Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ЧАРНОЎ (ЧЕРНОВ) Піліп Андрэевіч [1890, в. Буда Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], хірург. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у гарадской бальніцы ў Мсціслаўлі, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 22.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 30.6.1945 УНКДБ Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ч. № 762-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЧАРНЫХ (ЧОРНЫХ) (ЧЁРНЫХ) Валянціна Іванаўна [1923, Сарапул, цяпер Удмурція, Расія — ?], медсястра. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Брэсцкай бальніцы. Арыштавана 26.12.1949. Абвінавачвалася ў «спробе нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы». Асуджана не была. Вызвалена і рэабілітавана МДБ 6.1.1950. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ч. № п-1258 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЧАРНЯК (ЧЕРНЯК) Марыя Еўсцігнееўна [1888, Віцебск — ?], фельчар, верагодна, жонка Мікалая Чарняка. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскай чыгуначнай бальніцы. Арыштавана 15.11.1937. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай НКВД за «неданясенне» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 3.8.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ч. № 8320-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЧАРНЯК (ЧЕРНЯК) Мікалай Платонавіч [1885, мяст. Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1937 (?), НКВД], ветэрынарны ўрач, верагодна, муж Марыі Чарняк. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў на Віцебскай біяфабрыцы. Арыштаваны 26.6.1937. Асуджаны 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе тэрарыстычнай арганізацыі, шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ч. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЧАРТАРЫЦКІ (ЧЕРТОРНЦКНЙ) Іосіф Венядзіктавіч [1886, в. Палюдава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 10.11.1937, Орша, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. У 1918—22 у РСЧА. Перад арыштам працаваў на Волкаўскім ветэрынарным участку ў в. Багрынава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 22.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ч. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЧАХОВІЧ (ЧАХОВНЧ) Вацлава Вацлаваўна [1896, в. Валасовічы (Валосавічы) Полацкага лав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Лепелі. Была замужам, мела чацвярых дзяцей. Арыштавана. Асуджана 10.11.1929 асобай нарадай НКВД за «садзейнічанне контррэвалюцыйнай бандзе, шпіянаж, антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы.
3 Ч. па адной справе (№ 23095-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (22.7.1993 пракуратурай Віцебскай вобл.): урач Чаховіч Міхаіл Міхайлавіч (н. ў 1884), яго брат селянін-аднаасобнік Чаховіч Мікалай Міхайлавіч (н. ў 1889), селянін-аднаасобнік Корсак Браніслаў Актавіянавіч (н. ў 1880), верагодна, яго маці Корсак Лідзія Станіславаўна (н. ў 1854) і яго сястра Корсак Ганна Актавіянаўна (н. ў 1884), селянін-аднаасобнік Катырла Антон Аляксандравіч (н. ў 1888), яго брат Катырла Станіслаў Аляксандравіч (н. ў 1894), іх сваякі Катырла Петрунэля Феліксаўна (н. ў 1858), Катырла Ганна Сямёнаўна (н. ў 1861), Катырла Казіміра Антонаўна (н. ў 1905), сялянка-
аднаасобніца Лепеская Мальвіна Вікенцеўна (н. ў 1883), яе сваякі Лепеская Адэля Уладзіславаўна (н. ў 1902), Лепескі Уладзіслаў Ігнатавіч (н. ў 1886), селянін-аднаасобнік Славецкі Генрых Францавіч (н. ў 1894), селянін-аднаасобнік Сляскі Браніслаў Мартынавіч (н. ў 1874), яго брат Сляскі Вацлаў Мартынавіч (н. ў 1877), іх сваякі Сляская Марыя Мікалаеўна (н. ў 1869), Сляская Вольга Іванаўна (н. ў 1882), селянін-аднаасобнік Эберлейн Пётр Сямёнавіч (н. ў 1865), яго жонка Эберлейн Дар’я Гаўрылаўна (н. ў 1872), дачка Эберлейн Ганна Пятроўна (н. ў 1912), сыны Эберлейн Уладзімір Пятровіч (н. ў 1906) і Эберлейн Іван Пятровіч (н. ў 1908).
ЧАХОВІЧ (ЧАХОВНЧ) Міхаіл Міхайлавіч [1884, хут. Тадуліна Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў дома. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 5.6.1929 на хут. Тадуліна Лепельскага р-на. Асуджаны 10.11.1929 асобай нарадай НКВД за «сувязь з Польшчай» н «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Ч. па адной справе (№ 23095-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (22.7.1993 пракуратурай Віцебскай вобл.) больш за 20 чалавек, сярод якіх былі і яго сваякі. Падрабязней гл. арт.: Чаховіч Вацлава Вацлаваўна.
