Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
СМІРНОЎ (СМНРНОВ)Усевалад Іванавіч [1922, Здалбуніў Валынскай губ., цяпер райцэнтр Ровенскай вобл., Украіна — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. 3 бацькамі і братам жыў у в. Кундзіволя (?) Дубінскага р-на Ровенскай вобл. Арыштаваны 17.10.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 28.5.1941 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Усх. лагер НКВД Хабараўскага краю (у пачатку 1941 — каля 180 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 29.6.1992. Асабовая справа С. № п-14111 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СМОЛЬСКІ (СМОЛЬСКНЙ) Іосіф Іосіфавіч [1902, в. Старая Рудзіца Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 6.11.1938, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў в. Баравое (?) Дзяржынскага р-на. Арыштаваны 20.7.1938. Асуджаны 15.10.1938 тройкай НКВД як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 25073-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
СНІЦАРЭНКА (СННЦАРЕНКО) Іван Цітавіч [1901, в. Чамярысы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Міхедавічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Арыштаваны 24.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскашкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа С. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СОБАЛЬ (СОБОЛЬ) Ядвіга Міхайлаўна [1929, в. Малышэўка, цяпер тэрыторыя Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў г. Маладзечна. Жыла з бацькамі, сястрой, 2 братамі. Арыштавана 18.4.1952. Асуджана 18.4.1952 як «кулачка» да спецпасялення. Выслана ў пас. Жэтысай (Джэтысай) Паўн.-Казахстанскай вобл. Казахскай ССР. Вызвалена 15.10.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана камісіяй па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій пры УУС Мінскай вобл. 30.4.1992. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УУС Мінскай вобл. Беларусі.
СОБЕХ Вікторыя-Вільгельміна Мікалаеўна [1917, мяст. Горлаўка (Горліўка), цяпер Данецкая вобл., Украіна — ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі ў Нясвіжы, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Арыштавана 9.2.1945 у Нясвіжы па адрасе: вул. Ленінская, д. 87. Асуджана 21.11.1945 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.4.1992 пракуратурай РБ. Асабовая справа С. № 32756-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СОМЕР (СОММЕР) Сцяпан Мацвеевіч [1921, в. Кюрне, цяпер Венгрыя — ?], стаматолаг. 3 сям’і венгерскага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Арыштаваны 23.1.1945. Асуджаны 27.3.1946 асобай нарадай НКВД як «са-
цыяльна небяспечны элемент» да 4 гадоў ППК. Этапаваны ў Комі АССР. Вызвалены ў 1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.7.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. № п-21008 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СОСКІНД (СОСКННД) Міхаіл Макаравіч [1878, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 15.2.1938, Куйбышаў, НКВД], урач. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Арыштаваны 22.12.1937. Асуджаны 31.12.1937 тройкай УНКВД Куйбышаўскай вобл. за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.2.1956 трыбуналам Прыволжскай ВА.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...; Белая кнйга...
СПІРЫДОНАЎ (СПНРНДОНОВ) Георгій Міхайлавіч [ліст. 1880, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. —17.2.1938, Слуцк, турма НКВД], медыцынскі работнік. 3 сям’і бел. службоўца. Скончыў 3 курсы Віцебскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 25.3.1936. Зняволены ў Слуцкай турме. Асуджаны 28.6.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Загінуўу зняволенні (інфаркт). Рэабілітаваны 15.11.1991 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа С. № 21947-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СПІЦЫН (СПНЦІ/ІН) Цімафей Карпавіч [1893, с. Якунёўка Санкт-Пецярбургскай губ. — ?], санітар. 3 рускай сялянскай сям'і. У 1918—23 у РСЧА. Перад арыштам працаваў у Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы. Арыштаваны 9.1.1936. Абвінавачваўся ў «зрыве стаханаўскага руху». Справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны 24.1.1936 пастановай
Магілёўскай абл. пракуратуры. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 4451-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
СТАБНІЦКІ (СТОБННЦКНЙ) Аляксандр Рыгоравіч [1889, в. Шчэрбіна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Віцебскі р-н — 17.10.1938, Магілёў (?), турма НКВД], службовец. 3 польскай сялянскай сям'і. Загадваў медыцынскім участкам у Магілёве. Быў жанаты. Арыштаваны 9.7.1938. Асуджаны 10.10.1938 тройкай НКВД за «шпіёнскую дзейнасць» і як «удзельнік ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.5.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа С. № 11638 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
СТАДАЛКЕВІЧ (СТОДОЛКЕВІ4Ч) Аляксандр Раманавіч [1891, в. Гронды (Grandy) Варшаўскай губ., цяпер Польшча — ?], ветэрынарны санітар. 3 сям’і польскага службоўца. Працаваў старшым санітарам у ветэрынарнай лячэбніцы ў Валожыне, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 20.7.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Кулойскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у канцы 1941 — каля 30 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы.
