Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АКІНЧЫЦ (ОКІ/ІНЧНЦ) Міхаіл Канстанцінавіч [1905, в. Старына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 20.9.1937, Ленінград, турма НКВД], ваенны ўрач 3-га ранга. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў старшым урачом у бальніцы пры 25-й эскадрыллі 100-й авіябрыгады Ленінградскай ВА. Уступіў у ВКП(б). 3 жонкай Валянцінай гадаваў дачку Any
(7 гадоў) і сына Льва (3 месяцаў). Арыштаваны 8.9.1937 у Пушкіне Ленінградскай вобл. у ваенным гарадку № 1. Асуджаны камісіяй НКВД і пракурорам СССР 14.9.1937 за «шпіянаж на карысць Полывчы: па заданні польскай разведкі праводзіў дыверсійную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
6.1.1938 у в. Старына арыштаваны бацька траіх дзяцей Акінчыц Антон Канстанцінавіч (н. ў 1901; да арышту працаваў у калгасе «Сталінец»), верагодна, брат М. Акінчыца. 8.1.1938 асуджаны тройкай НКВД БССР за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 3.2.1938 расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны 9.8.1958 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа А. Акінчыца № 12174-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
12.3.1938 у в. Старына арыштаваны Акінчыц Канстанцін Іосіфавіч (н. ў 1874; да арышту працаваў у калгасе «Сталінец»), верагодна, бацька М. і А. Акінчыцаў. 21.9.1938 асуджаны тройкай НКВД БССР за «антысавецкую агітацыю» да ВМП і 1.10.1938 расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны 23.6.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. Акінчыца № 24447-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
11.8.1938 у в. Старына арыштаваны бацька пяцярых дзяцей Акінчыц Палікарп Іосіфавіч (н. 15.4.1879; да арышту працаваў у калгасе «Сталінец»), верагодна, брат К. Акінчыца. 22.12.1938 асуджаны тройкай НКВД БССР за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. Акінчыца № 31104-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы полйтйческого террора...
АКСЯЙЧУК (АКСЕЙЧУК) Фёдар Іосіфавіч [7.2.1886, в. Гнецюкі (Gnieciuki) Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 2.10.1956], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў
у раённай бальніцы ў Касцюковічах Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 6.8.1938. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД за «шпіёнскую дзейнасць на карысць буржуазнай Польшчы» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 6.8.1946. Зноў арыштаваны і сасланы на пасяленне. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 5076 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
22.12.1944 у мяст. Касцюковічы, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл., за «антысавецкую агітацыю» арыштавана краўчыха, маці дваіх дзяцей Аксяйчук Волыа Мікітаўна (н. ў 1903 у сям’і бел. службоўца, атрымала сярэднюю адукацыю), верагодна, сваячка X. Аксейчука. Выслана ў тагачасную Кіраўскую вобл. Асуджана не была. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 12—19.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. Аксяйчук № 776-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
АКСЯЛЬРОД (АКСЕЛЬРОД) Леан Капелевіч [1899, Цярнопаль(Тэрнопаль), цяперУкраіна — ?], медыцынскі работнік. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам рэнтгенкабінета бальніцы ў Лунінцы, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 19.12.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай НКВД за «сувязь з польскай разведкай» да ППК (тэрмін невядомы). Этапаваны ў ПаўночнаДзвінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены ў верас. 1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 17.5.1900 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа А. № 8159-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
АЛЕКСАНДРОВІЧ (АЛЕКСАНДРОВНЧ) Браніслава Вацлаваўна [1913, Мінск — ?], медсястра. 3 сям’і польскага
службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала на санэпідэмстанцыі ў Ваўкавыску, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Жыла з маці і сястрой. Арыштавана 22.2.1945. Абвінавачвалася ў «сабатажы». Вызвалена і рэабілітавана УНКДБ Беластоцкай чыгункі 17.5.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа A. Ne п-1649 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АЛЕКСАНДРОВІЧ (АЛЕКСАНДРОВНЧ) Соф’я Аляксандраўна [1898, мяст. Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. службоўца. Вучылася ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 17.9.1937. Асуджана 25.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай групы студэнтаў» да 10 гадоў ППК. Вызвалена і рэабілітавана НКВД БССР 15.3.1940. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. (спынена) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АЛЕНДЗСКІ (ОЛЕНДЗСКНЙ) Генрых Тэафілавіч [1876, в. Прусінава Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 23.5.1938, Томск, турма НКВД], фармацэўт. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. У 1930-я гг. загадчык аптэкі пры Першамайскай бальніцы ў пас. Магільны Мыс Калпашаўскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 27.3.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.4.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай эстонскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.6.1958.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
АЛІКЕР (ОЛНКЕР) Бер Лейбавіч [22.8.1901, Мінск — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у хірургічнай клініцы № 2 Мінска. Уступіў у ВКП(б). За ўдзел у «сацыялістычным будаўніцтве» ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1932). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.4.1936 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 9, кв. 4. Асуджаны 2.8.1937 як «член контррэвалюцыйнай трацкісцкай тэрарыстычнай групы» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 11.5.1946. У перыяд 28.6—6.9.1950 асуджаны асобай нарадай МУС да высылкі ў Краснаярскі край (пас. М. Кета Усць-Енісейскага р-на). Канчаткова вызвалены 2.8.1956. Рэабілітаваны 29.2.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 5878-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ БССР.
