Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ТАРАСЕВІЧ (ТАРАСЕВНЧ) Альбіна Феліксаўна [1908, Марыенбург, цяпер Алуксна, Латвія — ?], медсястра. 3 польскай сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў шпіталі пры Віленскім ун-це. Жыла з 2 сёстрамі. Арыштавана 25.7.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 27.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 6.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.11.1992. Асабовая справа Т. № п-15960 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ТАРАСЕЙСКІ (ТАРАСЕЙСКІ/ІЙ) Вольф Навумавіч [1897, Пружаны Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], фармацэўт. 3 яўрэйскай сям’і. Арыштаваны ў Свянцянах, цяпер Швянчоніс, Літва. Асуджаны 22.2.1941 НКВД СССР як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ТВАРКОЎСКІ (ТВОРКОВСКНЙ) Іван Францавіч [1885, в. Лубін, цяпер Польшча — ?], урач. 3 сям’і польскага землеўласніка. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў Бельску Беластоцкай вобл., цяпер Польшча. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 3.1.1940. Асуджаны 11.12.1940асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў
Вяцкі лагер НКВД Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1989 лракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Т. № п-10288 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ТВАРОЎСКАЯ (ТВАРОВСКАЯ) Стэфанія Феліксаўна [1888, мяст. Каменскае Екацярынаслаўскай губ., Расія — ?], медсястра. 3 польскай шляхецкай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Аўгустове , цяпер Польшча. Арыштавана 27.2.1940 у Аўгустове па адрасе: вул. 1-га Мая, д. 4 (?). Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.8.1940 як «удзельніца контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 18.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 11.5.1989. Асабовая справа Т. №23686-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ТКАЧОВА (ТКАЧЕВА) Вольга Фёдараўна [1921, в. Самахвалавічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], навучэнка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Вучылася ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Арыштавана 18.12.1944. Асуджана 1.12.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.11.1992 пракуратурай РБ. Асабовая справа Т. № 34921-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ТКАЧУК Фёдар Мінавіч [1899, в. Аляксандрава Варшаўскай губ., цяпер Польшча —10.1.1938, Магілёў, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Чырвоная змена». Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у в. Рамашы Капыльскага р-на
Мінскай вобл. Асуджаны 17.12.1937 пастановай НКВДСССР і пракурора СССР за «супрацоўніцтва з польскай разведкай» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.6.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Т. № 16488-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ТОЛСЦІК (ТОЛСТНК) Аліна Фёдараўна [1895, в. Казловічы Магілёўскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў тыфозным аддзяленні бальніцы ў Бабруйску, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Была замужам. Арыштавана 10.3.1935. Абвінавачвалася ў «шпіянажы». Вызвалена і рэабілітавана 14.4.1935 пастановай асобага аддзела УДБ НКВД БССР пры 4-й механізаванай брыгадзе. Далейшы лёс невядомы.
3 Т. па адной справе (№ 8078-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі аўтаслесар вайсковай часці № 1394 РСЧА Кузьмін Аляксей Пятровіч (н. ў 1911), радавы вайсковай часці № 1394 Любімаў БарысУладзіміравіч (н. ў 1911 у Санкт-Пецярбургу).
