Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
вобл. Арыштаваны 10.8.1937 у Калінкавічах па адрасе: вул. Карла Маркса, д. 6. Асуджаны з загадчыкам Мінскай ветэрынарнай паліклінікі Казлоўскім Паўлам Іванавічам 24.10.1937 трыбуналам БВА як «агент польскай разведкі» і за «правядзенне шпіёнскай дыверсійна-шкодніцкай дзейнасці» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.3.1959. Групавая справа А. і інш. № 14288-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Ахвяры і карнікі...
АРЛОЎСКІ (ОРЛОВСКНЙ) Мордка Ізраілевіч [1893, Варшава — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў Слоніме, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 2.6.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Комі АССР. Вызвалены 16.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 13.5.1994. Асабовая справа А. № п-20880 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АРНОЛЬДАЎ (АРНОЛЬДОВ) Міхаіл Андрэевіч [1868, в. Новадзевічча (Новодевйчье) Сенгілееўскага пав. Сімбірскай губ., цяпер Ульянаўская вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. 3 сям’і рускага святара. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. У пачатку 1930-х гг. прафесар Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 3. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў АДПУ. Вызвалены 26.10.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА.
Групавая справа А. і інш. № 10333-с (праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Рэпрэсаваныя...
АРТЫХОЎСКІ (АРТЫХОВСКІ4Й) Люцыян Мар’янавіч [1888 — 11.11.1938, НКВД], медыцынскі работнік. 3 польскай сям’і. Працаваў загадчыкам медыцынскага пункта на ст. Магілёў. Уступіў у ВКП(б) у 1921. Арыштаваны 22.8.1937. Асуджаны 1.11.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.9.1961.
АРЦЁМЕНКА (АРТЁМЕНКО) Георгій Міхайлавіч [1905, пас. Аляксандраўка Магілёўскай губ., цяпер Гомельская (?) вобл. — 4.10.1936, Масква, НКВД], педагог. 3 бел. сям’і. Першы раз арыштаваны ў Смаленску (?), асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як «трацкіст» да 3 гадоў ссылкі ў Паўн. край. Да 1935 вызваліўся, атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на курсах «ОРСА» (?) на заводзе «Чырвонае Сормава», хімію і ветэрынарыю ў Ніжагародскім вучэбнакурсавым камбінаце. Зноў арыштаваны ў ноч з 15/16.2.1935 у Горкім па адрасе: вул. Фрунзе, д. 1. Асуджаны 23.6.1935 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 4 гадоў ППК. Этапаваны ў Ташкенцкі (ці Сярэднеазіяцкі) лагер НКВД Узбекскай ССР. У снеж. 1935 выкліканы на новае следства ў Маскву. Прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны з інш. ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны пастановай ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 9.1.1957.
АРЦЮХ (АРТЮХ) Пётр Аляксандравіч [1890, Кіеў — 24.12.1937, Ленінградская вобл., НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 сям’і бел. ці рускага рабочага. Атрымаў сярэднюю
медыцынскую адукацыю. Працаваў у саўгасе «Жыткавічы» Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 14.2.1933. Асуджаны 5.4.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення жыў у г.п. Роста (верагодна, у межах Мурманска), працаваў ветэрынарным фельчарам у саўгасе «Арктнка». 3ноўарыштаваны2.11.1937. Прыгавораны 19.12.1937 тройкай УНКВД Ленінградскай вобл. за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
3 П. Арцюхом праходзілі па адной справе (№ 13783-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны і рэабілітаваны (31.1.1959 прэзідыумам Мінскага абл. суда) праваслаўны святар Біруковіч Антоній Канстанцінавіч (н. ў 1889; падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), калгаснік Бадун Іосіф Васілевіч (1908), старшыня калгаса «Пролетарнй» Дзяржынскага р-на Дарагуш Аляксей Антонавіч (1898), селянін-аднаасобнік Калоднік Васіль Іванавіч (1902), калгаснік Каско Канстанцін Платонавіч (1893), селянін-аднаасобнік Кашкель Васіль Антонавіч (1898), калгаснікі калгаса «Пролетаряй» Мураўскі Васіль Сямёнавіч (1874) і яго брат, Мураўскі Яўген Сямёнавіч (1878).
