• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ГАНЧАРОЎ (ГОНЧАРОВ) Васіль Карнілавіч [1888, в. Аўтушкава Суражскага (?) пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у бальніцы ў пас. Янавічы Суражскага (цяпер Віцебскі) р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 5.1.1938. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены і рэабілітаваны пастановай Суражскага раённага аддзела НКВД 4.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 6218-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАПАНЕНКА (ГАПОНЕНКО) Васіль Панкратавіч [1899, в. Шэмберава, цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 3.9.1937, Віцебск (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Служыў у 276-м стралковым палку 92-й стралковай дывізіі Прыморскай вобл. Далёкаўсходняга краю. Быўжанаты. Арыштаваны
    16.6.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2.9.1937 як «удзельнік ваенна-фашысцкай тэрарыстычнай, шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 8.10.1957. Асабовая справа Г. № 1260-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАПЕЕЎ (ГАПЕЕВ) Міхаіл Васілевіч [1879, в. Прыхабы Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваўу медыцынскім пункце ў в. Верамейкі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.2.1932. Асуджаны 23.7.1932 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Г. арыштаваны, па адной справе (№ 11176; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, прыгавораны і рэабілітаваны (16.1.1989 пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР) праваслаўны святар Казлоўскі Георгій Рыгоравіч (гл.: Рэпрэсаваныя...).
    ГАРАВЕЦ (ГОРОВЕЦ) Браніслаў Феліксавіч [1891, в. Рэпухава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 сям’і бел. рабочага. Працаваў на ветэрынарным участку ў в. Межава Аршанскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.12.1944. Асуджаны 22.12.1947 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Вяцкі лагер МУС Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.10.1956 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАРБ Эма Аляксандраўна [1897, Панявежыс Ковенскай губ., цяпер Літва — 9.11.1937, Віцебск, турма НКВД],
    медсястра. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскай інфекцыйнай бальніцы. Арыштавана 20.10.1937. Асуджана 20.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 13.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАРБАТКІН (ГОРБАТКНН)Яўсей Фаміч [1895, Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 22.9.1937, Віцебск (?), турма НКВД]. 3 яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту начальнік санітарнай часці 4-й брыгады ў пас. Сіцы Сучанскага р-на Далёкаўсходняга краю, член ВКП(б) (з 1931). Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 28.6.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.3.1937 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 25.6.1957. Асабовая справа Г. № 12749-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАРБАТОЎСКАЯ (ГОРБАТОВСКАЯ) Таццяна Васілеўна [1901, Брэст — ?], медсястра. 3 бел. мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў гарадской бальніцы ў Кобрыне Брэсцкай вобл. Арыштавана 6.11.1946у Кобрыне па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 36. Асуджана 17.3.1947 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 16.10.1991 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа Г. № 10448-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ГАРБАТОЎСКІ (ГОРБАТОВСКНЙ) Антон Лявонавіч [1894 —10.11.1937, НКВД], фельчар. Асуджаны асобай нарадай НКВД да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    ГАРБАЧОВА (ГОРБАЧЁВА) Марыя Цімафееўна [22.7.1910, в. Папаратнае Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], медсястра. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў псіхіятрычнай клініцы ў Мінску. Арыштавана 17.9.1937 у Мінску па адрасе: Тарасаўскі зав., д. 8. Абвінавачвалася ў «шпіёнскай дзейнасці». Вызвалена і рэабілітавана пастановай Чавускага раённага аддзела НКВД БССР 25.11.1937. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 5257 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ГАРБАЧОЎ (ГОРБАЧЕВ) Адольф Антонавіч [14.11.1889, в. Стрыжаняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Іўеўскай раённай бальніцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 8.4.1943. Асуджаны 24.7.1943 асобай нарадай НКВД за «здраду радзіме, службу ў нямецкай арміі і антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.9.1994 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-21269 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ГАРБУНОЎ (ГОРБУНОВ) Панфіл Васілевіч [1912, в. Шылава-Кур’я Заходнесібірскай губ., Расія — ?], навучэнец. 3 рускай сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 22.5.1937. Асуджаны 7.8.1937 тройкай НКВД
