Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Пецальд-Старавойценкава Г. Н. з ЯгЭДнае). Вызвалена ў мужам (1935 г.) жн.-верас. 1956. 3 мужам
1 Доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Беларускага політэхнічнага інстытута, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. За будаўніцтва новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
выехала ў Асіповічы, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Рэабілітавана 15.12.1992 Вярхоўным судом Беларусі. Пахавана на Вайсковых могілках Мінска. Асабовая справа П. № 35148-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПецальдСтаравойценкава Г. Н. з мужам за год да яго смерці (22.8.1957 г.)
ПЕЧКА (ПЯЧКО) (ПЕЧКО) Андрэй Дзямідавіч [1908, Кобрынскі пав. Гродзенскай губ. — 21.11.1937], урач. 3 сям’і ўкраінскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у 91-м кавалерыйскім палку 23-й кавалерыйскай дывізіі ў Ізяславе, цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.11.1937 як «удзельнік антысавецкай ваенна-фашысцкай змовы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.9.1963. Асабовая справа П. № 5792-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ПІДАРЭНКА (ПНДОРЕНКО) Аляксандр Васілевіч [1.6.1914, в. Цешкаў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нараўлянскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел.
сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Да арышту студэнт 2-га курса Мінскага медыцынскага зубнога тэхнікума. Арыштаваны 7.1.1935 у Мінску па адрасе: вул. Турэцкая, д. 8а. Асуджаны 13.3.1935 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва УхтаПячорскі лагер НКВД Комі АССР (Чыб’ю; у 1935 — больш за 20 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа П. № 23070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПІКЕЛЬНЕР (ПНКЕЛЬНЕР) Іосіф Абрамавіч [1915, мяст. Чавусы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у ветэрынарным лазарэце № 645 у Ленінградзе. Арыштаваны 6.9.1941. Асуджаны 19.11.1941 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП, 28.11.1941 Ваенным трыбуналам Паўд.-Зах. фронта справа спынена. Вызвалены 30.11.1941. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 7917-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ПІМЕНАЎ (ПНМЕНОВ) Кірыла Данілавіч [17.7.1901, в. Гарадзішча Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 сялянскай сям'і. Загадваў гаспадаркай бальніцы ў сваёй вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.7.1938. Абвінавачваўся ў «шпіёнска-дыверсійнай, паўстанцкай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 15.11.1938 пастановай Горацкага раённага аддзела НКВД. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 5950 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі П.
ПІНДРАС (ПННДРАС) Пётр Сямёнавіч [23.2.1922, в. Стэцкаўшчына Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], санінструктар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у Чырвонай Арміі. Арыштаваны 1.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Серабранская, д. 16, кв. 2. Асуджаны 28.10.1944 як «агент СД» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 17.1.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.4.1974 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 20383-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПІНЯГОВА(ПННЯГОВА) Міхаліна Іванаўна [1882, в. Громы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Полацкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў Полацкай чыгуначнай бальніцы. Арыштавана 4.6.1938 у сваёй вёсцы. Зняволена ў полацкай турме НКВД, 5.3.1939 лінейным судом Зах. чыгункі абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана 5—10.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 7464-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ПІУЛЬСКІ (ПНУЛЬСКНЙ) Браніслаў Мікалаевіч [1903, в. Нямойта Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў бальніцай у Горках Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.8.1938. Асуджаны 5.2.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «шпіянаж» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 2192-сн захоўваецца ў архіве УКДБ БССР Магілёўскай вобл.