АЛІФЕРОВІЧ (АЛНФЕРОВНЧ) Іосіф Вікенцьевіч [1882, в. Навасёлкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 30.8.1920, 4K], фармацэўт. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у аптэцы ў мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. Быўжанаты, меў дачку. Арыштаваны 5.8.1920. Асуджаны 30.8.1920 асобым аддзелам ЧК пры 16-й арміі за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 13.9.1994. Асабовая справа А. № п-21228 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АЛУФ Хацкель Шмуйлавіч [1885, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 20.2.1939, Масква, НКВД], медык, фармацэўт. Да ўступлення ў ВКП(б) быў членам
меншавіцкай партыі. Падчас арышту начальнік Галоўнай аптэчнай інспекцыі Наркамата аховы здароўя. Арыштаваны 16.7.1938 у Маскве па адрасе: Малы Ніколаляскоўскі зав., д. 6, кв. 5. Асуджаны 20.2.1939 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны з інш. ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.2.1956.
АЛЬШАНКА (ОЛЬШАНКО) Дзмітрый Міхайлавіч [1899, в. Пясочня Віцебскага пав., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД], памочнік санітарнага ўрача. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у 2-й Дзвінскай санітарнай роце. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 29(ці 30).9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Чычэрына, д. 31. Асуджаны 22.10.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР за «дзейнасць у складзе ПАВ» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.4.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
АЛЬШЭЎСКАЯ (ОЛЬШЕВСКАЯ) Марыя Аляксандраўна [1906, Беласток — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Працавала ў 1-й гарадской паліклініцы ў Беластоку. Жыла з маці і сястрой. Арыштавана 14.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.12.1940 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў ліст. 1941 якпольская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Гродзенскай вобл. 30.10.1989. Асабовая справа А. № п-10566 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АЛЬШЭЎСКІ (ОЛЬШЕВСКНЙ) Іосіф Ігнатавіч [1899, в. Новая Гута (?) Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?], хірург. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў в. Пудаць Віцебскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні шпіёнскай і антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай НКВД БССР 14.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 5285-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
27.1.1938 у Казельску Калужскай вобл., Расія, камісіяй НКВД і пракурорам СССР абвінавачаны ў «правядзенні антысавецкай агітацыі» і асуджаны да ВМП майстаршкловыдзімальшчык Апьшэўскі Сямён Ігнатавіч (н. ў 1897 у в. Новая Гута), верагодна, брат I. Альшэўскага. Расстраляны 9.2.1938.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АЛЯКСАНДРАВА (АЛЕКСАНДРОВА) Ларыса Вячаславаўна [1904, мяст. Жлобін Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], урач. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў Магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 2.1.1934. Асуджана 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК (умоўна). Далейшы лёс невядомы.
3 А. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, сярод якіх: Барскі Вульф Ізраілевіч, Гайсіновіч Самуіл Ісаакавіч, Гарфункель Раман Язэпавіч, Гахштэйн Барыс Аркадзевіч, Гелер Эмануіл Раманавіч, Гінзбург Леў Арсенавіч, Земла (Зямло) Віталь Уладзіслававіч, Каган Ізраіль Яўгенавіч, Кутоўскі-Старынскі Яфім Янкелевіч,