• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі  Леанід Маракоў

    Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 904с.
    Мінск 2010
    172.72 МБ
    ВЕРАМЕЙ (ВЕРЕМЕЙ) Іосіф Казіміравіч [6.2.1886, в. Гайна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. (вёска не існуе) — 9.2.1937, Барысаў, турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункце ў роднай вёсцы. Быўжанаты. Арыштаваны 28.10.1937. Асуджаны 17.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. № 25707-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Верагодна, рэпрэсавана і жонка В.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВЕРАМЕЙ (ВЕРЕМЕЙ) Юлія Кандратаўна [1900, в. Павальцы (?) Віленскай губ. — 15.5.1938, Мінск, турма НКВД], медсястра. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў мінскіх СШ № 15 і № 45. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана ў канцы 1937 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткінская, д. 8а. Асуджана 12.4.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж», як «жонка польскага агента» і за «тое, што ў 1924 г. нелегальна прыехала з Польшчы», да ВМП. Расстраляна.
    Рэабілітавана 17.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 11173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    24.8.1937 у Мінску арыштаваны бухгалтар Белканторы «Галоўтытунь» Верамей Павел Сцяпанавіч (н. 3.4.1890 у Віленскай губ.), верагодна, муж В. 21.10.1937 тройкай НКВД прыгавораны як «агент польскай разведкі» і «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП і 28.10.1937 расстраляны ў Мінскай унутранай турме НКВД з не менш чым 70 інш. падследнымі. Рэабілітаваны 17.12.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа В. № 11186-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВЕРАМЕЙЧЫК (ВЕРЕМЕЙЧНК) Сямён Зосімавіч [1903, в. Рачэнь Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. —24.12.1937, Віцебск, турма НКВД], педагог. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1929). Працаваў загадчыкам кафедры Віцебскага ветэрынарна-заатэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
    3 В. арыштаваны, праходзілі па адной справе (В. № 7062-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.), асуджаны за тое ж «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (25.3.1958 трыбуналам БВА) загадчык буфета Віцебскага піваварнага завода № 2 Бажэнаў Павел Пятровіч (н. ў 1893), муляр віцебскай будаўнічай канторы «Капрамонт» Сарак Сымон Нахманавіч (1906).
    ВЕРНЕР Файвель Айзікавіч [1889, Саколка Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?], фармацэўт. 3 сям'і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.7.1940 як «удзельнік антыса-
    вецкай арганізацыі»да 8 гадоў ППК. Вызвалены 14.11.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 21.12.1989. Асабовая справа В. № п-12724 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВЕРНІК (ВЕРННК) Уладзіслаў Іванавіч [1900, Варшава — ?], санітар. 3 польскай рабочай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў на станцыі хуткай дапамогі ў Беластоку. Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 6.5.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 11.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.12.1989 пракурорам Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-11221 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВЕРТЭЛЬ (ВЕРТЕЛЬ) Фаіна Маісееўна [1911, Варшава — ?], медсястра. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў бальніцы ў в. Манькавічы, цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштавана 11.5.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 19.7.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 3 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалена 1.9.1941 ла амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай і УКДБ Брэсцкай вобл. 15.9.1992. Асабовая справа В. № 11080-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
    ВІЛЬКАНЕЦ (ВНЛЬКАНЕЦ) Станіслаў Карлавіч [1870, в. Сакалы, цяпер Воранаўскі (?) р-н Гродзенскай вобл. — 17.10.1938, Мінск, турма НКВД], фармацэўт. Збел. сялянскай
    сям'і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў аптэкарам-правізарам у в. Дашкаўка Магілёўскага р-на. Быў жанаты. Арыштаваны 2.7.1938. Асуджаны ў 1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. № 10451-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
    ВІЛЬКОЎСКІ (ВНЛЬКОВСКНЙ) Раман Іванавіч [1888, в. Чышча (?) Варшаўскай губ., цяпер Польшча — 3.1.1938, Барысаў Мінскай вобл., турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на Барысаўскім шклозаводзе. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Энгельса, д. 86. Асуджаны 9.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа В. № 29968-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВІЛЬРАТ (ВНЛЬРАТ) Ева Станіславаўна [1907, Віцебская губ. — ?], медсястра. Перад арыштам жыла ў Кемі КарэлаФінскай ССР. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджана 20.9.1941 ваенным трыбуналам 54-й стралковай дывізіі да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
    Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
    ВІНАГРАДАЎ (ВЙНОГРАДОВ) Мікалай Аляксеевіч [4.5.1889, Адоеў Маскоўскай губ. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і рускага святара. Атрымаў вышэйшую ветэрынарную адукацыю. Працаваў на мясакамбінаце ў Мазыры, цяпер
    райцэнтр Гомельскай вобл. Зжонкай Аленай гадаваў сына (16 гадоў) і дачку (18). Арыштаваны 8.9.1937 у Мазыры па адрасе: вул. Фрунзе, д. 16. Асуджаны трыбуналам БВА 24.10.1937 як «агент польскай разведкі» і за «правядзенне шпіёнскай, дыверсійна-шкодніцкай працы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.3.1959.
