Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Георгіевіч (1873), тэхнік-будаўнік Віцебскага цэнтральнага архіва Букоўскі Уладзімір Вячаслававіч (н. ў 1889 у Маскве ў рускай дваранскай сям’і; атрымаў вышэйшую адукацыю), хатнія гаспадыні Грыгалоўская Марыя Францаўна (1888), Мышкоўская Анэля Адамаўна (1887), Пржэвальская Адэлонда Уладзіславаўна (1890), Савіцкая Эмілія Пятроўна (1876), касір Віцебскай санітарнай станцыі Губер Анатоль Эдуардавіч (1881), яго жонка, сакратар-машыністка Белдзяржпраекта Губер Марыя Мікалаеўна (1884), кветкавод Віцебскага трэста зямельнага будаўніцтва, бацька траіх дзяцей Есьман Станіслаў Уладзіслававіч (1890), возчык фабрыкі «КІМ» Жаўняроўскі Іван Іванавіч (1888), пенсіянер Забароўскі Іосіф Фердынандавіч (1861), настаўнік віцебскай СШ № 31 Лушкоўскі Іван Юр’евіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), краўчыха фабрыкі «Прафінтэрн» Мініцкая Яніна Браніславаўна (1902), прыбіральшчыца Віцебскай аптэкі № 3 Міхайлава Зінаіда Іванаўна (1893), экспедытар арцелі «Транспарт» Старыковіч Іван Мікалаевіч (1883), галоўны бухгалтар Віцебскага кансервавага завода Чэрнагубоўскі Рыгор Барысавіч (1897), вартаўнік чыгуначнай ст. Віцебск Янушкевіч Станіслаў Антонавіч (1874).
ОРСАМікалай Іванавіч [1910, в. Нягневічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у канторы «Жывёланарыхтоўка» ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны 13.6.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай НКВД як «агент польскай паліцыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР (у ліп. 1941 — каля 40 000 зняволеных). Вызвалены 20.8.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.5.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа О. № 8580-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ПАБАЛАВЕЦ Арсен Васілевіч [1919, в. Радуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту вучыўся ў Бабруйскай фельчарскай школе. Арыштаваны 11.3.1938. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 7.5.1938 Бабруйскім раённым аддзяленнем НКВД. Далейшы лёс невядомы.
3 П. па адной справе (№ 5866; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, вызвалены і рэабілітаваны студэнт Бабруйскага медыцынскага тэхнікума Музычэнка Якім Міхайлавіч, навучэнец Бабруйскай фельчарскай школы Пабалавец Уладзімір Фёдаравіч, Хруцкі Іван Якаўлевіч. Далейшы іх лёс невядомы.
ПАБАЛАВЕЦ Уладзімір Фёдаравіч [1920, в. Радуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл.— ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту вучыўся ў Бабруйскай фельчарскай школе. Арыштаваны 11.3.1938. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 7.5.1938 Бабруйскім раённым аддзяленнем НКВД. Далейшы лёс невядомы.
3 П. па адной справе (№ 5866; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, вызвалены і рэабілітаваны студэнт Бабруйскага медыцынскага тэхнікума Музычэнка Якім Міхайлавіч, навучэнцы Бабруйскай фельчарскай школы Пабалавец Арсен Васілевіч, Хруцкі Іван Якаўлевіч. Далейшы іх лёс невядомы.
ПАВЕЛКО (ПАВЕЛКО) Франц Мікалаевіч [1913, в. Канстанцінаў Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], фельчар. 3 польскай сям’і. Арыштаваны ў Котласе Архангельскай вобл. Асуджаны 25.6.1943 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Архангельскай вобл. за «антысавецкую
прапаганду» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйткческого террора...
