• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    МАШКОВІЧ (МАШКОВНЧ) Абрам Восіпавіч [1913, Кельцы (?), Польшча — ?], урач. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у мяст. Чарнаўчыцы, цяпер Брэсцкі р-н. Арыштаваны 18.6.1940.
    Асуджаны 13.9.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у 1941 — каля 20 000 зняволеных). Вызвалены 7.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.10.1993 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа М. № 11987-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    МЕДУШЭЎСКАЯ (МЕДУШЕВСКАЯ) Люцына Пятроўна [1888, Варшава — ?], фельчар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў мяст. Візна, Польшча. Была замужам, гадавала дзвюх дачок. Арыштавана 6.8.1940 у Ломжы, Польшча. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 2.11.1989. Асабовая справа М. № п-10411 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    МЕЛЬНІКАЎ (МЕЛЬННКОВ) Мікалай Іосіфавіч [1901, в. Шмакі Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], хірург. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў хірургічным аддзяленнем Віцебскай абл. бальніцы. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 19.5.1946 у Віцебскупа адрасе: вул. Пушкінская, д. 7. Пад следствам знаходзіўся ў віцебскіх папраўча-працоўных калоніях № 7, 24. Асуджаны 26.12.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» да 6 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 22.12.1958.
    Асабовая справа М. № 3843-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі М.
    МЕЛЬНІКАЎ (МЕЛЬННКОВ) Фёдар Пятровіч [1899, с. Сарочынскае, Расія — ?], хірург. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў хірургічным аддзяленнем раённай бальніцы ў Асіповічах, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быўжанаты. Арыштаваны 30.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 11.3.1947 ваенным трыбуналам 5-й гвардзейскай механізаванай арміі. У 1950—1960-я гг. хірург раённай бальніцы ў Жлобіне, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Да-
    Аперацыю праводзіць хірург Мельнікаў Ф. П. (Жлобінская раённая бальніца, 1951 г.)
    Мельнікаў Ф. П. з супрацоўнікамі радзільнага аддзялення Жлобінскай раённай бальніцы (1960 г.)
    лейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 195-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МЕЛЬНІЧАК (МЕЛЬННЧЕК) Зюнік Уладзіміравіч [1921, в. Агароднікі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Скідальскім раённым нарыхтоўчым аддзеле. Арыштаваны 17.1.1945. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны МУС Комі АССР 8—23.4.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № п-1095 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    MET (METT) Анатоль Фаміч [1899, в. Златаполь, Украіна — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай амбулаторыі ў Мсціслаўлі, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 29.5.1944. Асуджаны 7.10.1944 асобай нарадай НКВД за «здрадніцкую дзейнасць» і як «агент СД» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.6.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 5293 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МІЗОН (МНЗОН) Рыгор Міхайлавіч [1902, мяст. Орша — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і латышскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Гомельскім абл. аддзеле аховы здароўя. Быў жанаты. Арыштаваны 21.8.1938 у Гомелі па адрасе: вул. Парыжскай Камуны, 18. Асуджаны 5.2.1940 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай латышскай нацыяналістычнай шпіёнскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па адной справе (№ 10330-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (3.7.1956 трыбуналам БВА) жонка педагога Мальцэра Абрама Навумавіча (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), хатняя гаспадыня Авен Ганна Карлаўна (н. ў 1894; арыштавана ў Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 6), дырэктар мінскай чыгуначнай СШ № 1 Лейман Ганна Пятроўна (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), дырэктар мінскай СШ № 5 Путнынь Віліс Францавіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), пенсіянер Зелтынь Андрэй Андрэевіч (1884; арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 29, кв. 6), слесар-водаправодчык Гомельскай сталінскай школы № 3 Вільчак Іван Пятровіч (1892), рахункавод Інстытута народнай гаспадаркі, маці дваіх дзяцей Пятроўская Марыя Аўгустаўна (1901; арыштавана ў Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 33, кв. 6).