ЧАЧКО (ЧЭЧКА) (ЧЕЧКО) Пётр Уладзіміравіч [1912, в. Зачарляны Беластоцкага пав., цяпер Польшча — ?], зубны тэхнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскуюадукацыю. Працаваўу Гродзенскай гарадской паліклініцы № 1. Жыў з маці, жонкай і сынам. Арыштаваны 18.12.1944. Асуджаны 15.6.1945 за «ўдзел у беларускай
нацыяналістычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з лагераў Комі АССР. Вызвалены 1.8.1951. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 17.7.1992 прэзідыумам Гродзенскага абл. суда. Асабовая справа Ч. № п-14692 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЧАЧУРА (ЧЕЧУРО) Канстанцін Георгіевіч [1909, мяст. Сураж Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў на Віцебскай біяфабрыцы. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 27.6.1937. Асуджаны 30.10.1937 за «шкодніцтва, антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ч. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЧУДАРАВА (ЧУДАРЕВА) Яўгенія Мікалаеўна [1895, с. Старыя Брады Екацерынбургскай губ., Расія — 25.12.1937, Віцебск, турма НКВД], медсястра. 3 сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскім ваенным шпіталі. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 29.11.1937. Асуджана 14.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 19.5.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ч. № 7106-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ЧУЛОЎСКАЯ-ХАРНЕВІЧ (ЧУЛОВСКАЯ-ХАРНЕВНЧ) Марыя Феліксаўна [1895, в. Канічы Клімавіцкага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 сям’і бел. службоўца. Працавала
ў псіхіятрычнай бальніцы ў Магілёве. Жыла з маці і сынам. Арыштавана 4.7.1938. Абвінавачвалася ў «правядзенні контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалена і рэабілітавана 8.7.1940 пастановай УКДБ БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ч.-Х. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ЧУМАК Іосіф Піліпавіч [1894, в. Кайкава Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 1.6.1939, ГУЛАГ], фельчар. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. 3 1918 у асобным дывізіёне 3-га кавалерыйскага корпуса ў Мінску. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 7.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. 1-я Лекерта, д. 3, кв. 4. Асуджаны 14.1.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер НКВД Далёкаусходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.12.1958 пленумам Вярхоўнага суда СССР.
3 Ч. лраходзіў па адной справе (№ 13968-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) ветэрынарны фельчар Вайцэховіч Вікенцій Вікенцьевіч.
ЧУНЧЫК (ЧУНЧНК) Марыя Рыгораўна [1916, в. Яцкавічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Мела няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала дома. Арыштавана 19.7.1946. Абвінавачвалася ў «спробе нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы». Вызвалена і рэабілітавана УМУС Гродзенскай вобл. 22—26.11.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ч. № п-774 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЧЫГІР (ЧНГНР) Вера Аляксееўна [1923, в. Малышэвічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай
вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала пачатковую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны ў 451-м кавалерыйскім палку дзеючай арміі ў Слуцку. Арыштавана 15.12.1941. Абвінавачвалася ўтым, што «калі трапіла ўпалон, была завербавана нямецкай разведкай, атрымала заданне». Асуджана 21.1.1942 да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Паўн.-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.2.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ч. № 10523-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ЧЫЖ (ЧІ4Ж) Андрэй Пракопавіч [1.10.1900, в. Іграева Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Слуцкага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў Любані Мінскай вобл. Арыштаваны 29.5.1929. Асуджаны 10.11.1929 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» па абвінавачанні ў «шпіянажы на карысць Польшчы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Ч. па адной справе (№ 31969-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (2.3.1992 Мінскай абл. пракуратурай): студэнт Мінскага педагагічнага вучылішча Арцыховіч Філімон Кандратавіч (н. ўлют. 1900), калгасніккалгаса «Новы шлях» Бараноўскі Дзяніс Іванавіч (н. ў 1895), настаўнік школы ў в. Задомля (Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.) Бараноўскі Аляксандр Антонавіч (н. ў 1900), касір крэдытнага таварыства ў мяст. Пагост Корбут Іван Фёдаравіч (н. ў снеж. 1899), начальнік пажарнай каманды Лушчыцкі Міхаіл Іосіфавіч (нар. 20.4.1900), настаўнік школы ў в. Гулевічы Сукала Іосіф Пятровіч (н. ў 1901), селянін-аднаасобнік Пратасевіч Кірыла Дарафеевіч (н. ў 1898), псаломшчык Мікалаеўскага сабора ў Слуцку Шамяціла Барыс Мікалаевіч (н. ў 1900), Лемеш