• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    БУЛАЙ Дзмітрый Іванавіч [1898, Магілёў — ?], памочнік ветэрынарнага фельчара. Да арышту працаваў у Магілёўскай ветэрынарнайлячэбніцы. Быўжанаты.Арыштаваны 10.8.1938. Абвінавачваўся ў «шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці». Вызвалены і рэабілітаваны 4.1.1939 пастановай УНКВД Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
    3 Б. арыштаваны, праходзілі па адной справе (№ 3213; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.), вызвалены і рэабілітаваны загадчык Магілёўскай ветэрынарнай лячэбніцы Гурэвіч Барыс Рафалавіч і начальнік сектара Магілёўскага абл. аддзела нарыхтовак Муха Васіль Лаўрэнавіч (н. ў 1889). Далейшы лёс іх таксама невядомы.
    9.1.1921 у Магілёве арыштаваны афіцэр царскай арміі (да 10.12.1917) Булай Іван Ільіч (н. ў 1872 у Магілёвеўбел. мяшчанскай сям'і; атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю), верагодна, бацька цісваякБ. 19.1.1921 асуджаны тройкай ЧК як «вораг працоўных» да ВМП. Звестак аб выкананні прысуду няма. Рэабілітаваны пастановай Вярхоўнага Савета БССР 6.6.1991. Асабовая справа Б. № 15010 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай (?) вобл.
    БУЛАНЧЫКАЎ (БУЛАНЧНКОВ) Лявон Мацвеевіч [1907, в. Багданава Віцебскай губ. — 14.3.1943, ГУЛАГ], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Полацкай зямельнай управе. Быў жанаты, меўтроедзяцей. Арыштаваны 18.12.1942. Асуджаны 7.4.1943 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Загінуў на этапе. Рэабілітаваны 7.5.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Б. № 22000-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    БУЛЫГІН (БУЛЫГНН) Лука Мікалаевіч [2.2.1890, в. Палянічыцы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 25.9.1938, Мінск, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у дарожна-будаўнічым упраўленні № 4 Ушасдара НКВД БССР. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 26.4.1938 у в. Воўчкавічы Мінскага р-на. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць польскіх разведвальных органаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.1.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 9919-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    БУЛЬБА Аляксандр Фёдаравіч [1888, в. Полькавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.11.1938, Магілёў (?), турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у раённай ветэрынарнай лячэбніцы ў в. Старцы (з 1935 Кіраўск). Быў жанаты. Арыштаваны 28.6.1938. Асуджаны 29.9.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.4.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 3887 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    БУРАНКОЎ (БУРЕНКОВ) Рыгор Нікіфаравіч [1885, в. Рудзіцы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 2.1.1938, Магілёў (?), турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Камена-Лоеўскім медыцынскім пункце ў в. Лотва Шклоўскага р-на. Арыштаваны 30.10.1937. Асуджаны 17.11.1937 як «агент антысавецкай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.12.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Б. № 3222 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    БУРАЧЭЎСКІ (БУРАЧЕВСКНЙ) Павел Паўлавіч [20.9 (2.10).1898, в. Даманава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР, муж Ксеніі Бурачэўскай і бацька Тамары Бурачэўскай. 3 бел. сялянскай сям’і. 313 гадоў летам пасвіў жывёлу, а зімой працаваў на чыгунцы і лесараспрацоўках. 3 1915 працаваў на Петраградскім чыгуначным вакзале, паралельна каля 2,5 гадоў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах. У 1916—17 удзельнічаў у забастоўках, дэманстрацыях, ліпеньскіх і кастрычніцкіх падзеях 1917, выконваў даручэнні бальшавіцкай партыі. Са снеж. 1917 справавод Петраградскага камісарыята па ліквідацыі судовых органаў, потым — у натарыяльным архіве Петраградскага акруговага
    суда. 3 ліст. 1918 на Зах. фронце. Пасля адступлення войскаў кайзераўскай Германіі інструктар-арганізатар па аднаўленні савецкай улады ў Полацкім, Ашмянскім і Вілейскім пав. 3 крас. 1919 агітатар палітаддзела Беларуска-Літоўскай арміі, камісар чырвонаармейскага атрада, накіраванага ў Вілейскі пав. для падаўлення контррэвалюцыйнага паўстання. 3 чэрв. 1919 камісар 145-га палка 17-й стралковай дывізіі РСЧА. Удзельнічаў у баях супраць польскай арміі, у ліп. 1919 захоплены ў палон. Прыгавораны да расстрэлу, але здолеў уцячы з турмы. Быў на нелегальным становішчы ў Маладзечне, Мінску. Устанавіў сувязь з агентурным аддзелам палітупраўлення Зах. фронту. У крас. 1920 у партызанскім атрадзе ў Ігуменскім пав., які дзейнічаў супраць палякаў, затым на падпольнай рабоце за лініяй фронту, на акупаванай тэрыторыі. 3 верас. 1920 на партыйнай і савецкай рабоце ў Ігуменскім пав. (цяпер Чэрвеньскі раён), у кааператыўных органах у Пухавічах, Мар’інай Горцы, цяпер Мінскай вобл. У сак. 1924 у Полацкім акруговым спажыўсаюзе, потым старшыня Барысаўскага акрспажыўсаюза, у Белкаапсаюзе ў Мінску, у спажывецкай кааперацыі ў Оршы і Магілёве. 