• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    АНІШЧУК (ОНМІЦУК) Максім Пракопавіч [1891, в. НоваКорніна, цяпер тэрыторыя Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. (вёска не існуе) — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім участку пры чыгуначнай ст. Крычаў Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 4.12.1936 на чыгуначнай ст. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 9.2.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 М. Анішчуком праходзілі па адной справе (№ 7192-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), асуджаны да 2 гадоў ППК стрэлачнік чыгуначнай ст. Журбін Касцюковіцкага р-на Касарыгін НестарЯфімавіч (н. ў 1903) іда 5 гадоў ППК пуцявы абходчык ст. Бялынкавічы Трушкоў Якаў Якаўлевіч (н. ў 1889). Далейшы іх лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.8.1960 пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР.
    10.4.1938 асобай нарадай НКВД СССР за «антысавецкую агітацыю» асуджаны да 10 гадоў ППК Анішчук Іван ГІракопавіч (н. ў 1882 у в. Нова-Корніна; падчас арышту жыў у с. Бардукоў (?) Смаленскай вобл.), брат М. Анішчука. Далейшы лёс яго таксама невядомы.
    АНТАНІКОЎСКІ (АНТОННКОВСКНЙ) Аляксандр Мікалаевіч [23.11.1888 — 1937, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. Пасля абвяшчэння Беларускай ССР 1.1.1919 увайшоў у склад Часовага работніцка-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, з’яўляўся сакратаром яго прэзідыума. Адначасова рэдактар газ. «Нзвестля Временного революцмонного рабоче-крестьянского правнтельства Белорусснм». На 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў 2—3 лют. 1919 абраны членам і сакратаром Малога прэзідыума ЦВК БССР. Пасля абвяшчэння Літоўска-Беларускай ССР у палітаддзеле Зах. фронту РСЧА. 3 1922 нам. загадчыка агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Цэнтральнага Бюро КП(б)Б. 3 1928 рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1937 арыштаваны НКВД БССР і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны.
    Кр.: ЭГБ, т. 1.
    АНТОНАЎ (АНТОНОВ) Логвін (Логін) Сідаравіч [1.7.1901, в. Казловічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 4.12.1976, Мінск], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую
    адукацыю. Працаваўу роднай вёсцы. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 8.8.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. (у канцы 1938 — больш за 30 000 зняволеных). Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 28.9.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    АНЦІПЕНКА (АНТНПЕНКО) Клаўдзія Панцялееўна [1912, мяст. Енакіева, цяпер Украіна — ?], медыцынскі работнік. 3 сям’і ўкраінскага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала загадчыцай медыцынскага пункта ў в. Ельня Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштавана 22.12.1944. Асуджана за «здраду радзіме» (тэрмін не выяўлены). Вызвалена і рэабілітавана 10— 12.12.1947 пастановай УМДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 781 -сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    АНЦІПКІН (АНТНПКНН) Канстанцін Іванавіч [1905, в. Васілеўка Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у калгасе «Новы шлях» Хоцімскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 18.3.1949. Асуджаны 13.6.1949 за «здраду радзіме» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў 2-і лагерны пункт 3-га лагернага аддзялення Сцяпнога лагера МУС Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.10.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа А. № 2586-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    АПІНА (АП1/1НА) Марыя Давыдаўна [1901, маёнтак Гайдумы (?), цяпер Латвія — ?], медыцынскі работнік. 3 латышскай сялянскай сям’і. Працавала сястрой-гаспадыняй у Савецкай бальніцы № 1 Мінска. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 20.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 30/31, кв. 2. Асуджана 15.8.1939 асобай нарадай НКВД за «прыналежнасць да агентуры латвійскай разведкі» да 3 гадоў ППК. Вызвалена 31.7.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 23.4.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 10219-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    4.12.1937 арыштаваны рабочы малочнага завода ў в. Ацкавая Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Апін Іван Давыдавіч (н. ў 1895 у в. Уна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл., у латышскай сялянскай сям’і), брат М. Апінай. 10.1.1938 тройкай НКВД асуджаны за «шпіянаж з 1924 г. на карысць буржуазнай Латвіі» да ВМП і 30.1.1938 расстраляны ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітаваны 10.2.1990 пракурорам БВА. Асабовая справа I. Апіна захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    4.12.1937 арыштаваны грузчык Мінскай чыгуначнай транспартнай экспедыцыйнай канторы Апін Пётр Ільзавіч (н. 22.3.1886 на хут. Андулі Вендэнскага пав. Ліфляндскай губ., цяпер Латвія, у латышскай сялянскай сям’і), верагодна, сваяк М. Апінай. 10.1.1938 тройкай НКВД асуджаны як «агент латвійскай разведкі» да ВМП і расстраляны ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны 9.8.1961 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. Апіна № 17161-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    АРАБЕЙ (АРАБЕЙ) Дэбора Майсееўна [29.8.1902, мяст. Старыя Дарогі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], урач, жонка партыйнага дзеяча Арабея Мікалая Лявонавіча (гл.: Рэпрэсаваныя...). 3 сям’і яўрэйскага
    рабочага. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў Ляхаўскай паліклініцы Мінска. Гадавала двое дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 26/92, кв. 25. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай НКВД як «жонка расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана праз Оршу ў Акмолінскае лагернае аддзяленне «жонак здраднікаў радзімы» Карагандзінскага лагера НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.4.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Арабей Д. М. № 6693-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: БНДЦЭД; Жертвы полйтйческого террора...; Рэпрэсаваныя...
