• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    РАЗВЯКОВА (РЕЗВЯКОВА) Ніна Фёдараўна [1902, в. Брашэвічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], акушэрка. 3 сям’і бел.
    святара. Працавала ў медпунктах у в. Закросніца, в. Калубелі, хут. Міневічы Кобрынскага раённага аддзела аховы здароўя. Арыштавана ў 1952. Асуджана УМДБ Брэсцкай вобл. як «член сям’і кулака» да адміністратыўнага высялення ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана УУС Брэста 29.5.1992. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УУС Брэста (ф. 66, арх. 161).
    РАЗЕНБЛАТ (РОЗЕНБЛАТ) Браніслаў Мендзялеевіч [1910, Чэнстахова (Czestochowa), Польшча — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным пункце ў в. Крынкі тагачаснай Беластоцкай вобл. Жыў з маці. Арыштаваны 24.6.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 4.9.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 13.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 22.2.1994. Асабовая справа Р. № п-20090 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    РАЗЕНКРАНЦ (РОЗЕНКРАНЦ) Самарый Элевіч [1897, Гомель Магілёўскай губ. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У 1919—20 інструктар Чырвонай Арміі (Паўднёвы фронт). Перад арыштам працаваў у Мінскім цэнтральным радзільным доме. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 21.2.1934. Асуджаны 21.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» за «шкодніцкую работу ў галіне аховы здароўя» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Эталаваны ў Паўночны край Архангельскай вобл. Вызвалены ў 1936. Далейшы лёс невядомы.
    3 Р. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і
    рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўшаў) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
    РАЗОЎСКІ (РОЗОВСКНЙ) Ноах-Абрам Гіршавіч [1893, мяст. Узда Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 3.11.1937, Мінск, турма НКВД], фармацэўт. 3 сям’і рабіна. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай аптэцы ва Уздзе. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937 ва Уздзе па адрасе: вул. Камсамольская, д. 15. Асуджаны 26.10.1937 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.1.1958 Мінскім абласным судом. Асабовая справа Р. № 11372-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    РАЗУМОЎСКІ (РАЗУМОВСКНЙ) Пётр Іларыёнавіч [1880 ці 1887, с. Дзяменцьева Маскоўскай губ., Расія — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваўу в. Ямнае Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Жыў з братам і сястрой. Арыштаваны 13.3.1932. Асуджаны 3.9.1932 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай групе» і за «антысавецкую агітацыю» да пазбаўлення права пражывання ў 12 пунктах СССР на 3 гады. Вызвалены 3.9.1932. Зноў арыштаваны 31.7.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні шпіёнскай дзейнасці». Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены і рэабілітаваны 22.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 10669; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 31.10.1989 пракурорам Мінскай вобл. і Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР.
    3 Р. па другой групавой справе (№ 4037; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі: праваслаўныя
    святары Ганзін Васіль (Васілій) Сяргеевіч (1895), Катрэнка Паладзій Антонавіч (1873), Матлахаў Яўстрацій Георгіевіч (1877), Нікаленка Валянцін Іванавіч (1875; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), іераманах Лебедзь Пімен Якімавіч (1881; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), манах Кіеўскага манастыра Андрэнка (Лоз) Спірыдон Тарасавіч (1877; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), манашкі Куляшова Марыя Іванаўна (1892), Старавойтава Марына Кузьмінічна (1883; пра ўсіх падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), сялянкі-аднаасобніцы Баранава Праскоўя Мінаўна (1906), Драздова Дар’я Лукінічна (1897), Емяльяненка Домна Фёдараўна (1887), яе сястра Емяльяненка Праскоўя Фёдараўна (1890), Малашэнка Матрона Несцераўна (1877), сяляне-аднаасобнікі Аўтушкоў Сямён Пракопавіч (н. ў 1887), Бараноўскі Ульян Емяльянавіч (1891), Каўшоў Платон Сямёнавіч (1880), Мазалоўскі Апанас Вавілавіч (1867), Міронаў Сцяпан Сяргеевіч (1877), Пузікаў Уладзімір Яфімавіч (1891), Смалякоў Елісей Цімафеевіч (1888).
    РАЙБА (РАЙБА) Фрыц Фрыцавіч [1893 — ?], ветэрынарны фельчар. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у калгасе «Звязда». Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 8.12.1937 у в. Шульцава Віцебскага р-на. Асуджаны 21.1.1938 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
    3 Р. па адной справе (№ 6908-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (5.11.1957 трыбуналам БВА) загадчыца пачатковай рабочай школы Петэрсон Аляксандра Аляксандраўна (1896; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), повар Віцебскай латышскай школы Баліч Эмілія Георгіеўна (н. ў 1886), шафёр Віцебскага ветэрынарнага інстытута Біркенфельд Вілыельм Отавіч (1894), краўчыха (працавала дома) Багданава Марыя Піліпаўна (1869), калгаснік калгаса «Чырво-
    ны Перакоп» Звіндэ Мартын Якаўлевіч (1899), бухгалтар Віцебскай суднарамонтнай майстэрні Кірш Юлій Іванавіч (1894), рабочы канторы «Белдзяржзабеслячзбыт» Пальцман Данат Пятровіч (1893), загадчык млына ў в. Прудок Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Тымпер (Цімпер) Мартын Іванавіч (1896), грузчык Віцебскага цаглянага завода № 32 Шукевіч Пётр Антонавіч (1897).
