Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
СЛАБЕЙКА (СЛАБЕЙКО) Аляксандр Васілевіч [1925, в. Галавенчыцы, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. —
?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў санітарным інструктарам у 491-м стралковым палку 159-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 1.1.1945. Асуджаны 29.3.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 12.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.1.1992 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 31921-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СЛАВІНСКІ (СЛАВННСКНЙ) Ян Вітольдавіч [1915, Вільня — ?], фельчар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў дома. Арыштаваны 5.9.1944 у Вільні. Асуджаны асобай нарадай НКВД 3.10.1945 як «удзельнік антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 С. па адной справе (№ п-8854; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (Вярхоўным судом БССР 28.4.1970) сяляне-аднаасобнікі Бенька (Бянько) Баляслаў Феліксавіч (н. ў 1911 у мяст. Парысуў (Parysow), цяпер Полывча), Высоцкі Раймунд Якаўлевіч (н. ў 1926у Ашмянах, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.), Дрык Уладзіслаў Лукашавіч (н. ў 1892 у Навагрудку, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.), Мядзвецкі Станіслаў Станіслававіч (н. ў 1927 у в. Іванкі, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл.), Сівец Станіслаў Юзафавіч (нар. ў 1923 у мяст. Пшэмышль (Przemysl), цяпер Польшча), Чывіль Люцыян Францавіч (н. ў 1921 у мяст. Нача, цяпер вёска Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.).
СЛАВІТ (СЛАВНТ) Эдуард Якаўлевіч [1889, ст. Штакманцгоф (?), цяпер Латвія — ?], службовец. 3 сям’і латышскага рабочага. Уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам раённага
аддзела аховы здароўя ў мяст. Лёзна, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 7.7.1938. Асуджаны 12.11.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СЛАСЦЁН (СЛАСТНОН)ЯкаўМікітавіч [1904, в. Грыбаўка, цяпер Кіеўская вобл., Украіна — ?], урач. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у медпункце Магілёўскага аўтарамонтнага завода. Арыштаваны 11.6.1937. Асуджаны 23.8.1937 тройкай НКВД за «шпіянаж» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа С. № 13475 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
СЛІЎКО (СЛІ4ВКО) Фёдар Раманавіч [1896, Кобрынскі пав. Гродзенскай губ. — 1979, Гродна], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў Яраслаўскі эканамічны тэхнікум. Уступіў у ВКП(б). У 1920-я гг. служыў у ЧК. Зволіўся па ўласным жаданні. Працаваў бухгалтарам. Ажаніўся з Барысавай Аляксандрай Фёдараўнай. У 1935 у іх нарадзіўся сын Смарагд (ад грэцкага «ізумруд»; у 1960 скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут; працаваў настаўнікам у Лідзе; памёр у 2007), у 1938 — дачка Ірына (пасля замужжа — Слабко; у 1965 скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут; працавала ў гродзенскіх бальніцах; з 1987 жыве ў Мінску, выкладае ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы). Арыштаваны ў 1937. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Неўзабаве вызвалены. 3 ліп. 1941 на працягу некалькіх месяцаў на курсах санінструктараў, потым на фронце. 16 разоў паранены.
Сліўко Ф. Р. з жонкай (сядзіць), сынам Смарагдам, дачкой Ірынай і пляменніцай Надзеяй (1940 г.)
Сліўко Ф. Р. (Крым, верас. 1978 г.)
Пасля апошняга ранення застаўся асколак у лёгкіх. Скончыў вайну пад Кёнігсбергам, Германія. Узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені (1944). Пасля вайны працаваў эканамістам уЯраслаўлі. У 1947 выехаўу Гродна. Працаваў бухгалтарам. У 1949 выехаў у Астрахань. Арыштаваны. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Вызвалены пасля смерці Сталіна I. В. Жыў у Гродне. Працаваў бухгалтарам.
