Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
у в. Міжэрычы Зэльвенскага р-на. Рэабілітаваны памочнікам ваеннага пракурора БВА 17.5.1945. Вызвалены 24.5.1945. Асабовая справа Б. № п-293 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
БІМЕЦ (БНМЕЦ) Лазар Майсеевіч [1897, мяст. Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Перад арыштам старэйшы ветэрынарны ўрач Аршанскага мясакамбіната. Арыштаваны 3.6.1933 у Оршы па адрасе: вул. Магілёўская, д. 23, кв. 2. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа Б., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БІРКЕНФЕЛЬД (БНРКЕНФЕЛЬД) Марыя Ігнатаўна [1900, Ломжа (Lomza), Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў дзіцячай кансультацыі № 2 Віцебска. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 23.6.1941. Асуджана 11.12.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.10.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БІРУКОЎ (БНРЮКОВ) Леанід Пятровіч [1911, Рыга, Латвія — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Перад арыштам старшы ветэрынарны ўрач раённага нарыхтоўчага аддзела ў Крычаве Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двух
сыноў і дзвюх дачок. Арыштаваны 23.6.1941. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены 21.12.1941, верагодна, па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
18.11.1944 арыштавана настаўніца няпоўнай СШ у в. Абальцы Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Бірукова Вера Пятроўна (н. ў 1918 у Рызе; атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю), сястра Б. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Абвінавачвалася ў «супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі». 26.4.1945 вызвалена і рэабілітавана пастановай пракурора Віцебскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Яе асабовая справа захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл. (гл. таксама: Рэпрэсаваныя...).
БІТНА-ШЛЯХТА (БНТНО-ШЛЯХТО) Грацыян Мацвеевіч [1915, в. Кукулева Віцебскага (?) пав. — ?], урач, службовец. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў бальніцай у в. Чэрнеўка, цяпер Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 19.11.1937. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Вызвалены і рэабілітаваны Дрыбінскім раённым аддзелам НКВД БССР 7.1.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б.-Ш. (спынена) № 4641-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
14.12.1933у в. Кукулева арыштаваны селянін-аднаасобнік, бацька сямі дзяцей Бітна-Шляхта Мацвей Феліксавіч (н. ў 1871), бацька Б.-Ш. 20.1.1934 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 29.10.1990. Асабовая справа М. БітнаШляхты з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БІЧЭЎСКІ (БНЧЕВСКНЙ) Станіслаў Іосіфавіч [1894, в. Крамушаўка Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], службовец, медыцынскі работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі 1-й Мінскай савецкай бальніцы. Быў жанаты. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 14.8.1944 у Мінску па адрасе: 2-і Апанскі зав., д. 26, кв. 1. Асуджаны 21.4.1945 асобай нарадай НКВД за «дапамогу нямецкім акупантам» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. № 29630-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БЛУК Вера Сцяпанаўна [1884, мяст. Крынічын Панявежскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва — ?], медсястра. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала дома. Была замужам, мела дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.9.1948 на чыгуначнай ст. Аляхновічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Асуджана 10.3.1949 за дапамогу «нямецкім акупацыйным уладам» да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Карагандзінскі лагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалена 21.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.11.1954 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 15821-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БЛЮДЗІНСКІ (БЛЮДМНСКНЙ) Павел Іванавіч [1886, в. Нямойта Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. —17.10.1938, Магілёў(?), турма НКВД], санітарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на чыгуначнай ст. Магілёў. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.8.1938. Асуджаны 10.10.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж»
да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.1.1963трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 8471-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
БОГДАН (БАГДАН) (БОГДАН) Іван Антонавіч [1884, в. Малышавічы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.4.1929. Асуджаны 16.8.1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Высланы на чыгуначную ст. Падбельская Сярэдне-Волжскага краю, працаваў справаводам. Зноў арыштаваны 14.11.1931. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». Прыгавораны 16.2.1932 калегіяй АДПУ да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 32932-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 28.2.1992 пракуратурай Беларусі, па другой — 10.9.1958 Куйбышаўскім абл. судом.
Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі Б.
