• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    IB
    Пеанід Маракоў
    РЭПРЭСАВАНЫЯ МЕДЫЦЫНСКІЯ I ВЕТЭРЫНАРНЫЯ РАБОТНІКІ БЕЛАРУСІ 1920-1960
    
    «I
    ЛЕАНІД МАРАКОУ
    РЭПРЭСАВАНЫЯ МЕДЫЦЫНСКІЯ I ВЕТЭРЫНАРНЫЯ РАБОТНІКІ БЕЛАРУСІ 1920-1960
    Энцыклапедычны даведнік
    Мінск «Медысонт» 2010
    УДК 616-051:323.28(476)(092)“ 1920/1960”(031)
    ББК 66.3(4Бен)я2
    М25
    Рэцэнзенты:
    Арііюшэўскі Леанід Іванавіч. кандыдат медыцынскіх навук:
    Вальчук Эдуард Антонавіч. доктар медыцынскіх навук;
    Ганчарык lean Іосіфавіч, доктар медыцынскіх навук;
    Глушанка Васіль Сямёнавіч, доктар медыцынскіх навук;
    Данілаў lean Пятровіч, доктар медыцынскіх навук;
    Дзятлаў Міхаіл Кірылавіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук;
    Заіраў Іван Пятровіч, доктар медыцынскіх навук;
    Захарэўскі Аляксандр Сцяпанавіч, доктар медыцынскіх навук;
    Карлуць Іван Мацвеевіч, доктар ветэрынарных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі;
    Кіркоўскі Валерый Васільевіч, доктар медыцынскіх навук;
    Селяменеў Вячаслаў Дзмітрыевіч, кандыдат гістарычных навук
    Маракоў, Л. У.
    М25 Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі, 1920-1960 : энцыкл. давед. / Леанід Маракоў. — Мінск : Медысонт, 2010. — 904 с.
    ISBN 978-985-6887-75-1.
    У даведніку прыведзены біяграфіі (або кароткія звесткі) рэпрэсаваных урачоў шпіталяў, бальніц, дыспансераў, радзільных дамоў, паліклінік, медыцынскіх пунктаў і кансультацый, вайсковых частак. месцаў зняволення; супрацоўнікаў Народнага камісарыята аховы здароўя, абласных, гарадскіх, раённых медыцынскіх, санітарных, ветэрынарных інспекцый і ўстаноў; загадчыкаў медыцынскіх і ветэрынарных лабараторый, санітарна-эпідэміялагічных станцый, пунктаў аховы здароўя, медыцынскіх і ветэрынарных пунктаў, аптэк; ветэрынарных і санітарных урачоў, фармацэўтаў, стаматолагаў, зубных тэхнікаў, санінструктараў, дэзінфектараў, медсёстраў, акушэрак, фельчараў, ветэрынарных фельчараў, санітарак і санітараў, служачых медыцынскіх устаноў; загадчыкаў кафедраў, прафесараў, дацэнтаў, выкладчыкаў і студэнтаў медыцынскіх і ветэрынарных ВНУ, настаўнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных медыцынскіх і ветэрынарных навучальных устаноў, а таксама сваякоў пакутнікаў і тых, што праходзілі з імі па адной справе.
    УДК 616-051:323.28(476)(092)“ 1920/1960”(031)
    ББК 66.3(4Бен)я2
    ISBN 978-985-6887-75-1	© Маракоў Л. У, 2010
    © Афармленне. СТАА «Медысонт», 2010
    Звышгенацыд — генацыд супраць хворых і іх выратавальнікаў
    На піку сталінскіх рэпрэсій (чэрвень 1936 — лістапад 1938 — перыяд, названы даследчыкамі крывавым тунелем смерці), з маўклівай згоды Масквы адбылося поўнае запусценне сістэмы медыцынскага абслугоўвання насельніцтва БССР. Дакладней, выявілася адсутнасць гэтай сістэмы. Хоць калі з другога боку паглядзець, дык сістэма была. Вынішчэнне хворых праз неаказанне ім дапамогі. Канцлагеры пад здаровых не паспявалі будаваць, а тут хворыя. Іх да канцлагера таго не давязеш, у вагоне-цялятніку акалеюць. Дайшло да таго, што ў большасці раённых бальніц БССР заставаўся адзін лекар. Адзін на тысячы і тысячы людзей! А ў некаторых бальніцах — і ўвогуле ніводнага. I кожны трэці-чацвёрты ўрачэбны участак быў без урача. Як вам такое — урачэбны участак і без урача? Ды што без урача — без фельчара і акушэркі! У БССР не хапала сотні ўрачоў і фельчараў, паўтысячы акушэрак, а іх з асобай стараннасцю арыштоўвалі і вынішчалі. I арыштоўвалі з такой хуткасцю і перыядычнасцю, што тры сотні выпускнікоў Мінскага і Віцебскага медыцынскіх інстытутаў штогод не паспявалі закрываць узніклыя прагалы. Праўда, іх, зразумела, не дзеля гэтага розуму вучылі. Вялікія людзі — высокія кліенты (у асноўным партыйныя бонзы і іх энкавэдысцкія прыслугачы) спецбальніц, спецклінік, спецсанаторыяў, спецдамоў адпачынку (як правіла, усе гэтыя «спец» знаходзіліся толькі ў сталіцах рэспублік) патрабавалі і спецабслугоўвання. Дзеля іх і рыхтавалі маладую медыцын-
    скую гвардыю. Справядлівая сацыялістычная дзяржава хоць і выдзяляла на ахову здароўя будаўніка камунізму ў БССР ў месяц «цэлыя» 4 рублі (сапраўды бясплатная, можна сказаць, медыцына), але, відаць, «цэлых» не хапала. Гэта калі бюджэтныя грошы падзяліць на ўсіх — не хапала, а калі толькі на наведвальнікаў1 спецустаноў?
