• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ПАКРУШЫНСКІ (ПОКРУШННСК14Й) Франц Феліксавіч [1888, Віленская губ. — 18.1.1938, Віцебск, турма НКВД], санітар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у Віцебскай псіхіятрычнай бальніцы. Арыштаваны 2.11.1937. Асуджаны 13.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 П. па адной справе (№ 4700-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (28.11.1957 трыбуналам БВА) калгаснік калгаса імя Яжова Віцебскага р-на Дабравольскі Данат Амбросавіч (н. ў 1871), грузчык фабрыкі імя К. Маркса Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Жаўняроўскі Адам Яфімавіч (1893), яго браты, цесляры фабрыкі імя К. Маркса Жаўняроўскі Данат Яфімавіч (1889), Жаўняроўскі Людвіг Яфімавіч (1900), калгаснік калгаса «Высачаны» Лёзненскага р-на Жаўняроўскі Іосіф Яфімавіч (1890), краўчыха Віцебскай фабрыкі «КІМ» Мініцкая Марыя Браніславаўна (1911), шавец віцебскай канторы «Капрамонт» Нык Ігнат Аляксандравіч (1894), ахоўнік тытунёвай фабрыкі Поедаў (Паедаў) Антон Сігізмундавіч (1890), калгаснік калгаса «Курылава» Віцебскага р-на Пржавальскі Вікенцій Лаўрэнавіч (1870), паштальён Віцебскай канторы сувязі Станкевіч Антон Фартунавіч (1876), калёснік Упраўлення вайсковых будаўнічых работ Станкевіч Ігнат Феліксавіч (1883), ахоўнік Віцебскіх майстэ-
    рань Тамасюк Іван Мартынавіч (1882), пенсіянер Уласевіч Іосіф Мацвеевіч (1860), прыбіральшчыца Віцебскага маслазавода Хатдачына Марыя Ігнатаўна (1911), пажарны Віцебскага кансервавага завода Чвурко Лявон Восіпавіч (1890).
    ГІАЛАНЕВІЧ (ПОЛОНЕВНЧ) Яніна Казіміраўна [1923, в. Курмялёва Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў мінскім будаўнічым ўпраўленні № 101. Арыштавана 8.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 9, кв. 1. Асуджана 24.10.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 4 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 29.10.1993 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа П. № 35488-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПАЛЕВІКОЎ (ПОЛЕВНКОВ) Павел Цітавіч [1903, в. Раманавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Гомельскі р-н — ?], аптэчны работнік. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Магілёўскім упраўленні вайсковых будаўнічых работ. Жыў з маці і сёстрамі. Арыштаваны 5.8.1937. Абвінавачваўся у «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 14.12.1937 Магілёўскім раённым аддзяленнем НКВД. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 3867 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ПАЛЕЎСКІ (ПАЛЕВСКІ4Й) Арнольд Паўлавіч [1900, мяст. Кобрын (?) Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — 1938, НКВД], урач. 3 яўрэйскай сям’і. Атрымаў вы-
    шэйшую медыцынскую адукацыю. Арыштаваны і 19.6.1938 асуджаны да ВМП. Расстраляны.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ПАЛІЁНІС (ПОЛНОННС) Браніслаў Антонавіч [1887, фальв. Габрыялаўшчына Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач, брат Э. Паліёніса. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў раённай бальніцай ў Ашмянах, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыў з братамі, сястрой, жонкай, дваімі дзецьмі. Арыштаваны 4.10.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.12.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Вызвалены 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 5.10.1989. Асабовая справа П. № п-10878 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ПАЛІЁНІС (ПОЛНОННС) Эдуард Антонавіч [1889, фальв. Габрыялаўшчына Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фармацэўт, брат Б. Паліёніса. 3 польскай сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў аптэкай у в. Граўжышкі, цяпер Ашмянскі р-н. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 23.1.1945. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны МДБ БССР у перыяд 30.12.1946—2.1.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № п-6799 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ПАЛІКАРПОВІЧ (ПОЛНКАРПОВНЧ) Пётр Міхайлавіч [1.1.1891, в. Скіток Гомельскага пав. Магілёўскай губ., ця-
    пер Гомельскі р-н — 23.10.1956, Мінск], ветэрынарны ўрач, бактэрыёлаг. 3 сям’і рускага святара. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, ветэрынарны ф-т Казанскага ун-та (1914). На практыцы каля Адэсы пазнаёміўся і ажаніўся з Лідзіяй Карлаўнай Ірльбек (н. ў Аўстра-Венгрыі ў 1893; скончыла Вышэйшыя медыцынскія курсы ў Адэсе; працавала ўрачом-гінеколагам; памерла ад інфаркту 22.10.1950 у Мінску). Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне ў чыне капітана. Трапіў у палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Адэсу, працаваў у розных месцах Украіны. У другой палове 1920-х гг. пераехаў у Магілёў, потым Быхаў. 3 1929 у Мінску — загадчык ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыі. Гадаваў дачок Таццяну (н. 1.1.1921; скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1948), ардынатуру пры Інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1957), працавала ўрачом-оталарынголагам, выйшла замуж за аднакурсніка Васіля Рэвенкова (20.12.1920— 1978); з 1988 на пенсіі) і Валянціну (9.12.1924; скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1956), выкладала ў кансерваторыі, з 1963 на ф-це грамадскіх прафесій Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, на пенсіі з 1984).