БОНДАРАЎ (БОНДАРЕВ) Іван Майсеевіч [3.9.1895, в. Басценавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункце калгаса імя Першага Мая. Быўжанаты. Арыштаваны 22.3.1935. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 16—27.5.1935 пастановай упаўнаважанага 2-га аддзела СПА УДБ НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы.
3 Б. праходзілі па адной справе (№ 3412; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), арыштаваны, вызвалены і рэабілітаваны загадчык склада леспрамгаса ў в. Басценавічы Кашанскі Антон Барысавіч (н. ў 1910), селянін-аднаасобнік з в. Быстрыца Лагуценка Аляксей Філімонавіч (1887), цясляр
з Оршы Лісіцкі Ягор Васілевіч (23.4.1902), калгаснік калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Міхалушкін Іван Баніфацьевіч (18.9.1888), селянін-аднаасобнік з в. Шыркі Астракоў (Востракаў) Іван Венядзіктавіч (1879), беспрацоўны Радзькоў Апанас Марцінавіч (1891), пячнікз в. Басценавічы Сялюцкі Сяргей Захаравіч (28.9.1880), селянін-аднаасобнік з в. Быстрыца Чуплякоў Сяргей Андрэевіч (10.10.1895), касір калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Шацёраў Аляксандр Навумавіч (1886). Далейшы іх лёс невядомы.
БОНЧ-АСМАЛОЎСКІ Яўген Ігнатавіч [1874, в. Вязавец Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 14.3.1938, Смаленск, НКВД], ветэрынарны ўрач, брат С. Бонч-Асмалоўскага. Працаваў у в. Ельня, цяпер Гагарынскі р-н Смаленскай вобл., Расія. Арыштаваны 5.2.1938. Асуджаны 3.3.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
27.5.1927 асобай нарадай АДПУ арыштаваны і асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі сакратар Архонскага сельсавета Горна-Алагірскага р-на (Паўн. Асеція) Бонч-Асмалоўскі Станіслаў Ігнатавіч (н. ў 1877 у в. Вязавец), брат Я. БончАсмалоўскага. Далейшы яго лёс невядомы.
БОНЧ-БАГДАНОЎСКІ (БОНЧ-БОГДАНОВСКНЙ) Аляксандр Аляксеевіч [1872, мяст. Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], навуковец, службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту дырэктар Віцебскага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 4.5.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Ветэрынарная, д. 9. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Наркамата аховы здароўя БССР». Вызваленьі 29.1.1932. Далейшы лёс невядомы.
3 Б.-Б. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
БРАНАВЕЦ (БРАНОВЕЦ) Пётр Цімафеевіч [1903, в. Хрэнава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у раённай ветэрынарнай лячэбніцы ў мяст. Чырвоная Слабада Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 24.4.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі лагер АДПУ. Вызвалены 29.4.1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БРАНІЦКІ (БРОННЦКНЙ) Станіслаў Эдуардавіч [1888, в. Баравішча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 15.11.1937, Магілёў (?), турма НКВД], медыцынскі работнік. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі у бальніцы ў Глуску Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 8.9.1937. Асуджаны 2.11.1937 як «член антысавецкай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны.
3 Б. праходзілі па адной справе (№ 6855; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), асуджаны за тое ж «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (7.12.1959 трыбуналам БВА) яго брат, кагігаснік Браніцкі Людвіг Эдуардавіч (н. ў 1909), рахункавод калгаса Аскуліч Іван Сігізмундавіч (1909), земляробы Грынявіцкі Вікенцій
Карусевіч (Карлавіч) (1912), Астрэйка Сцяпан Ігнатавіч (1885), Прымжыц Купрыян Рыгоравіч (1880), Тараховіч Лявонцій Іванавіч (1903).
БРОЙДА Хаім Майсеевіч [1885, мяст. Свіслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], санітар. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Працаваў у шпіталі ў родным мястэчку. Арыштаваны 10.9.1920. Падазраваўся ў шпіянажы. Вызвалены і рэабілітаваны асобым аддзелам ВЧК 16-й арміі 17.9.1920. Далейшы лёс невядомы.