ПАГОДЗІН (ПОГОДНН) Уладзімір Кандратавіч [1879, в. Жарэбічы Віцебскага (?) пав., цяпер тэрыторыя Віцебскага р-на (вёска не існуе) — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у гарадской бальніцы ў Полацку, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 28.4.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі», 15.5.1939 вызвалены і рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 4499-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ПАДАЛЯНІК (ПОДОЛЯННК) Мікалай Аляксандравіч [1899, Паўлаград, цяпер Украіна — ?], урач-рэнтгенолаг. 3 сям’і ўкраінскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Віцебскай паліклініцы гарадскога аддзела аховы здароўя. Арыштаваны 10.3.1938 у Віцебску па адрасе: вул. 3-я Калініна, д. 96, кв. 5. Абвінавачваўся як «удзельнік контррэвалюцыйнай дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай УНКВД Віцебскай вобл. 27.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 12300-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ПАДВІНСКІ (ПОДВННСКНЙ) Павел Фаміч [1901, фальварак Яфрэменка Полацкага пав. Віцебскай губ. — 16.7.1938, Віцебск (?), турма НКВД], службовец. 3 польскай сялянскай сям’і. Загадваў гаспадаркай Полацкага туберкулёзнага дыспансера. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 16.3.1938. Асуджаны 20.5.1938 пастановай НКВД і пракурора
СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» і як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
3 П. па адной справе (№ 7925-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (26.8.1957 трыбуналам БВА) фельчар Чэркас Валерыян Казіміравіч, экспедытар Полацкага імпартпункта Гаймовіч Іосіф Іванавіч (н. ў 1878), беспрацоўны Заблоцкі Вікенцій Вікенцьевіч (1875), трубачыст чыгуначнай ст. Полацк Маліноўскі Вікенцій Іосіфавіч (1890), пенсіянеркі Парадня Алена Альбінаўна (1888), Слядзеўская Ядвіга Іванаўна (1869), садавод Полацкага гарсавета Пушко Адольф Пятровіч (1880), будачніца Полацкага водаправода Саковіч Разалія Іванаўна (1881), цясляр ст. Громы Зах. чыгункі Шымкевіч Франц Іванавіч (1874), качагар дэпо чыгуначнай ст. Полацк Эгерт Франц Нарцызавіч (1888). А. Парадня і Я. Слядзеўская прыгавораны да 10 і 5 гадоў ППК адпаведна, іншыя — да ВМП і расстраляны.
ПАДЛЯХ-ГАРБАЧЭЎСКАЯ (ПОДЛЯХ-ГОРБАЧЕВСКАЯ) Тамара Міхайлаўна [1918, Белгарад, Расія — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў ваенным шпіталі ў Гродне. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 28.5.1940. Абвінавачвалася ва «ўдзеле ў антысавецкай паўстанцкай арганізацыі». Вызвалена і рэабілітавана НКДБ БССР 29.3.1941. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № п-5626 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ПАДРАЙСКІ (ПОДРАЙСКНЙ) Самуіл Якаўлевіч [1882, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Слаўгарад Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў Прапойску. Быў
жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 7.2.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі» і як «член меншавісцкай эсэраўскай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 17.1.1939 Прапойскім раённым аддзелам НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № 3944 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
9.7.1938 у Прапойску арыштавана Падрайская Хая Нахімаўна (н. ў 1886 у в. Улукі Магілёўскай губ.), жонка С. Падрайскага. Абвінавачвалася ў «шпіянажы». Вызвалена і рэабілітавана разам з мужам 17.1.1939. Яе асабовая справа № 4223 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ПАДСЯВАЛАЎ (ПОДСЕВАЛОВ) Іван Іванавіч [1901, в. Горы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 17.10.1937, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 рускай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваўу Добрушы, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Арыштаваны. Асуджаны трыбуналам БВА11.10.1937 як «удзельнік шкодніцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
3 П. па адной справе (№ 14200-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.3.1959) ветэрынарны ўрач Гурскі Канстанцін Іосіфавіч, нам. начальніка ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Іваноў Аляксандр Васілевіч (гл.: Рэпрэсаваныя...), начальнік ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Пасмарнік Міхаіл Львовіч.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ПАЗНАНСКІ (ПОЗНАНСКНЙ) Барыс Абрамавіч [24.2.1896, Александрыя, цяпер Кіраваградская вобл., Украіна — ?], вайсковец. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую
медыцынскую адукацыю. Працаваў начальнікам санітарнай часці 38-га кавалерыйскага палка. Быўжанаты. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 46, кв. 7. Асуджаны 14.1.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР (у 1938 — больш за 30 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.1.1994 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа П. № 35757-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ПАЗНЯК (ПОЗНЯК) Канстанцін Андрэевіч [1891, в. Ліўе Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 16.1.1938, Орша, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Дзяржынскай ветэрынарнай лячэбніцы. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны 14.12.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.6.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 14315-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ПАЗНЯК (ПОЗНЯК) Сцяпан Восіпавіч [1884, в. Баяры Лідскага пав. Віленскай губ. — ?], фельчар. 3 сям’і рускага службоўца. Меў незакончаную сярэднюю адукацыю. Працаваў у мяст. Беліца, цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 18.12.1939 у в. Баяры Лідскага р-на. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.7.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалены 19.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 10.7.1989. Асабовая справа П. № л-9840 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ПАКЛАР Вера Дзмітрыеўна [1911, Мікалаеў, цяпер Украіна — ?], урач. 3 сям’і ўкраінскага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадвала гродзенскай паліклінікай. Была замужам, гадавала дачку. Арыштавана 12.12.1944. Асуджана асобай нарадай МУС 15.4.1946 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 1,5 гадоў ППК. Этапавана ў Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Віцебскім абл. судом 17.4.1963. Асабовая справа П. № п-7770 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.