    за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ГАРДЗЕЕЎ (ГОРДЕЕВ) Іван Мікітавіч [1902, в. Екацярынаўка Смаленскай губ. — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў урачэбным участкам у в. Хутар Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. У пачатку 2-й сусветнай вайны ў Чырвонай Арміі. У чэрв. 1941 трапіў у палон. Арыштаваны 25.10.1945. Асуджаны 4.3.1946 за тое, што ў «перыяд акупацыі працаваў у немцаў», да 15 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 18.6.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.1.1957 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Г. № 10198-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ГАРДЗЕЙ (ГОРДЕЙ) Сільвестр Юр’евіч [14.9.1894, в. Шкленск Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 25.4.1938, Мінск, турма НКВД], педагог. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Правіянцкая (?), д. 10/19, кв. 1. Асуджаны 29.3.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» і за «збор шпіёнскіх звестак і падрыхтоўку дыверсій» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.12.1957 трыбуналам БВА. Верагодна, у гэты ж час сваякі Г. атрымалі ад дзяржаўных структур звесткі, што ён памёр 20.6.1943 ад атэрасклерозу. Асабовая справа Г. № 11183-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    18.6.1948 у Мінску па адрасе: Цнянскі зав., д. 10, кв. 1 арыштавана студэнтка 4 курса Мінскага педагагічнага інстытута Гардзей Нінель Сільвестраўна (н. ў 1925 у Мінску), верагодна, дачка Г. 30.10.1948 асобай нарадай МДБ прыгаворана за «выдаванне сакрэтных звестак» да 3 гадоў ППК і этапавана ў Волжскі лагер МДБ Яраслаўскай вобл. (ст. Пераборы). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 15.6.1992. Яе асабовая справа № 34410-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ГАРДЗЮК (ГОРДЮК) Барыс Аляксандравіч [1915, мяст. Гатчына Санкт-Пецярбургскай губ. — ?], урач. 3 сям'і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў дзіцячай кансультацыяй у Лапах Беластоцкага пав., Польшча. Быў жанаты, меў на ўтрыманні трох чалавек. Арыштаваны 12.6.1940. Асуджаны 12.5.1941 асобай нарадай НКВД за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Г. па адной справе (№ п-13232; захоўваецца ў архіве УКДБ па Гродзенскай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства» і рэабілітаваны (29.12.1990 пракурорам Гродзенскай вобл.) счэпшчык чыгуначнай ст. Лапы Бакун Пётр Вікенцьевіч (н. ў 1909), слесар Лапскай майстэрні Гадлеўскі Станіслаў Францавіч (1921), сяляне-аднаасобнікі Гансоўскі Іван Францавіч (1918) і Лапінскі Казімір Феліксавіч (1919), кравец Лянчыцкі Канстанцін Юзэфавіч (1921), бухгалтары Кавальскі Франц Іванавіч (1911) і Трашчынскі Ігнат Карлавіч (1916), электразваршчык Камарэк Мар’ян Аляксандравіч (1919), лакіроўшчык Лапскага рамонтнага завода Кратовіч Станіслаў Мечыслававіч (1914), фрэзероўшчыкчыгуначнай ст. Лапы Ражкоўскі Яўген Віктаравіч (1922), слесар чыгуначнай ст. Лапы РатайчыкЗігмунд Войцэхавіч (1918), дарожны майстар Сват Зігмунд Казіміравіч (1916), беспрацоўныя Ма-
    цяшка Генрых Войцэхавіч (1921), Камар Франц Антонавіч (1910), Рыжоў Мікалай Іванавіч (1909). Далейшы іх лёс невядомы.
    ГАРОДНІКАЎ (ГОРОДННКОВ) Якаў Паўлавіч [1883, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], фельчар. 3 рускай мяшчанскай сям’і. Арыштаваны 27.3.1942 у с. Танрыкулава Альменеўскага р-на Чалябінскай вобл., Расія. Асуджаны 7.7.1942 Чалябінскім абл. судом за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.2.1992 Курганскай абл. пракуратурай.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ГАРФУНКЕЛЬ (ГОРФУНКЕЛЬ) Раман Іосіфавіч [1889, мяст. Коханава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў галоўным урачом у мінскай бальніцы № 3. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 18.12.1933 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 34, кв. 1. Асуджаны 22.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
    3 Г. праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.