• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    Луцкевіч Сцяпан Іванавіч, Лягенчанка Іван Сяргеевіч, Паўлоўская Алена Іванаўна, Рахоўскі Якаў Абрамавіч, Савіч Міхаіл Піліпавіч, Сіпухін Меер Гіршавіч (Рыгоравіч), Сляпян Міхаіл Фёдаравіч, Шапавалаў Рыгор Кірылавіч, Шапіра Абрам Навумавіч, Шмуклерман Іосіф Якаўлевіч, Шульман Давыд Міхайлавіч.
    АЛЯКСАНДРАВА (АЛЕКСАНДРОВА) Лідзія Міхайлаўна [1914, Уладзівасток — ?], урач. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Арыштавана 11.11.1937 у Хабараўску. Асуджана (тэрмін не выяўлены). Пасля вызвалення, верагодна, жыла ў БССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 11.11.1955. Асабовая справа A. Ne 44—079/1555 захоўваецца ў архіве Вярхоўнага суда РФ.
    АЛЯКСАНДРАВА (АЛЕКСАНДРОВА) Надзея Міхайлаўна [18.12.1905, Масква — ?], медсястра (?). 3 сям’і рускага рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала ў яслях № 41 Мінска. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана ў Мінску па адрасе: вул. Абуўная (Абутковая), д. 76, кв. 5. Асуджана 8.10.1938 асобай нарадай НКВД як «жонка Bo­para народа» да 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа А. № 29488-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    АЛЯХНОВІЧ (ОЛЕХНОВНЧ) Калікст Францавіч [3.10.1891, в. Аляксандраўка Аршанскага ці Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не выяўлена — 3.10.1938, Мінск, турма НКВД], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Аршанскай бальніцы. Быўжанаты. Арыштаваны 28.6.1938 у Оршы па адрасе: вул. Ленінградская, д. 11, кв. 12. Асуджаны
    22.9.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    АЛЯШКЕВІЧ (ОЛЕШКЕВНЧ) Арсен Георгіевіч [1896, в. Слабада Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 10.12.1937, Віцебск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваўу мяст. Вула, цяпер Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Быўжанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 28.11.1937 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць у складзе ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.9.1957 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа А. № 4698-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    14.2.1937 у Мінску па адрасе: 2-і Свярдлоўскі зав., д. 7, кв. 2 арыштавана зборшчыца завода «Красный мнвалнд» Аляшкевіч Надзея Георгіеўна (н. ў 1901 у в. Слабада ўбел. сялянскай сям’і), верагодна, сястра А. Аляшкевіча. 16.9.1937 тройкай НКВД асуджана за «антысавецкую агітацыю» і як «член секты баптыстаў» да 10 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.10.1960 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа А. № 21078-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    АНАНІЧ (АНАННЧ) Мікалай Казіміравіч [1893, в. Ялоўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 19.11.1937, Мінск, турма НКВД], медык. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам медыцынскага пункта Віцебскага фанернагазавода. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 9.9.1937. Асуджаны 9.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як
    «агент польскай разведкі і член антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.3.1974 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 13932-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    АНАНЬЕВА-ШАРШНЁВА (АНАНЬЕВА-ШЕРШНЕВА) Ганна Фёдараўна [1898, Санкт-Пецярбург — 5.1.1938, Полацк Віцебскай вобл., турма НКВД], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала старшай медсястрой у Полацкай бальніцы. Была замужам. Арыштавана 26.11.1937 у Полацку па адрасе: вул. Войкава, д. 53, кв. 28. Асуджана 9.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агентка польскай паліцыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 23.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    АНАШКІНА (АНАШКННА) Ганна Сяргееўна [1920, в. Хатуні Смаленскай губ., цяпер Ярцаўскі р-н Смаленскай вобл. — ?], фельчар. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Перад арыштам санінструктар 145-га палка ў Віцебску. Арыштавана 18.5.1943. Зняволена ў турме г. Калінін. Абвінавачвалася як «падазроная ў правядзенні тэракта над ваеннаслужачымі». Вызвалена ў чэрв. 1943. Рэабілітавана пастановай пракуратуры 1-га Прыбалтыйскага фронта 10.11.1943. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 8697-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Кр.: НАРБ, ІКБР.
    АНДРУКОВІЧ (АНДРУКОВНЧ) Мікалай Сямёнавіч [7.8.1895, в. Цімкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у ветэрынарнай лячэбніцы ў в. Семежава
    Капыльскага р-на. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 22.7.1937. Асуджаны 15.5.1938 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі ППК. Вызвалены 30.3.1944. Далейшы лёс невядомы.
    24.8.1937 арыштаваны, па адной справе (№ 17298-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) з М. Андруковічам праходзіў асуджаны за тое ж «злачынства» (да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў), этапаваны ў той жа лагер і рэабілітаваны (17.11.1961 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) калгаснік калгаса імя Молатава в. Семежава Гамоль Аляксандр Пятровіч (н. 14.4.1897 у в. Семежава). Вызвалены 21.4.1943. Далейшы яго лёс таксама невядомы.
