арыштам загадваў бальніцай у мяст. Пухавічы Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 7.2.1933. Асуджаны 2.4.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
3 Ш. па адной справе (№ 7458-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (5.11.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) больш за 115 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Касцевіч Ісак Сцяпанавіч.
ШЭЙКІН (ШЕЙКНН) Георгій Васілевіч [1923, в. Цялічына Дарагабужскага пав. Смаленскай губ. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе ў в. Забалоцце Магілёўскага р-на. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 10.8.1950. Асуджаны 19.5.1951 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» і як «агент Амерыкі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР (Інта). Вызвалены 23.11.1957. Рэабілітаваны 28.3.1958. Далейшы лёс
невядомы. Асабовая справа Ш. № 2926 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШЭЙНВАЛЬД (ШЕЙНВАЛЬД) Марыя Піменаўна [1903, Віцебск — 30.4.1938, Віцебск, турма НКВД], санітарка. 3 сям’і латышскага рабочага. Атрымала пачатковую адукацыю. Працавала ў Віцебскай гарадской бальніцы. Арыштавана 11.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Клінічная, д. 11. Асуджана 12.4.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «дзейнасць у складзе латышскай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 8.8.1989 Ваеннай пракуратурай БВА. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ШЭРНЕР (ШЕРНЕР) Самуіл Ісаевіч [1898, Варшава (Warszawa) — ?], урач. 3 яўрэйскай сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Беластоцкім шпіталі. Жыў з маці і братам. Арыштаваны 28.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.12.1940 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 18.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 9.11.1993. Асабовая справа Ш. № п-19677 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ШЭСЦЮК (ШАСЦЮК) (ШЕСТЮК) Кацярына Аляксееўна [1925, Давыд-Гарадок, цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фармацэўт. 3 бел. сям’і. Працавала ў Мэрлінскай аптэцы (?). Арыштавана 18.4.1952 у Давыд-Гарадку. Асуджана як «член сям’і кулака» да высылкі ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана УУС Брэста 29.5.1992. Асабо-
вая справа Ш. захоўваецца ў архіве УУС Брэста (ф. 66, арх. 54).
3 Ш. высланы яе маці Марыя Міхайлаўна (н. ў 1901) і малодшая сястра Кацярына (1936).
ШЭЎЧЫК (ШЕВЧНК) Іван Вікенцьевіч [1882, в. Баяры Гродзенскага пав., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у канторы «Нарыхтжывёла» ў мяст. Скідаль Гродзенскай вобл. Жыў з жонкай і 2 братамі. Арыштаваны 25.1.1945. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.5.1946 за «здрадніцкія паводзіны ў перыяд нямецкай акупацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 2.9.1994. Асабовая справа Ш. № п-21158 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ШЭФЛЯНД (ШЕФЛЯНД) Сімх Аронавіч [1873, Мінск — ?], стаматолаг. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медпункце пры чыгуначнай ст. Мінск. Арыштаваны 14.11.1921 у Мінску па адрасе: вул. Серпухаўская, д. 12, кв. 4. Асуджаны 20.2.1922 за «даламогу ў шпіянажы» да 1 года ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.11.1992 Ваеннай пракуратурай Беларусі.
Групавая справа Ш. і Б. Клячко-Гардона № 34935-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЭЙСМОНТ (ЭЙСМАНТ) Станіслаў Антонавіч [1892, в. Жабіхава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 сям’і польскага службоўца. Меў няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Быў жанаты. Арыштаваны 15.12.1939 ув. Марусіна (?), цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.9.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 18.10.1989. Асабовая справа Э. № п-12609 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЭЛЬБЕРТ Барыс Якаўлевіч [25.12.1890 (6.1.1891), мяст. Дубна Валынскай губ., цяпер райцэнтр Ровенскай вобл., Украіна — 19.12.1963], мікрабіёлаг, імунолаг. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі Кіргізскай ССР (1942). Доктар медыцынскіх навук (1925), прафесар (1950). 3 купецкай сям’і. Вучыўся на медыцынскім ф-це Львоўскага ун-та (1910—14), скончыў медыцынскі ф-т Кіеўскага ун-та (1918). 3 1914 в. а. урача Валынскай земскай бальніцы. 3 1915 начальнік, бактэрыёлаг санітарнаэпідэмічных атрадаў Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца на Паўд.-Зах. і Паўд. франтах (1915—1918). Потым начальнік санітарна-бактэрыялагічнай лабараторыі Кіеўскай ВА, загадчык бактэрыялагічнай лабараторыі Кіеўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У1923 заснавальнік і першы загадчык кафедры мікрабіялогіі, загадчык кафедры гігіены (1924—25) БДУ. Заснавальнік (1923) і дырэктар Беларускага санітарна-бактэрыялагічнага інстытута. Быўжанаты, меўдвоедзяцей. Арыштаваны 5.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Маскоўская, д. 60. Асуджаны калегіяй АДПУ СССР 29.1.1932 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР» да 3 гадоў ППК. Накіраваны ў бюро асобага прызначэння АДПУ. 3 1935 кіраўнік аддзела Біятэхнічнага інстытута
Эльберт Б. Я. праводзіць практычныя заняткі па мікрабіялогіі для студэнтаў 2-га курса медыцынскага ф-та БДУ(1925г.)
Эльберт Б. Я. (1950-я гг.)
Народнага камісарыята абароны. Загадчык кафедры мікрабіялогіі Кіргізскага (1940—44), Растоўскага (1945—48) медыцынскіх інстытутаў. Дырэктар Кіргізскага інстытута мікрабіялогіі (1937—45), дырэктар Кіргізскага медыцынскага інстытута (1939—40), нам. дырэктара Растоўскага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, навуковы кансультант Растоўскага процічумнага інстытута (1945—48). Навуковы кіраўнік Беларускага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіял огіі (1948—49), загадчык лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута тэарэтыч-
най медыцыны АН БССР (1948—52). Загадчык кафедраў мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1949—62), БДУ (1960—63). Выканаў фундаментальныя даследаванні ў галінах патагенезу, эпідэміялогіі, прыроднай ачаговасці тулярэміі, распрацаваў процітулярэмійную вакцыну і наскурны метад імунізацыі. Аўтар фундаментальных даследаванняў па бактэрыялогіі склеромы. Старшыня праўлення навуковых таварыстваў эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і інфекцыяністаў Кіргізскай і Беларускай ССР.