• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    МІХНКЖ (МНХНЮК) Сямён Пятровіч [1902, в. Кваліцікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту навуковы супрацоўнік Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 28.5.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 19. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер АДПУ Маскоўскай вобл. Вызвалены 11.9.1936. Далейшы лёс невядомы.
    Групавая справа М. і інш. № 10333-с (праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...
    MOHIT (МАНІТ) (МОННТ) Канстанцін Пракопавіч [1888, в. Груздава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў сваёй вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 6.11.1939. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Магаданскі лагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Вызвалены 10.11.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа М. № 26038-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МОХАЎ-КАВАЛЁЎ (МОХОВ-КОВАЛЕВ) Барыс Данілавіч [1898, Гродна — ?], вайсковец, медык. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік санітарнай службы дывізіі ў Магілёве.
    Арыштаваны 4.7.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай НКВД за «ўдзел у антысавецкай змове» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.8.1967 трыбуналам БВА. Асабовая справа М.-К. № п-8664 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МУЗЫЧЭНКА (МУЗЫЧЕНКО) Якім Міхайлавіч [1916, в. Жырхаўка (Новая Жырхаўка) Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Да арышту студэнт медыцынскага тэхнікума ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштаваны 11.3.1938. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 7.5.1938 Бабруйскім раённым аддзяленнем НКВД. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па адной справе (№ 5866; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзілі, вызвалены і рэабілітаваны навучэнцы Бабруйскай фельчарскай школы Пабалавец Арсен Васілевіч, Пабалавец Уладзімір Фёдаравіч, Хруцкі Іван Якаўлевіч. Далейшы іх лёс невядомы.
    МУРАЎЁЎ (МУРАВЬЕВ) Іван Архіпавіч [1919, в. Асавец Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аддзеле аховы здароўя Даманавіцкага р-на Палескай вобл. Арыштаваны 25.8.1940. Асуджаны 27.9.1940 асобай нарадай НКВД да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.12.1957 трыбуналам Маскоўскай ВА. Асабовая справа М. № 7650-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    МУХІН (МУХНН) Павел Максімавіч [1907, в. Забалоцце Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец.
    3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я гг. загадчык лабараторыі Віцебскай навуковадаследчай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Ветэрынарная, д. 19. Перавезены ў Мінск. Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсавана і жонка М.
    Кр.: Рэпрэсаваныя...; Ахвяры і карнікі...
    МУШКАТ (МУШКАТ) Самуіл Кафманавіч [1902, Варшава — ?], урач. 3 яўрэйскай сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у 2-й гарадской бальніцы ў Беластоку. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 2.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 18.9.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Іжэмскі (?) лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 28.8.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 31.3.1994. Асабовая справа М. № п-20722 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    МЫШАЛАЎ (МЫШАЛОВ) Янкель Файвелевіч [1902, в. Рудня (Малая Рудня) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага мешчаніна. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Жлобіне. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.4.1933 у Жлобіне па адрасе: вул. Набярэжная, д. 20. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі»
    да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
    Групавая справа М. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    МЯЛЕШКА (МЕЛЕШКО) Сямён Лаўрэнавіч [1915, в. Шыпы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл, —13.2.1938, Віцебск(?), турма НКВД], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 6.1.1938. Асуджаны 8.1.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.8.1989. Асабовая справа М. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    МЯШКОЎ (МЕШКОВ) Рыгор Захаравіч [11.3.1910, в. Пруднікі Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваўу Асіповічах Магілёўскай вобл. Быўжанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 30.7.1937. Абвінавачваўся ў «шкодніцкай контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 13.5.1939 пастановай пракуратуры Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. па адной справе (№ 5699; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, абвінавачваўся ў тым жа «злачынстве» ветэрынарны ўрач Ігнацюк Фёдар Лук’янавіч.
    МЯШКОЎСКІ (МЕШКОВСКНЙ) Павел Аляксандравіч [1910, в. Шылавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Чачэрскі р-н Гомельскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю.
    Працаваў на ст. Асіповічы Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 27.9.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 3.12.1944 пастановай следчага аддзела УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 2293-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    НАВАСЕЛЬСКІ (НОВОСЕЛЬСКНЙ) Уладзімір Віталевіч [1918, в. Фёдараўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт 1-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 23.8.1949 у Віцебску па адрасе: Віцебскі зав., д. 7. Асуджаны 14.12.1949 асобай нарадай МДБ за «шпіянаж на карысць замежнай дзяржавы» да пазбаўлення волі (тэрмін невядомы). Этапаваны ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.12.1955 трыбуналам БВА. Асабовая справа Н. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    НАВІЦКАЯ (НОВНЦКАЯ) Ніна Гаўрылаўна [1924, Магілёў — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 29.11.1949. Асуджана 8.7.1950 асобай нарадай МДБ як «нямецкі агент» і «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 11.10.1991 пракурорам Мінскай вобл. Асабовая справа Н. № 14394 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    НАВІЦКІ (НОВНЦКНЙ) Іван Юльянавіч [1891, мяст. Акалова Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Лагойскага р-на Мінскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у мяст. Сіняўка Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меўтроедзяцей. Арыштаваны 13.12.1939. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «удзельнік і кіраўнік антысавецкай арганізацыі» і за «службу ў польскай арміі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Н. № 26740-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    НАВІЦКІ (НОВНЦКНЙ) Савелій Пятровіч [1902, в. Іванаўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Магілёўскай гарадской ветэрынарнай лячэбніцы. Арыштаваны 14.3.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены і рэабілітаваны (па справе № 3211; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) 3.12.1938 пастановай УНКВД Мінскай вобл. Зноў арыштаваны 27.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны (па справе № 170-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) 23—28.2.1946 следчым аддзелам спецпасяленняў УНКВД Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
    НАВОЙЧЫК (НАВОЙЧІ/1К) Карл Адамавіч [1901, в. Каменка Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у сваёй вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 22.3.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 10.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Н. № 26371-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    НАВУМАВА (НАУМОВА) Марыя Піліпаўна [1920, в. Губеншчына (Губіншчына) Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Магілёве. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 23.12.1944. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 25—27.9.1946 УМДБ
    Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 645-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.