• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ВАРФАЛАМЕЕЎ (ВАРФОЛОМЕЕВ) Платон Пятровіч [1888, в. Горлава Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 7.5.1940, Чэрвень Мінскай вобл., турма НКВД]. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Загадваў медыцынскім пунктам у в. Зарэчча Плешчаніцкага (цяпер Лагойскі) р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 4.10.1939. Пад следствам знаходзіўся ў Чэрвеньскай турме НКВД. Асуджаны 14.5.1940 асобай нарадай НКВД за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. № 29853-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАСІЛЕВІЧ (ВАСНЛЕВНЧ) Усціння Цімафееўна [1899, в. Нікольская, цяпер Саланянскі р-н Днепрапятроўскай вобл., Украіна — ?], санітарка. 3 украінскай сялянскай сям’і. Працавала на Мінскім заводзе стандартных дамоў. Была замужам. Арыштавана 29.6.1932 у Мінску па адрасе: вул. Прасянская (?), д. 69, кв. 1. Асуджана тройкай НК АДПУ па БВА 23.9.1932 за «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 7.5.1992. Асабовая справа В. № 33132-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАСІЛЕЎСКІ (ВАСНЛЕВСКНЙ) Аляксей Паўлавіч [1905, в. Лазавікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 26.4.1938, Магілёў (?), турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў Касцюковічах Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 18.1.1938. Асуджаны 25.3.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.12.1961 трыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 7562-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ВАСІЛЕЎСКІ (ВАСЙЛЕВСКНЙ) Мечыслаў Іванавіч [1912, Беласток, цяпер Польшча — ?], урач. 3 сям'і польскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў урачэбным участкам у в. Ліпнішкі Іўеўскага р-на Маладзечанскай (цяпер Гродзенскай) вобл. Жыў з бацькам, маці, трыма братамі, сястрой. Арыштаваны 28.3.1945. Асуджаны за «прыналежнасцьда антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі “АК”». Вызвалены і рэабілітаваны УНКГБ Маладзечанскай вобл. у перыяд 17.10—24.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № п-1519 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВАСІЛЕЎСКІ (ВАСНЛЕВСКНЙ) Міхаіл Адамавіч [1892 ці 1893, в. Гарадок-Возера Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю ветэрынарную адукацыю. Працаваў фельчарам у фельчарскім пункце ў в. Гарадок Бабруйскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 2.2.1930. Асуджаны 15.4.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую прапаганду» да 6 месяцаў ППК. Пасля вызвалення атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў урачом-хірургам у раённай бальніцы ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 22.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Вызвалены і рэабілітаваны 19.9.1945 пастановай следчага аддзела УНКДБ Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 473-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Па першай справе (№ 12766; захоўваецца тамсама) рэабілітаваны 16.1.1989 Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР.
    ВАСІЛ ЬЕВА (ВАСНЛЬЕВА) Антаніна Уладзіміраўна [1918, в. Галаўкова, цяпер Смаленскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі ў Зэльве Гродзенскай вобл. Жыла з маці і сынам Уладзімірам (н. ў 1944). Арыштавана і асуджана асобай нарадай пры МУС СССР 1.4.1946 як «член сям’і здрадніка радзімы» да 5 гадоў ППК. Выслана з сынам у Краснаярскі край АССР. Далейшы лёс невядомы.
    3 В. арыштавана, праходзіла па адной справе (№ п-21346; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.), асуджана за тое ж «злачынства» і на той жа тэрмін, рэабілітавана (30.9.1994 пракурорам Гродзенскай вобл.) хатняя гаспадыня Васільева Аляксандра Іванаўна (н. ў 1889 у Расіі), верагодна, маці В. Далейшы лёс яе таксама невядомы.
    ВАСЮТОВІЧ (ВАСЮТОВНЧ) Уладзімір Васілевіч [1896, Віцебск — ?], ветэрынарны работнік. 3 сям’і бел. рабочага. Удзельнік грамадзянскай вайны. Перад арыштам працаваў загадчыкам гаспадаркі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.11.1930 у Віцебску па адрасе: вул. Ветэрынарная, д. 1. Асуджаны 26.1.1931 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.7.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    Верагодна, была рэпрэсавана і жонка В.
    ВАСЮТОЧКІН (ВАСЮТОЧКНН) Сяргей Міхайлавіч [1899, Санкт-Пецярбург — ?], урач. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў нам. начальніка Смаленскай акруговай санітарна-эпідэміялагічнай лабараторыі. Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 2.1.1938 у Смаленску па адрасе: вул. Красназнамённая, д. 26, кв. 16. Вызвалены і рэабілітаваны Ваенным трыбуналам БВА 3.4.1939. Далейшы лёс невядомы.
