• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 Х.-Д. па адной справе (№ п-20801; захоўваецца ў архіве У КДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (пракурорам Гродзенскай вобл. 13.5.1994) яго жонка, хатняя гаспадыня Хваль-Дрык Варвара Міхайлаўна (н. ў 1889 у Навагрудку) і дачка Варвара (н. ў 1928). Далейшы лёс іх таксама невядомы.
    ХЕЙФЕЦ Яўген Рафаілавіч [1925, Курск, Расія — ?], урач. 3 сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Да арышту працаваў у 3-й мінскай клінічнай бальніцы. Арыштаваны 9.12.1958 у Мінску па адрасе: вул. Разінская, д. 28, кв. 2. Асуджаны 29.4.1959 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 2 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 X. па адной справе (№ 19121-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (30.12.1964 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда CCCP): выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута Рубін Анатоль Пінхусавіч (н. ў 1928), трэнер спартыўнага таварыства «Чырвоны сцяг» Іоселевіч Гірш Сролевіч (1915).
    Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...
    ХЕЎЛІНА-ДЗЕЛЯТЫЦКАЯ (ХЕВЛННА-ДЕЛЯТНЦКАЯ) Соф’я Рыгораўна [студз. 1897, в. Пуцэвічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў Цэнтральным мінскім дзіцячым дыспансеры. Арыштавана 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 19. Асуджана 5.8.1939 асобай нарадай НКВД за «прыналежнасць да польскіх разведорганаў» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Джэзказганскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 18.11.1942. Рэабілітавана 1.7.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Х.-Д. №10485-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ХІЛІНСКАЯ (ХНЛННСКАЯ) Марыя Аляксандраўна [1909, г. Млава (Mfawa), цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча — ?], акушэрка. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю
    медыцынскую адукацыю. Працавала ў Варшаўскім шпіталі. Жыла з бацькамі, сястрой, мужам і сынам. Арыштавана 30.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Новасібірскую вобл. Вызвалена ў 1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Гродзенскай вобл. 9.3.1993. Асабовая справа X. № п-16934 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ХІНШТЭЙН (ХННШТЕЙН) Вульф Хацкелевіч [1891, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ? 1938, Орша, турма НКВД], урач. 3 мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1920—24 у РСЧА. Перад арыштам начальнік санітарнай часці турмы НКВД у Оршы, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Жыў з жонкай Фаняй і дачкой Ліляй. Арыштаваны 30.6.1938 у Оршы па адрасе: вул. Варашылава, д. 3. Асуджаны тройкай НКВД 25.9.1938 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 24.4.1956. Асабовая справа X. № 6422-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ХОМІЧ (ХОМНЧ) Вячаслаў Казіміравіч [1904, мяст. Мар’іна Горка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. 3 1934 у РСЧА. Перад арыштам старшы ветэрынарны ўрач 405-га артылерыйскага палка 114-й стралковай дывізіі. Быў жанаты, меў дзяцей (1933, 1936 і 1941 гадоў нараджэння). Арыштаваны 2.3.1943. Асуджаны 17.8.1943 ваенным трыбуналам 7-й асобнай арміі за «распаўсюджванне антысавецкіх поглядаў сярод вайскоўцаў» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў
    пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15.6.1995. Асабовая справа X. № 36445-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ХОМІЧ (ХОМНЧ) Іван Якаўлевіч [1914, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ? ], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. Арыштаваны 21.5.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Вароўскага, д. 29. Асуджаны 7.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Байкала-Амурскі, потым Краснаярскі лагер НКВД. Вызвалены ў ліст. 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.4.1962 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа X. № 11229-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ХОМІЧ (ХОМНЧ) Мікалай Сцяпанавіч [1882, в. Зубкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 21.1.1938, Слуцк, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў медпунктам у в. Палікараўка Слуцкага р-на. Арыштаваны 11.9.1937. Асуджаны тройкай НКВД 17.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.4.1989. Асабовая справа X. № 27626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ХРУЦКІ (ХРУЦКНЙ) Іван Якаўлевіч [1918 в. Бацэвічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Перад арыштам вучыўся ў фельчарскай школе ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштаваны 11.3.1938. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызва-
    лены і рэабілітаваны Бабруйскім раённым аддзелам НКВД 7.5.1938. Далейшы лёс невядомы.
    3 X. па адной справе (№ 5866; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, вызвалены і рэабілітаваны навучэнцы Бабруйскай фельчарскай школы Пабалавец Арсен Васілевіч, Пабалавец Уладзімір Фёдаравіч, Музычэнка Якім Міхайлавіч. Далейшы іх лёс невядомы.
