Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ГАРЫЗОНТАЎ (ГОРНЗОНТОВ) Пётр Дзмітрыевіч [1902, Петрапаўлаўск, Расія — ?], навуковец. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў асістэнтам у Мінскім інстытуце свінагадоўлі. Быў жанаты. Арыштаваны 26.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Новая
Серпухаўская, д. 25, кв. 2. Абвінавачваўся калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі, якая існавала ў сістэме Народнага камісарыята аховы здароўя БССР». Вызвалены 29.1.1932 з залікам тэрміну папярэдняга зняволення. Далейшы лёсневядомы. Рэабілітаваны 27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР.
3 Г. па адной справе (№ 6736-с; з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) шэраг медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў (гл. арт.: Багаяўленскі Пётр Арсенцьевіч).
ГАРЭЛЬ (ГОРЕЛЬ) Казімір Францавіч [1884, Мінскі пав. — ?], фельчар. 3 сям’і польскага рабочага. Працаваў у амбулаторыі ў пас. Багушэўск Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 12.8.1938. Асуджаны 3.11.1938 тройкай НКВД за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 6503-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
26.4.1945 на чыгуначнай ст. Багушэўск арыштаваны Гарэль Вячаслаў Казіміравіч (н. ў 1926, меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю), сын Г. 10.7.1945 асобай нарадай пры МДБ прыгавораны як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 7 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з лагераў Магаданскай (?) вобл. Вызвалены 16.6.1950. Рэабілітаваны 11.8.1966 трыбуналам БВА. Яго асабовая справа № 13337-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ГАТАЛЬСКі (ГАТАЛЬСКНЙ) Юльян Піліпавіч [1885, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай мяшчанскай сям’і. Арыштаваны ў Вольску Саратаўскай вобл. Абвінавачваўся ў «правядзенні
антысавецкай агітацыі». Асуджаны 11.7.1943 да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ГАТОЎКА (ГОТОВКО) Васіль Аляксеевіч [1929, в. Касута Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?], навучэнец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Вучыўся ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Жыў з бацькамі. Арыштаваны 18.4.1952 у Мінску па адрасе: Паўночны зав., д. 18, кв. 1. Асуджаны і раскулачаны ў 1952. Высланы на спецыяльнае пасяленне ў в. Абай-Базар Келескага р-на Паўднёва-Казахскай вобл. Казахскай ССР. Вызвалены ў 1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны камісіяй па рэабілітацыі пры УУС Мінскай вобл. 21.12.1992. Асабовая справа Г. (№ 333, ф. 66) захоўваецца ў архіве УУС Мінскай вобл.
ГАТОЎСКІ (ГОТОВСКНЙ) Яфім Уладзіміравіч [1900, Магілёў — ?], урач. 3 сям'і яўрэйскага службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у Ленінградскай медыцынскай акадэміі. Арыштаваны 27.3.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Германіі». Вызвалены і рэабілітаваны 7.2.1939 асобым аддзелам НКВД Ленінградскай ВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 9223 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ГАЎРЫЛАЎ (ГАВРНЛОВ) Мікалай Мікалаевіч [1894, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач ці фельчар. 3 сям’і рускага службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у в. Руда Яварская, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны 24.10.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД
2.7.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў ПаўночнаЧыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 23.6.1989. Асабовая справа Г. № п-9630 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ГАЎРЫЛЕНКА (ГАВРНЛЕНКО) Якаў Давыдавіч [1907, в. Канава Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у ахове Воднага р-на Паўночнага флота (?). Арыштаваны 16.9.1942 у пас. Ласасіна Савецкага р-на Прыморскага краю. Асуджаны 7.10.1942 за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.11.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Г. № 8761-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ГАЎРЫЛОВІЧ (ГАВРІ4ЛОВ14Ч) Рыгор Анісімавіч [? — ?], студэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны. Абвінавачваўся ў «дыверсійнай дзейнасці ў Слуцкім раёне па вынішчэнні конскага пагалоўя на працягу 7 месяцаў 1937 г.».
ГАХОВІЧ (ГАХОВНЧ) Усевалад Васілевіч [11.2.1881, мяст. Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 17.1.1938, Орша, турма НКВД], урач. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі ў мяст. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 11.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны.
