Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ГЛЕБКА (ГЛЕБКО) Юлія Антонаўна [1887, Стэфанпольская вол. Дзісенскага пав. Віленскай губ. — ?], санітарка. 3 польскай сялянскай сям'і. Працавала ў бальніцы імя Калініна ў Віцебску. Арыштавана 20.11.1930. Асуджана 4.7.1931 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 14.8.1964 трыбуналам БВА.
Групавая справа Г. і інш. (усяго па ёй праходзіла больш за 50 чалавек, сярод якіх настаўнікі, святары і інш.) № 12975-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ГОЛЬДМАН Якаў Нусімавіч [1915, Варшава — ?], фармацэўт. 3 яўрэйскай рабочай сям’і. Працаваў у аптэцы ў Брэсце. Арыштаваны 3.2.1940 у Брэсце па адрасе: вул. Пірацкага, д. 48. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 за «неаднаразовы нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Самарскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 15.4.1992. Асабовая справа Г. № 10708-сзфотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ГОЛЬДФАЙН (ГАЛЬДФАЙН) (ГОЛЬДФАЙН) Шмуля Гершанавіч [1919, Варшава, Польшча — ?], . фармацэўт. 3 сям’і яўрэйскага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у аптэцы ў Магілёве. Арыштаваны 24.6.1941. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Вызвалены 26.10.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 330-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ГОРБІН (ГОРБНН) Мікалай Фёдаравіч [1908, в. Манашына Чарнігаўскай губ., цяпер Украіна — ?], навучэнец. 3 украінскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 22.4.1936 у Мінску па адрасе: вул. Ленінградская, д. 6, кв. 12. Асуджаны 7.9.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.4.1960 пленумам Вярхоўнага суда БССР.
Асабовая справа Г. № 16321-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГОРДАН (ГАРДОН) (ГСРДОН) Іосіф Нафтолевіч [1909, Полацк Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 17.10.1947, ГУЛАГ], дэзінфектар. 3 яўрэйскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў у раённым аддзеле аховы здароўя ў мяст. Расоны Віцебскай вобл. Арыштаваны 21.3.1938. Асуджаны 15.10.1938 тройкай НКВД за «дапамогу шпіёнскай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Горна-Шорскі лагер НКВД Томскай чыгункі. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 16.10.1983 пракуратурай БВА. Асабовая справа Г. № 20014-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ГОРКІНА (ГОРКННА) Зінаіда Васілеўна [1915, Разань, Расія — ?], урач. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала на эпідэміялагічнай станцыі ў Баранавічах Брэсцкай вобл. Была замужам, мела двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 31.7.1945 у Баранавічах па адрасе: вул. Гасцінная, д. 7. Асуджана 17.10.1945за «здраду радзіме» да 15 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў (заменена на 10 гадоў ППК і 2 гады пазбаўлення правоў). Далейшы лёсневядомы. Рэабілітавана 1.7.1992 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа Г. № 10951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ГОТГІЛЬФ (ГОТГНЛЬФ) Навум Барысавіч [1905, мяст. Бешанковічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], ветэрынарны ўрач. 3 сям’і яўрэйскага купца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у кааператыўнай гаспадарцы «МОПР» (?) у Віцебску. Быў жа-
наты, меўдзіця. Арыштаваны 22.6.1933 у Віцебскупа адрасе: вул. Гогалеўская, д. 16. Асуджаны 22.10.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Сазлаг (?). Вызвалены 2.10.1935. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.9.1956 трыбуналам БВА. Групавая справа Г., шэрага ветэрынарных урачоў і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 7195-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГОФМАН Станіслаў Фрыдрыхавіч [1888, Варшава — ?], фельчар. 3 сям'і польскага рабочага. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працаваў на чыгуначнай ст. Чарэмха (Чаромуха) Кляшчэльскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 12.8.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 20.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы.
3 Г. па адной справе (№ 12843-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) праходзілі, прыгавораны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (15.8.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл.): селянін-аднаасобнік Каржанеўскі Мечыслаў Генрыхавіч (н. ў 1921), яго брат, вучань школы Каржанеўскі Рамуальд Генрыхавіч (1924), паштовы наглядчык Кшэвіна Мечыслаў Антонавіч (1899), дарожны майстар Стэфановіч Мікалай Мікалаевіч (1901), селянінаднаасобнік Яцкевіч Міхаіл Аляксандравіч (1906). Далейшы лёс іх невядомы.
