• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 I. Астапавым арыштаваны і асуджаны да 5 і 10 гадоў адпаведна яго сваякі, Астапаў Іван Баніфацьевіч (н. ў 1876 у в. Цярэні (Цярэнь) і Астапаў Цярэнцій Іванавіч (н. ў 1904 у в. Цярэні (Цярэнь). Ц. Астапаў этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 10.8.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Іван і Цярэнцій Астапавы разам з Ігнатам Астапавым. Іх асабовыя справы захоўваюцца таксама ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    АСТАПЕНКА Рыгор Іларыёнавіч [1895, в. Першая Міхайлаўка, цяпер Новасібірская вобл., Расія — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Загадваў ветэрынарным пунктам у пас. Шарстабітава Пудзінскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 15.9.1942. Асуджаны 7.2.1943 за «тэрарызм» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.2.1965.
    АСТАПЧУК (ОСТАПЧУК) Марыя Фамінічна [1891, Гродна — ?], медсястра. 3 бел. рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Падчас арышту хатняя гаспа-
    A nV .
    дыня. Арыштавана 26.12.1944 у Гродне. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалена і рэабілітавана УМДБ Гродзенскай вобл. 11.6.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № п-911 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Верагодна, быў рэпрэсаваны і муж А.
    Кр.: НАРБ, ІКБР.
    АСТАШЭВІЧ (АСТАШЕВНЧ) Аляксандр Язэпавіч [1883, в. Латушкі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя Асіповіч Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 19.9.1939. Абвінавачваўся ў «правядзенні шпіёнскай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 27.11.1939 пастановай УНКВД БССР па Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 5477 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    АСТРОЎСКАЯ (ОСТРОВСКАЯ) Алена Антонаўна [1917, Віцебск — ?], медсястра. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Абвінавачвалася ў «шпіянажы». Асуджана 17.1.1936 да 1 года зняволення. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    АСТРОЎСКАЯ (ОСТРОВСКАЯ) Ганна Іванаўна [1914, в. Заверце (Zawiercie), Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў шпіталі ў Польшчы. Выйшла замуж. Арыштавана 28.6.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана
    пракуратурай Гродзенскай вобл. 29.6.1992. Асабовая справа А. № п-14106 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Кр.: НАРБ, ІКБР.
    АСТРОЎСКАЯ-КАЧЫНСКАЯ (ОСТРОВСКАЯ-КАЧІ4НСКАЯ) Марыя Юльянаўна [1891, Віцебск — ?], медсястра. 3 польскай рабочай сям’і. Падчас арышту рабочая Віцебскай люстэркавай фабрыкі (паводле інш. звестак, хатняя гаспадыня). Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 16.2.1933. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі», «шпіянажы на карысць буржуазнай Полылчы» і «неданясенні». Асуджана 11.4.1933 ваенным трыбуналам Віцебска да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 М.А.-К. праходзілі па адной справе (№ 8219-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) і асуджаны: на той жа тэрмін — Андрэеў Іван Сямёнавіч (н. ў 1893, слесар дэпост. Віцебск), Гражэўскі Браніслаў Міхайлавіч (н. ў 1887, машыніст дэпо ст. Віцебск), Качынскі Іосіф Юльянавіч (н. ў 1896, электраманцёр ст. Сіроціна Віцебскай чыгункі, брат М. А.-К.,), да 6 гадоў — Тарасаў Андрэй Цімафеевіч (н. ў 1873, галоўны кандуктар ст. Віцебск), да ВМП — Астроўскі Антон Станіслававіч (н. ў 1893, кантралёр чыгуначнай ст. Віцебск, верагодна, муж М. А.-К.), Качынскі Станіслаў Юльянавіч (н. ў 1892, брат М. А.-К.), Мацкевіч Лявон ГІятровіч (н. ў 1910). Далейшы лёс прыгавораных да ППК невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.4.1959.
    Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы полшпйческого террора...
    АСТРОЎСКІ (ОСТРОВСКІ/1Й) Сцяпан Васілевіч [1897, в. Андрушы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у бальніцы в. Вендараж Магілёўскага р-на.
    Быў жанаты. Арыштаваны 20.1.1937. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай УДБ НКВД БССР 28.3.1937. Далейшы лёс невядомы.
    3 С. Астроўскім арыштаваны, праходзілі па адной справе (№ 6957; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) селянін-аднаасобнік Бекасаў Клім Міхайлавіч (н. ў 1868) і рабочы Вендаражскай бойні Пракапенка Сямён Мікалаевіч (н. ў 1905). К. Бекасаў асуджаны да 7 гадоў ППК і загінуў у лагеры ў 1946. С. Пракапенка прыгавораны да 10 гадоў ППК, этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі, вызвалены 25.8.1943. Далейшы яго лёс невядомы. Абодва рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 13.1.1960.