3 1932 у ЦК КП(б)Б, загадчык сектара (аддзела) рабочага забеспячэння. 3 1933 у Дрысе сакратар райкама партыі, з лют. 1935 першы сакратар Дрысенскага РК КП(б)Б. Неўзабаве пераведзены ў ЦК Кампартыі Беларусі, прызначаны загадчыкам аддзела савецкага гандлю. 3 лют. 1936 наркам аховы здароўя БССР. Арыштаваны 26.7.1937. У сувязі з арыштам выключаны з ЦК КП(б) Беларусі і з КП(б)Б. Асуджаны 24.11.1937 тройкай НКВД «як член права-трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў Наркамаце аховы здароўя БССР», да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 10727-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 2/52, кв. 29 арыштавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей Бурачэўская Ксенія Львоўна (н. 14.10.1904 у Ігумене Мінскай
    губ., цяпер райцэнтр Чэрвень Мінскай вобл., у сям’і службоўца), жонка Паўла Бурачэўскага і маці Тамары Бурачэўскай. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «жонка прыгаворанага да ВМП здрадніка радзімы і Bo­para народа, былога наркама аховы здароўя БССР» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў ліст. 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 19.6.1956. Асабовая справа Б. № 6663-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    8.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 48/4 (дзіцячы прыёмнік)
    Бурачэўскі П. П.
    Сярэдзіна 1930-х гг.
    арыштавана вучаніца 8 класа вячэрняй школы Бурачэўская Тамара ГІаўлаўна (н. 21.12.1921 у Ігумене), дачка Паўла і Ксеніі Бурачэўскіх. 16.5.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і здрадніка радзімы і ворага народа, былога наркама аховы здароўя БССР» і за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР (ст. Поцьма). Вызвалена 30.12.1939. Рэабілітавана. Асабовая справа Б. № 6170-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...
    БУРБА (БУРБО) Варвара Фамінічна [1867, хут. Міхалішкі Панявежскага пав. Ковенскай губ. — 10.3.1939, Мінск, турма НКВД], акуліст. 3 літоўскай сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў амбулаторыі ў Полацку, цяпер Віцебскай вобл. Уступіла ў ВКП(б). Арыштавана
    3.8.1938. Абвінавачвалася ў «шпіянажы на карысць літоўскай разведкі». Загінула ўзняволенні (параліч сэрца). Пастановай НКВД БССР 11.5.1939 асабовая справа Б. (№ 13379-п; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена з-за смерці. 10.11.1966 пастановай УКДБ Віцебскай вобл. справа спынена з-за адсутнасці складу злачынства.
    БУРДЗІНСКІ (БУРДЗННСКНЙ) Мар’ян Пятровіч [1892, Варшава — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў аптэкай у мяст. Шарашова, цяпер Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Быўжанаты, меўтрое дзяцей. Арыштаваны 12.12.1944. Асуджаны 21.11.1945 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.6.1992 УКДБ і лракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 10906-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    17.3.1940 у Брэсце па адрасе: вул. Карла Маркса, д. 3, кв. 2 арыштаваны вучань СШ № 21 Бурдзінскі Багуслаў Мар’янавіч (н. ў 1921), сын Б. 19.11.1940 асобай нарадай НКВД прыгавораны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены па амністыі для польскіх грамадзян 15.9.1941. Далейшы лёс невядомы.
    3 Б. Бурдзінскім праходзілі па адной справе (№ 9291-с; захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.), асуджаны за тое ж «злачынства», этапаваны ў лагер, вызвалены і рэабілітаваны (24.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл.) вучні 21-й брэсцкай школы: Давыд Георгій Уладзіслававіч (н. ў 1922), Жулькевіч Тадэвуш Тадэвушавіч (1922), Паўлік Кшыштаф Станіслававіч (1922), Пятроўскі Іосіф Іванавіч (1922). Далейшы іх лёс таксама невядомы.
    БУСЕЛЬ (БУССЕЛЬ) Іосіф Айзікавіч [1906, Мінск — 27.10.1942], медыцынскі работнік. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Жыў у Сталінскім р-не г. Молатава (Перм) з маці Ганнай і сёстрамі Славай і Раісай. Мабілізаваны 23.6.1941. Служыў начальнікам санітарнай службы ў 10-м памежным палку Чырвонай Арміі. Арыштаваны 17.6.1942. Асуджаны ваенным трыбуналам НКВД-3 аховы тылу Волхаўскага фронту 27.9.1942 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй уласнай маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам Ленінградскай ВА 6.10.1988. Асабовая справа Б. № 20978-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    БУТАР (БУТОР) Іван Сямёнавіч [1882, мяст. Смалявічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 14.3.1938, Мінск, турма НКВД], санітар. 3 сям’і бел. рабочага. Працаваў у паліклініцы пры чыгуначнай ст. Орша Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 25.1.1938. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.10.1960 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 10556-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.