• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    НАВУМАЎ (НАУМОВ) Арцём Мацвеевіч [1885, в. Заазер’е Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Загадваў фельчарскаакушэрскім пунктам у в. Мелехава Сенненскага р-на. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да агентуры нямецкіх разведвальных органаў». Вызвалены і рэабілітаваны 14.7.1945 пастановай УНКДБ Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    16.1.1938 у калгасе «Леснікова» Сенненскага р-на арыштаваны Навумаў Яфім Мацвеевіч (н. ў 1877 у в. Заазер’е), верагодна, брат Н. Ён 9.1.1938 тройкай НКВД прыгавораны за «тэрарыстычныя намеры» да ВМП і 8.2.1938 расстраляны. Рэабілітаваны 18.9.1989 УКДБ Віцебскай вобл.
    НАДЗЕЖДЗІН (НАДЕЖДНН) Міхаіл Фёдаравіч [1896, мяст. Сянно Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], урач-хірург. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў в. Заполле Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Быўжанаты. Арыштаваны 18.12.1944 у в. Падзевічы (?). Абвінавачваўся ў «здрадніцкай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 30.10—7.12.1946 УМДБ Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    НАДЗЕЛЬ (НАДЕЛЬ) Артур Абрамавіч [1899, Радам {Radom), Польшча — ?], фельчар. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю.
    Працаваў у бальніцы ў мяст. Дзярэчын, цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны 27.4.1940. Асуджаны асобай нарадай НКВД 17.8.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 27.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 5.10.1989. Асабовая справа Н. № п-11995 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    НАЗАРАВА (НАЗАРОВА) Марыя Пракопаўна [1898, Смаленск — ?], медсястра. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў ваенным шпіталі ў Гродне. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 20.12.1944. Абвінавачвалася ў «дапамозе ворагу». Вызвалена і рэабілітавана МУС Комі АССР 5.10—25.11.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № п-954 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    НАЙМОВІЧ (НАЙМОВНЧ) Вячаслаў Іосіфавіч [1909, Рыга, Латвія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Палелюм» Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 1.3.1934. Асуджаны 26.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер АДПУ Маскоўскай вобл. Вызвалены 26.6.1937. Далейшы лёс невядомы.
    3 Н. па адной справе (№ 22791-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл.) тэхнік-свінавод саўгаса «Палелюм» Зямцоў Фёдар Сцяпанавіч (н. ў 1906), жывёлавод таго ж калгаса Радкевіч Андрэй Мікіфаравіч (1904). Далейшы лёс іх невядомы.
    НАЛІЎКА (НАЛНВКО) Канстанцін Міхайлавіч [1893, в. Вуглы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 9.4.1938, Кіеў, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту начальнік вайсковай ветэрынарнай службы ў Праскураве (Украіна). Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 10.10.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1938 як «удзельнік антысавецкай змовы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.3.1958. Асабовая справа Н. № п-7346 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    НАРУШЭВІЧ (НАРУШЕВНЧ) Мікалай Антонавіч [1919, в. Тоўпіна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у сваёй вёсцы. Арыштаваны 25.6.1938. Зняволены ў турме НКВД ў Лепелі, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці» і «шкодніцтве». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай Лепельскага НКВД 2—12.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 5690-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    19.9.1937 у в. Тоўпіна арыштаваны калгаснік Нарушэвіч Антон Мікіфаравіч (н. ў 1888у в. Тоўпіна), верагодна, бацька Н. Ён 4.10.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і этапаваны ў Кулойскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (на пачатак 1938 — болыл за 10 000 зняволеных). Вызвалены 4.10.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Яго асабовая справа № 17545-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    7.7.1932 у в. Тоўпіна арыштаваны калгаснік, бацька траіх дзяцей Нарушэвіч Кузьма Мікіфаравіч (н. ў 1893 у в. Тоўпіна),
