• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ВЯРЫГА (ВЕРНГО) Андрэй Рычардавіч [1881, Сімферопаль, цяпер Украіна — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы пры чыгуначнай ст. Орша Віцебскай вобл. Арыштаваны 19.7.1933. Асуджаны 10.2.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВЯЧЭРСКІ (ВЕЧЕРСКНЙ) Павел Фядосавіч [1889, в. Дрымаўшчына Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў Лепелі Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.2.1934. Асуджаны 25.3.1934 калегіяй АДПУ за «шпіянаж на карысць Польшчы» да года ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАЙДУЧЭНЯ (ГАЙДУЧЕНЯ) Іван Іванавіч [1893, ? — 10.11.1937, Смаленск, НКВД], ветэрынарны ўрач. Збел. сям’і. Атрымаў сярэднюю або вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў на чыгуначнай ст. Смаленск. Арыштаваны 2.10.1937. У канцы 1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР да ВМЛ. Расстраляны.
    ГАЙМАНАЎ (ГАЙМАПАЎ) (ГАЙМАНОВ, ГАЙМАПОВ) Абрам Яўціхавіч [1888, в. Лужкі Магілёўскай губ. — 13.10.1938, Магілёў (?), турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у бальніцы ў Горках Магілёўскай губ. Удзельнік эсэраўскага паўстання 1918 г. Разведзены. Арыштаваны 30.8.1938 у Горках па адрасе: вул. Пралетарская, д. 25. Асуджаны 29.9.1938 тройкай НКВД як «агент Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.5.1989 пракурорам БВА. Асабовая справа Г. № 11307 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ГАЙСІНОВІЧ (ГАЙСННОВНЧ) Самуіл Ісакавіч [1896, в. Доўгае Мінскай губ. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў тэрапеўтычным аддзяленнем у бальніцы № 1 Мазыра, цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 2.12.1933 у Мазыры па адрасе: вул. Слуцкая, д. 34. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Г. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
    ГАЛАВАЧ (ГОЛОВАЧ) Яніна Іосіфаўна [16.4.1934, в. Бялундзі Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. (паводле інш. звестак, в. Дзяманты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) — 8.11.2002, Мінск], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў бальніцы ў в. Бердаўка Лідскага р-на. Арыштавана 18.4.1952 у роднай вёсцы. Асуджана УМДБ Гродзенскай вобл. як «член сям’і кулака» да спецпасялення з канфіскацыяй маёмасці. Выслана (верагодна, з сям’ёй) у Паўднёва-Казахстанскую вобл. Вызвалена 6.8.1956. Вярнулася на радзіму. Рэабілітавана 12.8.1993. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УУС Гродзенскага аблвыканкама (ф. 4, с. СО/2479г).
    ГАЛАСУЙ (ГОЛОСУЙ) Яўгенія Фёдараўна [1915, в. Храбрава Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — ?], санітарка. 3 сям’і бел. рабочага. Працавала на мясакамбінаце ў Глыбокім, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштавана 18.3.1940 у Глыбокім па адрасе: вул. Энгельса, д. 42, кв. 5. Асуджана 21.8.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 Г. арыштаваны, па адной справе (№ 10908-п; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства» і на той жа тэрмін, рэабілітаваны (26.4.1961 трыбуналам БВА) пільшчык дроў Глыбоцкай бальніцы Галасуй Фёдар Іванавіч (н. ў 1891), бацька Я. Галасуй, і хатняя гаспадыня Васілеўская Апасія (Анастасія) Фядосаўна (28.10.1912). Ф. Галасуй этапаваны ва Ухцінскі лагер НКВД Комі АССР і 29.8.1941 вызвалены па амністыі для польскіх грамадзян. А. Васілеўская этапавана ў Цемнікоўскі лагер і вызвалена ў сак. 1948. Далейшы лёс абаіх невядомы.
