• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    МІНКЕВІЧ (МННКЕВНЧ) Вікенцій Вікенцьевіч [1899, в. Каралёў Стан Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся на медыцынскім ф-це БДУ. Арыштаваны 25.2.1929 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 19, кв. 9. Асуджаны 27.5.1929 калегіяй АДПУ за «ўдзел у антысавецкай групе» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Сібір. 2.1.1932 калегіяй АДПУ тэрмін прадоўжаны на 3 гады. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па адной справе (№ 19326-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (3.9.1965 пленумам Вярхоўнага суда БССР) слухачы Мінскіх педагагічных курсаў: Валенцюковіч Сяргей Цімафеевіч (н. ў 1908; арыштаваны па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 54), Прохарчык Васіль Рыгоравіч (1910;
    арыштаваны па адрасе: вул. Свярдлова, д. 10/2, кв. 3), Раковіч Аляксандр Архіпавіч (1910), рабочыя мінскай друкарні Касцюк Мікалай Іванавіч (1909; арыштаваны па адрасе: вул. Камсамольская, д. 38, кв. 1), Шэлег Канстанцін Максімавіч (1905; арыштаваны па адрасе: вул. 1-я Даўгабродская, д. 44, кв. 2), чорнарабочы Лысак Аляксей Антонавіч (1812; арыштаваны па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 35, кв. 2; этапаваны ў Салавецкі, потым у Беламорска-Балтыйскі лагеры НКВД), беспрацоўны Мінін Сяргей Іванавіч (1909; арыштаваны па адрасе: вул. Камуністычная, д. 26, кв. 7; этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКВД; загінуў у зняволенні 17.8.1947).
    МІРКІН (МІ4РКНН) Леў Нісанавіч [20.12.1904, в. Карма Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 1.10.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 яўрэйскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў у Барысаве (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.) інспектарам скурна-венералагічнага дыспансера Барысаўскага раённага аддзела аховы здароўя. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 8.8.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Ленінская, д. 24, кв. 3. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа М. № 24098-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    МІРОНЧЫК (МНРОНЧНК) Яфім Мацвеевіч [1916, в. Ячава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], урач-гінеколаг. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў мяст. Зэльва, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быўжанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 12.12.1948. Асуджаны 9.4.1949
    ваенным трыбуналам МУС Мінскай вобл. за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК. Вызвалены 20.6.1957. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 28.5.1957. Асабовая справа М. № п-5547 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МІТЧАНКА (МНТЧЕНКО) Марыя Міхайлаўна [1924, в. Ільюшына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Карольскім медыцынскім пункце тагачаснага Лёзненскага р-на. Арыштавана 25.11.1944 у в. Рапіна таго ж р-на. Абвінавачвалася як «агент нямецкай разведкі». Справа спынена. Вызвалена і рэабілітавана пракуратурай БВА 9.8.1945. Далейшы лёс невядомы.
    МІХАЙЛАЎ (МНХАЙЛОВ) Васіль Аляксандравіч [1898, Растоў-на-Доне, Расія — ?], урач. 3 рускай сям’і. У 1919—20 у арміі Дзянікіна. У міжваенны час атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў галоўным урачом раённай бальніцы ў Ганцавічах Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.6.1941. Асуджаны 15.7.1942 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (у 1942 — больш за 30 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.5.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа М. № 8370-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    МІХАЙЛАЎ (МЙХАЙЛОВ) Віктар Канстанцінавіч [30.12.1894, в. Алаты, Татарстан, Расія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага святара. Атрымаў вышэйшую медыцынскуюадукацыю. У1919—37 у Чырвонай Арміі. Перадарыштам
    у акруговай школе-гадавальніку НКВД БССР у Мінску. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.5.1937. Асуджаны 13.8.1937 за «службу ў белай арміі» і «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Казахстанскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 12.3.1958 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 11814-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МІХАЙЛОЎСКАЯ (МНХАЙЛОВСКАЯ) Марыя Мікалаеўна [1923, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], навучэнка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю, вучылася ў Бабруйскай фельчарскаакушэрскай школе. Арыштавана 24.12.1944. Асуджана 10.5.1946 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Мінскай вобл. за «здраду радзіме» да 6 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.12.1991 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа М. № 14419 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МІХАЛЁНАК (МНХАЛЕНОК) Паўла Адамаўна [1898, мяст. Маладзечна Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ўчастковым урачом у Маскоўскім метрабудзе. Арыштавана 4.12.1937 у Маскве па адрасе: Матроская Цішыня, д. 19, кв. 48. Асуджана 21.6.1939 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1946. 3 1951 на прымусовым пасяленні. Рэабілітавана 16.4.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 6649-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ БССР.