АРЦЮШЭЎСКІ (АРТЮШЕВСКНЙ) Канстанцін Фаміч [8.9.1876, мяст. Койданава Мінскага пав., цяпер райцэнтр Дзяржынск Мінскай вобл. — 28.12.1937, Мінск, турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у ветэрынарным участку ў Слуцку Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 21.11.1937 на чыгуначнай ст. Слуцк. Праходзіў па адной справе з ветэрынарным фельчарам участка Данілам Мікалаевічам Лопанам. Асуджаны 20.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.8.1962 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа А. і ветэ-
рынарнага фельчара Лопана Д. № 17867-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
АРЭШНІКАВА (ОРЕШННКОВА) Вольга Паўлаўна [1910, в. Дабранка Чарнігаўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — ?], навучэнка. 3 сям’і рускага службоўца. Да арышту студэнтка 3-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Была замужам. Арыштавана 18.9.1937. Асуджана 25.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Вызвалена і рэабілітавана НКВД БССР 15.3.1940. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. (спынена) захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
АСАДОЎСКАЯ (АССАДОВСКАЯ) Ядвіга Андрэеўна [1905, в. Мяцелі Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], медсястра. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Ваўкавыску Гродзенскай вобл. Арыштавана 22.2.1945 за «сабатаж». Вызвалена і рэабілітавана УНКДБ тагачаснай Беластоцкай чыгункі 17.5.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № п-1649 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР
АСКАЛЬДОВІЧ (АСКАЛЬДОВНЧ) Віктар (Уладзімір) Іосіфавіч [1926, в. Малыя Лукі, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Баранавіцкага медыцынскага тэхнікума. Арыштаваны 9.4.1945. Асуджаны 24.11.1945 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Рэабілітаваны 30.4.1993 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа А. № 11613-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
АСКАЛЬДОВІЧ (АСКАЛЬДОВЙЧ) Надзея Паўлаўна [1926, в. Анісімавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], навучэнка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнтка Баранавіцкага медыцынскага тэхнікума. Арыштавана 14.2.1945. Асуджана 16.8.1946 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. У той жа дзень амнісціравана і вызвалена. Далейшы лёс невядомы.
3 Н. Аскальдовіч праходзіла па адной справе (№ 8463-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.), амнісціравана, вызвалена і рэабілітавана пракуратурай Брэсцкай вобл. (24.5.1989) салістка Брэсцкага абласнога ансамбля песні і скокаўЖытко Ганна Якаўлеўна (н. ў 1927). Далейшы яе лёс таксама невядомы.
АСМАЛОЎСКІ (ОСМОЛОВСКЙЙ) Васіль Іванавіч [1904, в. Госліў (Гослеў) Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у зямельным аддзеле Краснапольскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 12.4.1944 у Краснаполлі. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай следчага аддзела УНКДБ Мінскай вобл.16—18.7.1944. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 19-сн (?) захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
АСМАЛОЎСКІ (ОСМОЛОВСКЙЙ) Мікалай Аляксеевіч [1905, мяст. Карма Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — 21.11.1937, Масква, Бутаўскі
палігон], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. земляўласніка. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. ГІрацаваў у саўгасе «Велень» Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 30.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 8 гадоў ППК. Зноў арыштаваны 18.10.1937 у Маскоўскай вобл. Прыгавораны 19.11.1937 тройкай НКВД за «правакацыйна-паклёпніцкія настроі, накіраваныя супраць мерапрыемстваў партыі», да ВМП. Расстраляны. Па першай справе № 10333-с (групавая, праходзіла больш за 100 чалавек (!), сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА, па другой — 1.2.1990.
Кр.: Жертвы полнтйческого террора...
АСМАЛОЎСКІ [? — ?], ветэрынарны работнік. Працаваў у Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. Арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай НКВД 8.10.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» і «шкодніцтва ў галіне жывёлагадоўлі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: НАРБ, ф. 4п, в. 1, с. 12113, л. 1.
АСОЎСКІ (ОСОВСКНЙ) Іван Пятровіч [1880, мяст. Марціхаў (Marcichow), Польшча — ?], фармацэўт. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў рэцэптарам аптэкі ў мяст. Камянец, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.4.1940. Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.6.1989 пракуратурай і УКДБ Брэсцкай вобл. Асабовая справа А. № 8797-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
АСТАПАЎ (АСТАПОВ) Ігнат Іванавіч [1888, в. Цярэні (Цярэнь) Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у в. Шыркі, цяпер Мсціслаўскага р-на. Арыштаваны 14.11.1929 у роднай вёсцы. Асуджаны калегіяй АДПУ БССР 3.1.1930 за «антысавецкую агітацыю» і як «член кулацкай контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Высланы ў пас. Чэс’ель Лецкага р-на Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 9.8.1989. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.