• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    САХОР Якаў Рыгоравіч [17.11.1901, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту тэрапеўт ваеннага шпіталя ў Оршы, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 1.5.1938 у Аршанскім ваенным гарадку. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены 5.2.1940 асобай нарадай НКВД з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. № 22108-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    СВІДЗЕРСКАЯ (СВІ4ДЕРСКАЯ) Вольга Пятроўна [1925, Гродна — ?], навучэнка. 3 бел. рабочай сям’і. Вучылася ў Гродзенскім медыцынскім тэхнікуме. Арыштавана 20.1.1945. Асуджана асобай нарадай НКВД 9.3.1946 за «здрадніцкія паводзіны падчас вайны» (прыняла нямецкае падданства) да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Какчэтаўскую вобл. Вызвалена і рэабілітавана асобай нарадай МДБ СССР у перыяд 18.12.1948—21.2.1949. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № п-4401 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    3 С. за тое ж «злачынства» арыштавана і асуджана яе сястра справавод Гродзенскай канторы сувязі Свідзерская Зінаіда Пятроўна (н. ў 1922 у Гродне). Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 5—19.10.1946 МУС Комі АССР. Яе асабовая справа № п-4638 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    СВІРЧ (СВНРЧ) Мечыслаў Якубавіч [1907, Варшава — ?], санітар. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю адукацыю. Працаваў у Варшаўскім яўрэйскім шпіталі. Арыштаваны 27.4.1940. Жыў з 2 братамі і сястрой. Асуджаны асобай нарадай НКВД 26.8.1941 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Павінен быў быць этапаваны ў Комі АССР, але 31.8.1941 вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 9.2.1993. Асабовая справа С. № п-16750 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    СВІРЫДЗЮК (СВНРНДЮК) Варфаламей Раманавіч [1890, в. Зацітаўская Слабада Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 20.2.1938, ГУЛАГ], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Пухавіцкім раённым аддзеле аховы здароўя. Быўжанаты. Арыштаваны 5.8.1937. Асуджаны 26.10.1937 тройкай НКВД як«член контр-
    рэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўн.-Усх. канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Загінуў у зняволенні.
    3 С. па адной справе (№ 19894-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (22.3.1968 Вярхоўным судом БССР) калгаснікі калгаса «Пуцілавец» Ількевіч Аляксандр Аляксеевіч (н. 20.10.1897; загінуў у Паўн.-Усх. канцлагеры 23.12.1941) і Майко Адам Юркавіч (1873).
    СВЯТАГОР (СВЯТОГОР) Уладзімір Рыгоравіч [1911, ст. Чырвонае Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у паліклініцы пры Літоўскай чыгунцы. 3 жонкай Ларысай гадаваў сына Расціслава (н. ў 1945). 3 1941 у РСЧА. Арыштаваны 9.8.1945 у Вільнюсе па адрасе: вул. Сонечная, д. 5. Асуджаны ваенным трыбуналам Мінскага гарнізона 26.9.1946 за тое, што, «будучы ваеннаслужачым Савецкай Арміі, у 1941 трапіў у палон, пасля вызвалення з лагера здрадзіў радзіме, паступіў на службу да немцаў», да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.5.1958. Асабовая справа С. № 11973-сз фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    СЕВЕРНЕЎ (СЕВЕРНЕВ) Максім Кузьміч [1877, в. Навасёлкі Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — 13.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе ў в. Север Бялыніцкага р-на. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент Польшчы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    Рэабілітаваны 5.10.1965 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 9119 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Таксама гл. арт.: Абуховіч Казімір Баляслававіч.