ГРАБОЎСКАЯ (ГРАБОВСКАЯ) Яніна Міхайлаўна [1917, Беласток, Польшча — ?], санітарка. 3 сям'і польскага рабочага. Мела незакончаную сярэднюю адукацыю. Працавала ў бальніцы. Арыштавана 14.7.1940 у Беластоку па адрасе:
вул. Чырвонаармейская, д. 88. Асуджана 10.2.1941 асобай нарадай пры НКВД за «неданясенне аб антысавецкай дзейнасці знаёмых ёй асоб» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 4.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Асабовая слрава Г. № 29644-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГРАВІТ (ГРАВНТ) Вольга Андрэеўна [1918, в. Старыя Нянькавічы Смаленскай губ. — 12.11.1949, Віцебск, турма МДБ], медсястра, настаўніца. 3 латышскай сялянскай сям'і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай у Барысенскай школе Смаленскай вобл. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 15.2.1938 УДБ УНКВД Смаленскай вобл. Пад следствам знаходзілася ў Дзямідаўскай турме НКВД. Асуджана 10.4.1938 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Пасля вызвалення працавала сястройгаспадыняй у Арэхаўскай раённай бальніцы Віцебскай вобл. Зноў арыштавана 27.4.1949 у мяст. Раманава Віцебскай вобл. Абвінавачвалася як «удзельніца контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай шпіёнскай дыверсійнай тэрарыстычнай арганізацыі». Памерла ў турэмнай бальніцы. Асабовая справа Г. захоўваецца ў дзяржаўным архіве Віцебскай вобл. (ф. 2926, оп. 3, д. 157, лл. 1-12). Па першай справе (№2613-с) рэабілітавана 1.12.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
ГРАХОЎСКІ (ГРОХОВСКНЙ) Антон Юльянавіч [1907, мяст. Нова-Гадуцішкі Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — ?], урач. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працаваў у амбулаторыі
ў мяст. Нова-Гадуцішкі. Арыштаваны 21.2.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 як «удзельнік антысавецкай паўстанцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 24.11.1989. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ГРОМСКАЯ (ГРОМСКАЯ) Данута Казіміраўна [1929, в. Сплава Люблянскага в-ва, Польшча — ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Мела незакончаную сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў Ваўкавыску Гродзенскай вобл. Арыштавана 21.5.1946. Асуджана ваенным трыбуналам НКВД Гродзенскай вобл. 30.10.1946 да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
3 Г. арыштаваны, па адной справе (№ 0-3954; захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) праходзілі, прыгавораны, рэабілітаваны (8.8.1990 Вярхоўным судом БССР): хатнія гаспадыні Баярчык Казіміра Аляксандраўна (н. ў 1909), Баярчык Канстанцін Вікенцьевіч (1896), Лойка Ядвіга Аляксандраўна (1907).
ГРОСБЕРГ (ГРОСБЕРГ) Шлёма Якубавіч [1920, Варшава — ?], зубны тэхнік. 3 сям’і службоўца. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 11.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 20.6.1940 за «нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Пячорскі лагер Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 15.4.1993. Асабовая справа Г. № 23046-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ГРУЗАКОЎ (ГРУЗАКОВ) Даніла Ермалаевіч [1902, маёнтак Аніковічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Кіраваў ветэрынарным упраўленнем Наркамата земляробства БССР. Уступіў у ВКП(б). Быўжанаты, меўдвое дзяцей. Арыштаваны 10.4.1933 у Мінску па адрасе: вул. Рэспубліканская, д. 7, кв. 1. Асуджаны 16.9.1933 калегіяй АДПУ як «член антысавецкай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР. Вызвалены 30.4.1954. Рэабілітаваны 21.8.1956 трыбуналам БВА. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Г. і інш. № 10333-с(праходзіла больш за 100 чалавек, сярод якіх шэраг ветэрынарных работнікаў) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ГРУШЭВІЧ (ГРУШЕВНЧ) Ілья Мікалаевіч [27.9.1900, в. Выня Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 28.9.1937, Слуцк, турма НКВД], ветэрынарны фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «На вахце» Капыльскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 16.9.1937 тройкай НКВД за «шкодніцтва» і «службу ў польскай паліцыі, кантрабанду, дэзерцірства з Чырвонай Арміі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1962 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Г. № 1705-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ГРЫГАРОВІЧ (ГРНГОРОВНЧ) Мікалай Станіслававіч [1879, в. Загалле Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай
сям’і. Працаваў у медпункце ў в. Загалле. Арыштаваны 8.11.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 24.2.1934 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.