3 С. па адной справе (№ 29188-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны і рэабілітаваны (26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл.) рабочы Валожынскага завода будматэрыялаў Дзядзюшка Вікенцій Сільвестравіч (н. ў 1914 у г. Рыга, цяпер Латвія), рабочы Валожынскай друкарні Левандоўскі Фадзей Ігнатавіч (н. ў 1905 у Варшаве), рабочы Валожынскага цаглянага завода Марэцкі Мар’ян-Франц Юльянавіч (1906), шавец-саматужнік Афельтовіч Кароль Іванавіч (н. ў 1909 у г. Рэчыстар, ЗША), селянін-аднаасобнік Сакалоўскі Антон Іванавіч (1897).
СТАЛЕЎСКІ (СТАЛЕВСКІ4Й) Віктар Станіслававіч [1898, в. Обаль Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.3.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Віцебскай паліклініцы імя Калініна. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.12.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Чычэрына, д. 12. Асуджаны 20.1.1938 асобай нарадай НКВД як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
3 С. па адной справе (№ 6860-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (9.12.1957 трыбуналам БВА) бухгалтар паравознага дэпо чыгуначнай ст. Віцебск Агінскі Пётр Міхайлавіч (н. ў 1892), бухгалтар саўгаса «Лосвіда» Віцебскага р-на Бычкоўская Ганна іосіфаўна (1877), вартаўнік «УВСР-98» у Віцебску Вярыга Адам Ігнатавіч (1883), хатняя гаспадыня Ганус Марыя Андрэеўна (1883), кладаўшчык вучгаса «Падбярэззе» Жаўняроўскі Іосіф Паўлавіч (1905), студэнт Віцебскага політэхнічнага тэхнікума Зелянеўскі Фелікс Міхайлавіч (1918), пенсіянер Казында Данат Восіпавіч (1873), вартаўнік Масальскі Іван Іванавіч (1869), вартаўнік авіямайстэрні ў Віцебску Мацкевіч Марцель Мацвеевіч (1883), рахункавод 40-га авіяпарка ў Віцебску Пятроў Канстанцін Іванавіч (1905), слесар Віцебскага завода імя Кірава Рачынскі Вікенцій Станіслававіч (1891), машыніст «УВСР-98» Рэўт Ульян Пятровіч (1905), галоўны бухгалтар Віцебскага іголкавага завода Рагайшыс Віктар Іванавіч (1893), загадчык магазіна ў Віцебску Санько Фёдар Мітрафанавіч (1891). Усе асуджаны да ВМП (за выключэннем студэнта Ф. Зелянеўскага, прыгаворанага да 10 гадоў ППК) і расстраляны.
СТАЛЫГВА (СТАЛЫГВО) Марыя Іванаўна [1882, в. Дворышча Полацкага пав. Віцебскай губ. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў амбулаторыі на чыгуначнай ст. Полацк. Арыштавана 20.10.1937. Асуджана 4.1.1938 асобай нарадай НКВД за
«шпіёнскую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.8.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 7732-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СТАЛЬГОРАЎ (СТАЛЬГОРОВ) Міхаіл Фларэнцавіч [1911, в. Палуева Смаленскай губ., Расія —10.9.1939, Орша, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у саўгасе «Ударнік» Старобінскага (цяпер Салігорскі) р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 17.8.1937. Пад следствам знаходзіўся ў Аршанскай турме. Асуджаны 21.12.1938 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у зняволенні. Пастановай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 17.11.1939 прысуд адменены на стадыі папярэдняга следства. Пракуратурай Мінскай вобл. 26.2.1940 справа (№ 5148-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена і С. рэабілітаваны. Гл. таксама арт.: Якавенка Аляксей Пятровіч.
СТАНКЕВІЧ (СТАНКЕВНЧ) Адам Паўлавіч [1898, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 27.11.1937, Мінск, турма НКВД], урач. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Смілавіцкай бальніцы. Быў жанаты. Арыштаваны 1.10.1937 у мяст. Смілавічы па адрасе: вул. Зялёная, д. 14. Асуджаны 11.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «прыналежнасць да польскай агентуры» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.12.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 13511-сзахоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
СТАНКЕВІЧ (СТАНКЕВНЧ) Іван Іосіфавіч [1897, в. Лысцэвічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам склада Мінскай гарадской бальніцы №2. Быў жанаты. Арыштаваны 3.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 2, кв. 1. Асуджаны 21.7.1945 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Зняволены ў ППК «Івацэвічы». Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.4.1990 Мінскім абл. судом. Асабовая справа С. № 30753-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.