• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    БАГАДЗЯЖ (БОГОДЯЖ) Марцін Аляксандравіч [1906, в. Майсееўшчына Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], ваенны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў на Магілёўскіх пяхотных курсах. Уступіў у ВКП(б). Зжонкай Ганнай (н. ў 1906)гадаваўдачок2 і4гадоў. Арыштаваны 10.11.1940 у ваенным гарадку Пашкова каля ці ў межах Магілёва. Асуджаны асобай нарадай НКВД 23.12.1940 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.7.1995. Асабовая справа Б. № 36669-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    БАГАН (БАГАН) Іван Дамінікавіч [1901, в. Сідра (Sidra) Беластоцкага пав., цяпер Польшча — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у чыгуначнай амбулаторыі на ст. Чаромуха Беластоцкай вобл. Арыштаваны 22.7.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Б. па адной справе (№ п-12504; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (6.12.1989 пракурорам Гродзенскай вобл.) старшы інжынер пуці Беластоцкай чыгункі Мазуркевіч Юзэф Юзэфавіч (н. ў 1881), памочнік начальніка ўчастка сувязі Ржэшатарскі Станіслаў Іванавіч (1894), беспрацоўны Шчапанскі Рамуальд Раманавіч (1898). Далейшы іх лёс невядомы.
    БАГАЯЎЛЕНСКІ (БОГОЯВЛЕНСКНЙ) Пётр Арсенцьевіч [1892, Калінін, Расія — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Служыў у РСЧА (1918—24). Потым працаваў у Мінскім р-не. Арышта-
    ваны 21.5.1931 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 7, кв. 5. Абвінавачваўся калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР». Вызвалены 29.1.1932 (?) з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёс невядомы.
    3 Б.праходзілі па адной справе (№ 6736-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), знаходзіліся ў зняволенні, вызвалены і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР): дырэктар Віцебскага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута Бонч-Багданоўскі Аляксандр Аляксеевіч, асістэнт Інстытута свінаводства ў Мінску Гарызонтаў Пётр Дзмітрыевіч, урач Мінскай гарадской бальніцы Завусцінскі (Заусцінскі) Вячаслаў Платонавіч, загадчыкаддзялення Мінскага мікрабіялагічнага інстытута Іовелеў Барыс Майсеевіч (Міхайлавіч), загадчык кафедры Віцебскага санітарна-бактэрыялагічнага інстытута Лістмангоф Канстанцін Юр’евіч, загадчык Гомельскай санітарнай станцыі Марголін Леў Саламонавіч, загадчык Мінскай ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі Палікарповіч Пётр Міхайлавіч, старшы ўрач артылерыйскага палка Пятроў-Верын Павел Мацвеевіч, начальнік атрада «ВТПО» (?) у Віцебску Усцінаў Мікалай Дзмітрыевіч (н. ў 1891, атрымаў вышэйшую адукацыю).
    3 Б. праходзілі па адной справе і асуджаны да 3 гадоў зняволення: кансультант Ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Жырын-Жарын Міхаіл Іванавіч, асістэнт Мінскага медыцынскага інстытута Суцін Ілья Аронавіч, дырэктар Мінскага мікрабіялагічнага інстытута Эльберт Барыс Якаўлевіч.
    3 Б. праходзілі па адной справе і асуджаны да 5 гадоў ППК: прафесар кафедры агульнай паталогіі БДУ Колл/каўМікалай Васілевіч, начальнік Ветэрынарнага ўпраўлення Наркамата земляробства БССР Сярпоў Сцяпан Карлавіч. Далейшы іх лёс невядомы.
    БАГДАНАВА (БОГДАНОВА) Анэля Вікенцьеўна [1901, в. Кулі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў санаторыі «Сасноўка» Віцебскага р-на. Была замужам, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 15.11.1937. Асуджана 20.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляна.
    3 Б. праходзілі па адной справе (№ 5037-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), асуджаны і рэабілітаваны (28.8.1958 трыбуналам БВА): сталяр клуба фабрыкі імя Кагановіча ў Віцебску Абалевіч Іван Карпавіч (н. ў 1884), рабочы саўгаса «Сасноўка» Бабашынскі Антон Вікенцьевіч (1889), санітарка санаторыя «Сасноўка» Гуркіна Ульяна Тарасаўна (1913), загадчык хірургічнага аддзялення Віцебскай асобнай чыгуначнай бальніцы Дзелару (Дэлару) Уладзімір Эдуардавіч (н. ў 1889), рабочы канторы «Белбуд» у Віцебску Жалняроўскі Франц Антонавіч (н. ў 1886), селянін-аднаасобнік, брат Ф. Жалняроўскага, Жалняроўскі Аляксандр Антонавіч (1897), настаўнікСШ Старасельскага сельсавета Віцебскага р-на Каткоўскі Ульян Паўлавіч (гл.: Рэпрэсаваныя...), шавец Маліноўскі Сямён Антонавіч (1892), сталяр сталовай № 3 у Віцебску Шляхаў Валяр’ян Уладзіміравіч (1908).