Рэабілітаваны 29.10.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 11057-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ГАХШТЭЙН (ГОХШТЕЙН) Барыс Аркадзевіч [1894, Мінск — ?], урач. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў галоўным урачом у мінскай бальніцы № 1. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.2.1934 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 72, кв. 1. Асуджаны 22.3.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Карэльскую АССР. У пачатку 1950-х гг. загадчык паліклінікі ў Ніжнім Тагіле Свярдлоўскай вобл. Зноў арыштаваны 25.11.1951. Прыгавораны 8.4.1952 да 25 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 6743-с, групавая, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі; усяго па ёй праходзіла больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй; падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна) рэабілітаваны 27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР.
ГЕЙН Людміла Кранідаўна [1885, Віцебск — ?], стаматолаг. Працавала ў пас. Стругі Красныя Пскоўскай вобл. Арыштавана 27.6.1941. Абвінавачвалася ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджана 1.8.1941 трыбуналам войскаў НКВД Ленінградскай ВА да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.4.1996.
Кр.: Кнйга памятн Псковской обл.
ГЕЙНА (ГЕЙНО) Уладзімір Ігнатавіч [1899, Мінск — ?], хірург. 3 рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у Мінску. 3 ліп. 1941 да мая 1942 і са жн. 1944 да студз. 1945 удзельнічаў у 2-й сусветнай
вайне. Перад арыштам служыў у медыцынска-санітарным батальёне 398-й стралковай дывізіі 2-га Украінскага фронту. Удавец, жонка памерла ў 1932. Арыштаваны 14.2.1945. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.9.1945 за «правядзенне антысавецкай агітацыі» і як «здраднік радзімы» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Львоўскі лагер (п/с 16), Украіна. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Адэскай ВА 16.11.1956. Асабовая справа Г. № 9948-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГЕЛЕР (ГЕЛЛЕР) Беньямін Давыдавіч [1888, Магілёў — ?], зубны тэхнік. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у Магілёве. Быў жанаты. Арыштаваны 8.10.1951. Асуджаны 7.2.1952 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны лагер МДБ Іркуцкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.2.1958 пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Г. № 3326 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ГЕЛЕР (ГЕЛЛЕР) Эмануіл Раманавіч [1903, Беласток, Полывча — ?], навуковец, педагог. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 20.11.1933 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 13, кв. 7. Асуджаны 26.5.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахскую ССР. Далейшы лёс невядомы.
3 Г праходзілі па адной справе (№ 6743-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), рэабілітаваны (27.7.1956 калегіяй Вярхоўнага суда БССР) больш за 25 чалавек з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Падрабязней гл. арт.: Аляксандрава Ларыса Вячаславаўна.
ГЕЛЬМАН Леў-Рафаіл Эмануілавіч (Маркавіч) [1898, мяст. Пліса Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 22.7.1938, Мінск, турма НКВД], памочнік урача. 3 сям’і яўрэйскага службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у бальніцы ў в. Пухавічы Мінскай вобл. Быўжанаты, меўдзіця. Арыштаваны 19.2.1938. Асуджаны 26.5.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.4.1963 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г. № 7943-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ГЕНДЭК (ГЕНДЕК) Андрэй Іванавіч [1897, в. Прылепск (?), Польшча — ?], фельчар. 3 сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на чыгуначнай ст. Ліда Гродзенскай вобл. Арыштаваны 21.6.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.11.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Вызвалены 6.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 15.1.1990. Асабовая справа Г. № п-12937 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ГЕРАШЧАНКА (ГЕРАІДЕНКО) Серафіма Сяргееўна [11.4.1908, мяст. Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], медсястра. 3 сям’і рускага рабочага. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Магілёўскай (?) абл. псіхіятрычнай бальніцы. Была замужам, мела дзіця. Арыштавана 10.2.1932 у Клімавічах. Абвінавачвалася ў «шпіёнскай дзейнасці». Вызвалена і рэабілітавана ў перыяд з 26.2.1932 да сак. 1932. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 9345 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ГЕРМАН Іосіф Гаўрылавіч [1883, в. Таравец (?) Мінскай губ. — ?], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённай бальніцы ў в. Таравец Плешчаніцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 4.1.1933. Асуджаны 28.3.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.