• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    СУДНІК (СУДННК) Станіслаў Іванавіч [1908, Бабруйскі пав. Мінскай губ. — 17.1.1938, Віцебск, турма НКВД], навучэнец. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Перад арыштам вучыўся ў Віцебскім заалагічным інстытуце. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 3.1.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 С. па адной справе (№ 7722-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (23.6.1958 трыбуналам БВА) механік Віцебскага лесазавода № 13 Буевіч Станіслаў Пятровіч (н. ў 1889 у Лепелі, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), стругальшчык таго ж лесазавода Вялічка Уладзімір Каятанавіч (Канстанцінавіч) (1892), службовец Ізмайлаў Антон Францавіч (1897), токар Віцебскага вапнавага завода «Руба» Каспаровіч Эдуард Янавіч (н. ў 1905 у Варшаве), касір Віцебскай канторы «Жывёланарыхтоўка» Каспяровіч Васіль Мікалаевіч (1876у Магілёве), рабочы віцебскай фабрыкі «КІМ» КандратФранц
    Іосіфавіч (1888), калгаснік Рыхлінскі Сцяпан Іванавіч (нар. ў 1889 у Варшаўскай губ.), электраманцёр віцебскага таракамбіната Сікорскі Валяр’ян Антонавіч (1893), службовец Саюзтранса Чэпулянец Карл Францавіч (1902), сакратар Віцебскай швейнай фабрыкі Шыйка Алена Язэпаўна (н. ў 1895 Віцебску), ўпаўнаважаны камітэта нарыхтовак па тагачасным Мехаўскім р-не Віцебскай вобл. Ягоўдзік Павел Іванавіч (н. ў 1896 у Гродзенскай губ.).
    СУЛІКОЎСКІ (СУЛНКОВСКНЙ) Сцяпан Іванавіч [1878, в. Старакаменнае Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], фармацэўт. 3 польскай рабочай сям’і. Меў няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Беластоку {Bialystok), цяпер Польшча. Быў жанаты. Арыштаваны 26.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.2.1941 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 15.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 17.4.1992. Асабовая справа С. № п-13531 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    СУЛІМА (СУЛІ4МА) Дора Антонаўна [13.4.1899, мяст. Амельнік Крэменчугскага пав. Палтаўскай губ., цяпер Палтаўская вобл., Украіна — ?], урач. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў Мінскай клінічнай бальніцы. Арыштавана. Асуджана 8.10.1938 асобай нарадай НКВД за тое, што «ведала пра контррэвалюцыйную дзейнасць мужа і не паведаміла лра гэта НКВД», да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.6.1966 калегіяй па крымінальных справах
    Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 19498-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Таксама рэпрэсаваны муж С. — Мельнік С. П.1
    СУПРАНОВІЧ (СУПРАНОВНЧ) Мікалай Іванавіч [1916, Мінск— ?], навучэнец. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Перад арыштам студэнт 4-га курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 17.12.1944 у Мінску па адрасе: Канатны зав., д. 8, кв. 1. Асуджаны 29.12.1945 асобай нарадай НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 4 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Уральскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (у 1945 — каля 10 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.7.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа С. № 34396-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    СУРГУНАЎ (СУРГУНОВ) Аляксей Міхайлавіч [1915, Петраград, цяпер Санкт-Пецярбург — ?], навучэнец. 3 грузінскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Перад арыштам студэнт 5-га курса Львоўскага ветэрынарнага інстытута. Жыў з жонкай і братам. Арыштаваны 26.3.1940 у Львове па адрасе: вул. Паўлікоўская, д. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД
    1 Мельнік Сцяпан ГІаўлавіч [13.8.1883, в. Засулле, цяпер Палтаўская вобл., Украіна — 28.6.1938, Мінск, турма НКВД], батанік. 3 украінскай сялянскай сям’і. Скончыў Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут (1911). Выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі (1914—19). 3 1923 прафесар кафедры агульнага лесаводства Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1926—30 дырэктар Цэнтральнай лясной даследчай станцыі БССР. 3 1933 дырэктар Батанічнага сада АН БССР. Доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт АН БССР (1936). Праводзіў тыпалагічнае вывучэнне лясоў Беларусі, даў іх класіфікацыю. Арыштаваны 28.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 90, кв. 1. Асуджаны тройкай НКВД 28.6.1938 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
    Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...; Ахвяры і карнікі...
    29.11.1940 за «вербаванне ў паўстанцкую арганізацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргопальскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у 1941 каля 20 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам і УКДБ Брэсцкай вобл. 27.4.1989. Асабовая справа С. № 8079-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    СУРТА Іван Захаравіч [10(22).11.1893, в. Бяседавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч, навуковец. Збел. сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую фельчарскую школу (1914), служыў фельчарам на Зах. фронце. Уступіў у РКП(б) (1918). 3 1920у ЧК, сакратар партыйнага камітэта ЧК, з 1923 АДПУ ВКП(б) у Маскве. Скончыў медыцынскі ф-т 2-га Маскоўскага ун-та (1928), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). 3 1933 наркам аховы здароўя
    Сурта I. 3. (першая палова 1930-х гг.)