    БАГДАНОВІЧ (БОГДАНОВНЧ) Глеб Вячаслававіч [23.6.1913, Вільня — 1.10.1971, г.п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.], бел. паліт. і вайсковы дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны. У 1931 скончыў Віленскую беларускую гімназію, у 1939 — медыцынскі ф-т Віленскага ун-та. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія» ў Вільні, друкаваўся ўчас. «Новая варта». Па заканчэнні ун-та працаваў фтызіятрам у туберкулёзным дыспансеры Вільні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаўу нацыянальным падпольным руху,
    быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. 3 мая 1944 афіцэр Беларускай краёвай абароны. 3 ліп. 1944 знаходзіўся ў дэсантным батальёне «Дальвіц». Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 у Полылчы, куды прарваўся з групай АК «Лялюся». 3 лета 1945 жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручніка служыў старшым палкавым урачом, 14.4.1949 у г. Элк арыштаваны польскай Службай бяспекі і дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце, вызвалены 29.11.1957. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенску, з ліст. 1958 працаваў урачом-фтызіятрам у Рудзенскай раённай бальніцы. Ліставаўся з Ларысай і Янкам Геніюшамі. Пахаваны на рудзенскіх могілках.
    БАГДАНОВІЧ (БОГДАНОВНЧ) Міхаіл Ануфрыевіч [1900, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 15.7.1942, Сыктыўкар, Расія, турма НКВД], навуковец, педагог, кандыдат медыцынскіх навук. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў вышэйшае пачатковае вучылішча
    Багдановіч М. А.
    1930-я гг.
    ў мяст. Раманава Слуцкага пав. (1918). Працаваў настаўнікам у Капылі, сакратаром зямельнага і харчовага аддзелаў Капыльскага рэвалюцыйнага камітэта. Уступіўу ВКП(б). 3 1919 у Слуцкім асобным батальёне РСЧА. 3 1922 слухач рабфака БДУ. Скончыў медыцынскі ф-т БДУ (1927). Працаваў сакратаром у Наркамаце аховы здароўя БССР. 3 1929 адказны сакратар ЦК прафсаюза «Медсанпраца». 3 1930 нам. дырэктара па вучэбнай рабоце Беларускага медыцынскага інстытута. 3 1931 аспірант 2-й
    тэрапеўтычнай клінікі, асістэнт 1-й тэрапеўтычнай клінікі. 3 1933 дырэктар Беларускага медыцынскага інстытута. 3 1935 дацэнт кафедры шлітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, паралельна кансультант-тэрапеўт 4-га лячэбнасанітарнага ўпраўлення Наркамата аховы здароўя БССР. У 1937 прысвоена вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. Перад арыштам дацэнт кафедры ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 50, кв. 30. Вызвалены ў чэрв. 1938. Зноў арыштаваны 30.7.1938. Асуджаны 5.8.1939 асобай нарадай НКВД за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведвальных органаў» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР.
    25.3.1940 напісаў ліст П. Панамарэнку:
    «В теченйе четырех лет — с 1933 по 1937 год — я работал над научной проблемой, над разрешенйем которой в теченйе больше ста лет работала медйцйнская мысль всего мйра. Я полностью разрешйл проблему трйхйноза, этого серьезнейшего заболеванйя, унесшего в могйлу сотнй тысячлюдей, очень часто протекаюірего эпйдемйческй. Нсточнйком распространенйя этого заболеванйя средй людей является употребленйе в пілцу свйного, пораженного трйхйнозом, мяса. В большйнстве случаев врачй не могут распознать этого заболеванйя, й, как правйло, его дйагностйруют как ревматйзм, воспаленйе почек й грйпп. По собранным мною данным, трйхйноз ймел й ймеет большое распространенйе в Украйне, Белоруссйй, Северном Кавказе, Поволжье... Протекая эпйдемйческй, трйхйноз дает большую (до 50 %) смертность...
    Мне удалось разработать раннюю дйагностйку распознаванйя этого заболеванйя у людей. Мне удалось найтй эффектйвное средство леченйя этого заболеванйя...
    Моя работа должна выйтй e ceem... Н даже не важно, под чьей фамйлйей. Важно спастй от страданйй й гйбелй
    тысячй больных... Почему должны страдать советскйе людй от того, что меня осудйлй...»'
    Загінуўу зняволенні. Рэабілітаваны 23.3.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 6655-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    БАГДАНОЎСКІ (БОГДАНОВСКНЙ) Васіль Міхайлавіч [1910, в. Падзевічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт 2-га курса Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 23.5.1937. Асуджаны 7.8.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.3.1965 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 13061-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БАГУЦКІ (БОГУЦКНЙ) Казімір Міхайлавіч [1894, Адэса — ?], фельчар. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у чыгуначнай паліклініцы ў Баранавічах Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.5.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай НКВД як «агент польскай паліцыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі ППК. Вызвалены 17.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 9329-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    БАЕНКА (БОЕНКО) Яфім Фёдаравіч [1915, в. Казыры (?) Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўскай вобл., Расія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў
    ’ НАРБ, ф. 4п, в. 1,с. 17053, л. 71— 75.
    сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў на сельскагаспадарчай станцыі ў г.п. Бігасава, цяпер Верхнядзвінскага р-на Віцебсжай вобл. Удзельнік2-й сусветнай вайны. Быўжанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 21.4.1945. Асуджаны 15.9.1945 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.1.1993 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. № 22982-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.