    СЕЛІВОНІК (СЕЛНВОННК) Валянціна Георгіеўна [1911, Гродна — ?], фармацэўт. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала няпоўную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Да арышту загадчыца аптэкі 40-й авіябрыгады ў Віцебску. Была замужам. Арыштавана 27.7.1937. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 11.2.1939 НКВД вайсковай часці № 9467. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № п-7535 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    15.3.1938 у Мінску арыштаваны начальнік кватэрнай часці Мінскага гарнізона Селівонік Уладзімір Георгіевіч (н. ў 1890 у Гродне; атрымаў вышэйшую адукацыю), брат С. Абвінавачваўся ў «здрадае радзіме». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 10.2.1940 НКВД БВА. Асабовая справа С. № п-7488 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    СЕЛЬМАНОВІЧ (СЕЛЬМАНОВНЧ) Уладзімір Данілавіч [1923, в. Заліпенне Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.— ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. У 1944—45 на 2-м Беларускім фронце. Перад арыштам працаваў у псіхіятрычнай бальніцы ў мяст. Крывошын, цяпер Ляхавіцкі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 17.1.1958. Асуджаны 21.3.1958 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў лазбаўлення правоў. Этапаваны ў Мардоўскую АССР (пас. Явас; п/с 385/11-3). Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 2.9.1960—13.12.1960 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 7303-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    СЕЛЯДЗЕЦ (СЕЛЕДЕЦ) Алена Пракопаўна [1897, мяст. Вула Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскай бальніцы імя Калініна. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 20.11.1937. Асуджана 28.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Малогу Яраслаўскай вобл. Вызвалена і рэабілітавана НКВД БССР у студз. 1940. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 4466-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    СЕРАДА (СЕРЕДА) Сяргей Мікітавіч [5.6.1877, в. Задзвея Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], педагог, брат Я. Серады. 3 сям’і бел. святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 9.12.1936 у Мінску па адрасе: вул. Канюшанная, д. 7, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.5.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываўу Алма-Аце. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 26.6.1989. Асабовая справа С. № 25282-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    СЕРАДА (СЕРЕДА) Янка1 [Іван Мікітавіч; 1 (13).5.1879, в. Задзвея Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — пасля 19.11.1943], грамадскі і паліт. дзеяч, вучоны-аграрый, публіцыст, ветэрынарны ўрач, педагог, брат С. Серады. У 1903 скончыў Варшаўскі ветэрынарны
    1 Не блытаць з поўным цёзкам: Серада Іван Мікітавіч [1898, в. Карнееўка, цяпер Кіеўская вобл., Украіна — 19.1.1938, ст. Сегежа, Карэльская АССР, Расія]. 3 украінскай сялянскай сям’і. У 1930-я гг. асуджаны да ППК і этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Карэльскай АССР. Асуджаны 28.12.1937 тройкай НКВД Карэльскай АССР за «ўцёкі з месца зняволення» да ВМП. Расстраляны.
    інстытут. У1905—06 служыў у арміі ў Маньчжурыі. У 1907—11 працаваў ветэрынарным урачом у Мінскай губ., адначасова выкладаў у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым вучылішчы. Член БСГ. Публікаваўся з 1914 (час. «Саха»). Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў армію. У 1917 старшыня прэзідыума Усебеларускага з’езда. У 1918 старшыня Рады БНР, член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У 1919—20 уваходзіў у Часовы Беларускі нацыянальны камітэт, прэзідыум Найвышэйшай рады БНР. У 1921—25 навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі Інбелкульта, выкладчык МБПТ. Працаваў у Наркамаце земляробства БССР. У 1923—24 арганізатар і дырэктар Мінскага ветэрынарназоатэхнічнага тэхнікума. У ліп. 1925 — снеж. 1929 дацэнт БСГА у Горы-Горках; адначасова (з 1927) навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. Выступаў з навуковымі, навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі артыкуламі на сельскагаспадарчыя тэмы. Арыштаваны АДПУ БССР 4.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Адпаведна пастанове калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Яраслаўль. Паўторна прыгавораны 27.12.1941 да ЮгадоўППК. Вызвалены 19.11.1943зКраснаярскагалагера НКВД (у 1943 — больш за 16 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны 10.7.1988, па другой — 16.1.1989. Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...
    СЕРГЕЕВІЧАВА (СЕРГЕЕЧАВА) (СЕРГЕЕВНЧЕВА, СЕРГЕЕЧЕВА) Любоў Пятроўна [26.8.1903, мяст. Вілюнь Калішскай губ., цяпер Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў санаторыі ЦК КП(б)Б у Барысаве, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 17.7.1938 у Барысаве па адрасе: Ваенны гарадок, вайсковая часць № 6439. Асуджана 11.10.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапа-
    вана ў Кемераўскую вобл. Выслана 3.3.1949 на пасяленне ў Краснаярскі край. Вызвалена 5.5.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 1.11.1961 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 17288-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    СЕРДЗЯЛЕВІЧ (СЕРДЕЛЕВНЧ) Апалон Антонавіч [1892, хут. Косіна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў ветэрынарным інспектарам у сельскагаспадарчым упраўленні Белкаапсаюза ў Мінску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 10.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 41, кв. 4. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК). Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа С., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.