    Арыштаваны 21.5.1931 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 70. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Народнага камісарыята аховы здароўя БССР», 29.1.1932 вызвалены з улікамтэрміну папярэдняга зняволення. Працаваў навуковым супрацоўнікам біялагічнага аддзела Інстытута свінаводства. Зноў арыштаваны 11.1.1933. Прыгавораны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў канцлагер у г. Істра Маскоўскай вобл. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. У сувязі з забаронай жыць у Мінску працаваў у розных месцах Беларусі. Вайна застала П. у Гомелі. Сям'я не змагла эвакуіравацца і падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. П. пераехаў у Мінск, зноў загадваў
    ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыяй. У трэці раз арыштаваны ў другой палове 1944. Асуджаны 19.1.1945 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Мінскай вобл. да 10 гадоў зняволення. Вызвалены датэрмінова 31.3.1947. Вярнуўся на радзіму. Зноў у сувязі з забаронай жыць у Мінску працаваў у г. Вілейка Мінскай вобл., з 1951 у пас. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. 3 1954 на пенсіі. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Па першай справе (№ 6736-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956, па другой, групавой (№ 10333-с) — трыбуналам БВА 21.8.1956.
    У маі 1997 за выратаванне яўрэяў падчас 2-й сусветнай вайны Інстытутам Яд-Вашэм (Ізраіль) членам сям’і П. прысвоена ганаровае званне «Праведнік Свету».
    3 П. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэрагмедыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
    Кр.: Рэпрэсаваныя...
    ПАЛІТЫКА (ПОЛНТЫКО) Піліп Сямёнавіч [1883, в. Новае Сяло Ульянавіцкай вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў Лепелі, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. 20.7.1937 звольнены з працы. Арыштаваны 2.8.1937 у роднай вёсцы. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны Лепельскім раённым аддзелам НКВД 15.2.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 5628-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГІАЛОНСКІ (ПОЛОНСКНЙ) Альфрэд Клаўдзіевіч [1894, Астрахань, Расія — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у мяст. Івянец, цяпер пас. Валожынскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меўдвоедзяцей. Арыштаваны 13.10.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР (у ліп. 1941 — каля 40 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.11.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа П. № 28336-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ПАЛОНСКІ (ПОЛОНСКНЙ) Іван Антонавіч1 [1887, Вільня — 21.12.1940, Чэлябінск, турма НКВД], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў уласнай аптэкай. Быў жанаты, меў сына і дачку. Арыштаваны 23.10.1939 у Высокім Мазавецкім (Wysokie Mazowiecki), Польшча. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.8.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Чэлябінскую турму. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 5.10.1989. Асабовая справа П. № п-12658 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ГІАЛУБОК (ПОЛУБОК) Лідзія Аўгустаўна [1900, Нараў (?) Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], аку-
    1 Не блытаць з: Палонскі Іван Антонавіч [1899, в. Дубнікі, цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 17.5.1929. Асуджаны 19.6.1929 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Віцебскай вобл. 29.5.1989. Групавая справа П. і інш. (усяго па ёй праходзіла больш за 50 сялян-аднаасобнікаў Сенненскага р-на) № 22023-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Таксама рэпрэсаваны сваякі П.
    шэрка. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Арыштавана 30.1.1945 у в. Крамяніца, цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. Абвінавачвалася як «нямецкая памагатая». Вызвалена і рэабілітавана МУС Комі АССР у перыяд 16—29.9.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № п-1013 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.