• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    3 В. праходзілі па адной справе (№ 19895-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), асуджаны на той жа тэрмін і рэабілітаваны (13.6.1989 Вярхоўным судом БССР) сяляне-аднаасобнікі: Баневіч Станіслаў Кандратавіч (н. ў 1905), бацька пяці дзяцей Бейнаровіч Мечыслаў Адольфавіч (1899), бацька трох дзяцей Брылінскі Казімір Казіміравіч (1892), бацька трох дзяцей Скарупа Адольф Мікалаевіч (1897), бацька пяці дзяцей Угаранка Вікенцій Варфаламеевіч (1885), бацька трох дзяцей Шумскі Іван Міхайлавіч (1893). М. Бейнаровіч загінуў у адным з лагераў МДБ Кемераўскай вобл. 16.6.1948, В. Угаранка — 8.8.1947.
    С. Баневіч, К. Брылінскі, А. Скарупа, I. Шумскі вызвалены ў 1954. Далейшы іх лёс невядомы.
    ВАЗНЯК (ВОЗНЯК) Ірына Эдмундаўна [20.10.1895, Варшава — 21.3.1938, Віцебск (?), турма НКВД], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскай інфекцыйнай бальніцы. Была замужам. Арыштавана 17.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. 6-я Чырвонабрыгадная, д. 13. Асуджана 26.2.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 29.9.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВАЙСМАН Альвіда Фёдараўна [22.9.1901, Стакгольм, Швецыя —15.11.1937, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 сям’і латышскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Мінскай псіхіятрычнай бальніцы. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 9.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 17, кв. 4. Асуджана 21.10.1937 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 10 гадоў ППК. Закатавана ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. № 26914-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЙТАТОВІЧ (ВОЙТАТОВНЧ) Міхаіл Іванавіч [1888, Магільніцы (Mogielnica) Варшаўскай губ., Польшча — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў старшым ветэрынарным урачом Гродзенскай вобл. Быўжанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 17.2.1945 у Гродне. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім карным органам, сувязі з гестапа, захоўванні
    антысавецкіх дакументаў». Вызвалены і рэабілітаваны Ваенным трыбуналам войскаў НКВД Гродзенскай вобл. у перыяд 27.7—24.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № п-369 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВАЙТКО (ВОЙТКО) Емяльян Якімавіч [1893, в. Заазер’е Ігуменскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 25.10.1937, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. ПрацаваўуДукорскім ветэрынарным пункце. Быў жанаты, меў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 9.9.1937у роднай вёсцы. Асуджаны 18.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «членства ў контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    3 В. па адной справе (№ 21023-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (10.1.1989 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) сяляне-аднаасобнікі: бацька дваіх дзяцей Вальковіч Піліп Іванавіч (н. ў 1896), бацька шасцярых дзяцей Вайтко (Войтка) Андрэй Андрэевіч (1903), бацька пяцярых дзяцей Кукарэка Андрэй Цітавіч (1893), вартаўнік Мінскага цэнтральнага паштамта, бацька чатырох дзяцей Клюйко Васіль Сцяпанавіч (1896), яго брат калгаснік калгаса «Трактарыст», бацька васьмі дзяцей Клюйко Гаўрыіл Сцяпанавіч (1887), калгаснікі калгаса «Барацьба» Коўзель Арцём Арцёмавіч (1896) і Шымановіч Герасім Адамавіч (1866), калгаснік калгаса «Савецкая Беларусь», бацька чатырох дзяцей Людчык Іван Канстанцінавіч (1895), калгаснік калгаса «1-е Жніўня», бацька трох дзяцей Сачок (Сачак) Іван Сцяпанавіч (1895), настаўнік Чахоўскі Уладзімір Фёдаравіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), калгаснік калгаса «Трактарыст», бацька трох дзяцей Юркевіч Фёдар Аляксеевіч-(1896).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    С. Баневіч, К. Брылінскі, А. Скарупа, I. Шумскі вызвалены ў 1954. Далейшы іх лёс невядомы.
