• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ВАЛАСЕЦКІ (ВОЛОСЕЦКНЙ) Георгій Антонавіч [1901, мяст. Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў у Мінскім трэсце свінагадоўлі. Арыштаваны 15.4.1933 у Мінску па адрасе: Брылеўскі зав., д. 24а, кв. 2. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай
    шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 10 гадоў ГІПК. Вызвалены 16.1.1945. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны21.8.1956трыбуналам БВА. Групавая справа В. і інш. № 10333-с (па якой праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЛАХНОВІЧ (ВОЛОХНОВНЧ) Адам Сцяпанавіч [26.9.1884, в. Мінутычы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 9.12.1937, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у 5-м санітарным участку чыгуначнай ст. Мінск. Арыштаваны23.11.1937у Мінску па адрасе: вул. 11-га Ліпеня, д. 8, кв. 3. Асуджаны 29.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «антысавецкую агітацыю, накіраваную супраць партыі і ўрада», да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.8.1958 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа В. і інш. № 13191-сзахоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    3 В. праходзіў па адной справе, асуджаны, расстраляны і рэабілітаваны Шушкевіч Віктар Барысавіч.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВАЛАЧКОВІЧ (ВОЛОЧКОВНЧ) Сямён Іванавіч [1878, Мінск — ?], служачы. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Падчас арышту загадваў дэзінфекцыйным аддзелам Наркамата аховы здароўя БССР. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 2.9.1921. Асуджаны ЧК 23.9.1921 за «неданясенне» да 2 гадоў пазбаўлення волі. Зняволены ў мінскім працоўным лагеры. У канцы 1920-х гг. — урач-псіхіятр у Мінску. Далейшы лёс невядомы.
    3 В. па адной справе (№ 20479-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (6.8.1996 пракуратурай БВА): медсястра мінскага шпіталя Малчанава Сікліцынія Пятроўна, дырыжор Тэраўскі Уладзімір Васілевіч (н. 11 (23).11.1871), ягожонка, Надзея Прохараўна (н. 19.9.1878 у Мінску), акцёр Фальскі Усевалад Сцяпанавіч (1886 ці 1887), акцёр Галоўпалітасветы Кубар Уладзімір Мікалаевіч (1884), яго жонка, хатняя гаспадыня Кубар Надзея Акімаўна (1880), старшы механік Мінскага тэлеграфа Раманчык Герасім Іванавіч (1886), тэлеграфіст Бруевіч Міхаіл Фёдаравіч (25.10.1890), яго жонка, тэлеграфістка Бруевіч Ганна Паўлаўна (1896). Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 23.9.1921 У. Кубар і Г Бруевіч асуджаны да ВМП і 19.10.1921 расстраляны. С. Валачковіч, Н. Кубар, Г. Раманчык прыгавораны да 2 гадоў ППК. У Тэраўскі і У. Фальскі — да ВМП (заменена на 5 гадоў
    Валачковіч С. I. (першы злева) з групай урачоў-псіхіятраў (Мінск, 1929 г.)
    ППК) і этапаваны ў Смаленскі папраўчы дом. Н. Тэраўская асуджана да года зняволення ў Мінскім працоўным лагеры. Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...
    ВАЛАШКЕВІЧ (ВОЛОШКЕВНЧ) Георгій Прохаравіч [1915, Гродна — ?], навучэнец, сын Прохара Валашкевіча. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт медыцынскага ф-та БДУ. Арыштаваны 29.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Студэнцкая, д. 10, кв. 5. Асуджаны 23.2.1934 тройкай НКВД за «шпіянаж» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.5.1964 трыбуналам БВА. Групавая справа В. і інш. № 31445-с (усяго па ёй праходзіла больш за 100 чалавек; гл. арт.: Валашкевіч Прохар) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЛАШКЕВІЧ (ВОЛОШКЕВНЧ) Прохар Раманавіч [1880, мяст. Вызна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага р-на Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў в. Чаплічы Чырвонаслабадскога (цяпер Слуцкага) р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 28.10.1933. Асуджаны 24.2.1934 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.5.1964 трыбуналам БВА. Групавая справа В. і інш. № 31445-с (усяго па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх жонка В., хатняя гаспадыня Валашкевіч Агрыпіна Пракопаўна (1893, прыгаворана да 3 гадоў ППК), сын В., Валашкевіч Георгій, фельчар Кернажыцкі Васіль Сцяпанавіч, настаўнік Барцэвіч Фёдар Міхайлавіч (гл.: Рэпрэсаваныя...), нам. дырэктара Слуцкага леспрамгаса Платонаў Пётр Рыгоравіч (н. ў 1898), тэхнік-будаўнік Слуцкага гарадскога савета Цайко (Цейка) Васіль Якаўлевіч (1899), лесавод
    Старобінскага раённага выканаўчага камітэта Галюта Макар Васілевіч (1900, атрымаў вышэйшую адукацыю) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЛУЕВІЧ (ВОЛУЕВНЧ) Валяр’ян Карлавіч [1893, в. Зацішкі Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Куелі Свірскага (цяпер Мядзельскі) р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 13.12.1939. Асуджаны 13.7.1940 асобай нарадай НКВД як «агент польскай паліцыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа В. № 28823-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЛЬКО Адэлаіда Іванаўна [1921, мяст. Жлобін Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала медыцынскім статыстам у шпіталі ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Жыла з бацькам, маці і братам. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.5.1945 у Бабруйску паадрасе: вул. Фаршад-ручэйная (?), д. 18. Асуджана ваенным трыбуналам войскаў МВД Мінскай вобл. 25.5.1946 як «член «Саюза барацьбы супраць бальшавізму» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.3.1992 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа В. № 14903 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі В.
