Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
БАТКОВА (БАТКОВА) Вольга Аляксееўна [1923, в. Кругі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н — ?], медсястра. 3 сям’і бел. службоўца. Працавала ў медыцынскім пункце ў в. Сенькавічы, цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. Арыштавана. Асуджана 7.5.1947 асобай нарадай НКВД як
«член сям’і здрадніка радзімы» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 13.8.1990 указам Прэзідэнта СССР. Асабовая справа Б. № 14700 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАХМЕТ Уладзімір Васілевіч [1889, мяст. Асвея Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Асвейскай бальніцы. Быўжанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1959 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 8717-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БАЦЯНОЎСКІ (БОТЯНОВСКЙІЙ) Рыгор Язэпавіч [1890, в. Рудня Барысаўскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. —17.1.1938, Орша, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Сутокі Смалявіцкага р-на. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 18.11.1937 у в. Хідра (?) Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 14.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.2.1962 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 17417-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
БАЧКАРОЎ (БОЧКАРЕВ) Андрэй Дзяменцьевіч [1882, пас. Ізмайлаўка Ульянаўскай губ., Расія — ?], фельчар. 3 сям'і рускага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адука-
цыю. Працаваў лабарантам на птушкафабрыцы ў Жлобіне Гомельскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 23.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. (праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.2.1938 у в. Ордаць (Вордаць) Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. арыштаваны бацька дваіх дзяцей, калгаснік Бачкароў Мікіта Андрэевіч (н. ў 1905), верагодна, сын Андрэя Бачкарова. 10.6.1938 асуджаны за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі 17.4.1992. Асабовая справа Б. № 15091 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БАШКЕВІЧ (БАШКЕВНЧ) Мікалай Сцяпанавіч [1902, Мінскі пав. — ?], фельчар, верагодна, брат Міхаіла Башкевіча. Арыштаваны 1.8.1938 у с. Цяцюшскае Ульянаўскага р-на, Расія. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.5.1992.
Кр.: Кнйга памятй жертв полйтйческйхрепрессйй. Ульяновск, 1996.
БАШКЕВІЧ (БАШКЕВНЧ) Міхаіл Сцяпанавіч [1.5.1897, в. Сёмкаў Гарадок Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 5.10.1981, Мінск], урач, верагодна, брат Мікалая Башкевіча. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў галоўным урачом у Мінскім абласным скурна-венерычным дыспансеры. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 3.9.1944 у Мінску па адрасе: вул.
Рэспубліканская, д. 37, кв. 3. Асуджаны 1.12.1944 за «дапамогу нямецкім акупантам» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 25.8.1954. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 3.7.1990 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Б. № 31548-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БАШКІРАЎ (БАШКНРОВ) Тарас Цімафеевіч [1889, в. Абухава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 13.11.1937, Орша, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Пустынкі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 28.10.1937. Асуджаны 5.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Полывчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.10.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Башмакоў У. I.
1940-я гг.
БАШМАКОЎ (БУШМАКОЎ) (БАШМАКОВ, БУШМАКОВ) Уладзімір Ільіч [1892, Вятка, Расія — ?], навуковец, педагог. 3 сям'і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Выхаванец фізіялагічнай школы прафесара Казанскага ун-та А. Ф. Самойлава (1867—1930) і прафесара Маскоўскага ун-та М. М. Шатэрнікава (1870—1939). Са снеж. 1946 загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Віцебскага медыцынскага інстытута, дацэнт. Быў жанаты, меў двое дзяцей.
Арыштаваны 29.12.1948 у Віцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 7. Асуджаны 20.4.1949 асобай нарадай МДБ за «тэрарыстычныя намеры» да спецпасялення. Этапаваны ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1954 цэнтральнай камісіяй Вярхоўнага Суда СССР па пераглядзе спраў асуджаных. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БАЯР (БОЯР) Аўгуст Іванавіч [1904, в. Абухава Віцебскага (?) пав., цяпер Віцебскі р-н — 30.4.1938, Віцебск, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 латышскай сялянскай сям'і. Працаваў у ветэрынарным пункце ў в. Старое Сяло Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 31.1.1938. Асуджаны 12.4.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.10.1958 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Б. № 7828-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БАЯРСКІ (БОЯРСКНЙ) Мікалай Захаравіч [1909, в. Крутыя Кодыскі Адэскай губ., цяпер Украіна — ?]. 3 рускай сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1940). Працаваў загадчыкам раённай бальніцы ў Касцюковічах Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 19.8.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 26.3.1945 пастановай следчай часткі НКДБ БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 6129 (спынена) захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БЕБЧУК (БЕБЧУК) Пейсак Нехейлінавіч (Мехейлінавіч) [1886, Клевань Ровенскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым
венерычным дыспансеры ў Ваўкавыску Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 30.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.9.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны на ст. Суслава Новасібірскай вобл. Вызвалены 2.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Гродзенскай вобл. 17.1.1990. Асабовая справа Б. № п-12923 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
БЕЖКА (БЯЖКО) (БЕЖКО) Ілья Сямёнавіч [? — ?], ветэрынарны фельчар. Арыштаваны. Абвінавачваўся ў «дыверсійнай дзейнасці ў Слуцкім раёне па вынішчэнні конскага пагалоўя на працягу 7 месяцаў 1937 г.».