    ГАЛІМСКІ (ГАЛНМСКІ/ІЙ) Іван Іванавіч1 [1891, в. Барыскава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 5.2.1938, Полацк, турма НКВД], медыцынскі работнік. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў загадчыкам медыцынскага пункта ў в. Сакалішча Расонскага р-на. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 9.10.1937. Асуджаны 19.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент латвійскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 6826-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАЛКЕНЕ Яўгенія Канстанцінаўна [1910, маёнтак Канвелішкі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер вёска Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — ?], санітарка. 3 польскай сям’і. Асуджана 8.3.1941 у Вільнюсе як «член антысавецкай арганізацыі» да года ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ГАЛУБОВІЧ (ГОЛУБОВНЧ) Канстанцін Данілавіч [1901, в. Мервіны Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сям’і. Арыштаваны ў в. Заастроўе, цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай пры НКВД СССР да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    1 He блытаць з поўным цёзкам, калгаснікам Галімскім Іванам
    Іванавічам, які н. ў 1892 у в. Басманоўка Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 11.1.1933 у роднай вёсцы. Прыгавораны
    з братам Галімскім Ігнатам Іванавічам (н. ў 1893) і, верагодна, сваяком Галімскім Іосіфам Андрэевічам (1895) 5.4.1933 як «члены антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Дата і месца выканання прысуду невядомыя.
    ГАЛУБОВІЧ (ГОЛУБОВНЧ) Яўстафій Адамавіч [1885, в. Караваева Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Растокі Пухавіцкага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 6.2.1945. Асуджаны 8.6.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены 29.1.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.12.1993 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа Г. № 35714-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    6.8.1937 у в. Французская Грэбля Пухавіцкага р-на арыштаваны калгаснік калгаса «Шлях Леніна» Галубовіч Рыгор Адамавіч (н. ў 1882 у в. Караваева), брат Г. 22.9.1937 прыгавораны тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 1.10.1937 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 21.6.1958. Асабовая справа Г. № 11924-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ГАЛЫНЕЦ (ГОЛЫНЕЦ) Лука Рыгоравіч [1872, Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 6.3.1938, Барысаў, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага святара. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў на мясакамбінаце ў Барысаве Мінскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Савецкая, д. 47. Асуджаны 3.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССРза «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Памёр ад «грудной жабы».
    3 Г. праходзіў па адной справе (№ 11100-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны за тое ж «злачынства» да ВМП, рэабілітаваны (3 ці 31.12.1957 трыбуналам БВА) старшыня сельсавета в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Хадасевіч Аляксандр Пятровіч (н. 30.8.1903). Расстраляны 10.3.1938.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ГАМБАЛЕЎСКІ (ГОМБОЛЕВСКНЙ, ГОМБАЛЕВСКНЙ) Міхаіл Васілевіч [1904, мяст. Смаляны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў фельчарскую школу. Працаваў ветэрынарным фельчарам у Вяземскім лагеры НКВД. Быўжанаты. Арыштаваны 27.4.1938 на ст. Кашчэдкі Калінінскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 13.2.1940 як «удзельнік антысавецкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 25.9.1989. Асабовая справа Г захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    6.6.1937 у мяст. Смаляны арыштаваны садавод-агароднік Гамбалеўскі Васіль Мацвеевіч (н. ў 1875 у мяст. Смаляны), бацька М. Гамбалеўскага. 10.3.1938 лрыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП і 26.3.1938 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД.
    3 В. Гамбалеўскім арыштаваны, праходзілі ла адной справе (№ 8761-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (18.12.1959 Вярхоўным судом БССР) конюх калгаса «6 Условнй товаршца Сталнна» Гамбалеўскі Макар Мацвеевіч (н. ў 1896?), верагодна, брат ці сваяк В. Гамбалеўскага, садаводы вучэбнай гаспадаркі «Смаляны» Тыкалевіч (Такалевіч) Станіслаў Ульянавіч (н. ў 1899) і Цывінскі Сяргей Палікарпавіч (1913), яго брат, селянін-аднаасобнік Цывінскі Яўген Палікарпавіч (1917) і, верагодна, іх сваяк, студэнт 4-га курса Смалянскага тэхнікума (кірунак не вызначаны) Цывінскі Якаў Цярэнцьевіч (1916).
    ГАМОЛКА (ГОМОЛКО) Іван Канстанцінавіч [1895, в. Сядзіца Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у мяст. Вязынь Вілейскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштава-
    ны 25.5.1940. Асуджаны 11.12.1940 асобай нарадай НКВД як «канфідэнт польскай паліцыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.8.1989 пракуратурай БССР Асабовая справа Г. № 26611-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ГАНЧАР (ГОНЧАР) Лука Паўлавіч [1879, в. Дуброўнае Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?], ветэрынарны фельчар. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у в. Верхмень Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.3.1933. Асуджаны 29.7.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Г. № 25793-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.