ТРАФІМОВІЧ (ТРАХІМОВІЧ) (ТРАФНМОВНЧ, ТРАХНМОВНЧ) Іван Лаўрэнавіч [1898, в. Пархімаўцы Гродзенскага пав., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў ветэрынарным інспектарам у Мінсвінаводтрэсце. Арыштаваны 29.5.1933 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 22/13, кв. 5. Абвінавачваўся 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шкодніцкай арганізацыі». Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер АДПУ Маскоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа Т. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ТРАФІМОВІЧ (ТРАФНМОВНЧ) Максім Пракопавіч [1904, в. Бондарава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.9.1937, Ленінград, НКВД], медык. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў ветэрынарным урачом. Арыштаваны 18.3.1937 у Ленінградзе. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 31.8.1937 за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
ТРЖЭЦЯК (ТРЖЕЦЯК) Віктар Іосіфавіч [1922, Варшава (Warszawa) — ?], службовец. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў асістэнтам фармацэўта ў аптэцы ў мяст. Лунна, цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны 25.12.1944. Абвінавачваўся ў «сувязях з нямецкай жандармерыяй». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны следчай групай НКВД-НКДБ Комі АССР у перыяд 26.9—23.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № п-597 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ТРЖЭЦЯК (ТРЖЕЦЯК) Іосіф Канстанцінавіч [1898, в. Жадзінава Варшаўскай губ., цяпер Польшча — ?], фармацэўт, бацька В. Тржэцяка. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў аптэкай пры бальніцы ў мяст. Лунна, цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся як «сацыяльна небяспечны элемент». Вызвалены і рэабілітаваны МУС Комі АССР 22—30.10.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № п-981 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ТРЖЭЦЯК (ТРЖЕЦЯК) Мечыслаў Канстанцінавіч [1907, Жбінаў, цяпер Польшча — ?], фармацэўт. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў мяст. Лунна, цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 28.11.1944. Абвінавачваўся ў «сувязі з нямецкай жандармерыяй». Вызвалены і рэабілітаваны 23.10.1946 (6.11.1946) МУС Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Т. № п-1005 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ТРОІЦКІ (ТРОНЦКНЙ) Іван Васілевіч [1893, Цвер, Расія — 31.10.1937, Віцебск (?), турма НКВД], навуковец, педагог, прафесар, фармаколаг-таксіколаг. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскуюадукацыю. Перадарыштам працаваўу Віцебскіх медыцынскім і ветэрынарна-заалагічным інстытутах. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 16.7.1937. Асуджаны 30.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Т. № 6902-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Т.
ТРУБІНА (ТРУБННО) Аляксандр Іванавіч [1887, в. Сафонава Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 1.11.1938, Віцебск, турма НКВД], санітар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у бальніцы пры чыгуначнай ст. Віцебск. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 6.7.1938. Асуджаны 7.10.1938 тройкай НКВД як «член ПАВ» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
3 Т. па адной справе (№ 7918-п; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (29.1.1959 трыбуналам БВА)ягобрат, плотнік Віцебскага піўзавода Трубіна Антон Іванавіч (н. ў 1878),
грабар «УВСР-98» у Віцебску Бітны-Шляхто Іван Іванавіч (н. ў 1904), аглядчык вагонаў ст. Віцебск Катовіч Сцяпан Мацвеевіч (н. ў 1899), стругальшчык ст. Віцебск Старыковіч Іосіф Фаміч (н. ў 1892), машыніст ст. Віцебск Ушалаў-Ушал Піус Пятровіч (н. ў 1909).
Рэпрэсаваны і некаторыя інш. сваякі Т.
ТРУСЕВІЧ (ТРУСЕВНЧ) Альфрэд Феліцыянавіч [1902, в. Бортнікі Мінскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту галоўны ўрач бальніцы ў мяст. Друскенікі Беластоцкай вобл., цяпер Друскінінкай, Літва. Жыў з бацькамі, сястрой і жонкай. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 23.10.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у 1940 каля 20 000 зняволеных). Вызвалены 1.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.12.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Т. № п-12598 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ТРУСЕВІЧ (ТРУСЕВНЧ) Франц Валянцінавіч [1909, Мінск — 9.1.1938, Мінск, турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у клінічным гарадку № 2 у Мінску. Быўжанаты. Арыштаваны 1.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 57, кв. 2. Асуджаны 3.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Т. № 23338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ТРУСКОЎСКІ (ТРУСКОВСКНЙ)Уладзіслаў Напалеонавіч [1894, в. Жвірыня Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 сям’і польскага службоўца. Працаваўу мяст. Відзы, цяпер г. п. Браслаўскага р-на. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 13.12.1939. Асуджаны 17.5.1940 асобай нарадай НКВД за «сувязі з польскай паліцыяй» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены ў верас. 1941 па амністыі для польскіх грамадзян з правам выезду на жыхарства ў г. Бузулук, цяпер райцэнтр Арэнбургскай вобл., Расія. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.12.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Т. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ТРУХАНОВІЧ (ТРУХАНОВНЧ) Аляксандр Лаўрэнавіч [1898, в. Туры Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 30.1.1938, Уладзівасток, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Служыў у 118-м стралковым палку РСЧА. Жыў з жонкай, сынам (10 гадоў), дачкой (14 гадоў), 2 братамі і 2 сёстрамі. Арыштаваны 2.9.1937 у с. Краскіна, цяпер Хасанскі р-н Прыморскага краю. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.12.1937 за «правядзенне антысавецкай агітацыі», «шкодніцтва і шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Далёкаўсходняй ВА 25.10.1957. Асабовая справа Т. № 5773-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.