Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі
Леанід Маракоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 904с.
Мінск 2010
ДЗЯНІШЧУК (ДЕНШЦУК) Гражына Іосіфаўна [1930, в. Марусіна Ваўкавыскага пав., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ва ўрачэбным участку ў в. Новы Двор Свіслацкага р-на. Была замужам. Арыштавана 23.10.1950. Асуджана судовай калегіяй тагачаснага Баранавіцкага абл. суда 21.11.1950 за «сустрэчы з удзельнікамі дыверсійна-тэрарыстычнай, бандыцкай антысавецкай падпольнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалена ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пастановай пленума Вярхоўнага суда БССР 28.9.1977. Асабовая справа Д. № 7131-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ДОДЗІН (ДОДІ4Н) Залман Іосіфавіч [1904, в. Загаваліна, цяперУшацкі р-н Віцебскай вобл.—?], службовец. 3 яўрэйскай купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1927). Да арышту начальнік санітарнай службы 34-й стралковай дывізіі. Быў жанаты, меў трое непаўналетніх дзяцей. Арыштаваны 26.7.1938 у в. Бабскова (?) Ленінскага р-на Яўрэйскай аўтаномнай вобл. Абвінавачваўся ў «прыналежнасці да шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі». Вызвалены і рэабілітаваны асобым аддзелам ГУДБ 34-й стралковай дывізіі ў перыяд 14—29.1.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 12735-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ДОРЗНЭК (ДОРЗНЕК) Кацярына Паўлаўна [1904, мяст. Крупкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], медсястра. 3 сям’і польскага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыла ў ваенным шпіталі ў Полацку Віцебскай вобл. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 26.7.1938. Абвінавачвалася як
«агент польскай разведкі». Вызвалена і рэабілітавана пастановай ГУДБ НКВД БВА 27.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 6899-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ДОЎНАР (ДОВНАР) Варвара Сямёнаўна [8.9.1911, в. Гашце (?) Віленскай губ. — 26.10.1937, Мінск, турма НКВД], урач. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Працавала ў Наркамаце аховы здароўя БССР. Арыштавана 23.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 23/41, кв. 58. Асуджана 14.10.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «сувязі з агентамі польскай разведкі» да ВМП. Расстраляна.
3 Д. нарадзіўся ў адной вёсцы, праходзіў па адной справе (№ 11248-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), асуджаны за тое ж «злачынства», расстраляны і рэабілітаваны (26.10.1957 трыбуналам БВА) шафёр Мінскай канторы «Збожжанарыхтоўка» Зіневіч Уладзімір Васілевіч (н. 15.5.1906).
ДОЎНАР (ДОВНАР) Марыя Казіміраўна [1897, в. Залоўе (?) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Барысаўскага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — 5.2.1938, Мінск, турма НКВД], санітарка. 3 бел. сялянскай сям’і. Працавала ў мінскай псіхіятрычнай клініцы. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана ў верас. 1937. Асуджана 1.11.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР за «сувязі з агентамі польскай разведкі» да ВМП. Расстраляна.
3 Д. па адной справе (№ 16897-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства» да ВМП, расстраляны ў ліст. 1937 — лют. 1938 і рэабілітаваны (25.1.1961 трыбуналам БВА): хатнія гаспадыні Багдановіч Ганна Антонаўна (н. ў 1896), Пракацень (Прыкацень)
Пелагея Казіміраўна (1875), работнік рамонтнай канторы жылупраўлення Казлоўскі Эдуард Іванавіч (1906), настаўнік мінскай школы Няверка (Невярко) Адольф Іосіфавіч (гл.: Рэпрэсаваныя...).
ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ (ДОВНАР-ЗАПОЛЬСКНЙ) Казімір Іосіфавіч [1898, Мінск— 17.11.1945, Мінск, турма НКВД], зубны тэхнік. 3 сям’і бел. рабочага. Працаваў у мінскай зубапратэзнай майстэрні. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Гарбарная, д. 30, кв. 2. Пад следствам знаходзіўся ў Мінскай унутранай турме № 1 НКВД БССР. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Закатаваны ў зняволенні. Рэабілітаваны 31.7.1997 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Д.-З. № 20512-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ДРАБЫШЭЎСКІ (ДРОБЫШЕВСКНЙ) Уладзімір Фёдаравіч [1914, в. Вярхоўцы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дэзінфектар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР. Арыштаваны 22.6.1935 у Мінску на працы. Асуджаны 4.11.1935 за «неданясенне аб контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні лагер НКВД, ст. Біра, Хабараўск. Вызвалены 10.1.1939. Далейшы лёс невядомы.
3 Д. па адной справе (№ 12864-с; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі, асуджаны за тое ж «злачынства», рэабілітаваны (15.2.1961 пленумам Вярхоўнага суда СССР) болыл за 20 чалавек, сярод якіх настаўнікі, службоўцы, студэнты і інш.
