Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
БУХАВЕЦ (БУХАВЕЦ) Уладзімір Сцяпанавіч [1896, в. Луцэвічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — 31.5.1938, Мінск, турма НКВД], медыцынскі работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі паліклінікі спецыяльнага прызначэння ў Мінску. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 8.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР за «прыналежнасць да разведвальных органаў буржуазнай Польшчы» да
ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.11.1957 трыбуналам БВА. Верагодна, у гэты ж час сваякі Б. атрымалі з дзяржаўных структур звесткі, што Б. памёр 29.8.1943 ад гіпертанічнай хваробы. Асабовая справа Б. № 11231 -с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
БУХАНЕНКА (БУХАНЕНКО) Віталь Трафімавіч [1916, г. Верхні (?), цяпер Лісічанскага р-на Луганскай вобл., Украіна — ?], урач. 3 сям’і ўкраінскага земскага фельчара. Скончыў сямігодку (1931), фабрычна-заводскае вучылішча (1933). Працаваў электраманцёрам на заводзе імя Леніна ў Данецку. У1935 паступіўу Харкаўскі медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння трох курсаў паступіў на 4-ы курс Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі імя Пірагова, якую закончыў у ліст. 1940. Удзельнічаў у вайне з Фінляндыяй (урач 3-га батальёна 168-га палка 24-й стралковай дывізіі). У канцы 1940 накіраваны ў 459-ы полк 42-й стралковай дывізіі 10-й Беластоцкай арміі. 3 23.6.1941 удзельнічаў у баях з нямецкімі акупантамі. У канцы чэрв. 1941 трапіў у палон. Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Нясвіжы, цяпер райцэнтр Мінскай вобл., потым у турме ў Баранавічах, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Аказваў дапамогу параненым, праводзіў аперацыі. Праз месяц адпраўлены ў Брэст у цэнтральны шпітальдля ваеннапалонных, які быўабнесены трох’ярусным калючым дротам. Уцёк з палону 25.10.1941 з шэрагам афіцэраў. Захварэў на дызентэрыю. Пасля выздараўлення з даламогай тутэйшых жыхароў набыў патрэбны «аўсвайс» і застаўся працаваць ва ўрачэбным пункце ў в. Асаўцы.
3 чэрв. 1942 загадчык тэрапеўтычнага і інфекцыйнага аддзяленняў раённай бальніцы ў Драгічыне, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. У1942 і ў 1943 накіраваны немцамі ў Варшаву па медыкаменты, частку з якіх потым перадаў партызанам. 3 2.5.1943 у партызанскай брыгадзе імя Молатава. Арганізаваў
санчасць і курсы санітараў. Пасля вызвалення — загадчык раённай бальніцы ў Іванаве, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Арыштаваны 14.12.1944 у Іванаве па адрасе: вул. Ленінская, д. 116. Пад следствам знаходзіўся ў Пінскай турме НКВД. Асуджаны 18.5.1945 за «дапамогу нямецкім акупантам» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены і рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.8—17.9.1945. Працаваў у Пінскай гарадской паліклініцы, загадчыкам Брадзіцкага сельскага ўрачэбнага ўчастка. 3 1954 і не
Буханенка В. Т. (1940 г.)
пазней чым да 1973 у тубдыспансерным аддзяленні Пінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Асабовая справа Б. № 2226-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
БЫХОЎСКАЯ (БЫХОВСКАЯ) Віхна Барысаўна [1901, мяст. Гарадзец Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў мінскай дзіцячай кансультацыі № 3. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 16.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Фабрыцыуса, д. 15, кв. 1. Асуджана 8.10.1938 асобай нарадай НКВД як «жонка ворага народа» да 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. № 29490-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
БЫЧКОЎСКАЯ (БЫЧКОВСКАЯ) Ядвіга Гаўрылаўна [1888, Курляндская губ. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў бальніцы імя Калініна ў Віцебску. Арыштавана 14.2.1931. Асуджана 4.7.1931 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.8.1964 трыбуналам БВА. Групавая справа Б. і інш. (усяго па ёй праходзіла больш за 50 чалавек, сярод якіх настаўнікі 14-й і 15-й віцебскіх польскіх школаў Абрамовіч Іван Гаўрылавіч, Бржэзоўская Алімпія Леанардаўна, Грушэцкая Ванда Баляславаўна, яе муж Грушэцкі Вацлаў Казіміравіч, Свінцінская Вікторыя Аляксандраўна, Сметанка Волыа Аляксандраўна, CapoKa Марыя Канстанцінаўна, Тот Іосіф Казіміравіч, Шэйка (Шайко) Галіна Ісакаўна (пра ўсіх падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), загадчыца Віцебскай польскай бібліятэкі Гофман Стэфанія Іосіфаўна (н. ў 1877 у дваранскай сям’і), каталіцкі святар Шукель Ігнацій Вікенцьевіч, сакратар касцёльнага камітэта Шадурская Вільгельміна Феліцыянаўна (1894), адвакат Левандоўскі Іван Рамуальдавіч (н. ў 1892 у АўстраВенгрыі), арганіст Віцебскага касцёла Карыпскі Генрых Іванавіч (1870), садавод Віцебскага гарадскога савета Есьман Станіслаў Уладзіміравіч (1896), яго жонка, Есьман Міхаліна Юр’еўна (1896), санітарка Глебка Юлія Антонаўна і інш.) № 12975-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БЯДРЫЦКІ (БЕДРНЦКІ/ІЙ) Аляксандр Паўлавіч [1897, мяст. Хоцін, Бесарабія, цяпер Украіна — ?], ветэрынарны фельчар. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Арыштаваны 30.4.1924. Асуджаны асобай нарадай АДПУ 5.9.1924 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» і «шпіянаж» да 2 гадоў прымусовага высялення ў Туруханскі край (Сібір). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваенным пракурорам Беларусі 31.8.1992.