    У Церахаўскім (30 000 чалавек), Чэрыкаўскім (40 000), Краснапольскім (54 000) раёнах не было ніводнага стаматолага. На 124 000 — ніводнага! Ды што там стаматолаг! За 1937 у Барысаве, Віцебску, Гомелі, Лепелі, Магілёве, Мінску, Оршы, Полацку, Рэчыцы дзіцячая смяротнасць паднялася на 30—60 працэнтаў. Вынішчэнне бацькоў адбілася й на дзецях. У Барысаве кожнае 4—5-е немаўля не дажывала да года. У Магілёве палова з агульнай колькасці памерлых— 724 з 1 447 — дзеці да 4 гадоў. Большасць бальніц не ацяпляліся нават зімой, а Барысаўскі раддом (кожная чацвёртая парадзіха ў раёне з жахам абыходзіла яго бокам і нараджала ў «бабак») і Лельчыцкая раённая бальніца (ажно на 20 коек з насельніцтвам раёна ў 35 тысяч чалавек!) не мелі каналізацыі, вады і святла. Як у каменным веку. Ды што там Лельчыцкая бальніца! Ацяпленне, святло і водаправод не дзейнічалі нават у Мінскім рэспубліканскім доме дзіцяці на 80 койка-месцаў, дзе тыя самыя койкі з хворымі на запаленне лёгкіх, грып, ганарэю (!) і іншыя інфекцыйныя хваробы размяшчаліся разам з ложкамі здаровых дзяцей. Праўда, у клініцы такіх было нямнога. На 80 койка-месцах месцілася 265 дзяцей, 70 з іх за год паміралі (больш чым кожны чацвёрты — як мірнае насельніцтва БССР ў 2-ю сусветную вайну). У Мінскай дзіцячай клініцы ў пакоі дзяжурных маці, разлічаным на дзесяць-дванаццаць чалавек, знаходзілася 40 (амаль як у «парылках» Гомельскай турмы НКВД!). У дзіцячым інфекцыйным аддзяленні
    1 Адным з тых высокіх наведвальнікаў у 1937 быў наркам унутраных спраў, арганізатар забойстваў дзесяткаў тысяч жыхароў БССР і аматар душа Шарко і лячэбна-вітамінных ваннаў Б. Берман.
    Асіповіцкага «шпіталя» праз столь можна было зоркі лічыць, а праз сцены бачыць, у які бок банд-брыгада энкавэдыстаў пакаціла на чорным «варанку» паляваць на людзей. У шэрагу бальніц не было не толькі пінцэтаў, скальпеляў і нажніц, але і шпрыцоў і тэрмометраў. Пра матрацы, пасцельную бялізну, папкі з «гісторыямі хваробаў» і казаць не прыходзіцца. He хапала нават звычайных крэслаў. У прыёмных пакоях замест іх выкарыстоўвалі чамаданы хворых, што прыехалі класціся ў бальніцу. Затое ў бясконцай колькасці прысутнічалі вошы, блашчыцы і прусакі. Плюс, зноў жа, канцлагерная норма хлеба: 300—500 грамаў у суткі на аднаго чалавека. Сталічны ўрач 3. С. Левін у канцы кастрычніка 1938 наведаў сумна вядомую Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу (памятаеце, дзе пісьменніка Цішку Гартнага чэкісты дабілі?). Пасля Левін пісаў: «Детй сйнйе, дрожаіцйе от холода, жмутся по углам й все вместе напомйнают загнанных зверей... Отделенйе пройзводйт впечатленйе йзолятора закрытого тюремного тйпа...»
    Думаеце, раней у Магілёўскай «вар’ятні» было лепей? Тут у абодвух дыктатараў наконт псіхічнахворых думкі-планы сыходзіліся...
