• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 П. па адной справе (№ 7802-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (4.2.1958 трыбуналам БВА) дырэктар Віцебскай вячэрняй школы Гарачыкаў Барыс Якаўлевіч (н. ў 1901), кінамеханік кінатэатра «1 Мая» Каган Якаў Аронавіч (н. ў 1907) і іншыя.
    ПУЗЫРЫНСКІ (ПУЗЫРННСКЙЙ) Самуіл Абрамавіч [1886, Вільня — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у Чырвонай Арміі. Перад арыштам працаваў у Мінскай цэнтральнай рабочай паліклініцы. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 26.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 22. Асуджаны 2.3.1934 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі па абвінавачанні ў шкодніцкай рабоце
    ў галіне аховы здароўя» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край з канфіскацыяй маёмасці, 26.5.1934 пасяджэннем калегіі АДПУ справа спынена. Вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
    3 ГІ. па групавой справе (№ 7236-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ БССР) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх работнікаў. Гл. арт.: Іовелеў Барыс (Бер-Моўшаў) Абрамавіч (Майсеевіч, Міхайлавіч).
    ПУРПУШ (ПУРПУШ) Людміла Людвігаўна [1909 ці 1911, в. Пельнікі Дрысенскага пав. Віцебскай губ. — ?], фельчар. 3 сям’і бел. ці рускага службоўца. Скончыла фельчарскую школу. Служыла старшым ваенфельчарам у 446-м (паводле інш. звестак, у 4-м) стралковым палку 1-й стралковай дывізіі ў Саратаве. Арыштавана 29.1.1942. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.9.1942 за «шпіёнскую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД Новасібірскай вобл., потым — Мінеральны лагер МДБ Комі АССР, 30.7.1952 пастановай асобай нарады пры МДБ адпраўлена ў дом інвалідаў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай пракуратурай РБ 27.8.1992 і пастановай Вярхоўнага Савета Беларусі 6.6.1991. Асабовая справа П. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Муж П. загінуў 24.6.1941.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ПУХАЎ (ПУХОВ) Аляксандр Мікалаевіч [1874, Казань, Расія — 15.9.1937, НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У1918—22 служыў у Чырвонай Арміі. Перад арыштам працаваў на Гомельскім мясакамбінаце. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 12.4.1933 у Гомелі па адрасе: вул. Савецкая, д. 51 а. Асуджа-
    ны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК, 7.9.1937 тройкай НКВД Зах.-Сібірскага краю прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа П., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПУЧКОЎ (ПУЧКОВ) Варлаам Андрэевіч [1894, в. Таўкачова Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў в. Обаль, цяпер Шумілінскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.10.1944. Пад следствам знаходзіўся ў Магілёўскай турме МДБ. Асуджаны 5.2.1945 за «дапамогу нямецкім акупантам» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.6.1954 УКДБ Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ПУШКЕВІЧ (ПУШКЕВ14Ч) Рычард Сцяпанавіч [1906, Гродна — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваўу гродзенскай 2-й гарадской бальніцы. Жыў з дзвюма сёстрамі. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 29.9.1989. Асабовая справа П. № п-11646 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    20.4.1940 у Гродне арыштаваны пенсіянер Пушкевіч Сцяпан Ульянавіч (н. ў 1877), бацька Р. Пушкевіча. Ён
    9.1.1941 асобай нарадай НКВД прыгавораны як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 9.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.6.1989 пракурорам Гродзенскага абл. суда. Асабовая справа П. № п-12479 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ПЫЖЫК (ПЫЖІ/1К) Васіль Макаравіч [1916, в. Залессе Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Жыў у Мінску па адрасе: вул. Пушкінская, д. 53, пакой 53. У пачатку 2-й сусветнай вайны служыў у 84-м стралковым палку 6-й стралковай дывізіі 13-й арміі ў Прапойску, цяпер Слаўгарад Магілёўскай вобл. Быў жанаты з Епішка Любоўю Антонаўнай. Арыштаваны 22.2.1943 у Маскве на Казанскім вакзале. Асуджаны асобай нарадай НКВД 16.10.1943 як «агент разведкі фашысцкай Германіі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Маскоўскай ВА 29.9.1958. Асабовая справа П. № 13162-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПЫКША (ПЫКША) Дзмітрый Антонавіч [1907, в. Закаблукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. У чэрв. 1941 мабілізаваныўЧырвоную Армію. Служыў у 705-м ветэрынарным лазарэце. Жыў з жонкай Любоўю (н. ў 1918). Арыштаваны 27.3.1942. Асуджаны ваенным трыбуналам Загорска (Маскоўская вобл.) 17.4.1942 за «правядзенне контррэвалюцыйнай агітацыі» і «выказванні супраць савецкай улады» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным судом РБ 23.12.1993. Асабовая справа П. № 35820-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПЯКАРСКІ (ПЕКАРСКНЙ) Уладзімір Міхайлавіч [1871, Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ? 