СЛОМСКАЯ (СЛОМСКАЯ) Марыя Канстанцінаўна [1882, Варшава (IVarszawa) — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў аптэцы ў пас. Сапоцкін Гродзенскага р-на. Была замужам, мела дваіх сыноў. Арыштавана 10.10.1939. Асуджана асобай нарадай НКВД 13.6.1940 як «удзельніца антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Вызвалена 17.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 15.1.1990. Асабовая справа С. № п-12977 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СЛЮСАРУК (СЛЮСАРУК) Пётр Паўлавіч [1886, в. Шэпель Луцкага пав. Валынскай губ., цяпер Луцкі р-н Валынскай вобл., Украіна — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у турме НКВД у мяст. Свянцяны Вілейскай вобл., цяпер Літва. Меў сына Яўгена (н. ў 1931). Арыштаваны 18.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.9.1940 за тое, што «быў членам партыі анархістаў і распаўсюджваў выдумкі пра ВКП(б)», да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Бірскі лагер НКВД Хабараўскага (Далёкаўсходняга) краю (у 1940 — больш за 11 000 зняволеных). Вызвалены 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Асабовая справа С. № 26417-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
СЛЯДЗІНСКІ (СЛЕДННСКНЙ) Зянон Міхайлавіч [1920, мяст. Хотча (Chotcza), Польшча — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Жырмуны Радуньскага р-на Баранавіцкай вобл., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. Жыў з сястрой. Арыштаваны 28.9.1944. Асуджаны 20.10.1945 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.5.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. № п-20790 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі С.
СЛЯДСКІ (СЛЯДСКНЙ) Іосіф Пятровіч [1895, в. Чаркасы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 5.1.1938, Орша, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў бальніцай у в. Валасовічы тагачаснага Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 6882-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
СЛЯПЯН (СЛЕПЯН) Міхаіл Фёдаравіч [1884, Мінск — 1937], псіхіятр. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Вучыўся ў Парыжы, Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Першы пасля кастрычніцкага перавароту 1917 кіраўнік Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя. У 1920-я гг. працаваў у клініцы прафесара М. Кроля1. Некаторы час
1 Кроль Міхаіл Барысавіч [2.3.1879, Мінск — 6.8.1939, Мінск], неўрапатолаг, акадэмік АН БССР (1931), член-карэспандэнт AH СССР
загадваў Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцай. Перад арыштам працаваў у Мінскай псіхіятрычнай лячэбніцы. Арыштаваны 5.2.1934 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 10, кв. 10. Асуджаны 22.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Карэльскую АССР. 3 С. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек
з вышэйшай медыцынскай адукацыяй (падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна). Памёр ад інсульту.
Сляпян М. Ф. (1930-я гг.)
СМАЛЕНСКІ (СМОЛЕНСКНЙ) Іван Вікенцьевіч [1885, в. Лошніца Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў фельчарам у медыцынскім пункце ў в. Забашэвічы Барысаўскага р-на. Быўжанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 4.3.1932. Асуджаны 9.4.1932 калегіяй ГПУ як «член кулацкай антысавецкай групы» да 3 гадоў ППК (умоўна). Працаваў у лячэбніцы ў в. Янава Барысаўскага р-на. Зноў арыштаваны 4.3.1933. Асуджаны 17.5.1933 калегіяй ГПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК
(1939), доктар медыцынскіх навук (1918), прафесар (1921). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931). Скончыў Маскоўскі ун-т (1901). У 1923—32 загадчык кафедры, дэкан медыцынскага ф-та БДУ. У1930—32 дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута. 31933 дырэктар клінікі нервовых хвароб Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У1935—39 адказны рэдактар часопіса «Невропатологня м псмхнатрпя».
(кара заменена на 5 гадоў высылкі). Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 23255-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 22.5.1989 пракуратурай БССР, па другой (№ 29299-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) — 26.5.1989 пракуратурай БССР.
СМІЛЬГІН (СМНЛЬГНН) Барыс Паўлавіч [1904, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у вайсковай часці № 10089 у г. Куйбышаўка-Усходняя, цяпер г. Белагорск Амурскай вобл. Арыштаваны 6.11.1949. Асуджаны 13.1.1950 ваенным трыбуналам вайсковай часці № 64603 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пазбаўлены вайсковага звання «капітан» і ўрадавых узнагарод. Этапаваны ў адзін з лагераў Хабараўскага краю. Вызвалены 13.10.1954. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.6.1958. Асабовая справа С. № л-8078 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
СМІРАГІН (СМНРЯГНН) Усевалад Мяфодзьевіч [1909, Мінск — ?], ваенны ўрач 3-га рангу. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў памочнікам начальніка санітарнай службы на ваенных курсах «Выстрел» у Сонечнагорску, цяпер райцэнтр Маскоўскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей (6 і 8 гадоў). Арыштаваны 10.6.1942. Асуджаны трыбуналам Маскоўскай ВА 19.8.1942 за «правядзенне антысавецкай агітацыі і прапаганды» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18.10.1962. Асабовая справа С. № 17930-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.