Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
РУТКОЎСКІ (РУТКОВСКІ4Й) Георгій Мікалаевіч [1897, в. Падклетнае Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Нічыпаровічы, цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай
вобл. Арыштаваны 20.2.1930. Асуджаны 22.3.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Р. па адной справе (№ 10146-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (31.5.1989 пракурорам Мінскай вобл.) праваслаўны святар Чулкевіч Фёдар Ісакавіч (1878; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), сяляне-аднаасобнікі Грыбкоў Іван Ільіч (1880), Іўлеў Міхаіл Якаўлевіч (1906), Кажэрка Пракоп Іванавіч (1881), Матвеенка Цярэнцій Захаравіч (1892), Рымкевіч Павел Васілевіч (1877), Рымкевіч Фёкла Фёдараўна (1891), Савіцкі Нікіфар Вікенцьевіч (1894), Сюркін Ульян Цітавіч (1891), Шафранскі Уладзіслаў Клімавіч (1879).
РУТОВІЧ (РУТОВНЧ) Яўгенія-Хрысціна Зігфрыдаўна [1913, Шаўлі, Літва — ?], акушэрка. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў павятовай бальніцы ў Слоніме, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыла з бацькам, маці і сястрой. Арыштавана 28.8.1940 у Вільні. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.5.1941 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР (у 1941 — каля 30 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 18.6.1992. Асабовая справа Р. № п-13891 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РУЦКОЙ (РУЦКІ) (РУТСКОЙ, РУТСКНЙ) Леанард Касперавіч [1893, Мінск — ?], урач. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Кіраваў чыгуначнай паліклінікай у Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны. Асуджаны 30.10.1946 Гродзенскім абл. судом за «правядзенне
антысавецкай агітацыі» да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда РБ 14.9.1993. Асабовая справа Р. № п-20471 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РЫКОНАЎ (РНКОНОВ) Кірыл Пракопавіч [1907, мяст. Чачэрск Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], педагог. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў выкладчыкам ветэрынарнага тэхнікума ў Чэрыкаве, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 14.6.1937. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай прапаганды». Вызвалены і рэабілітаваны 13.3.1939 пастановай УНКВД Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 3996 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РЫЛЬКО (РЫЛЬКА) (РЫЛЬКО) Пётр Георгіевіч [1891, в. Рыдамля Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 10.11.1937, Орша, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на ветэрынарным участку ў сваёй вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны 22.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 7041-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
4.1.1951 у в. Рыдамля арыштаваны сяржант вайсковай часці № 21894 Рылько Анатоль Пятровіч (н. ў 1927), верагодна, сын Р, 7.3.1951 прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.2.1989 пленумам Вярхоўнага суда СССР.
РЫМКЕВІЧ (РЫМКЕВЙЧ) Тадэвуш Леаноравіч [1898, Вільня — ?], урач. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў курортнай лячэбніцай у Друскінінкаі, Літва. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 28.8.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Ягрынскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у пачатку 1941 — больш за 30 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.10.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Р. № п-11584 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РЫМШЭВІЧ (РЫМШЕВНЧ) Алена Баляславаўна [1918, Вільня — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Вільні. Жыла з бацькамі, мужам і трыма братамі. Арыштавана 1.3.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 9.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 24.9.1992. Асабовая справа Р. № п-15234 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РЫНЕЙСКІ (РННЕЙСКНЙ) Казімір Баніфацьевіч [14.11.1874, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у 3-й савецкай аптэцы ў Бабруйску. Жыў з жонкай Эльвірай, сынам Віталем і дачкой Элеанорай. Арыштаваны 23.5.1937 у Бабруйску па адрасе: вул. Горкага, д. 49. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.12.1937 як «удзельнік шпіёнскадыверсійнай арганізацыі ПАВ» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Р. па адной справе (№ 11234-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (трыбуналам БВА 24.12.1957) рабочая бабруйскай швейнай фабрыкі Алоўнікава-Ранейская Кацярына Іосіфаўна (н. ў 1892), прадаўшчыца «Саюзпрадмага» Півікава Вольга Уладзіміраўна (30.12.1912), інжынер па працы Старжынскі Яўген Мікалаевіч (15.8.1903; атрымаў вышэйшую адукацыю; падрабязней гл.: Ахвяры і карнікі...).