    МІХАЛЬ (МНХАЛЬ) Раман Маркавіч [1910, в. Чарніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарным пункце в. Вітунічы, цяпер Докшыцкі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай НКВД як «агент польскай разведкі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 11840-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МІХАЛЬСКІ (МНХАЛЬСКНЙ) Вацлаў Тэафілавіч [1897, в. Бамбаліца Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Полацкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — ?], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Беластоку, Польшча. Быў жанаты. Арыштаваны 11.1.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.5.1941 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 2.11.1989. Асабовая справа М. № п-10508 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МІХАЛЬЧУК (МНХАЛ ЬЧУК) Аляксандр Сцяпанавіч [1918, Мінск — ?], урач. 3 бел. рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у санітарным лагеры № 281 у Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быўжанаты, гадаваў сына і дачку. Арыштаваны 31.1.1946. Абвінавачваўся ў «службе ў нямецкай паліцыі». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны МУС Гродзенскай вобл. 27.4.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № п-4499 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    МІХАЛ ЬЧЫК (МНХАЛЬЧНК) Рыгор Севасцьянавіч [1898, в. Вербалаты Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінскай хірургічнай клініцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 5.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 133, кв. 3. Асуджаны 10.8.1933 асобай нарадай НКВД як «член нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па адной справе (№ 14618-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны, рэабілітаваны (24.8.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР) больш за 40 чалавек (гл. арт.: Жылка Барыс Адамавіч).
    1.8.1938 у Оршы (цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.) арыштаваны настаўнік чыгуначнай школы, бацька дваіх дзяцей Міхальчык Аляксандр Севасцьянавіч (н. ў 1885, в. Вербалаты), брат М. 28.9.1938 тройкай НКВД ён прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Смаленскім абл. судом 23.11.1957. Асабовая справа М. № 7754-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...
    МІХАСЕНКА (МНХАСЕНКО) Фёдар Андрэевіч [1911, в. Германы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у саўгасе «1 Мая» Дубровенскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім акупантам». Крымінальная справа спынена. Вызвалены і рэабілітаваны 11—15.6.1946 следчым УНКДБ Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МІХЕЕЎ (МНХЕЕВ) Мікалай Іванавіч [1905, Клімавіцкі (?) пав. Магілёўскай губ. — 1937, НКВД], навуковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту загадчыкадной з кафедраў Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 7.5.1937. Асуджаны тройкай НКВД 30.10.1937 за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...
    МІХНО (МНХНО) Ілья Ануфрыевіч [1889, Гродзенская губ. — 12.10.1938, Бійск, Алтайскі край, турма НКВД], фельчар. 3 польскай сям’і. Арыштаваны 4.6.1938 у с. Вяршыніна Троіцкага р-на Алтайскага краю. Асуджаны 5.10.1938 тройкай УНКВД за «антысавецкую прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.5.1957 трыбуналам Сібірскай ВА з-за адсутнасці складу злачынства.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    МІХНКЖ (М14ХНЮК) Сцяпан Сцяпанавіч [1905, мяст. Вулька-Радавецкая Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Драгічынскай ветэрынарнай лячэбніцы. Быў жанаты, меў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 14.11.1944 у роднай вёсцы. Асуджаны 24.1.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення лравоў. Этапаваны ў адзін з калымскіх лагераў, потым — на «Дальбуд». Вызвалены ў верас. 1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.10.1972 Брэсцкім абл. судом. Асабовая справа М. № 6600-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.