БЕЙЛІНСОН (БЕЙЛННСОН) Зыгмунт Майсеевіч [1911, Віцебск — ?], санітарны інструктар. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Служыў у 35-й асобнай вайсковай лыжнай брыгадзе ў Ленінградзе. Быў жанаты. Арыштаваны 5.1.1942. Асуджаны ваенным трыбуналам 67-й арміі 19.1.1943за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Рыбінскі лагер НКВД Яраслаўскай вобл. Вызвалены ў 1953 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Ленінградскай ВА 17.2.1989. Асабовая справа Б. № 11305-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БЕЙНАРОВІЧ (БЕЙНАРОВНЧ) Іосіф Антонавіч [1891, в. Ворзава Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 6.11.1938, Мінск, турма НКВД], памочнік ветэрынарнага фельчара (?). 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Праўда» Бігосаўскага сельсавета Верхнядзвінскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.1.1933. Асуджаны 1.2.1933 калегіяй
АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Паўторна арыштаваны 3.8.1938 у в. Юльянава таго ж р-на. Прыгавораны 16.10.1938 тройкай НКВД як «агент латвійскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1986, па другой (№ 9377-п; захоўваецца тамсама) трыбуналам БВА 9.6.1960.
БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВНЧ) Аляксей Емяльянавіч [1892, Замосце Гродзенскай губ. — ?], урач. Арыштаваны 15.2.1938 у Мураме Уладзімірскай вобл. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
БЕКЕРШ (БЕККЕРШ) Рэгіна-Марыя Элеўна [1902, маёнтак Зукоўшчына Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — ?], медсястра. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы № 1 у Пінску Брэсцкай вобл. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 10.1.1940. Асуджана 27.6.1940 асобай нарадай НКВД за «сувязі з генеральным штабам польскай арміі» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 6.12.1941 якпольская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.4.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 8183-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БЕЛЕНЬКІ (БЕЛЕНЬКНЙ) Ізраіль Мендзелевіч [1899, Сянно Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], ваенны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у 5-м санітарным
батальёне ў Бабруйску Магілёўскай вобл. 3 жонкай Басяй гадаваў 5-гадовую дачку Соф’ю. Арыштаваны 13.1.1931 у Бабруйску па адрасе: вул. Шасейная, д. 24. Асуджаны калегіяй АДПУ 6.6.1931 за «дапамогу грамадзянам у выездзе за мяжу праз забеспячэнне іх медыцынскімі сведчаннямі аб стане здароўя» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. па адной справе (№ 35000-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны (за «садзеянне ў атрыманні ці атрыманне падробленых дакументаў») і рэабілітаваны (ваеннай пракуратурай Беларусі 27.11.1992): загадчык Мінскай канторы «Совторгфлот» Баравік Абрам Яўсеевіч (н. ў 1875, прыгавораны да ВМП і расстраляны 13.6.1931 у Мінскай унутранай турме АДПУ), яго жонка, хатняя гаспадыня Баравік Фейга Майсееўна (1880, прыгаворана да 3 гадоў пазбаўлення волі), яго дачка, статыст Дзяржплана БССР Баравік Вольга Абрамаўна (1909, прыгаворана да 3 гадоў пазбаўлення волі), старшы інспектар Наркамата «РКІ» Няхлюдаў Яўсей Гіляравіч (1893, прыгавораны да 5 гадоў ППК), яго жонка, карэктар Беларускага дзяржаўнага выдавецтва Няхлюдава Роза Абрамаўна1 (1904, прыгаворана да 3 гадоў пазбаўлення волі), беспрацоўны Троцкі Давыд Мордухавіч (1874, прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі), праваабаронца Мінскай калегіі праваабаронцаў Гатаў Навум Барысавіч (1882, лрыгавораны да 10 гадоў ППК; вызвалены датэрмінова 22.2.1933, пазбаўлены права жыць у вызначаных месцах). Далейшы лёс невядомы.