    У маі 1933 прывезлі ў «лячэбніцу» 50 хворых з Мінска. Як думаеце, за год колькіх вылечылі? He адгадалі. Усіх. У сэнсе — усіх на тутэйшыя могілкі адправілі. Праўда, тут трэба адзначыць, што мінчукам ужо занадта не пашанцавала, бо з мясцовых хворых «толькі» кожны трэці на працягу паўгодагода ў лепшы свет выпраўляўся (другую траціну, даведаўшыся пра тое, забіралі-вывозілі сваякі дахаты). А як было выжыць практычна без лекаў? Лекі — у Мінску, хворыя — у Магілёве. Такая планавая эканоміка...
    А ведаеце, як тут пахаванне адбывалася? Думаеце, памёр чалавек, яго памылі, пагалілі, паклалі ў труну, закапалі і пайшлі памянуць добрым словам? Не-е... Грошай у бюджэце не толькі на лекі не хапала... Яшчэ і на вопратку не хапала —
    большасць хворых хадзілі па «лякарні» голыя (!), як і на рамонт дарэвалюцыйных павятовых бальніц, і на падрыхтоўку ўрачоў, і на іх мізэрную зарплату1, якую яны да таго ж месяцамі не атрымлівалі. I справу паставілі на паток. Назбіраюць за тыдзень-другі «па сусеках-палатах» 15—20 нябожчыкаў, і толькі тады... Закінуць у грузавік і ў апошнюю пуць-дарожку. Уяўляеце, які туман-пах у мясцовай трупярні стаяў? А было і так. Прывезлі чарговую групу на могілкі, запоўнілі нябожчыкамі яму, пачалі закопваць, а тут — прашу прабачэння — устае нехта з магілы. Гэта вам не жарцікі. У моргу тыдзень праляжаў беспрытомны, а тут ачухаўся на свежым паветры... Дый холадна — голы ж... Кажуць, у медсястры адной (старшай) у той момант «крыша паехала»... Гэтак яна з супрацоўніцы ў пацыентку вар’яцкага дома і ператварылася... I такая яна была не адна2...
    У Гомельскай бальніцы хворых, у тым ліку дзяцей, выпісвалі, як толькі тэмпература паніжалася да 38 градусаў. А што было рабіць, не класці ж трох на адну койку. У Жлобінскім, Лепельскім, Хойніцкім раёнах, дый у шмат іншых адсутнічалі рэнтгенапараты. He было іх нават у Барысаўскім раённым туберкулёзным (!) дыспансеры. Каб зрабіць рэнтгенаграму, хворым трэба было ехаць у Мінск. Плаціць за праезд не такія ўжо малыя грошы. Ну, вы памятаеце — бясплатная медыцына... 3 туберкулёзам у вагон цягніка — і на Мінск...
    У Дзяржынскім, Капыльскім, Плешчаніцкім (усе Мінскай вобл.), Лельчыцкім, Расонскім (на 40 месцаў — 46 тысяч
    1 Як правіла, удвая меншую, чым ва «ўпаўнаважанага» чэкіста з 2 класамі сельскай школкі.
    2 Калі расказаў пра жудасныя факты, у якія самому цяжка верылася, аднаму 90-гадоваму былому дробнаму партыйцу й пацыенту гэткай «бальніцы», думаў, што пабачу здзіўленне, што чалавек абурыцца, скажа: гэта перабольшванне, такога не было. Але адказам старога быў здзіўлены сам: «Для мяне вы не адкрылі Амерыкі...». Дзівіць і тое, што камісіі, якія ў 1933—38 амаль штогод наведвалі гэтую ўстанову, рабілі вынікі — жах! — і... I ўсё заставалася па-ранейшаму...
    насельніцтва р-на1), Ушацкім (усе Віцебскай вобл.), Тураўскім (Гомельскай вобл.; на 25 месцаў — 28 тысяч насельніцтва р-на) і ў шмат іншых раёнах, у тым ліку і Магілёўскай вобл., у сярэдзіне 1930-х г. на 1 000 чалавек не выходзіла і аднаго койка-месца. Што называецца — ура Савецкай уладзе! Уяўляеце, калі з жыхароў гэтых раёнаў самай «вольнай» краіны захварэе нават адзін з тысячы, дык гэта яшчэ не значыць, што яго пакладуць у бальніцы на койку. Можа і на падлозе апынуцца. Як пашанцуе. Во лячэнне... Дваццаць год Савецкай уладзе... У СССР раённыя бальніцы з вокнамі са шклом уперамешку з фанерай, але без, прабачце, каналізацыі, вядомай з дахрысціянскіх часоў, а ў заклятых капіталістаў на 5-й авеню Манхэтэна адзначаюць якраз 5-ю гадавіну пабудовы 102-павярховага стылю ар-дэко хмарачоса Эмпайр Стэйт Білдынг (Empire State Building). Такі ўжо ў СССР быў вялікі пад’ём, а ў буржуяў — вялікая дэпрэсія...