    АРАБЕЙ (АРАБЕЙ) Іван Лукіч [1897, в. Вялікая Вобрына Навагрудскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Быўжанаты. Арыштаваны 15.2.1931 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 103, кв. 2. Асуджаны 30.5.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі ППК (Марыінск Новасібірскай вобл.). Далейшы лёс невядомы.
    У адну ноч з I. Арабеем у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 109, кв. 2 арыштаваны, па адной справе (№ 29359-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) з ім праходзіў, асуджаны і рэабілітаваны (30.5.1989 пракуратурай БССР) інструктар Белкаапсаюза Арабей Уладзімір Лукіч (н. ў 1882 у в. Вялікая Абрына ў бел. сялянскай сям’і; атрымаў сярэднюю адукацыю) брат I. Арабея. Далейшы лёс яго таксама невядомы.
    АРАМОВІЧ (АРАМОВЙЧ) Уладзімір Канстанцінавіч [1921, Арол, Расія — ?], фельчар. 3 польскай мяшчанскай
    сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў у мяст. Іўе, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Арыштаваны 30.3.1945. Асуджаны 29.4.1945 ваенным трыбуналам войскаў НКВД Маскоўскай ВА да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полшпнческого террора...
    АРАНОЎСКІ (АРАНОВСКНЙ) Уладзімір Язэпавіч [1911, хут. Карчэвічы (Карцэвічы?) Мінскага пав., цяпер тэрыторыя Мінскага р-на (хут. не існуе) — 10.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД], зубны тэхнік. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Чавусах Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.11.1937 у Чавусах па адрасе: вул. Фрунзе, д. 63. Асуджаны камісіяй НКВД і пракурорам СССР 14.12.1937 як «агент буржуазнай Польшчы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці (6 кавалкаў золата, 30 залатых руб. і інш.). Расстраляны. Рэабілітаваны 8.11.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа А. № 12519 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    АРЖАХОЎСКІ-КАВАЛЕЎСКІ (ОРЖЕХОВСКНЙ-КОВАЛЕВСКНЙ) Люцыян Мар’янавіч [1888, в. Баравая (?) Лепельскага ці Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 10.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД], медыцынскі работнік. 3 сям’і польскага рабочага. Працаваў загадчыкам пункта санітарнай інспекцыі ў Магілёве. Быў жанаты. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 1.11.1937 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
    3 Л. Аржахоўскім-Кавалеўскім праходзіў па адной справе (№ 7513-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), прыгавораны, расстраляны і рэабілітаваны (6.9.1961 трыбуналам БВА) настаўнік СШ в. Глыбокі Брод Бялыніцкага
    р-на Магілёўскай вобл. Гронаў Часлаў Максімільянавіч (н. ў 1899 у Варшаве ў сям’і нямецкага службоўца, атрымаў сярэднюю адукацыю). Гл. таксама: Рэпрэсаваныя...
    АРЛОВА (ОРЛОВА) Аляксандра Барысаўна [1919, в. Азярок Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], акушэрка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў мяст. Лёзна. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана. Асуджана 6.5.1946 асобай нарадай НКВД як «член сям’і рэпрэсаванага» да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.6.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 9495-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    АРЛОЎ (ОРЛОВ) Васіль Парфёнавіч [1920, в. Камяніца Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітар. 3 бел. сялянскай сям'і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы. Арыштаваны 3.9.1937. Абвінавачваўся ў правядзенні «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 29.7.1938 УДБ Шклоўскага РА НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 3352 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    АРЛОЎ (ОРЛОВ) Мікалай Пятровіч [29.11.1873, пас. Залясянка Саратаўскай губ., цяпер Балашоўскі р-н Саратаўскай вобл. — 1937 (?), Мінск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач, службовец. 3 рускага духоўнага саслоўя. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыяй у Калінкавічах Гомельскай