• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ТУРКОЎ (ТУРКОВ) Цімафей Ігнатавіч [1905, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на Волгадонбудзе ў Калачы Сталінградскай (цяпер Варонежскай) вобл.
    Быўжанаты. Арыштаваны 20.6.1949. Асуджаны 10.9.1949 за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены 11.7.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.3.1955 трыбуналам Ленінградскай ВА. Асабовая справа Т. № 7728-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ТУРНІЦКАЯ (ТУРННЦКАЯ) Міра Абрамаўна [1904 (?), Гродна — 29.11.1938, Мінск, турма НКВД], служачая, да арышту інспектар Наркамата аховы здароўя БССР. Арыштавана 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 64. Асуджана 21.1.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 15.2.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Т. № 5850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    11.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 64 арыштаваны выконваючы абавязкі загадчыка замежнага аддзела газ. «Чырвоная змена» Макарэвіч Сцяпан Барысавіч (н. ў 1908 у в. Гірымшчына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.), верагодна, муж М. Турніцкай. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15.2.1938 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП і 4.3.1938 расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа М. № 24080-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ТЫНТНЕР (ТЫНТНЕР) Альфрэд Марцінавіч [1895, Рыга, Латвія — 26.10.1938, Смаленск, турма НКВД], службовец. 3 сям’і латышскага рабочага. Працаваўзагадчыкам гаспадаркі гарадской бальніцы ў Полацку, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 12.3.1938 у Полацку па адрасе: вул. М. Горкага, д. 45. Асуджаны 26.10.1938 тройкай НКВД як «агент латвійскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй
    маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Т. № 19912-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ТЭЛЬМАН (ТЕЛЬМАН) Дора Рувімаўна [1911 —?], урач. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1930-я гг. працавала ў дзіцячым санаторыі ў в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Арыштавана 13.11.1937. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 19.10.1938 да 5 гадоў пазбаўлення волі і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Выслана ў Саратаўскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.1.1989.
    УЛАДЫСЕНКА (ВЛАДЫСЕНКО) Васіль Іосіфавіч [1896, в. Дударава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 27.2.1942, ГУЛАГ], ветэрынарны санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Кастрычнік» у в. Валатоўка Полацкага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 26.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа У. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    УЛАСАВЕЦ (УЛАСОВЕЦ, ВЛАСОВЕЦ) Пётр Андрэевіч [1895, в. Лапацічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 17.2.1936, ГУЛАГ], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў мяст. Капыль, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.5.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа У. і інш. № 10333-с (праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Таксама рэпрэсаваны і некаторыя сваякі У.
    УЛАСАВЕЦ (ВЛАСОВЕЦ) Фёдар Сямёнавіч [1874, в. Лапацічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у саўгасе «10 гадоў БССР». Быў жанаты. Арыштаваны 8.1.1933 у в. Заельнае, цяпер Любанскі р-н Мінскай
    вобл. Асуджаны 30.1.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 У. па адной справе (№ 18079-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (3.8.1963 прэзідыумам Мінскага абл. суда) яго жонка, хатняя гаспадыня Іванова-Уласавец Марыя Рыгораўна (н. ў 1880), сялянеаднаасобнікіУласавецСцяпан Іванавіч (1874), ягобратУласавец Дзмітрый Іванавіч (1879), Кунтыш Іосіф Пятровіч (1909), Муравейка Трафім Герасімавіч (1892),
    30.12.1932 у в. Лапацічы арыштаваны калгаснік калгаса «Пераможца» Уласавец Макар Сямёнавіч (н. ў 1878 у в. Лапацічы), брат Ф. Уласаўца, 9.5.1933 асуджаны як «удзельнік антысавецкай групы» да 3 гадоў высылкі за межы БССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 У. па адной справе (№ 29789-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл.) калгаснік калгаса «Пераможца» Кунтыш Захар Фёдаравіч (н. ў 1876) і рабочы саўгаса «Аткулавічы» Кунтыш Ігнат Кірылавіч (1900).