    РАЙХШТЭЙН (РАЙХШТЕЙН) Яфім (Хаім) Ісакавіч [9.6.1906, Гродна — 3.12.1937, Віцебск(?), турма НКВД], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у 43-м авіяцыйным атрадзе 40-й авіяцыйнай брыгады. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 5.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Сцяклова, д. 15, кв. 15. Асуджаны 22.11.1937 ластановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 Р. па адной справе (№ 12186-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (13.8.1957 трыбуналам БВА) чырвонаармеец 40-й авіяцыйнай брыгады Аксельрод Хаім Ізраілевіч (1914), загадчык будаўнічага аддзела Віцебскага маслазавода Баркоўскі Георгій Мяфодзьевіч (1904), матарыст авіямайстэрань 40-й авіяцыйнай брыгады Вайцэхоўскі Васіль Альфонсавіч (1916), рахункавод-касір Віцебскага аэраклуба Яленскі Норберт Іосіфавіч (1885), ваенны інжынер 40-й авіяцыйнай брыгады Кешышаў-Папандопула Дзмітрый Канстанцінавіч (н. ў маі 1907 у Кіславодску (Расія) у сям’і грэчаскага рабочага; атрымаў вышзйшую адукацыю; у 1931 уступіў у ВКП(б); быў жанаты, гадаваў двое дзяцей), машыніст электрастанцыі ў мяст. Вула (цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.) Кіржацкі Мікалай Васілевіч (6.5.1885), штурман 40-й авіяцыйнай брыгады Машкоўскі Апяксандр Барысавіч (6.7.1907), начальнік Віцебскага аэрапорта Мельнікаў Іван Фёдаравіч (н. ў 1911), начальнік штаба 40-й
    авіяцыйнай брыгады Мельнікаў Пётр Міхайлавіч (н. ў 1905 у Рыбінску (Расія) у сям’і рускага служачага; у 1924 уступіў у ВКП(б); атрымаў вышэйшую адукацыю; быў жанаты, гадаваў дзіця), старшы механік будаўнічага ўчастка ў ваенным гарадку ў мяст. Вула Нядзвецкі Сцяпан Піменавіч (21.8.1893), авіятэхнік самалётнага цэха авіямайстэрань 40-й авіяцыйнай брыгады Эрдман Антон Антонавіч (24.10.1907).
    РАКАВЕЦ (РАКОВЕЦ) Нікадзім Мацвеевіч [1874, в. Крываносы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. —11.11.1937, Слуцк, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у мяст. Пагост, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Быўжанаты, меўчацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 5.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 11249-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    РАКАЎ (РАКОВ) Бордух Мойшавіч [1911, в. Грозава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Арыштаваны 4.12.1934 уМінскупа адрасе: вул. Валадарскага, д. 11, кв. 5. Асуджаны 10.1.1935 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР (у 1935 — больш за 30 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.3.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Р. № 30766-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    РАКАЧ Канстанцін Канстанцінавіч [1904, в. Цясноўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 11.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Магілёўскай бальніцы № 1. Арыштаваны 2.9.1937. Асуджаны 6.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 20.11.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 4402-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    РАКОВІЧ (РАКОВНЧ) Пётр Сцяпанавіч [1893, в. Лясок Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у фельчарска-акушэрскім участку ў мяст. Карэлічы. Быўжанаты, меў сына. Арыштаваны 17.12.1944. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупацыйным уладам». Вызвалены і рэабілітаваны УМДБ Краснаярскага краю 21.6—5.7.1946. Працаваў фельчарам на санэпідэмстанцыі
    ў Навагрудку, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Асабовая справа Р. № п-1358 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Раковіч П. С.
    РАМАНАЎ (РОМАНОВ) Георгій Васілевіч [1902, в. Харашкі Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў в. Сухары Магілёўскага р-на. Быўжанаты, меў на ўтрыманні пяцярых ча-
    лавек. Арыштаваны 21.10.1925 у в. Харошкі. Абвінавачваўся 29.4.1926 у правядзенні «антысавецкай агітацыі і прапагандзе». Вызвалены і рэабілітаваны 24.2—29.4.1926 калегіяй АДПУ. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. № 29891 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.