Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
4.12.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Кірава, д. 33 арыштаваны бухгалтар паравознага дэпо ст. Віцебск Агінскі Пётр Міхайлавіч (н. ў 1892 у в. Міснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл., у бел. сялянскай сям’і; атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю), верагодна, сваяк Л. Агінскай. 20.1.1938 асобай нарадай НКВД асуджаны як «член ПАВ» да ВМП і 9.3.1938 расстраляны ў Мінскай унутранай турме.
3 П. Агінскім праходзілі па адной групавой справе (№ 6860-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны (3.12.1957 трыбуналам БВА): бухгалтар саўгаса «Лосвнда» Віцебскага р-на Бычкоўская Ганна Іосіфаўна (н. ў 1877), вартаўнік УВСР98 Вярыга Адам Ігнатавіч (н. ў 1883), хатняя гаспадыня Ганус Марыя Андрэеўна (н. ў 1902), кладаўшчык вучэбнай гаспадаркі «Подберезье» Жаўняроўскі Іосіф Паўлавіч (н. ў 1905), вайсковец (?) Казында Данат Восіпавіч (н. ў 1873), вартаўнік Масальскі Іван Іванавіч (н. ў 1869), вартаўнік Авіямайстэрні Мацкевіч Марцель Мацвеевіч (н. ў 1883), рахункавод Пятроў Канстанцін Іванавіч (н. ў 1905), слесар Віцебскага завода імя Кірава Рачынскі Вікенцій Станіслававіч (н. ў 1891), галоўны бухгалтар Іголкавага завода Рагойшыс Віктар Іванавіч (н. 1893), машыніст УВСР-98 у мяст. Ула Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.
Рэут Юльян Пятровіч (н. ў 1905), загадчык магазіна Санько Фёдар Мітрафанавіч (1891), урач паліклінікі імя Калініна ў Віцебску Сталеўскі Віктар Станіслававіч, Зелянеўскі Фелікс Міхайлавіч (н. ў 1918), студэнт Віцебскага політэхнічнага тэхнікума, які праходзіў па гэтай жа справе, асуджаны да 10 гадоў ППК і этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АГІНСКІ (ОГННСКНЙ) Франц Міхайлавіч [1900, в. Вострава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у мяст. Дзярэчын, цяпер Зэльвенскі р-н. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 18.12.1945. Абвінавачваўся ва «ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны УКДБ Гродзенскай вобл. у перыяд 4—8.5.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № п-752 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
АГУЛЬНІК (ОГУЛЬННК) Менахім Цявелевіч (Тэвелевіч) [1889, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], стаматолаг. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1920). У 1930-я гг. працаваў у паліклініцы № 2 Мінска. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Выключаны з партын (1936). Арыштаваны 6.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Галантарэйная, д. 9, кв. 1. Асуджаны 10.11.1938 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні ППК (пас. Вялікая Мурта Краснаярскага краю). Вызвалены 20.9.1946. Зноў арыштаваны іасуджаны за «антысавецкую агітацыю» ў перыяд 4.4.—15.6.1949. Высланы на пасяленне, верагодна, у пас. Ібрэсі Чувашскай АССР.
Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.6.1956 Мінскім абласным судом. Асабовая справа А. № 6626-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ БССР.
АДАМЕНКА (АДАМЕНКО) Серафіма (Наталля) Афанасьеўна (Аляксандраўна) [1921, в. Старынка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыла ў РСЧА. Арыштавана 1.1.1945 на службе. Абвінавачвалася ў «шпіянажы». Вызвалена і рэабілітавана 24.3.1945 пастановай аддзялення контрразведкі «Смерш» Зах. фронта. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 6893 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
АДАМОВІЧ-ЯНЧУКОЎСКАЯ (АДАМОВНЧ-ЯНЧУКОВСКАЯ) Юлія Васілеўна [1916, в. Ізбудзішчы (Ізбудзішча) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 26.9.1938, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Мінска-Ляхаўскай амбулаторыі (медпункце). Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 21.6.1938 у Мінску ў Чырвоным Урочышчы. Асуджана 22.9.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа А.-Я. № 25443-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
АДАРЫЧ (АДАРНЧ) Яўген Пятровіч [1905, в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. Збел. сялянскай сям’І.У 1925—27 член БСРГ, КСМЗБ. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў мяст. Брагін, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Быў
жанаты. Арыштаваны 8.9.1933. Асуджаны 9.1.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Інцінскі лагер АДПУ Комі АССР. Вызвалены 12.10.1943. Зноў арыштаваны і 6.1.1951 асобай нарадай МУС прыгавораны за «ўдзел у антысавецкай групе» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе № 10182-с (групавой, па ёй праходзіла каля 100 чалавек, у асноўным педагогі і навукоўцы; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 18.4.1956, па другой (пастановай КДБ БССР спынена) — трыбуналам БВА 16.8.1956.