    ВАЛЬЧАК Станіслаў Францавіч [1889, Санкт-Пецярбург — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы № 2 у Баранавічах Брэсцкай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 25.5.1940 у Баранавічах па адрасе: вул. Гавера, д. 21. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 3.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.4.1989 УКДБ і пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа В. № 7993-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ВАРАБ’ЁЎ (ВОРОБЬЕВ) Анісім Мікалаевіч [1895, в. Папкоўка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 10.11.1937, Магілёў (?), турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённай нарыхтоўчай канторы. Быў жанаты. Арыштаваны 24.8.1937 у в. Папкоўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 20.10.1937 як «агент Польшчы» да ВМП. Расстраляны.
    3 В. па адной справе (№ 6306; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, асуджаны, расстраляны (16.11.1937) і рэабілітаваны (18.5.1959 трыбуналам БВА) пенсіянер Вараб’ёў Мітрафан Міхеевіч (н. ў 1863 у в. Папкоўка), верагодна, сваяк В.
    ВАРАБ’ЁЎ (ВОРОБЬЕВ) Васіль Аляксандравіч [1883, в. Трэгубцы Віцебскай губ., цяпер, верагодна, тэрыторыя Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — 20.8.1938, ГУЛАГ], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у 6-м санітарным р-не Зах. чыгункі ў Віцебску. Арыштаваны 24.7.1937. Асуджаны 9.8.1937 тройкай НКВД за «антысавец-
    кую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі лагер НКВД Новасібірскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 22.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. № 20333-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВАРАПАЙ (ВОРОПАЙ) Юльян Францавіч [1881, Магілёў — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Працаваў у мяст. Прапойск (цяпер райцэнтр Слаўгарад) Магілёўскай вобл. Арыштаваны 9.5.1932. Асуджаны 23.9.1932 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і «паклёп на савецкую ўладу» да 3 гадоў ссылкі з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1959 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа В. і інш. № 11818 (усяго па ёй праходзіла больш за 30 чалавек, сярод якіх настаўнікі: Дамарацкі Іосіф Яўціхавіч, Іваноў-Смаленскі Георгій Георгіевіч, Лысякоў Мікіта Сцяпанавіч, Лешчанка Аляксандр Іанікеевіч, Шышонак Аляксандр Пракопавіч (пра ўсіх падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...) і шэраг сялян-аднаасобнікаў) захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ВАРВАРУК Іван Емяльянавіч [1909, Гродна — ?], ветзрынарны ўрач. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Да арышту жыў у саўгасе «Новы» Каменскага р-на Тульскай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 21.11.1940 да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ВАРДАМАЦКІ (ВАРДОМАЦКНЙ) Кузьма Іванавіч [1907, в. Новае Рцішчава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 27.4.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Язерская, д. 20. Асу-
    джаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі лагер АДПУ Маскоўскай вобл. Вызвалены 4.3.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа В. і інш. № 10333-с (па ёй праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАРНАХАЎ (ВАРНАХОЎ) (ВАРНАХОВ) Мікіта Сафонавіч [1900, в. Кулькі Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], санітар. 3 сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Бальшавік» Полацкага р-на. Быўжанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 8.2.1938 у в. Домнікі таго ж р-на. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да эсэраўскай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай УНКВД Віцебскай вобл. у перыяд 28.1—17.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 11945-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.