    ВАЗНЯК (ВОЗНЯК) Ірына Эдмундаўна [20.10.1895, Варшава — 21.3.1938, Віцебск (?), турма НКВД], медсястра. 3 сям’і польскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Віцебскай інфекцыйнай бальніцы. Была замужам. Арыштавана 17.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. 6-я Чырвонабрыгадная, д. 13. Асуджана 26.2.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 29.9.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВАЙСМАН Альвіда Фёдараўна [22.9.1901, Стакгольм, Швецыя —15.11.1937, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 сям’і латышскага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Мінскай псіхіятрычнай бальніцы. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 9.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 17, кв. 4. Асуджана 21.10.1937 асобай нарадай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 10 гадоў ППК. Закатавана ў Мінскай унутранай турме НКВД. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. № 26914-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЙТАТОВІЧ (ВОЙТАТОВНЧ) Міхаіл Іванавіч [1888, Магільніцы (Mogielnica) Варшаўскай губ., Польшча — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сям’і. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў старшым ветэрынарным урачом Гродзенскай вобл. Быўжанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 17.2.1945 у Гродне. Абвінавачваўся ў «дапамозе нямецкім карным органам, сувязі з гестапа, захоўванні
    антысавецкіх дакументаў». Вызвалены і рэабілітаваны Ваенным трыбуналам войскаў НКВД Гродзенскай вобл. у лерыяд 27.7—24.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № п-369 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВАЙТКО (ВОЙТКО) Емяльян Якімавіч [1893, в. Заазер’е Ігуменскага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 25.10.1937, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваўу Дукорскім ветэрынарным пункце. Быў жанаты, меў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 9.9.1937 у роднай вёсцы. Асуджаны 18.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «членства ў контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны.
    3 В. па адной справе (№ 21023-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны і рэабілітаваны (10.1.1989 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР) сяляне-аднаасобнікі: бацька дваіх дзяцей Вальковіч Піліп Іванавіч (н. ў 1896), бацька шасцярых дзяцей Вайтко (Войтка) Андрэй Андрэевіч (1903), бацька пяцярых дзяцей Кукарэка Андрэй Цітавіч (1893), вартаўнік Мінскага цэнтральнага паштамта, бацька чатырох дзяцей Клюйко Васіль Сцяпанавіч (1896), яго брат калгаснік калгаса «Трактарыст», бацька васьмі дзяцей Клюйко Гаўрыіл Сцяпанавіч (1887), калгаснікі калгаса «Барацьба» Коўзель Арцём Арцёмавіч (1896) і Шымановіч Герасім Адамавіч (1866), калгаснік калгаса «Савецкая Беларусь», бацька чатырох дзяцей Людчык Іван Канстанцінавіч (1895), калгаснік калгаса «1-е Жніўня», бацька трох дзяцей Сачок (Сачак) Іван Сцяпанавіч (1895), настаўнік Чахоўскі Уладзімір Фёдаравіч (падрабязней гл.: Рэпрэсаваныя...), калгаснік калгаса «Трактарыст», бацька трох дзяцей Юркевіч Фёдар Аляксеевіч,(1896).
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВАЙЦЭХОВІЧ (ВОЙЦЕХОВНЧ) Вікенцій Вікенцьевіч [1897, в. Мігдаловічы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 8.8.1938], ветэрынарны фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у сапёрным эскадроне 7-й кавалерыйскай дывізіі ў Мінску. Быў жанаты. Арыштаваны 7.7.1937 у гарадку сапёрнага эскадрона. Асуджаны 14.1.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Паводле адных звестак, этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю, дзе і загінуў. Паводле іншых, памёр у Мінскай унутранай турме НКВД ад паралічу сэрца. Рэабілітаваны 19.12.1958 пленумам Вярхоўнага суда СССР.
    3 В. праходзіў па адной справе (№ 13968-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) фельчар Чумак Іосіф Піліпавіч.
    ВАЙЦЭХОЎСКІ (ВОЙЦЕХОВСКНЙ) Аляксандр Карлавіч [1893, Рыга — 10.2.1938, Мінск, турма НКВД], медыцынскі работнік. 3 сям’і латышскага рабочага. Да арышту загадчык гаспадаркі бальніцы ў в. Ветранка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 16.12.1937 у в. 2-я Грудзінаўка Быхаўскага р-на. Асуджаны 10.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР за «здраду радзіме» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 7.5.1971 трыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 9455 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ВАЛАДАРСКАЯ (ВОЛОДАРСКАЯ) Лізавета Лаўрэнаўна [1915, Магілёў — ?], акушэрка. 3 сям’і бел. рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў раённай бальніцы ў Лагойску Мінскай вобл. Была замужам, мела дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 26.12.1944. Асуджана 27.6.1946 асобай нарадай НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс не-
    вядомы. Рэабілітавана 20.8.1992 пракуратурай РБ. Асабовая справа В. № 34574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЛАДЗЬКО (ВОЛОДЬКО) Міхаіл Фёдаравіч [30.3.1898, мяст. Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам гаспадаркі ў Старобінскай раённай бальніцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 3.11.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1958 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа В. № 13143-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВАЛАСАЧ (ВОЛОСАЧ) Валянцін Якаўлевіч [1893, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], медыцынскі работнік. 3 сям’і бел. мешчаніна. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Да арышту служачы Віцебскага ваеннага шпіталя. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 7.5.1933 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Вызвалены датэрмінова пастановай калегіі АДПУ 4.1.1934. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.6.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.