    АЎГУСЦІС (АВГУСТНС) Алена Янаўна [1919, Новасібірск— ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў бальніцы ў Беластоку, цяпер Польшча. Жыла з двума братамі і дзвюма сёстрамі. Арыштавана 29.2.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.8.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалена 17.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы.
    3 А. Аўгусціс арыштаваны, праходзілі па адной справе (№ п-12615; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.), асуджаны на той жа тэрмін, рэабілітаваны і вызвалены яе сястра, Аўгусціс Вікторыя Янаўна (н. ў 1917), і брат, Аўгусціс БаляслаўЯнавіч (н. ў 1912; працаваў манцёрам у Беластоцкім радыёвузле). Далейшы іх лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 16.10.1989.
    Кр.: НАРБ, ІКБР.
    АЎСЯННІКАЎ (ОВСЯНН14КОВ) Іосіф Данілавіч [1903, в. Тадуліна, цяпер Чэрскага сельсавета Лепельскага р-на
    Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Загадваў ветэрынарнай бальніцай у мяст. Чашнікі Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 9.9.1938. Абвінавачваўся як «удзельнік дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны ў лют. 1939 пастановай следчага Чашніцкага р-на. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 5616-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: НАРБ, ІКБР.
    АЎСЯНЫ (ОВСЯНЫЙ) Антон Эдуардавіч [1887, Навагрудскі пав. Мінскай губ. — ?], фармацэўт. 3 польскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Ашмянах Гродзенскай вобл. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 16.2.1945. Абвінавачваўся як «удзельнік банды». Вызвалены і рэабілітаваны УНКВД тагачаснай Маладзечанскай вобл. 23.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № п-6527 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    Кр.: НАРБ, ІКБР.
    АФАНАСЬЕВА (АФАНАСЬЕВА) Агаф’я Мікітаўна [1903, Магілёў — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Працавала ў ваенным шпіталі ў Магілёве. Была замужам. Арыштавана 31.5.1945. Абвінавачвалася ў «здрадзе радзіме». Вызвалена і рэабілітавана 10.1.1946 пастановай УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
    3 А. Афанасьевай арыштавана за тое ж «злачынства», праходзіла па адной справе (№ 602-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), вызвалена і рэабілітавана кур’ер магілёўскага гарадскога харчгандлю Козіна-Кустава Ганна Тарасаўна (н. ў 1912 у в. Любінічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл., у сям’і бел. рабочага). Далейшы лёс яе таксама невядомы.
    АФАНАСЬЕЎ (АФАНАСЬЕВ) Сямён Іванавіч [15.4.1902, в. Афанасьева Курскай губ., цяпер Абаянскі р-н Курскай вобл., Расія — 29.6.1938, Мінск, НКВД], навуковец. 3 сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Санітарна-хімічнай лабараторыі Наркамата аховы здароўя. Арыштаваны 6.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 4, кв. 13. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.6.1938 як «член тэрарыстычнай арганізацыі і за шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 8.8.1958. Асабовая справа А. № 11560-сзахоўваеццаўархіве КДБ Беларусі.
    АХІЕЗЕР (АХІЕЗЭР) (АХНЕЗЕР) Георгій Аляксандравіч [1880, Магілёў — 2.10.1938, Магілёў (?), турма НКВД], навуковец, педагог. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў старшым выкладчыкам на курсах удасканалення ўрачоў запасу ў Кіеве. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 20.6.1938. Асуджаны 2.10.1938 за «здраду радзіме вайскоўцаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 20.10.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа А. № 8649-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    БАБЕЦКАЯ (БОБЕЦКАЯ) Мар’яна Антонаўна [12.8.1882, маёнтак Цаованы (?) Варшаўскага пав., Польшча — ?], акушэрка. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Мёрах Віцебскай вобл. Арыштавана 20.8.1937. Асуджана 13.10.1938 асобай нарадай НКВД за «незаконны пераход дзяржаўнай мяжы і прыналежнасць да польскай разведкі» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БАБРОЎСКІ (БОБРОВСКНЙ) Франц Станіслававіч [14.7.1906, хут. Гарадзішча Мінскага пав., цяпер у межах Мінска — ?], ветэрынарны фельчар. 3 сям’і бел. рабочага. Працаваў у в. Верхмень Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 15.9.1936. Асуджаны 11.12.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 31102-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Ф. Баброўскага.
    БАГАГЕНКА (БОГАГЕНКО) Вольга Васілеўна [1921, Віцебск — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў паліклініцы ў Віцебску. Была замужам, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944. Асуджана за «сувязі з нямецкімі акупантамі». Справа спынена. Вызвалена і рэабілітавана 14.8.1946 генеральным пракурорам СССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.