    ХУРСІК (ХУРСІ/ІК) Таццяна Карпаўна [1921, в. Караваева Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. служачага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнтка Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 30.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Зялёная, д. 18. Асуджана 22.3.1947 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупацыйным уладам» да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.3.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа X. № 32337-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ЦВАЛІН (ЦВАЛНН) Генрых Казіміравіч [1898, Варшава (Warszawa)— ?], санітар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. Служыў у ваенным шпіталі ў Лідзе, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.10.1939. Асуджаны 24.12.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.5.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ц. № п-9317 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ЦВЁРДАСТУПАВА (ТВЕРДОСТУПОВА) Валянціна Аляксееўна [1916, мяст. Кіраваград Адэскай губ., цяпер Украіна — ?], урач. 3 сям’і ўкраінскага рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў інфекцыйнай бальніцы ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Жыла ў Баранавічах па адрасе: вул. Царкоўная, д. 34. 3 1941 у РСЧА. Арыштавана 28.7.1944. Асуджана 21.7.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.2.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ц. № 2763-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ЦВЕРЧАКЕВІЧ (ЦВЕРЧАКЕВНЧ)Фадзей Мечыслававіч [1918, в. Бягені Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў на санітарнай станцыі ў Ваўкавыску. Арыштаваны 17.4.1940. Асуджаны 16.6.1941 асобай нарадай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Ц. праходзілі па адной справе (№ п-9068; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.), асуджаны і рэабілітаваны (3.2.1989 Гродзенскім абл. судом): дэзінфектар Язерскі Уладзімір Рыгоравіч, яго брат Язерскі Віктар Рыгоравіч (н. ў 1920), верагодна, яго бацька, селянін-аднаасобнік Язерскі Рыгор Мікалаевіч (1900), шавец Закшэўскі Іван Іванавіч (1921), паштальён Махера Часлаў Марцэлевіч (1919), рабочы чыгуначнай ст. Ваўкавыск Парыс Уладзімір Уладзіміравіч (1919), навучэнцы Рабазэль Станіслаў Францавіч (1921), Сяклюцкі Генрых Уладзіслававіч (1924), Харашынскі Антон Антонавіч (1921), рабочы Ваўкавыскага леспрамгаса Ярмоль Фадзей Мечыслававіч (1918).
    ЦВІКЕВІЧ Іван Іванавіч [псеўданімы: I. Трызна, I. Яцьвяг; ліст. 1891 (паводле іншых звестак, ліст. 1894), Брэст — 1.7.1938, Алтайскі край ?], медык, публіцыст, рэдактар. Брат Аляксандра Цвікевіча1. У 1914 скончыў Варшаўскі ун-т. У 1-ю
    1 Цвікевіч Аляксандр Іванавіч [псеўд.: А. Галынец, А. Гвозд; ліп. 1888, Брэст — 30.12.1937, Мінск, НКВД], гісторык, філосаф, публіцыст, юрыст, грамадскі і паліт. дзеяч. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Працаваў прысяжным павераным у Пружанах і Брэсце. Падчас 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Туле, дзе ў 1916 увайшоў у склад Камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 у Маскве стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. На 1-м Усебеларускім з’ездзе ў 1917 рабіў даклад па бежанскім пытанні. Вясной
    1918 арганізаваў у Кіеве Беларускую гандлёвую палату і наладзіў выпуск газ. «Белорусское эхо». Там жа выдаў «Кароткі нарыс узнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі». Па некаторых звестках, арыштаваны. Ва ўрадзе БНР Ковенскага перыяду (1920 — лета 1923) міністр замежных спраў. Апублікаваў шэраг артыкулаў і эсэ ў час. «Беларускі сцяг» (Коўна). У эміграцыі ў Празе (лета 1923—25) прэм’ер-міністр БНР. Пераехаў у Мінск у пачатку снеж. 1925 пасля Берлінскай канферэнцыі бел. прадстаўнікоў, якая прыняла рашэнне спыніць дзейнасць урада БНР. Працаваў у Наркамаце фінансаў, сакратаром Інбелкульта, вучоным старшынёй Камісіі Інбелкульта па вывучэнні адукацыі ў Беларусі.
    3 1929 у Інстытуце гісторыі БелАН. Вывучаў праблемы фарміравання грамадска-паліт. думкі ў Беларусі, станаўленне бел. ідэі. Аўтар прац «Беларусь: Палітычны нарыс» (1919; 2-е выд. 1990), «Адраджэнне
    сусветную вайну служыў у царскай арміі.У 1917—21 уЧырвонай Арміі — дывізіённы ўрач. У1920 дывізія, у якой служыў Ц., была інтэрнавана ў Германію. У 1921—23 працаваўу пасольстве РСФСР у Германіі. У 1924 пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам аддзела ў Белдзяржвыдавецтве. Займаўся перакладамі мастацкіх твораў. Член калегіі Наркамата аховы здароўя БССР і старшыня Медыцынскай секцыі Інбелкульта. Быўжанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Нарыме, з’яўляўся начальнікам санчасці Нарымлага. Затым пасяліўся ва Усць-Каменску (Алтайскі край). Зноў арыштаваны 22.8.1937. Прыгавораны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1.7.1938 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 19.9.1960. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.