    3 В. па адной справе (№ 14288-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзіў загадчык Мінскай ветэрынарнай паліклінікі Казлоўскі Павел Іванавіч.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВІНАКУР (ВННОКУР) Мікалай Канстанцінавіч [15.10.1911, в. Клімаўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н — 2.6.1987, Мінск], медыцынскі работнік. Збел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў начальнікам санітарнай службы Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР. 3 чэрв. па кастр. 1941 і з ліп. 1944 па снеж. 1945 у Савецкай Арміі. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 8.2.1950 у Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 24. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 22.5.1950 за «здраду радзіме» да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Салікамскі інвалідны лагер МУС Молатаўскай (цялер Пермскай) вобл. (п/а В. Баравая, п/с 244; у 1948 — каля 4 000 зняволеных). У 1954 тэрмін пакарання зніжаны да фактычна адбытага. Вызвалены і рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда СССР у перыяд 28.10—22.12.1955. Вярнуўся на радзіму. Асабістая справа № 9826-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    ВІНЯРСКАЯ (ВІ4НЯРСКАЯ) Валярына Уладзіславаўна [1909, в. Калацічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі
    р-н Магілёўскай вобл. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям’і. Працавала ў раённай бальніцы ў Глуску Магілёўскай вобл. Арыштавана 12.6.1938. Асуджана 15.10.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 20.7.1959 трыбуналам БВА.
    3 В. па адной справе (№ 8399-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) праходзіла санітарка Вішнеўская Фёкла Іосіфаўна.
    ВІСМАНТ (ВНСМОНТ) Марыя-Францішка Антонаўна [1896, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — ?], стаматолаг. 3 сям'і польскага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў Лідскай гарадской паліклініцы. Была замужам. Арыштавана 20.5.1940. Абвінавачвалася ва «ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі». Вызвалена і рэабілітавана Лідскім гарадскім аддзяленнем НКДБ у перыяд 27—31.5.1941. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № п-5640 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
    ВІСНЕЎСКІ (ВНСНЕВСКНЙ) Антон Сцяпанавіч [1886, Чачэльнік, цяпер Вінніцкая вобл., Украіна — ?], фармацэўт. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў мяст. Мёры, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 20.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 6.8.1940 за «ўкрыццё ад уліку моцнадзейных лекаў» і «спробу нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы па падробных дакументах» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 23.9.1992. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
    ВІТКОЎСКІ (ВНТКОВСКНЙ) Іван Антонавіч [1888, в. Чэрчыцы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 27.12.1937, Мінск, турма НКВД], педагог. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у фельчарска-акушэрскай школе ў г. Баровічы Ленінградскай вобл. Разведзены, меў сына 10 гадоў. Арыштаваны 22.2.1937. Асуджаны камісіяй НКВД і пракурорам СССР 17.12.1937 як«член шпіёнскай дыверсійна-паўстанцкай арганізацыі ПАВ» і за «падрыхтоўку кадраў для ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.6.1959. Верагодна, у гэты ж час сваякі В. атрымалі ад дзяржаўных структурзвесткі, што В. памёр 7.8.1941 ад інфаркту міякарда. Асабовая справа В. № 18062-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
    Кр.: Ахвяры і карнікі...
    ВІЦІН (ВІ/ІТНН) Нікан Іванавіч [10.11.1891, в. Балабанавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Любіж Горацкага р-на Магілёўскай вобл. 3 жонкай Ганнай гадаваў сыноў: Генадзя (13 гадоў), Леаніда (5), дачок: Веру (10), Валянціну (5). Арыштаваны 19.3.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.7.1936 за «актыўную антысавецкую агітацыю і прапаганду сярод насельніцтва з мэтай зрыву гаспадарчых палітычных кампаній у вёсцы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 14.6.1989. Асабовая справа В. № 23376-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.