РЫНКЕВІЧ (РЫНКЕВНЧ) Іосіф Антонавіч [1889, Ковенская губ. — 28.4.1938, Віцебск, турма НКВД], фельчар. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў Бешанковічах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938. Асуджаны 11.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «антысавецкую агітацыю» і «шпіянаж» да ВМП. Далейшы лёс невядомы.
3 Р. па адной справе (№ 7068-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (20.4.1959 трыбуналам БВА) інструктар Вацінскай арцелі ў Бешанковічах Вірсіс Карл Арнольдавіч (н. ў 1891).
РЫСЕЎ (РЫСЕВ) Іван Елісеевіч [1904, в. Пясчанка Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Вейна» Магілёўскага р-на. Арыштаваны 10.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер НКВД Маскоўскай вобл. (у 1935 — каля 200 000 (!) зняволеных). Вызвалены 18.4.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа Р. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
РЭВУТ (РЕУТ) Юзаф Юзафавіч [1900, в. Мар’ямполь Віцебскага пав., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у мяст. Ставіскі (Stawiski) тагачаснага Ломжынскага р-на Беластоцкай вобл., цяпер Польшча. Быўжанаты, гадаваўдачку. Арыштаваны 24.10.1939. Асуджаны асобай нарадай НКВД 9.7.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 31.10.1989. Асабовая справа Р. № п-12004 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
РЭВУТАЎ (РЕУТОВ)Фёдар Міхайлавіч [1906, в. Сліжы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у 23-м асобным атрадзе ў Гомелі. Уступіў у ВКП(б) (1935). Быў жанаты. Арыштаваны 4.6.1937. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 30.11.1937 пастановай 5-га аддзела УКДБ НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 7990-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
РЭЙМАН (РЕЙМАН) Герман Рувімавіч [1875, Рыга — ?], службовец. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў медыцынскім складам аддзялення «АРА» ў Мінску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Луначарскага, д. 3, кв. 2. Асуджаны 3.3.1924 пастановай НКВД СССР і пракурорам
СССР за «дыскрэдытацыю савецкай улады» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў с. Коса Комі-Пярмяцкай акругі. Далейшы лёс невядомы.
3 Р. па адной справе (№ 33302-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіла, асуджана, выслана і рэабілітавана (пракуратурай Беларусі 21.4.1992) яго жонка, справавод медыцынскага склада «АРА» Рэйман Міна Уладзіміраўна (н. ў 1883).
3 сям’ёй Р. быў асуджаны на той жа тэрмін і высланы за межы БССР загадчык медыцынскай базы аддзялення «АРА» ў Мінску Кулькін Абрам Ісакавіч (н. ў 1889). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.5.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа К. № 33888-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
САБАЛЕЎСКАЯ (СОБОЛЕВСКАЯ) Юзэфа Іванаўна [7.5.1886, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 бел. сялянскай сям'і. Працавала ў Смілавіцкай бальніцы. Арыштавана 18.6.1937. Асуджана 29.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляна.
3 С. праходзілі па адной справе (№ 13534-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), арыштаваны, асуджаны за тое ж «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (18.12.1958 трыбуналам БВА) рымар скуранай арцелі «Інтэрнацыянал» Арцямовіч Зянон Феліцыянавіч (н. 27.3.1893), каваль калгаса «11-ы з’езд Саветаў» Жылінскі Іосіф Паўлавіч (25.1.1904), сталяр лямцавай арцелі «Чырвоная Зорка» Левашкевіч Андрэй Станіслававіч (снеж. 1896), шорнік скуранай арцелі «Інтэрнацыянал» Мойгіс (Майгіс) Антон Іосіфавіч (12.6.1905), бондар-саматужнік Мойгіс (Майгіс) Антон Ігнатавіч (1870).
Кр.: Ахвяры і карнікі...
САБАЛЕЎСКІ (СОБОЛЕВСКНЙ) Аляксандр Іванавіч [6.10.1890, мяст. Новы Свержань Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 1.10.1938, Барысаў, цяпер райцэнтр Мінскай вобл., турма НКВД], урач. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1919—24 у ваенных шпіталях РСЧА. У 1930-я гг. загадчык Барысаўскага туберкулёзнага дыспансера. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Энгельса, д. 21. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.10.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 13189-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.