    Беларусі. У 1936—37 прэзідэнт АН Беларусі. Аўтар навуковых работ па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б). 3 жонкай і дзіцем жыў у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, 3-ці Дом Саветаў, кв. 35. Арыштаваны 27.8.1937. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Жорстка катаваны падчас следства. Асуджаны тройкай НКВД 19.12.1937 як «член антысавецкай арганізацыі правых» і за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР
    28.4.1956. Асабовая справа С. № 6631 -с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: БЭ, т. 15; ЭГБ, т. 6—1; Ахвяры і карнікі...; Рэпрэсаваныя...
    СУХАНАЎ (СУХАНОВ) Аляксей Анісімавіч [1889, СанктПецярбург — ?], урач. 3 рускай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы пры чыгуначнай ст. Орша, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 2.9.1933. Асуджаны 10.2.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Суцін I. А. (1920-я гг.)
    СУЦІН (СУТНН) Ілья Аронавіч [1897, Мінск — ?], навуковец. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. 31927 асістэнт кафедры мікрабіялогіі медыцынскага ф-та БДУ. Быўжанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 5.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 1, кв. 3. Асуджаны 29.1.1932 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК і 3 гадоў ссылкі. Этапаваны ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 С. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй
    Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
    СЦЕБУРАКА (ЯКУБЧЫК) (СТЕБУРАКО, ЯКУБЧНК) Ніна Дзмітрыеўна [23.10.1932, в. Паршавічы, з 1964 Бярозавічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. Скончыла сямігодку ў суседняй вёсцы Паняцічы (1949), паступіла ў Пінскую фельчарска-акушэрскую школу. Арыштавана 19.4.1952 напярэдадні атрымання дыплома. У прысутнасці панятых супрацоўнікі МДБ зачыталі С. пастанову аб тым, што яна з сям’ёй падлягае высылцы ў аддаленыя раёны СССР. На зборы далі паўгадзіны (з сабой дазволілі ўзяць толькі бялізну і кнігі). На станцыіўжо чакала маці (бацькаяшчэў 1947 атрымаў 25 гадоў ППК і знаходзіўся ў Карэла-Фінскай ССР у Кандапозе; адбыўшы 7,5 года, быў рэабілітаваны і адтуль адразу паехаў да родных у Казахстан). Цягніка чакалі амаль суткі, за гэты час сяброўкі з вучылішча здолелі перадаць заліковую кніжку, якая потым вельмі спатрэбілася ў высылцы. Прыбылі 4.5.1952 на ст. Сырдар’я Паўд.-Казахстанскай вобл., адтуль машынамі развезены па слецпасяленнях. Загадвала здраўпунктам 2-й Тугайнай МТС у Кіраўскім р-не. Паралельна вучылася і скончыла Джамбульскую абл. фельчарска-акушэрскую школу (2.7.1953). Працавала загадчыцай фельчарска-акушэрскага пункта бавоўнаводчага саўгаса. У 1956 пабралася шлюбам з Анатолем Мікалаевічам Сцебуракам, таксама рэпрэсаваным. У 1970 яны вярнуліся на Беларусь у Маладзечна, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. 3 1970 працавала ў Маладзечанскім скурвендыспансеры. У 1974—94 акушэрка Маладзечанскага раддома. Потым на пенсіі. Mae сына, дачку, чатырох унукаў. Дзеці па адукацыі дактары. Рэабілітавана 20.2.1992.
    СЦЕПУРЖЫНСКАЯ (СЦЕПУРЖІ4НСКАЯ) Кіра Іванаўна [1926, в. Гарадок, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. —
    ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў шпіталі ў мяст. Гарадок. Арыштавана 21.8.1944. Асуджана 21.7.1945 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 6 гадоў ППК. Вызвалена 21.8.1950. Далейшы лёс невядомы.
    3 С. па адной справе (№ 34336-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны (да 4 гадоў ППК) і рэабілітаваны (3.7.1992 пракуратурай Мінскай вобл.)сялянкіаднаасобніцы Васілеўская Марыя Антонаўна (н. ў 1924), Шчарбіцкая Зінаіда Ігнатаўна (1924).
    СЦЯПАНАВА (СТЕПАНОВА) Кацярына Антонаўна [1890, фальварак Скобрына Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 польскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала старшай медсястрой у Полацкім ваенным шпіталі. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 21.8.1938 у Полацку па адрасе: вул. Арджанікідзе, д. 35. Абвінавачвалася як «агент польскай разведкі». Справа спынена. Вызвалена і рэабілітавана 26.12.1938 асобым аддзелам НКВД БАВА (БВА). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    СЦЯПАНАЎ (СТЕПАНОВ) Захар Харытонавіч [1904, в. Ветранка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ваенны медык. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Перад арыштам начальнік медыцынскай службы вайсковай часці № 1097 у Елабузе Татарскай АССР, падпалкоўнік медыцынскай службы. Арыштаваны 14.3.1953 у ваенным гарадку ў Елабузе. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай прапаганды і агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 13.6.1953 пастановай ваеннай пракуратуры