    МІКІЦКІ (МНКНЦКНЙ) Аляксандр Восіпавіч [1881, мяст. Койданава (Койданаў) Мінскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мінскай вобл. — 18.11.1937, Мінск, турма НКВД], санітар. 3 беларускай сям’і. Працаваў у клініцы для нервовых хворых у Мінску. Арыштаваны ў 1937 у Мінску па адрасе: Клябанаўскі (Клябанава)зав., д. 14, кв. 1. Асуджаны 9.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» і «шпіён» да ВМП. Расстраляны.
    3 М. па адной справе (№ 16899-с; захоўваецца ўархіве КДБ Беларусі) праходзіў, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (25.1.1961 трыбуналам БВА) возчык мінскай канторы «Галоўхлеб» Слуцкі Іван Іванавіч (н. ў 1914 у Мінску; арыштаваны па адрасе: Клябанаўскі (Клябанава) зав., д. 8, кв. 1).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    МІКУЦКІ (МНКУЦКНЙ) Сігізмунд Іосіфавіч [1905, в. Маркаўцы Аўгустоўскага пав. Сувалкаўскай губ., цяпер Гродзенскі р-н — ?], медык, службовец. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў медыцынскім пунктам у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 31.12.1944. Абвінавачваўся ў «сувязях з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі». Вызвалены і рэабілітаваны 16-м памежным атрадам войскаў НКВД ў перыяд 31.10— 7.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № п-423 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МІКУЦЬ (МНКУТЬ) Казімір Людвігавіч [1904, мяст. Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], службовец. 3 сям’і польскага службоўца. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў санітарным кантралёрам у Нясвіжы. Арыштаваны 17.3.1940 у Нясвіжы па адрасе: вул. К. Маркса, д. 16. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў
    ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.12.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа М. № 29633-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МІЛАСЕРДНЫ (МНЛОСЕРДНЫЙ) Ціт Рыгоравіч [1883, в. Свісцёлкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 8.2.1938, Віцебск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце на чыгуначнай ст. Орша. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.1.1938. Асуджаны 9.1.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.9.1958 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа М. № 7638-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МІЛЕВІЧ (МНЛЕВНЧ) Аляксандр Аляксандравіч [1913, в. Гаравыя Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым зямельным аддзеле ў Браславе. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 28.12.1944. Асуджаны 5.6.1945 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Нарыльскі лагер МДБ. Вызвалены 4.9.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.7.1965 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа М. № 12149-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МІЛЕЙША (МНЛЕЙШО) Раман Казіміравіч [1928, в. Міцюны Віленскага (?)пав., цяперАстравецкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВЛ КСМ. Працаваў медыцынскім работнікам у Ленінградзе. Арыштаваны 13.4.1951. Асуджаны Маладзечанскім абл. судом 23.7.1951 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» да 25 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом РБ 20.3.1992. Асабовая справа М. № п-14941 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МІЛЕХМАН (МНЛЕХМАН) Юда Шмулевіч [1910, мяст. Олькуш, цяпер Польшча — ?], оптык. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваўу пінскайаптэцы №3. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 11.3.1940 у Пінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 11. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.8.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР (у 1941 каля 40 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 6.1993. Асабовая справа М. № 11694-сзфотаздымкамзахоўваеццаўархівеУКДБ Брэсцкай вобл.
    МІЛЬКО (МНЛЬКО) Фабіян (?) [1884, Сухаволя Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 9.8.1920], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Беластоку, Польшча. Быў жанаты. Арыштаваны 9.8.1920. Асуджаны 9.8.1920 асобым аддзелам дывізіі як «правакатар» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.10.1994 пракурорам Гродзенскай
    вобл. Асабовая справа М. № п-21312 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МІЛЯЕЎ (МІ4ЛЯЕВ) Іван Нікандравіч [1897, Кузнецк Пензенскай губ., Расія — 27.11.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 сям'і рускага рабочага. Уступіў у ВКП(б). У 1922—36 працаваў на мытні Наркамата знешняга гандлю СССР на Далёкім Усходзе, ва УССР, у БССР. Перад арыштам нам. дырэктара Мінскага хіміка-фармацэўтычнага завода. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Суражская, д. 16, кв. 4. Асуджаны 12.11.1938 тройкай НКВД за «правядзенне актыўнай шпіёнскаразведвальнай дзейнасці на тэрыторыі СССР на карысць замежных разведак» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 6751-с захоўваецца ў архіве КДБ БССР.