8.6.1932 у в. Дунайчыцы арыштаваны селянін-аднаасобнік Адарыч Вячаслаў Пятровіч (н. ў 1912 у бел. сялянскай сям’і), брат Я. Адарыча. 23.10.1932 асобай нарадай АДПУ асуджаны за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў зняволення. Высланы ў Зах.-Сібірскі край. Пасля вызвалення жыў у Ворана-Пашэнскім сельсавеце Асінаўскага р-на Томскай вобл. Працаваў інструктарам у дзіцячым інтэрнаце. Зноў арыштаваны 8.8.1937. Асуджаны 26.10.1937 як «член ПАВ» да ВМП і 9.11.1937 расстраляны. Па першай справе (№ 31861-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 22.10.1991 пракуратурай Мінскай вобл., па другой — у снеж. 1960.
8.6.1932 у в. Дунайчыцы арыштаваны селянін-аднаасобнік Адарыч Аляксандр Пятровіч (н. ў 1912 у бел. сялянскай сям’і), брат Я. і В. Адарычаў. 23.10.1932 асобай нарадай АДПУ асуджаны за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў зняволення. Высланы ў Зах.-Сібірскі край. Пасля вызвалення жыў у Багаслоўскім сельсавеце Асінаўскага р-на Томскай вобл. Працаваў у калгасе. Зноў арыштаваны 7.8.1937. Асуджаны 26.10.1937 як «член ПАВ» да ВМП і 9.11.1937 расстраляны. Па першай справе (№ 31861-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 22.10.1991 пракуратурай Мінскай вобл., па другой — у снеж. 1960.
АДАШКЕВІЧ (АДАШКЕВІ/ІЧ) Іосіф Іванавіч [1913, в. Сніткі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Лепелі, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 21.6.1938. Абвінавачваўся ў «шпіёнска-шкодніцкай дзейнасці». Вызвалены ў пачатку 1939. Рэабілітаваны ў лют. 1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. (спынена) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
2.2.1938 у в. Сніткі арыштаваны пячнік Путчынскай МБС (?) Адашкевіч Іван Казіміравіч (н. ў 1884у в. Путчына Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н, у польскай сялянскай сям’і), бацька Іосіфа Адашкевіча. 25.3.1938 асуджаны пастановай НКВД і пракуратурай СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП і 13.4.1938 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны 25.7.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа Івана Дашкевіча № 17874-с захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі.
АДЗІНЕЦ (ОДІ/ІНЕЦ) Марыя Іпалітаўна [1916, Масква — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў гарадской бальніцы ў Ашмянах, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 14.3.1945. Абвінавачвалася ва «ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі» і ў «дапамозе бандытам». Выслана на поўнач СССР. Вызвалена і рэабілітавана МУС Комі АССР у перыяд 16.11—8.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № п-6406 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
АДЛІВАНКІН (АДЛНВАНКНН) Яфім Абрамавіч [1918, Санкт-Пецярбург — ?], навучэнец. 3 сям'і яўрэйскага
службоўца. Да арышту студэнт 3-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 22.10.1940 у Віцебску па адрасе: Смаленская шаша, д. 21. Асуджаны 30.5.1941 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Марыйскай АССР. Вызвалены ў ліст. 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.12.1961 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа А. № 11090-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
АДЭНБЕРГ (ОДЕНБЕРГ) Пётр Густававіч [1914, в. Аркуль, цяпер Воласаўскі р-н Ленінградскай вобл., Расія — ?], памочнік ветэрынарнага ўрача. 3 сям’і эстонскага службоўца. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Служыў у вайсковай часці № 6049 у Мінску. Арыштаваны 6.7.1938. Абвінавачваўся ў правядзенні «антысавецкай агітацыі». Асуджаны трыбуналам БВА31.5.1939 да 3 гадоў ППКі 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.2.1962. Асабовая справа А. № 8129-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Бацька А. Адэнберг Густаў Вільгельмавіч (н. ў 1885) асуджаны ў 1937 у Ленінградзе да ВМП і ў студз. 1938 расстраляны.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы полйтйческого террора...
АЗАРАЎ (АЗАРОВ) Серафім Ігнатавіч [1905, Ломжа (tomza), Польшча — ?], ветэрынарны ўрач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у Віцебскай кааператыўнай гаспадарцы «Новы шлях». Арыштаваны 19.4.1933. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Прорвінскі канцлагер АДПУ Казахскай ССР (у 1934 — каля 8 000 зняволеных). Далейшы лёс невядомы.
3 А. па групавой справе (№ 7195-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (18.9.1956 трыбуналам БВА) шэраг ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек).
АЙЗЕНСОН (АЙЗЕНСОН) Рэвека Веньямінаўна [1897, Віцебск — ?], медсястра, жонка начальніка планаваэканамічнага аддзела Наркамата мясцовай прамысловасці БССР Айзенсона Ізраіля Маркавіча (Гл.: Рэпрэсаваныя...). Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю, уступіла ў ВКП(б) (1920). Працавала ў радзільным доме № 1. Гадавала двое дзяцей. Арыштавана 15.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 13/18, кв. 1. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД БССР як «жонка расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена 15.2.1946. Працавала ў туберкулёзным санаторыі ў в. Салатга Разанскай вобл. Жыла з сынам (н. ў 1930). Зноў арыштавана 26.3.1951. Асуджана 9.6.1951 да 5 гадоў ссылкі ў Паўночна-Казахстанскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 6719-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітавана трыбуналам БВА 16.3.1956, падругой (№ 10684; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) — пракуратурай Магілёўскай вобл. 16.1.1989.