Асабовая справа з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БЯЛЕВІЧ (БЕЛЕВЙЧ) Іосіф Пятровіч [1911, в. Лясіны Лепельскага (?) пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны санітар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваўу калгасе імя Леванеўскага. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 20.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.8.1989. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БЯЛІНСКІ (БЕЛННСКНЙ) Іосіф Адамавіч [1884, в. Бацянава Дрысенскага пав. Віцебскай губ. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў ва ўрачэбным пункце ў мяст. Росіца, цяпер Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Быўжанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 24.6.1938. Пад следствам знаходзіўся ў Полацкай турме НКВД. Асуджаны 15.5.1939 за «шпіянаж» да 7 гадоў ППК. 29.10.1939 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР датэрмінова вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № 5630-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
БЯЛЯЎСКІ (БЕЛЯВСКНЙ) Мікалай Піліпавіч [1897, в. Алексічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач ці фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у лячэбніцы ў мяст. Дзярэчын Зэльвенскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.4.1940 у роднай вёсцы. Асуджаны 19.7.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 11.9.1941 па амністыі для польскіх
грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.9.1989 пракурорам Гродзенскага абл. суда. Асабовая справа Б. № п-11327 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
БЯРЭЗІН (БЕРЕЗНН) Міхаіл Васілевіч [1902, Мінск — ?], ваенны ўрач 2 рангу. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у эвакуацыйным прыёмніку ў Туапсе Краснадарскага краю. 3 жонкай Кацярынай гадаваў сына Барыса (13 гадоў). Арыштаваны 22.11.1941. Асуджаны ваенным трыбуналам Чарнаморскага флота 26.1.1942 за «контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду паражэнцкага характару» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.11.1960. Асабовая справа Б. № 17851 -с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ВАВЕР (ВАВЕР) Лідзія Пятроўна [1911, мяст. Мсціж Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнка. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнтка 3-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 19.9.1937. Асуджана 25.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Вызвалена і рэабілітавана 15.3.1940 НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ВАВІЛА (ВАВНЛО) Кірыл Васілевіч [1887, в. Церахоўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у в. Ржаўка Слаўгарадскага р-на. Арыштаваны 29.4.1937. Асуджаны ваенным трыбуналам 16-га стралковага корпуса 13.8.1937 за «падрыхтоўку забойства старшыні сельсавета» да 6 гадоў ППК. Справа апратэставана. Пасля даследавання вызвалены і рэабілітаваны 25.8.1938 УДБ НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы.
3 В. па адной справе (№ 4070; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіла, вызвалена і рэабілітавана Вавіла Кацярына Іванаўна (н. ў 1888), жонка В. Далейшы лёс яе таксама невядомы.
ВАГНЕР Леў Барысавіч [1897, Магілёў — ?], урач. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Арыштаваны 10.6.1938 у Куйбышаве. Абвінавачваўся 31.1.1939 УНКВД Куйбышаўскай вобл. ў «шпіянажы». Справа спынена за недаказанасцю абвінавачання. Рэабілітаваны 18.10.1991.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...; Белая кнйга....
ВАГУЛЬКА (ВОГУЛЬКО) Павел Маркелавіч [1888, в. Гораны, цяпер Украіна — ?], ветэрынарны фельчар. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў у в. Мокрае Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 28.10.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 В. арыштаваны, праходзіў па адной справе (№ 4683-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), асуджаны і рэабілітаваны 21.11.1956 (судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) настаўнік школы ў в. Мокрае Пісарэнка Дзмітрый Лявонавіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...).
ВАЖЭЦКІ (ВАЖЕЦКНЙ) Казімір Казіміравіч [1908, в. Хабна Кіеўскай губ., Украіна — ?], зубны тэхнік. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў Браславе Віцебскай вобл. Быўжанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 27.12.1944 у в. Жвірына Браслаўскага р-на. Асуджаны 22.10.1946 за «дапамогу нямецкім акупантам» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 16.9.1954. Далейшы лёс невядомы.