Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
БАЙДАКОЎ (БАЙДАКОВ) Іван Канстанцінавіч [1910, в. Шароеўка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт 3-га курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 22.4.1936 у Мінску па адрасе: вул. Ленінградская, д. 6, кв. 12. Асуджаны 7.9.1936 (са студэнтам таго ж інстытута Горбіным Мікалаем Фёдаравічам) за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.4.1960 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Б. і інш. № 16321-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАЙКОЎСКІ (БАЙКОВСКІ4Й) Станіслаў Іосіфавіч [1890, в. Копнікі (?) Сувалкскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — ?], хірург. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Гродне. Быўжанаты, гадаваўдачку. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 23.7.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 12.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Гродзенскай вобл. 25.7.1989. Асабовая справа Б. № п-10723 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
БАКШТАЕЎ (БАКШТАЕВ) Марк Ісідоравіч [1892, в. Тубышкі Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. У 1910-я гг. вучыўся ў Магілёўскай фельчарскай школе, потым атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у гарадской бальніцы ў Лепелі, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў
Вучні Магілёўскай фельчарскай школы (1913 г.). Другі злева (стаіць) — Бакштаеў М. I.
Урач Бакштаеў М. I. сярод супрацоўніц інфекцыйнага аддзялення Лепельскай раённай бальніцы (1960 г.)
трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 21.11.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. У 1960-я гг. ўрач інфекцыйнага аддзялення Лепельскай раённай бальніцы. Рэабілітаваны 23.7.1971 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 13877-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Урач Бакштаеў М. I. (1963—1964 гг.)
БАЛАБАН (БАЛАБАН) Вера Андрэеўна [1900, мяст. Ямпаль Вінніцкай губ., цяпер Украіна — ?], санітарка. 3 сям’і ўкраінскага купца. Да арышту працавала ў Віцебскім ваенным шпіталі. Арыштавана 17.7.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 16, кв. 5. Абвінавачвалася ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі». Справа (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена. Вызвалена і рэабілітавана 10.3.1939 асобым аддзелам НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы.
БАЛЯКІН (БАЛЯКНН) Аляксандр Мікалаевіч [1913, Саратаў, Расія — ?], ваенны ўрач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Арыштаваны 12.10.1943. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны 21.10.1943 пастановай УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 2232-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАНДАРУК (БОНДАРУК) Арцём Васілевіч [1886, в. Клепачы Брэсцкага ці Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Чамяры II, цяпер Камянецкага р-на. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 16.8.1944. Пад следствам знаходзіўся ў Брэсцкай турме. Асуджаны 13.11.1944 за «антысавецкую агітацыю» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.1.1994 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа Б. № 12437-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БАНЕЎСКАЯ (БОНЕВСКАЯ) Лідзія Канстанцінаўна [1904, Санкт-Пецярбург — ?], акушэрка. 3 сям’і рускага
службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў 1-й гарадской бальніцы ў Гродне. Арыштавана 20.2.1940. Асуджана асобай нарадай НКВД 20.9.1940 як «удзельніца контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» і «сацыяльна небяспечны элемент» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Гродзенскай вобл. 3.10.1994. Групавая справа Б. і інш. № п-21307зфотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
3 Б. арыштаваны, праходзілі па адной справе, асуджаны і рэабілітаваны яе дочкі, навучэнкі СШ у Гродне, СцяпанаваБанеўская Ірына Васілеўна (н. ў 1922 у мяст. Саколка Беластоцкага ваяв., Польшча) і Сцяпанава-Банеўская Вольга Васілеўна (н. ў 1923 у мяст. Саколка). Вызвалены 4.9.1941 як польскія грамадзянкі. Далейшы лёс невядомы.
БАНІС (БАННС) Валерыя Міхайлаўна [18.6.1892, маёнтак Зубава Шавельскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва (?) — ?], акушэрка. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў мяст. Смілавічы, цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Арыштавана 8.4.1937. Асуджана 21.10.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2.12.1959 Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. Асабовая справа Б. № 14274-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРАВІК-ЖУРАЎСКАЯ (БОРОВНК-ЖУРАВСКАЯ) Рэгіна Тамашаўна [1895, мяст. Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў Савецкай бальніцы № 3 Мінска. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 5.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 72, кв. 1. Асуджана 5.8.1938
асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Б.-Ж. № 25945-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРАВІН (БАРАВНН) Васілій Пракопавіч [1917, Кустанай, Расія — ?], санітарны інспектар. 3 рускай рабочай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле здароўя ў мяст. Зэльва Гродзенскай вобл. Арыштаваны 29.1.1945. Абвінавачваўся ў «сувязяхз нямецкай жандармерыяй». Вызвалены і рэабілітаваны УНКДБ Гродзенскай вобл. ў перыяд 21—25.6.1945. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Б. і інш. № п-235 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
3 Б. па адной справе праходзіў, асуджаны і вызвалены селянін-аднаасобнік Шынкевіч Восіп Кандратавіч (н. ў 1889). Далейшы лёс невядомы.
БАРАДЗЁНАК (БОРОДЕНОК) Антон Іванавіч [1902, Віцебск — ?], навуковец, педагог. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў дацэнтам кафедры эпізааталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 5.1.1933 у Віцебску па адрасе: Рулеўскі зав., д. 3. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. (усяго каля 100 чалавек) № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАРАДЗІН (БОРОДНН) Віктар Сцяпанавіч [1906, Астрахань, Расія — 26.12.1937, Віцебск, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымаў вышэйшую ветэры-
нарную адукацыю. Працаваў на Віцебскай біяфабрыцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.9.1937. Асуджаны 5.11.1937 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 6867-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БАРАДУЛІН (БОРОДУЛ НН) Фёдар Аляксандравіч [1918, в. Лежні Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт Віцебскага ветэрынарнага тэхнікума. Арыштаваны 16.4.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Малая Камуністычная, д. 25. Асуджаны 26.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1959 Віцебскім абл. судом.
3 Б. па адной справе (№ 9458-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзіў студэнт Віцебскага ветэрынарнага тэхнікума КалакуцкіСяргей Міхайлавіч.
БАРАДУЛІНА (БОРОДУЛННА) Вольга Герасімаўна [1900, Магілёў — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Працавала ў ваенным шпіталі № 4409 Магілёва. Арыштавана 22.12.1944. Абвінавачвалася ў «сувязі з немцамі». Этапавана ў Кіраўскую вобл. Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд 12—19.8.1946 пастановай аддзела «А» УМДБ Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 2982 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАРАНАЎ (БАРАНОВ) Аляксей Мікалаевіч [1909, в. Прыбыткі Тамбоўскай губ., цяпер Тамбоўская вобл., Расія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай
лячэбніцы ў Іванаве Брэсцкай вобл. Быў жанаты. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 18.5.1945 за «здраду радзіме» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Амурскай чыгункі (п/с 322/4). Вызвалены і рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у перыяд 31.12.1946—25.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 404-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БАРАНОЎСКАЯ (БАРАНОВСКАЯ) Вольга Андрэеўна [1899, мяст. Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў мяст. Бялынічы, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Жыла з бацькам, маці і дваімі дзецьмі. Арыштавана 18.12.1944 у в. Задруцкая Слабада Бялыніцкага р-на. Асуджана 3.10.1945 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.6.1991 пастановай Вярхоўнага савета Беларусі. Асабовая справа Б. № 14919 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАРАНОЎСКАЯ (БАРАНОВСКАЯ) Кацярына Карлаўна [1867, Віцебск — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Віцебску. Арыштавана 16.2.1933. Асуджана 5.5.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.