    АНДРЭЕНКА-ПРОХАРАВА (АНДРЕЕНКО-ПРОХОРОВА) Яўгенія Севасцьянаўна [1909, Брэст — ?], медсястра. 3 бел. рабочай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала аперацыйнай сястрой бальніцы ў Клімавічах Магілёўскай вобл. Была замужам. Арыштавана 9.9.1938. Абвінавачвалася ў «шпіянажы». 11.9.1938 пастановай Шклоўскага раённага аддзела НКВД вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А.-П. № 4619-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. Мн., 1995.
    АНДРЭЕЎ (АНДРЕЕВ) Леў Сяргеевіч [1911, ТамашаўМазавецкі (Tomaszow-Mazowiecki), Польшча — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у г. Гожуў-Вялікапольскі (Gorzow WLKP), Польшча. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей (у тым ліку двое
    непаўналетніх). Арыштаваны 13.5.1950. Асуджаны 5.9.1950 ваенным трыбуналам войскаў МУС Брэсцкай вобл. за «варожую дзейнасць супраць СССР» і як «член антысавецкіх арганізацый «СРС», «РОМ», «Русскйй комйтепт» і інш. да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны лагер МУС СССР (Тайшэт). Вызвалены і рэабілітаваны трыбуналам БВА ў перыяд 9.5—3.6.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 1759-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    Кр.: НАРБ, ІКБР.
    АНІКЕЙЧЫК (АННКЕЙЧНК) Аляксандр Пятровіч [23.2.1903, в. Ячонка Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 2.11.1937, Мінск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі № 2 Барысава Мінскай вобл; Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 16.8.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Чырванасцяжная, д. 32. Асуджаны 22.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.11.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 11164-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і каркікі...
    АНІШЧАНКА (АНШЦЕНКО) Валерый Арсенавіч [1891, в. Зіноўеўка Пятроўскага пав. Саратаўскай губ., Расія — 10.6.1950, ГУЛАГ], навуковец, педагог. 3 рускай сялянскай сям’і. Скончыў гімназію ў Саратаве (1910), медыцынскі ф-т Саратаўскага ун-та (1914). Падчас 1-й сусветнай вайны ваенны ўрач, начальнік санітарнага аддзела арміі, начальнік санітарнага ўпраўлення Прыуральскай ВА. Уступіў у партыю эсэраў (1917), праз 6 месяцаў — у ВКП(б) і РСЧА. У 1920
    выкладаўужаночай гімназіі, рамесным вучылішчы. Атрымаў вучонае званне прафесара. Працаваў на медыцынскім ф-це Уральскага ун-та. У 1922—23 прафесар Хімікафармацэўтычнага інстытута ў Кіеве, адначасова дырэктар губернскага цэнтральнага туберкулёзнага дыспансера. Потым нам. загадчыка, загадчык Прыморскага губернскага аддзела аховы здароўя ва Уладзівастоку, загадчык аддзялення гандлю медыцынскай маёмасці, загадчык клінічных курсаў павышэння кваліфікацыі ўрачоў і школьных фельчараў. У 1924—27 дырэктар акушэрскага тэхнікума, загадчык Ціхаакіянскага воднага аддзела аховы здароўя, інспектар, загадчык аддзела Наркамата аховы здароўя БССР (1927—30), прафесар, загадчык кафедры фармакалогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1930—41), паралельна дэкан лячэбна-прафілактычнага ф-та, нам. дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Працаваў над праблемамі сумяшчальнасці фармацэўтычных рэчываў, вывучаў асаблівасці ўжывання новых прэпаратаў, надрукаваў шэраг навуковых прац. У 1936 выключаны з партыі. Падчас 2-й сусветнай вайны загадчык аддзела аховы здароўя гарадской управы ў акупаваным Мінску, выкладчык курсаў медыцынскіх сясцёр пры гарадскіх бальніцах Магілёва і Вільнюса. Арыштаваны ў 1943 за сувязь з партызанамі. У 1943—44 урач савецкіх і замежных вязняў у фашысцкіх лагерах на тэрыторыі Францыі, удзельнік французскага руху Супраціўлення. 3 1946 загадчык кафедры фармакалогіі Краснаярскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 13.9.1948. Асуджаны 10.12.1949 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі і памагаты нямецкай адміністрацыі ў 1943 г.» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Мінеральны лагер МУС (ст. Абезь Пячорскай чыгункі). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 7.6.1966 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа А. № 19420-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Анішчанка В. .4. (сядзіць трэці злева) сярод супрацоўнікаў Наркамата аховы здароўя БССР (1928 г.). У першым радзе першы злева — інспектар лячэбнага пададдзела Шапавалаў Р. К. (гл. арт.), другі злева — загадчык фінансавага аддзела Гіпкін С. А., чацвёрты злева — наркам Барсукоў М. I., далей нам. наркама Ліўшыц Д. В., інспектар санэпідэмаддзела Магілёўчык 3. К. У другім радзе другі справа — загадчык Брацькавіцкага сельскага дыспансера (цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.) урач Мельнікаў.