    верагодна, брат А. Нарушэвіча. Ён 8.10.1932 калегіяй АДПУ асуджаны за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 31.12.1960 Віцебскім абл. судом. Яго асабовая справа № 10702-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    НАСАНОВІЧ-ГАЛАВАЧ (НАСАНОВНЧ-ГОЛОВАЧ) Зінаіда Міхайлаўна [1919, в. Федзюкі Навагрудскага ці Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], санітарка. Арыштавана 2.12.1942 уг. ГарахавецУладзімірскай вобл., Расія. Асуджана да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    НЕБЯНЦАЛЬ (НЕБЕНЦАЛЬ) Караль Лявонавіч [1908, Кракаў (Krakow), Польшча — ?], стаматолаг. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Львове, цяпер Украіна. Жыў з маці і двума братамі. Арыштаваны 14.3.1940. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 10.9.1992. Асабовая справа Н. № п-14779 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    НЕВЯДОЎСКІ (НЕВЕДОВСК14Й) Даніла Якаўлевіч [15.12.1897, мяст. Лунінец Пінскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], вайсковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік ветэрынарнай службы 4-й коннай артылерыйскай дывізіі. Быўжанаты, меў чацвёра дзяцей (усе непаўналетнія). Арыштаваны 16.6.1938 у Слуцку (цяпер райцэнтр Мінскай
    вобл.) па адрасе: вул. Чырвоная, д. 26. Асуджаны 27.12.1938 ваенным трыбуналам БВА за «шкодніцтва» да 15 гадоў ППК і 4 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (ст. Плясецк; у 1938 — каля 17 000 зняволеных). Вызвалены ў снеж. 1940. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.2.1961. Асабовая справа Н. № 5341-с захоўваецца ўархіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    НЕВЯРОВІЧ (НЕВЕРОВНЧ) Усевалад Барысавіч [1907, Смаленск — ?], зубны тэхнік. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Вілейцы Мінскай вобл. Арыштаваны 22.9.1939 у Вілейцы па адрасе: вул. Ясная, д. 10. Асуджаны 29.6.1940 асобай нарадай НКВД як «агент польскай паліцыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР (у пачатку 1941 — каля 85 000 зняволеных). Вызвалены 29.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Н. № 28906-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    НЕВЯРОЎСКІ (НЕВЕРОВСКНЙ) Пётр Данатавіч [1909, Рыга — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Гікала» Літвінаўскага сельсавета тагачаснага Ветрынскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў непаўнадетнюю дачку. Арыштаваны 24.9.1937. Вызвалены і рэабілітаваны пастановай НКВД БССР 20.3.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 4297-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    НЕДВЕДЗЬ (НЕДВЕДЬ) Ленгін Пятровіч [1922, в. Семянішкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фармацэўт. 3 польскай сям’і. Арыштаваны ў сваёй вёсцы. Асуджаны. Далейшы лёс невядомы.
    31.12.1944 у мяст. Шаркаўшчына арыштаваны рабочы нарыхтоўчага аддзела Недведзь Антон Пятровіч (н. ў 1915 у в. Семянішкі), верагодна, брат Н., які 1.4.1946 прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 7 гадоў ППК і этапаваны ў Пячорскі лагер МДБ. Вызвалены 15.9.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Н. № 17116-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    НЕЙЛАНД (НЕЙЛАНД) Кацярына Якаўлеўна [1899, Магдэбург, Германія — 29.11.1938, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 сям’і нямецкага рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. У 1918—21 у Чырвонай Арміі. Перад арыштам працавала ў Мінскай савецкай бальніцы № 3. Арыштавана 9.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Каменная, д. 14, кв. 2. Асуджана 29.3.1938 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «агент нямецкіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 14.11.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Н. № 11096-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    НЕКЛЯПАЕЎ (НЕКЛЕПАЕВ) Іван Якімавіч [1870, Смаленск— 10.1.1938, Віцебск, турма НКВД], навуковец. 3 сям’і рускага святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дацэнтам Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Савецкая, д. 25. Асуджаны 17.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
    3 Н. па адной справе (№ 6820-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (13.9.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) каля 10 чалавек. Падрабязней гл. арт.: Лапкевіч Мікалай Аляксеевіч.
    НЕКРАСАВА (НЯКРАСАВА) (НЕКРАСОВА) Галіна Пятроўна [1920, Мінск — ?], фельчар. Збел. сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыла ў 58-й рэзервовай арміі. Жыла з мужам Анатолем (н. ў 1915). Уступіла ў ВКП(б). Арыштавана 25.5.1943 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 34. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 27.11.1943 за «здраду камандзірам Чырвонай Арміі перад нямецка-акупацыйнымі ўладамі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Беларускім ваенным судом 15.4.1997. Асабовая справа Н. № 36949-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.