ПІШЧУЛЕНКА (ПНІДУЛЕНКО) Мікалай Барысавіч [1896, в. Цімошкава Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?], вайсковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў ветэрынарнай службай 50-га артылерыйскага палка ў Полацку Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 5.9.1937. Асуджаны 10.7.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.7.1940 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 4291-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ПІШЧЫКЕВІЧ (ПНІДНКЕВНЧ) Іван Рыгоравіч [1889, Гродзенская губ. — ?], фельчар. 3 бел. сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Арыштаваны 28.11.1932 у с. Кашэнік Ноўгарадскай вобл., 3.1.1933 вызвалены. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ПЛОТНІК (ПЛОТНІ4К) Шалом Лейзеравіч [1914, мяст. Кажан-Гарадок Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], зубны тэхнік. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у 308-м армейскім ваенным шпіталі. Арыштаваны 2.8.1942 у в. Сяргееўка Усурыйскай вобл. Асуджаны 18.10.1942 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Іркуцкай вобл. (Усць-Кут). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа П. № 5763-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ПЛЮЦЫНСКІ (ПЛЮЦННСКНЙ) Вікенцій Антонавіч [19.5.1904, в. Няжараўка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. —1.10.1938, Слуцк, турма НКВД],
фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. 3 1926 служыў у Чырвонай Арміі (в/ч № 6347). 3 жонкай Яўгеніяй (н. ў 1909) гадаваў сына Вікенція (1933) і дачку Эльвіру (студз. 1938). Арыштаваны 10.6.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.9.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.8.1958. Асабовая справа П. № 12349-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПОЛЗІК (ПОЎЗІК) (ПОЛ314К) Дзмітрый Мяфодзьевіч [1881, с. Рудня Пскоўскай губ., Расія •— ?], урач-тэрапеўт. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваўу паліклініцы імя Леніна ў Віцебску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.6.1937. Асуджаны 20.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
3 П. па адной справе (№ 4118-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (1.10.1957) яго жонка, хатняя гаспадыня Ползік Валянціна Пракопаўна, сын, тэхнік-механік Ползік Віктар Дзмітрыевіч (усяго каля 10 чалавек; гл. арт.: Кучынскі Усцін Марцінавіч).
ПРАЖОГА (ПРОЖОГО) Канстанцін Георгіевіч [1908, в. Лучнікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў раённай бальніцай у Ганцавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны 20.11.1944 у Мінску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 33. Асуджаны 28.7.1945 асобай нарадай НКВД за «здачу немцам у палон» і «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Ягрынскі лагер МДБ Архангельскай вобл. (Малатоўск,
цяпер Северадзвінск; у 1945 — больш за 5 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.12.1992 пракуратурай БВА. Асабовая справа П. № 35050-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПРАТАСЕНЯ (ПРОТАСЕНЯ) Адам Міхайлавіч [1901, в. Баслаўцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у 32-м артылерыйскім палку. Зжонкай Клаўдзіяй гадаваў дачку Іду (н. ў 1931). Арыштаваны 23.6.1937 на ст. Раздзельная Далёкаўсходняга краю. Асуджаны асобай нарадай НКВД 20.4.1938 як «удзельнік антысавецкай права-трацкісцкай арганізацыі» да 20 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.10.1937. Асабовая справа П. № 18341-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПРЖЭЛЯСКОЎСКАЯ (ПРЖЕЛЯСКОВСКАЯ) Вікторыя Кайтанаўна [1885, в. Навінкі Ігуменскага (?) пав. Мінскай губ. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў Савецкай бальніцы ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Была замужам. Арыштавана 23.8.1937. Асуджана 20.11.1937 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.1.1989 указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа П. № 12666-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ПРУДНІКАЎ (ПРУДННКОВ) Агей Ігнатавіч [1888, в. Цыганкі Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Віцебскай бальніцы імя Калініна. Арыштаваны 27.7.1937 у
Віцебску па адрасе: Пралетарскі бульвар, д. 22, кв. 2. Асуджаны 9.8.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 П. па адной справе (№ 10973-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў, асуджаны на той жа тэрмін і рэабілітаваны (5.8.1961 Віцебскім абл. судом) яго брат, бацька дваіх дзяцей, шавец віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» Пруднікаў Макар Ігнатавіч (н. 6.5.1903). Этапаваны ў Сібірскі лагер МДБ (у 1947 — каля 40 000 зняволеных). Вызвалены 17.7.1947. Далейшы лёс невядомы.
ПРУДНІКАЎ (ПРУДННКОВ) Міхаіл Аляксеевіч [1894, мяст. Краснае Смаленскай губ., Расія — 29.12.1937, Віцебск, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Віцебску. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.11.1937. Асуджаны 7.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як«член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.