    УЛАСАЎ (ВЛАСОВ) Васіль Аляксандравіч [1903, мяст. Зыранаўскі Руднік, цяпер Усх.-Казахстанская вобл., Казахстан — ?], службовец. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам лабараторыі ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы № 3. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 22.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 76. Асуджаны 30.6.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1996 пракуратурай БВА. Асабовая справа У. № 36767-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    УЛАСЯНОК (ВЛАСЕНОК) Міхаіл Сямёнавіч [1903, в. Хмяльнік Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і.
    Атрымаў вышэйшую адукацыю. Загадваў ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыяй у Оршы, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 17.7.1938. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці» і «шпіянажы». Справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны гарадской пракуратурай Оршы 15.4.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа У. № 6650-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    30.12.1932 у в. Галошаўка, цяпер Талачынскі р-на, арыштаваны селянін-аднаасобнік бацька траіх дзяцей Уласянок Апанас Сямёнавіч (н. ў 1896), брат М. Уласянка. Асуджаны 1.2.1933 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.5.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа У. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    30.12.1932 у в. Хмяльнікарыштаваны селянін-аднаасобнік бацька траіх дзяцей Уласянок Сцяпан Сямёнавіч (н. ў 1900), брат М. і А. Уласёнкаў (Уласянкоў). Асуджаны 1.2.1933 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.5.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа У. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    УНГЕР Саламон (Шлёма) Абрамавіч [1899, мяст. Макаў Ломжынскай губ., Польшча — 8.1.1938, Мінск, турма НКВД], навучэнец. 3 яўрэйскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Перад арыштам вучыўся на 4-м курсе Мінскага медыцынскага інстытута. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 18.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Р. Люксембург, д. 4, кв. 6. Асуджаны 27.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны.
    3 У. па адной справе (№ 10789-с; захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі і рэабілітаваны (6.9.1957 трыбуналам Варо-
    нежскай ВА) упраўляючы мінскай канторай «Белгалоўсоль» Буйвалаў Віктар Канстанцінавіч (н. ў 1890 у мяст. Л юбча Навагрудскага пав. Мінскай губ.; арыштаваны ў 1937; асуджаны 21.1.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП і расстраляны ў Мінскай турме НКВД 25.2.1938; рэабілітаваны 30.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР) і настаўнік СШ № 4 у Барысаве Мінскай вобл., бацька дваіх дзяцей Марковіч Іван Майсеевіч (нар. 26.9.1890 у в. Тумілавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.; арыштаваны 30.4.1938; асуджаны 11.11.1938 асобай нарадай пры НКВД як «агент польскіх разведвальных органаў» да 8 гадоў ППЛ і этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная).
    Кр.: Рэпрэсаваныя... Ахвяры і карнікі...
    УПФАЛЬ Таўба Лейзераўна [1921, Варшава (Warszawa)— ?], медсястра. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымала няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Варшаве. Жыла з мужам і бацькам. Арыштавана 13.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.6.1993. Асабовая справа У. № п-18800 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    УРБАНОВІЧ (УРБАНОВНЧ) Апяксандр Андрэевіч [1897, в. Слабада Санкт-Пецярбургскай губ., цяпер Ленінградская вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў мяст. Мядзель, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 12.11.1939. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 У. па адной справе (№ 26474-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, у адзін лагер этапаваны і рэабілітаваны (17.7.1989 пракуратурай БССР) былы гаспадар рэстарана ў Мядзелі Ждановіч Антон Кліменцьевіч (н. ў 1899), паштовы служачы Ягіловіч Франц Іосіфавіч (1905).
    УРУБЛЕВІЧ-КОРФ (ВРУБЛЕВНЧ-КОРФФ) Юзэфа Іосіфаўна [1895, хут. Кашалёва Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], акушэрка. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Ганцавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштавана 30.6.1945. Асуджана 27.3.1946 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Вызвалена 9.9.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.10.1994 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа У.-К. № 13324-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.