Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Рэабілітавана 23.5.1990 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа Ш. № 10386-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ШАЛЕСЦЮКОВІЧ (ШЕЛЕСТЮКОВНЧ) Іосіф Міхайлавіч [1898, мяст. Лагішын Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў у Лагішынскай раённай эпідэміялагічнай станцыі. Арыштаваны 26.3.1947 у Лагішыне па адрасе: вул. Кірава, д. 13. Асуджаны 25.7.1947 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены 10.4.1956. Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. па адной справе (№ 5814-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (28.4.1964 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) селянін-аднаасобнік Апяхновіч Станіслаў Вікенцьевіч (н. ў 1913 у мяст. Лагішын). Далейшы лёс невядомы.
ШАЛЫТ ЛазарТанхілевіч [1885, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў на Віцебскім мясакамбінаце. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.6.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 27, кв. 36. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў АДПУ Ленінградскай вобл. Вызвалены 9.5.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа Ш., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ШАМАЙ Ганна Мікалаеўна [1900, в. Бушлякі Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў савецкай бальніцы № 1 Магілёва. Была замужам. Арыштавана 22.12.1944. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 11.4.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 475-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШАНДАРОВІЧ (ШЕНДЕРОВНЧ) Барыс Майсеевіч [1889, Магілёў — ?], урач. 3 яўрэйскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у дзіцячай кансультацыі Магілёва. Быўжанаты. Арыштаваны 21.2.1938. Абвінавачваўся ў «шпіёнскай дзейнасці». Асабовая справа (№ 5037, захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) 16.4.1939 спынена абл. пракуратурай. Далейшы лёс невядомы.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Ш.
ШАНТЫР Фелікс Іванавіч [1895, Мінск — ?], фельчар. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 12.12.1944. Асуджаны 4.12.1946 асобай нарадай НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Уральскі лагер МУС Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 13.1.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Ш. № 13924-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ШАПАВАЛАЎ (ШАПОВАЛОВ) Рыгор Кірылавіч [1885, в. Слабада Мікалаеўская Астраханскай губ., цяпер Ac-
траханская вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 сям'і рускага святара. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1928 інспектар лячэбнага пададдзела, потым нам. загадчыка лячэбна-прафілактычнага аддзялення Наркамата аховы здароўя БССР. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. МОПРа, д. 16, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй (падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна).
Гл. таксама арт.: Анішчанка Валерый Арсеньевіч.
ШАПАЧНІКАЎ (ШАПОЧННКОВ) Фёдар Іванавіч [1882, в. Паковічча Слабада Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у медпункце на ст. Крычаў Магілёўскай вобл. Арыштаваны 31.1.1936. Асуджаны 26.6.1936 лінейным судом Зах. чыгункі за «антысавецкую і контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1992 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Ш. № 15109 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШАПІРА (ШАПНРО) Абрам Навумавіч [1889, Мазыр Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?]. 3 сям'і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінскай скурна-венералагічнай клініцы, быў дацэнтам Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 26.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Бухарына, д. 13,
кв. 1. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы.
3 Ш. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
ШАПІРА (ШАПІ4РО) Алена Абрамаўна [1898, Мінск — 1938 (?), НКВД], стаматолаг. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Арыштавана 5.4.1938 у Петрапаўлаўску Паўн.Казахстанскай вобл. Казахскай ССР. Асуджана 28.10.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 13.4.1956 трыбуналам Туркменскай ВА з-за адсутнасці складу злачынства.
ШАПІРА-КАЗЛОЎСКАЯ (ШАПНРО-КОЗЛОВСКАЯ) Валянціна Герасімаўна [1907, в. Луні Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — 31.3.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі ваеннага гарадка № 55 у мяст. Урэчча, цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 17.12.1937. Асуджана 11.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Латвіі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 19.5.1960. Асабовая справа Ш. № 16427-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ШАРАК Якаў Фадзеевіч [1899, в. Кавальцы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 9.1.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай
сям’і. 3 1918 радавы калчакаўскай арміі. У 1919—22 у 459-м стралковым палку 51-й стралковай дывізіі РСЧА. Уступіў у ВКП(б) (1930). Перад арыштам загадваў гаспадаркай Мінскай ветэрынарнай клінікі. Быўжанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 12.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ціхая, д. 10, кв. 1. Асуджаны 3.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіёнскую дыверсійную дзейнасць на карысць польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.5.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ш. № 11739-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ШАРАНДА (ШАРАНДО) Сяргей Барысавіч [1883, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў мяст. Дабрамыслі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.11.1943. Абвінавачваўся ў «здрадніцтве». Справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны 9.1.1944 УКДБ Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ШАРУПІЧ (ШАРУПНЧ) Аляксандр Фёдаравіч [1901, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў у бальніцы № 1 у Пінску. Быў жанаты. Арыштаваны 20.7.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «агент польскай паліцыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 6.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Ш. № 9630-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ШАРЫКАВА (ШАРНКОВА) Яўгенія Апяксандраўна [1926, в. Буракі, цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў в. Прушчы (?) тагачаснага Суражскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 30.3.1944. Асуджана 21.11.1945 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.11.1993 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш. № 23341-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ШАРЫЛА (ШАРІ/ІЛО) Франц Данілавіч [1878, в. Кавалеўшчына, цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Меў няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе раённай бальніцы ў мяст. Дрыса, цяпер райцэнтр Верхнядзвінск. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 4.3.1933. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 20.5.1933 як «актыўны сектантбаптыст» і за «спробу пераходу дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ШАТАЎ (ШАТОВ) Пётр Іванавіч [1913, в. Саламянка Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Служыў у 109-м стралковым палку ў Калінкавічах, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 15.12.1937. Вызвалены і рэабілітаваны 4.3.1938 асобым аддзелам УДБ НКВД 37-й стралковай дывізіі. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 8026-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ШАТКОЎСКІ (ШАТКОВСКНЙ) Станіслаў Фаміч (Тамашавіч) [1883, в. Ланента (Lani^ta) Варшаўскай губ., Польшча — 28.9.1938, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў мяст. Дукора, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.2.1938. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.7.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ш. № 25357-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...