ДРОБАЎ (ДРОБОВ) Мацвей Іванавіч [1886, в. Растаў, цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. — 22.10.1937,
Магілёў (?), турма НКВД], фельчар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у медыцынскім пункце ў в. Грыбавец Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.8.1937. Асуджаны 4.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «сувязь з бандытамі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.4.1958 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Д. № 2941 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
ДРОЗД Зоя Фёдараўна [1926, в. Кайкава Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], навучэнка. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Да арышту вучылася ў мінскай фельчарскай школе. Арыштавана 4.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Апанскага, д. 108, кв. 1. Асуджана асобай нарадай НКВД 8.3.1945 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом Беларусі 26.5.1998.
3 Д. па адной справе (№ 37104-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) праходзілі і асуджаны навучэнкі мінскай фельчарскай школы Лук’яновіч Святлана Мікіцічна, Пархімчык Ірына Ануфрыеўна, беспрацоўны Урбан Міхаіл Іванавіч (н. ў 1917).
ДРОЗД Мікалай Рыгоравіч [1902, хут. Дразды Мінскага пав., з 1978 у межах Мінска — 4.7.1938, Мінск, турма НКВД], санітар. 3 бел. сялянскай сям’і. Працаваў у Мінскай савецкай бальніцы № 2. Арыштаваны ў 1938. Асуджаны 25.5.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Д. № 30235-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ДРОЗД-ЗАЙЦАВА (ДРОЗД-ЗАЙЦЕВА) Антаніна Іосіфаўна [1919, ст. Раманаўка Саратаўскай губ., Расія — ?], медсястра. 3 сям’і рускага службоўца. Атрымала сярэднюю медыцынскую адукацыю. Працавала ў медыцынскім пункце пры чыгуначным дэпо Брэста. Арыштавана 19.2.1945. Асуджана 8.4.1946 асобай нарадай МДБ за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Чарнагорскі, потым Нарыльскі лагеры МДБ Краснаярскага краю. Вызвалена 19.2.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.5.1964 калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Д.-З. № 5823-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
ДРУЙКІНА (ДРУЙКННА) Лізавета Аркадзеўна [1899, мяст. Лепель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], медсястра. Арыштавана 16.10.1948 у Аляксандраве Уладзімірскай вобл. Асуджана да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Жертвы полйтйческого террора...
ДУБАНЕВІЧ (ДУБАНЕВНЧ) Франц Антонавіч [1895, в. Дрыла Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 22.2.1938, Мінск, турма НКВД], ветэрынарны санітар. 3 польскай сялянскай сям’і. Працаваў у роднай вёсцы. Быўжанаты, меў дзіця. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 10.1.1938 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.10.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Д. № 13159-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Ахвяры і карнікі...
ДУБОЎСКІ (ДУБОВСКНЙ) Казімір Сцяпанавіч [1906, в. Цясова Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], урач. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Загадваў раённай бальніцай у Гарадку Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.12.1944 у Гарадку па адрасе: вул. К. Маркса, д. 59. Асуджаны 12.4.1945 за «сувязь з нямецкімі акупантамі падчас Вялікай Айчыннай вайны» да 20 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Азёрны лагер МУС Іркуцкай вобл. (Тайшэт). Пастановай следчага УМУС Віцебскай вобл. ад 26.12.1953 крымінальная справа спынена, абвінавачваны з-пад варты вызвалены. Рэабілітаваны 8.5.1954 пракурорам БВА. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
14.9.1939 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 115, кв. 3 арыштаваны студэнт Мінскага педагагічнага інстытута Дубоўскі Уладзімір Сцяпанавіч (н. ў 1916 у в. Цясова), верагодна, брат Д. 15.12.1939 прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.7.1993 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Д. № 35259-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
ДУБРОЎСКІ (ДУБРОВСКНЙ) Міхаіл Мікалаевіч [1898, в. Керанск, Расія — 19.1.1938, Орша, турма НКВД], ветэрынарны ўрач. 3 сям'і рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў на мясакамбінаце ў Оршы Віцебскай вобл. Арыштаваны 17.6.1937. Асуджаны 9.12.1937 пастановай НКВД і пракурора СССР як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
ДУДЗІЦКІ (ДУДНЦКНЙ) Юльян Восіпавіч [1896, в. Пескаўцы (Пяскоўцы) Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], фельчар. 3 польскай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю медыцынскую адукацыю. Служыў у Лідскай турме. Быў жанаты, меў сына і дачку. Арыштаваны 18.10.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.7.1940 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі лагер ЫКВД Комі АССР (пас. Абезь). Вызвалены 18.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 22.8.1989. Асабовая справа Д. № п-11829зфотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ДУДЭК (ДУДЗЕК) (ДУДЕК) Іван Іванавіч [1911, в. Дзешкавіцы Люблінскай губ., Польшча — ?], ветэрынарны ўрач. 3 польскай сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў старшым ветэрынарным урачом у райземаддзеле ў мяст. Крынкі Беластоцкай вобл., Польшча. Жыў з маці і братам. Арыштаваны 23.1.1941. Абвінавачваўся ў «пасобніцтве контррэвалюцыйнай групоўцы». Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ Гродзенскай вобл. 29.12.1964. Асабовая справа Д. № п-8291 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.