    3 Б. па адной справе (№ 8301-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіў, вызвалены і рэабілітаваны ўрач Белянкоў Якаў Ігнатавіч.
    ВАШКЕВІЧ (ВАШКЕВНЧ) Канстанцін Восіпавіч [1896, мяст. Сялец Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 13.4.1938, Мінск, турма НКВД], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Служыў у РСЧА (1918—22). Уступіў у ВКП(б). Перад арыштам студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 8.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінградская, д. 6, кв. 17. Асуджаны 29.3.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны
    12.6.1958 трыбуналам БВА. Верагодна, у гэты ж час сваякі В. атрымалі ад дзяржаўных структур звесткі, што В. памёр 11.11.1943 ад перытаніту. Асабовая справа В. № 11853-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВАШКЕВІЧ (ВАШКЕВНЧ) Уладзімір Макаравіч [1890, в. Стайкі Мінскага пав., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 11.1.1938, Віцебск, турма НКВД], ветэрынарны санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, служыў у царскай арміі (1914—16), РСЧА(1919—21). Перад арыштам працаваў у калгасе імя 1-га Мая. Быў жанаты, меўдзіця. Арыштаваны 28.10.1937. Асуджаны 11.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член ПАВ» за «ўдзел у контррэвалюцыйнай рабоце» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.8.1958 трыбуналам БВА. Групавая справа В. і інш. № 12294-с (усяго па ёй праходзіла больш за 15 рабочых і сялян Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) р-на захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВЕВЕЛЬ Норберт Фаміч [1.6.1893, в. Свідэршчына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Скончыў Беларускі медыцынскі інстытут1 (снеж. 1930), хірургічны цыкл курсаў Дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў імя У. Леніна ў Казані (1932). Перад арыштам працаваў загадчы-
    ’ 3 30.10.1921 — медыцынскі ф-т БДУ. У 1925 — першы выпуск (21 урач). 3 1930 на базе ф-та арганізаваны Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут. 3 кастр. 1943 праца інстытута аднавілася ў Яраслаўлі, Расія. 3 1944 — Беларускі (Мінскі) медыцынскі інстытут. Цяпер Беларускі дзяржаўны медыцынскі ун-т — вядучая вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Беларусі.
    Вевель Н. Ф. (1930 г.)
    кам радзільнага дома ў Барысаве, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты, паводле некаторых звестак, меў сыноў Іосіфа і Мечыслава.
    Арыштаваны 23.12.1937. Асуджаны 1.4.1938 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць польскіх разведвальных органаў» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёка-Усходні лагер НКВД (бухта Нагаева). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 11323-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВЕЙС (ВЕЙС) Эрнест Эрнеставіч [1880, мяст. Нароўля Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], ветэрынарны фельчар. 3 латышскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Азямлянскім, Перакальскім с/с. Быў жанаты. Арыштаваны 25.12.1937 на хут. Залессе Глускага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны за «шпіянаж, падрыўную працу» і «антысавецкую агітацыю». Этапаваны ў Мазыр. Вызвалены 5.6.1939. Рэабілітаваны 4.6.1939 пастановай судовай калегіі Палескага абласнога суда. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 8056-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі В.
    ВЕНГЖЫНОЎСКІ (ВЕНГЖЙНОВСКНЙ) Баляслаў Марцінавіч [1901, в. Багуславіца Пятроўскага пав. (?) — ?], ваенны ўрач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую
    Выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў перапынку паміж заняткамі па дзіцячых хваробах (крас. 1930). У другім радзе першы злева — Вевель Н. Ф. У цэнтры — прафесар Б. Лявонаў і асістэнт А. Воўшына
    медыцынскую адукацыю. Служыў у батальёне Польскай арміі «КОП» (?) у Глыбокім Віцебскай вобл. Перад арыштам — без пэўных заняткаў. Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 15.12.1939. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 4.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. У кастр. 1941 атрымаў пасведчанне на права свабоднага пражывання ў Паўладарскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВЕРАКСА (ВЕРАКСО) Мікалай Герардавіч [1884, Мазыр Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], урач. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у магістраце Гродна. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 5.10.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 як«удзельнікконтррэвалюцыйнай партыі «ОЗОН» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 30.8.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 12.5.1989. Асабовая справа В. № п-9358 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.