26.8.1920, 4K], службовец. 3 бел. сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1919 начальнік паліцыі пры польскай уладзе ў Слоніме (цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.). Потым загадчык гаспадаркі і пісьмавод пры павятовым ветэрынарным урачы бальніцы Слонімскага гарадскога камітэта аховы здароўя. Жыў з жонкай, дачкой Ганнай (15 гадоў), сынамі Віктарам (21), Уладзімірам (19). Арыштаваны 23.8.1920 у Слоніме па адрасе: вул. Студэнцкая, д. 23. Асуджаны 26.8.1920 асобым аддзелам ЧК пры Рэвалюцыйным ваенным савеце 16-й арміі як «контррэвалюцыянер» і «прыхільнік буржуазіі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай РБ 30.9.1992. Асабовая справа П. № 34810-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПЯЛЕЦКАЯ (ПЕЛЕЦКАЯ) Яніна Антонаўна [1922, в. Бельск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Кобрынскай бальніцы. Арыштавана 29.12.1944 у Кобрыне па адрасе: Чырвонаармейская, д. 82. Асуджана 24.11.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 4 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер МДБ Мардоўскай АССР (у 1945 — каля 13 000 зняволеных). Вызвалена 22.4.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.4.1993 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа П. № 11546-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ПЯНЧАНСКІ (ПЕНЧАНСКНЙ) Гірш Беніцыянавіч [1893, мяст. Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 29.11.1938, Мінск (?), турма НКВД], урач-
    венеролаг. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінскай скурнавенералагічнай клініцы. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 31.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Няміга, д. 15, кв. 1. Асуджаны 29.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.2.1967 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 19673-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПЯРШКЕВІЧ (ПЕРШКЕВІ4Ч) Леанід Мікалаевіч [1914, мяст. Целяханы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], санінструктар. 3 сям’і ўкраінскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у абл. камітэце Чырвонага Крыжа ў Пінску, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 13.12.1944 у Пінску па адрасе: вул. Шафёрная, д. 25. Асуджаны 18.8.1945 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» і «здраду радзіме» да 7 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер МДБ Комі АССР (у 1947 — больш за 26 000 зняволеных). Вызвалены 20.10.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.5.1968 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовыя справы П. захоўваюцца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл. (№ 6424-с; з фотаздымкам) і ў дзяржаўным архіве Брэсцкай вобл. (ф. 793, в. 1, с. 133, л. 57—62).
    ГІЯСЕЧНЫ (ПЯСЕЧНЫЙ) Мошак Абрамавіч [1913, мяст. Астарожка Варшаўскага ваяводства, Польшча — ?], зубны тэхнік. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Арыштаваны 12.3.1940 у Ломжы (tomza), Польшча. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Вызвалены
    1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.6.1993. Асабовая справа П. № п-18779 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ПЯСЛЯР (ПЕСЛЯР) Антон Феліцыянавіч [1892, мяст. Іўе Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], вайсковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў санітарнай службай палка ў Сталінабадзе (з 1961 —Душанбе, Таджыкістан). Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 30.7.1938. Абвінавачваўся ў «шкодніцтве». Вызвалены і рэабілітаваны 6.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № п-7524 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ПЯТКЕВІЧ (ПЕТКЕВНЧ) Генадзь Сцяпанавіч [1925, в. Новы Свержань Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — ?], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у вайсковай часці № 19267 у Жытоміры, Украіна. Арыштаваны 14.5.1949. Асуджаны 9.8.1949 ваенным трыбуналам як «удзельнік “Саюза беларускай Моладзі”» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Пясчаны лагер МДБ Паўладарскай вобл. Казахскай ССР (у 1951 — больш за 20 000 зняволеных), з 1952 — у Асоблагу (Дальлагу) № 11 МДБ Казахскай ССР (Экібастуз; у 1953 — каля 3 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны лракуратурай Украіны 16.4.1993. Асабовая справа П. № 36747-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.